Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
аецца пры будве памяшканняў з павышанымі акустычнымі якасцямі (тэатры, канцэртныя залы, храмы і інш.).
РЭВЕРС (ням. Revers ад лац. reversum павернуты назад), 1) механізм для змены напрамку руху (вярчэння) машыны, рухавіка або асобных іх элементаў на адваротны. У рухавіках Р. найчасцей — крывашыпнакулісны або кулачковы механізм, у станках — зубчастае зачапленне з дадатковым (прамежкавым) колам.
Р. наз. таксама сам працэс змены напрамку руху на процілеглы — рэверсаванне. Выкарыстоўваецца ў грузападымальных (падыманне, спуск), трансп. (уперад, назад) машынах і інш. У авіяц. і суднавых рухавіках рэверсавання дасягаюць паваротам лопасцей паветраных або грабных вінтоў, у эл. рухавіках пастаяннага току — зменай напрамку току ў абмотках узбуджэння, пераменнага току — пераключэннем дзвюх фаз абмоткі статара (робіцца з дапамогай эл. рэверсара).
2) Адваротны бок медаля, манеты, процілеглы аверсу. 3) У гандлёвым праве пісьмовае абавязацельства адной асобы другой, у якім даюцца гарантыі чагонебудзь, засведчваецца штонебудзь.
РЭВЁРСІЯ (ад лац. reversio вяртанне) у г е н е т ы ц ы, узнаўленне ў мутантнага арганізма дзікага (нармальнага) фенатыпу ў выніку паўторнай мутайыі. Ад
бываецца за кошт прыгнечання (супрэсіі) уздзеяння мутантнага гена або шляхам сапраўднай мутацыі. Арганізм, які ўзнік у выніку супрэсіі, мае псеўдадзікі фенатып, а пры сапраўднай зваротнай мутацыі — нармальны, таму што геном вяртаецца ў зыходны стан (напр., узнаўленне зыходнай нуклеатыднай паслядоўнасці ў гене, які быў закрануты прамой мутацыяй). Частата і характар Р. залежань ад тыпу змен, якія адбыліся пры прамой мутацыі. Р.Г.Зпяц. РЭВІЗІІ (ад лац. revisio перагляд), перапісы насельніцтва, якое плаціла падаткі і адбывала рэкруцкую павіннасць у Рас. імперыі ў 18—19 ст. Выкліканы заменай падворнага абкладання падушным падаткам. Р. ўлічвалі падатныя саслоўі (да 95% насельніцтва імперыі, без Польшчы, Фінляндыі і Закаўказзя) і ч. непадатковых груп насельніцтва — духавенства, адстаўных салдат, ямшчыкоў і інш. Вынікі перапісу падлягалі шматгадовай праверцы — рэвізіі (адсюль і назва). Асобы, якія падлягалі перапісу, называліся рэвізскімі душамі і заносіліся ў т.зв. рэвізскія сказкі. Усяго праведзена 10 Р. (3—5я, 7—10я ахапілі і асоб жаночага полу). Колькасць насельніцтва Расіі паводле Р.: 1й (1719) — 15,6 млн. чал.’; 2й (1744—45) — 18,1 млн.; 3й (1763) — 23,2 млн.; 4й (1782) — 28,4 млн.; 5й (1795) — 37,4 млн.; 6й (1811) — 42,7 млн.; 7й (1815) — 43,9 млн.; 8й (1833) — 52,9 млн.; 9й (1850) — 56,9 млн.; 10й (1857) — 59,3 млн. чал. На Беларусі Р праводзіліся з 1772. Колькасць насельніцтва ў бел. губернях паводле 3й Р. (дадатковы перапіс па далучаных бел. землях) — 1,2 млн. чал., 4й — 1,3 млн. (Полацкая і Магілёўская губ.), 5й — 4 млн., 6й — 3,8 млн., 7й — 3,8 млн., 8й — 4,7 млн., 9й — 4,8 млн., 10й — 4,5 млн. чал. Матэрыялы Р. — каштоўная крыніца па сац.эканам. гісторыі Рас. імперыі, даюць магчымасць высветлінь колькасць і дынаміку руху насельніцтва, яго саслоўны і нац. склад, суадносіны сельскага і гар. насельніцтва і інш. Напр., удзельная вага прыгонных з 5й да 10й Р. па 5 бел. губернях знізілася з 75,7% да 55,7% усяго насельніцтва, а іх абсалютная колькасць з 1 527 699 да 1 264 400 чал. мужчынскага полу, што сведчыла пра крызіс прыгонніцтва.
