• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    то адрозніваюцца агульнасцю расавага, этн. складу, культурных традыцый і інш. (напр., блізкаўсходні Р.).
    РЭГІМЁНТАР, 1) у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. часовы намеснік гетмана, які выконваў гетманскія абавязкі ў час яго адсутнасці (смерць, палон і інш.). Камандаваў усім войскам Польшчы або ВКЛ (генеральны Р.) ці яго часткай, у баявых дзеяннях або на зімовых кватэрах. Прызначаўся каралём. 2) Каманду
    548 рэгістан
    ючы ўзбр. сіламі шляхецкіх канфедэрацый у 16—18 ст.
    РЭГІСТАП. пустыня на У Іранскага нагор’я, на Пд Афганістана. Даўж. больш за 400 км, шыр. да 200 км. Пл. каля 40 тыс. км2. Пакатанахіленая раўніна, выш. ад 1500 м на У да 800 м на 3. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынент., сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.
    РЭГІСТАН (іран., літар. — месца, укрытае пяском; тадж. рэгістон), назва парадных плошчаў у гарадах Сярэдняй Азіі. Прастору Р. з 3 бакоў абмяжоўваюць пышна арнаментаваныя будынкі медрэсэ, мячэцяў, ханакі, каравансарая і інш. Найб. вядомы Р. у г. Самарканд (Узбекістан) — шэдэўр горадабуд. мастацтва 15—17 ст. Іл. гл. да арт. Медрэсэ. РЭЎІСТР (ад позналац. registrum спіс, пералік), 1) спіс, пералік чагон., уліковы дакумент, які мае прававое значэнне; кніга для запісаў. 2) Орган, які ажыццяўляе функцыі нагляду ў спец. запісе кіравання, напр., выдае правілы пабудовы рознага тыпу суднаў гандл. флоту, назірае за дакладнасцю іх будва, за іх тэхн. станам у працэсе эксплуатацыі.
    РЭГІСТР у м у з ы ц ы , 1) участак гукавога дыяпазону муз. інструмента або пеўчага голасу, які характарызуецца адзіным тэмбрам. Р. інструментаў бывае высокі, сярэдні і нізкі, Р. голасу — грудны, галаўны і мяшаны; у мужчынскіх галасоў — т.зв. фальцэтны (гл. Фальцэт). 2) Прыстасаванне на стр. клавішных інструментах, якое змяняе моц і тэмбр гуку. 3) Група труб (у аргане), струн (на клавесіне), язычкоў (у акардэоне, фісгармоніі і пад.) аднолькавага тэмбру.
    РЭГІСТРАВАЯ тбНА, рэгістрав ы т а н а ж, паказчык памераў судна (яго ўмяшчальнасць). Адрозніваюйь 2 віды ўмяшчальнасці: валавую (умяшчальнасць брута—брута рэгістравы танаж і чыстую (умяшчальнасць нета—нета рэгістравы танаж). Валавая Р.т. дае ўяўленне пра памеры ўсяго судна, чыстая — пра аб’ём яго памяшканняў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў і пасажыраў.
    РЭГІСТРАЦЫЯ (позналац. registratio ад registrum спіс, пералік), 1) запіс з мэтай уліку і надання факту законнай сілы. 2) Унясенне ў спіс, кнігу (напр., Р. шлюбу; Р. дэлегатаў з’езда).
    РЭГІЯМАНТАН [новалац. Regiomontanus; сапр. М ю л е р (Мііііег) Іаган] (6.6.1436, г. Кёнігсберг, Германія, цяпер г. Калінінград, Расія — 6.7.1476), нямецкі астраном і матэматык. У 1461 —
    68 жыў у Італіі, дзе вывучаў творы грэч. матэматыкаў і астраномаў. У 1468—71 праф. Венскага унта. Заснаваў адну з першых у Еўропе астр. абсерваторый (г. Нюрнберг, 1471), пры якой існавалі майстэрня па вырабе астр. інструментаў і друкарня. У 1475 па запрашэнні папы пераехаў у Рым для ўдзелу ў работах па ўдасканаленні календара. Аўтар першых друкаваных астр. табліц, якімі карысталіся В. да Гама, Х.Калумб і інш. мараплаўцы.
    Літ:. Б е л ы й Ю.А. Йоганн Мюллер (Регмомонтан), 1436—1476. М., 1985. АЛ.Бомун. РЭГІЯНАЛЬНАЕ ЗАБРЎДЖВАННЕ, забруджванне навакольнага асяроддзя, якое выяўляецца на значнай тэрыторыі (у адрозненне ад лакальнага забруджвання). Пры пэўных умовах можа перарастаць у глабальнае забруджванне. Бывае фіз., хім., біял. і інш. Напр., забруджванне марскіх вод нафтапрадуктамі; унутр. вод у раёнах інтэнсіўнага земляробства — злучэннямі фосфару, азоту; прамысл. высокаразвітых рэгіёнаў — сярністым газам, аксідам азоту, пылам і інш. Р.з. не абмяжоўваецца дзярж. граніцамі: напр., пэўная доза забруджвальнікаў, якія выкідваюцца ў атмасферу прамысл. прадпрыемствамі краін Зах. Еўропы, з паветр. плынямі дасягае тэр. Беларусі; забруджвальнікі, якія трапілі ў рэкі бас.