Літ.: Кабузан В.М. Мзмененмя в размешеннн населенмя Росснн в XVI11 — первой половнне XIX в.: (По матерналам ревмзнй). М., 1971. Э.М.Савіцкі.
РЭВІЗІЯ, праверка фін.гасп. дзейнасці прадпрыемстваў, aprцый, устаноў або службовых асоб за пэўны перыяд; асн. метад фінансавага кантролю; найб. глыбокае і поўнае абследаванне фін.гасп. дзейнасці юрыд. асоб з мэтай праверкі яе законнасці, правільнасці і мэтазгоднасці. Р. праводзяць розныя кантралюючыя органы, найчасцей фінансавыя, a таксама органы дзярж. кіравання ў адносінах да падведамных aprцый. Могуць праводзіцца паводле іілана гэтых органаў і па ўказанні інш. кампетэнтных органаў, у т.л. праваахоўных. Па
водле аб’екта праверкі адрозніваюць Р. дакументальныя, фактычныя, поўныя (суцэльныя), выбарачныя (частковыя). Бываюць, планавыя і пазапланавыя (калі патрабуецца неадкладная праверка), комплексныя (праводзяцца сумесна некалькімі кантралюючымі органамі). Пры правядзенні дакументальнай Р. правяраюцца дакументы (асабліва першасныя грашовыя), таксама справаздачы, каштарысы і да т.п. Фактычная Р. азначае праверку дакументаў, наяўнасць грошай, матэрыяльных каштоўнасцей Вынікі Р афармляюцца актам, які мае важнае юрыд. значэнне. Акт падпісваюць кіраўнік рэвізійнай групы, кіраўнік і гал. бухгалтар аргцыі, якую рэвізуюць. Свае пярэчанні і заўвагі кіраўнік і гал. бухгалтар абавязаны ў пісьмовай форме прыкласці да акта і падпісаць яго.
«РЭВІЗІЯ КрБРЫНСКАЙ ЭКАНбМІІ» («Р е в й з й я Кобрннской э к о н о м 11 н. с о с т а в л е н н а я в 1563 г. королевскнм ревязором Дмйтрнем Сапегою, с прйсовокупленнем актов Б р а с лавского земского суда, относя ш 11 хся к Кобрйнской Архнмандрй іі»). выданне гасп.юрыд. дакументацыі Кобрынскай эканоміі сярэдзіны 16 ст., ажыццёўленае Віленскай археаграфічнай камісіяй (Вільня, 1876). Публікацыя змяшчае кнігу з вынікамі праведзенай у 1563 рэвізіі валочнай памеры ў эканоміі (на польск. мове). Пералічаны гаспадары пляцоў г. Кобрын, Дабучын (Пружаны), Гарадзец з пазначэннем колькасці сядзібнай, агароднай і палявой зямлі, сял. гаспадаркі ў сёлах з пазначэннем велічыні надзелаў і павіннасцей. Адзначаны 98 сёл, за цяглымі сялянамі замацавана 612 валок ворнай зямлі, за велікакняжацкімі фальваркамі — 89 валок. Выданне — каштоўная крыніца па сац.эканам. гісторыі Беларусі, гіст. геаграфіі і анамастыцы.
«РЭВІЗІЯ ПЎШЧАЎ I ПЕРАХОДАЎ ЗВЯРЫНЫХ У БЫЛЫМ ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТбЎСКІМ» («Р е в й зйя пуш й переходов звер іі ных в бывшем В е л й к о м княжестве Лйтовском, с прйсовокупленйем грамот й прйвмлегйй на входы в пушя й на землй, составленная старостою мстйбоговскйм Грйгорйем Богдановнчем Воловйчем в 1 5 5 9 г., с прйбавленмем другой актовой кн йгй, соде ржа ше й в себе прявйлегйй, данные д в о р я нам й свяшеннйкам Пйнского повета, составленной в 15 5 4 г о д у»), выданне гасп.юрыд. дакументацыі дзярж. і прыватных уладанняў ВКЛ сярэдзіны 16 ст., ажыццёўленае Віленскай археаграфічнай камісіяй (Вільня, 1867). Змяшчае «Ренстр спй
18. Зак. 194.
546 рэвізіянізм
санья н выведанья пуш н переходов звернных», складзены ў 1559 Р.Б.Валовічам па даручэнні вял. кн. ВКЛ і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. У дакуменце дадзена апісанне дзярж. пушчаў у паўн. Украіне, паўд. і зах. Беларусі і Літве з пазначэннем іх межаў на карце (не збераглася). Адзначаны «оступы» — месцы палявання, сёлы ў пушчах, колькасць у іх «службаў» і людзей. Адначасова з правядзеннем апісання была зроблена праверка правоў навакольнай шляхты на валоданне землямі і карыстанне пушчамі. Выданне — каштоўная крыніца па сац.эканам. гісторыі Беларусі, мае вялізны матэрыял па гіст. геаграфіі, анамастыцы, генеалогіі. РЭВІЗІЯНІЗМ [ад лац. revisio (revisionis) перагляд], у шырокім сэнсе — перагляд, радыкальнае пераасэнсаванне фундаментальных палажэнняў у працэсе эвалюцыі грамадскай думкі, ідэйнапаліт. плыні, рэліг. вучэння, грамадскай навукі (філасофіі, гісторыі, правазнаўства і інш.). Узнікненне Р. звязана са з’яўленнем новых сац. груп, паліт. груповак, навук. школ і іх барацьбой за пануючыя пазіцыі ў ідэалогіі, палітыцы ці навуцы. У вузкім сэнсе — плынь у ідэалогіі рабочага руху канца 19 — сярэдзіны 20 ст., якая ажыццяўляла рэвізію палажэнняў марксісцкай тэорыі. Узнік у канцы 1870х г. у Германіі, прадстаўнікамі якога быў прапанаваны перагляд асн. палажэнняў марксісцкай рэв. тэорыі (І.Хёхберг, Э.Бернштэйн). Як самастойная плынь Р. усталяваўся ў 1890я г. і распаўсюдзіўся ў АўстраВенгрыі (К.Каўцкі, О.Баўэр), Расіі (С.Пракаповіч, Л.Мартаў), Францыі (А.Лефеўр, Р.Гарадзі), ЗША (Дж.Гейтс), Полынчы (Л.Калакоўскі) і інш. Асн. рысы Р.: у філасофіі — адмаўленне матэрыяліст. дыялектыкі і яе законаў, крытыка ідэі рэв. перабудовы грамадства; у эканамічнай тэорыі — сцвярджэнні, што развіццё буйных капіталіст. прадпрыемстваў (трэстаў, карпарацый, суперкарпарацый) на аснове навук.тэхн. прагрэсу прыводзіць да змякчэння сац. супярэчнасцей і затухання класавай барацьбы; у рэвалюцыйнай тэорыі — адмаўленне дыктатуры рабочага класа, проціпастаўленне марксізму ленінізму і абмежаванне ідэй У.І.Леніна межамі Расіі.
Літ:. Л е н і н У.І. Марксізм і рэвізіянізм // Тв. Т, 15 (Полн. собр. соч. Т. 17); Б е р н ш т е й н Э. Возможен лн научный соцналмзм? «Ответ ГПлеханова»: Пер. с нем. 'М., 1991; Каутскнй К. Демократня н соцмалнзм: фрагменты работ разных лет. М., 1991; Г а р о д н Р. Маркснзм XX в.: Пер. с фр. М., 1994. В.І.Боўш. РЭВІЗСКАЯ ДУІПА. адзінка ўліку мужчынскага насельніцтва Рас. імперыі ў 1718—1887 (у Сібіры да 1899). Тэрмін узнік у сувязі з заменай падворнага абкладання падушным падаткам. У выніку рэвізій складаліся т.зв. рэвізскія сказкі на асоб, якія ўлічваліся рэвізіямі і атрымалі назву Р.д. Кожная Р.д. лічылася
наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — «мёртвыя душы»),
РЭВІЗСКІЯ СКАЗКІ, пайменныя спісы насельніцтва Рас. імперыі 18—19 ст., якое было ахоплена рэвізіямі (перапісамі). Складаліся памешчыкамі або іх аканомамі, у паселішчах дзярж. сялян — старастамі, у гарадах — прадстаўнікамі гар. ўпраўлення. У Р.с. ўключаліся ўсе жыхары паселішча з паказам узросту і сямейнага становішча. Апрача колькасці насельніцтва ўключалі звесткі пра яго геагр. размяшчэнне, саслоўны, нац. склад і інш.
РЭВУФЛЬТАС (Revueltas) Сільвестрэ (31.12.1899, г. Сант’ягаПапаск’яра, Мексіка — 5.10.1940), мексіканскі кампазітар, скрыпач, дырыжор. Вучыўся ў Нац. кансерваторыі Мехіка (1913—16), у Муз. каледжы Чыкага (1918—20, 1922—24). 3 1928 дырыжор Сімф. аркестра ў Мехіка (пазней Нац. сімф. аркестр). Яго творчасці ўласцівы глыбокае разуменне нац. характару, зварот да традыц. мекс. тэм і сюжэтаў, дэмакр. накіраванасць. Сярод твораў: балет «Гулякаапалонік» (1935); сімф. паэмы для арк., у т.л. «Вулічныя скрыжаванні» (1930), «Дарогі» (1934), «Сенсенмайя» (1938); творы для камернага арк., у т.л. «У гонар Гарсія Лоркі» (1936); 4 стр. квартэты (1930—32), песні, музыка да кінафільмаў.
РЭВЮ (франц. revue агляд), від тэатральнаэстраднага прадстаўлення, якое складаецца з асобных самаст. драм. і сатыр. сцэн з песнямі, танцамі і цыркавымі нумарамі, аб’яднанымі скразной тэмай і адзіным складам выканаўцаў. Як муз.драм. жанр аб’ядноўвае ў сабе элементы аперэты, балета, кабарэ і вар'етэ. Распаўсюдзіўся ў Францыі ў 19 ст. У канцы 19 ст. пад уплывам вар’етэ і мюзікхола ўзнікла т.зв. пастановачнае Р. — пышнае забаўляльнае прадстаўленне. У ЗША склалася нац. разнавіднасць жанру Р. — шоу. Прадстаўнікі жанру Р. ў СССР: кампазітары М.Бмнтэр, \.Дунаеўскі. С.Кац, Дз.Пакрас, Л.Уцёсаў, рэжысёр М.Акімаў, драматург М.Эрдман, акцёры Р.Зялёная, А.Менакер, М.Міронава, Р.Ярон і інш. (гл. таксама Агляд). Р&ВЯКА Міхаіл Міхайлавіч (н. 7.9.1935, Мінск), бел. вучоны ў галіне палімерных матэрыялаў. Др тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БПІ (1958). 3 1958 на Мінскім здзе «Тэрмапласт» (з 1961 гал. інжынер). 3 1963 у Бел. тэхнал. унце. Навук. працы па даследаванні ўплыву структуры і саставу палімераў на іх тэхнал. і фіз.мех. характарыстыкі, распрацоўцы метадаў мадыфік