    Нёмана і Зах. Дзвіны, аказваюць шкодны экалагічны ўплыў на акваторыю Балтыйскага, а з рэк бас. Прыпяці і Дняпра — Чорнага мора. На Беларусі найб. актуальныя праблемы Р.з. паветра гарадоў, вод, радыеактыўнага забруджвання. У 1990я найб. высокія ўзроўні Р.з. паветра былі ў гарадах Магілёў, Мазыр, Гродна. У рэках рэгулярна выяўляюцца канцэнтрацыі асобных элементаў, якія перавышаюць гранічнадапушчальныя канцэнтрацыі. Паводле індэксу забруджанасці вод большая ч. рэк Беларусі належьшь да класа «ўмерана забруджаных», меншая — да «чыстых»; рачны створ р. Свіслач ніжэй Мінска аднесены да «забруджаных». Радыеактыўнае Р.з. мясцовасці ахоплівае больш за 22% тэр. Найб. плошчы забруджання радыеактыўнага і паветраных басейнаў гарадоў у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. П.І.Лабанок.
    РЭГІЯНАЛЬНАЯ ГЕАЛбГІЯ, раздзел геа/іогіі, што вывучае геал. будову і гісторыю развіцця асобных рэгіёнаў (краін, кантынентаў, акіянаў, складкавых сістэм, платформ або іх частак). Гал. задачы Р.г.: комплекснае геал. даследаванне рэгіёнаў (геал. будова, стратыграфічная паслядоўнасць і ўзрост адкладаў, іх рэчыўны састаў і ўмовы намнажэння, эфузіўныя і інтрузіўныя ўтварэнні, метамарфізм, тэктагенез, фарміраванне і размеркаванне радовішчаў карысных выкапняў і інш.) і параўнальны аналіз геал. будовы і гісторыі развіцця асобных рэгіёнаў для высвятлення будовы і эвалюцыі зямной кары кантынентаў і Зямлі, таксама заканамернасці размяшчэння ў ёй карысных выкапняў. Гал. метады Р.г.: геапагічная здымка, глыбо
    кае і звышглыбокае свідраванне, комплекс геафіз. (электра, граві, магніта, сейсмаметрыя і інш.), геахім., петраграфічных, палеанталагічных даследаванняў, розныя віды дыстанцыйнага зандзіравання (аэрафота і касм.) і інш. Вынікі рэгіянальных геал. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры гідрагеал. і інжынернагеал. дзейнасці, у пошуках карысных выкапняў, прадстаўляюцца ў выглядзе геалагічных карт, карт карысных выкапняў, таксама тэктанічных, геахім., палеагеаграфічных, літолагафацыяльных і інш. карт, справаздач, тлумачальных запісак.
    Першыя рэгіянальныя геал. даследаванні адносяцца да 2й пал. 18 ст., сістэм. характар яны набылі з пач: 19 ст. пасля распрацоўкі Агульнай стратыграфічнай шкалы фанеразойскіх адкладаў. Найб. вядомыя вучоныя ў галіне Р.г.: англ. Р.І.Мурчысан, франц. Ф.Вернёйль, рус. А.А.Кейзерлінг, Р.П.Гельмерсен, А.П.Карпінскі, А.Дз.Архангельскі, У.А.Обручаў, М.С.НІацкі, М.М.Страхаў, В.Я.Хаін і інш.
    На Беларусі даследаванні па Р.г. праводзяць аргцыі ВА «Белгеалогія». Значны ўклад у развіццё Р.г. зрабілі П.А.Туткоўскі, Г.Ф.Мірчынк, А.М.Жырмунскі, Г.І.Гарэцкі, А.С.Махнач, А.В.Фурсенка, М.М.Цапенка, Л.М.Вазнячук, С.С.Маныкін і інш.
    Літ.: Мнлановскнй Е.Е. Геологмя Росснн н блмжнего зарубежья (Северной Евразнн). М., 1996. Г.У.Зінавенка. РЭГІЯНАЛЬНЫ МАНІібРЫНГ, занальны маніторынг, сістэма сачэння за працэсамі і з’явамі ў прыродным асяроддзі розных прыроднагеагр. рэгіёнаў (кліматычных зон, басейнаў, фіз.геагр. раёнаў і інш.). Бывае нац. Р.м. (назіранні ў адм. межах краіны) і міжнародны маніторынг. Матэрыялы Р.м. выкарыстоўваюцца ў сістэме глабальнага маніторынгу для прагназавання кірункаў развіцця глабальных прыродных працэсаў, выяўлення небяспечных ачагоў забруджвання і разбурэння навакольнага асяроддзя, для эфектыўнага дзярж. кіравання і кантролю якасці прыроднага асяроддзя. На Беларусі існуе Праграма нац. сістэмы маніторынгу, якае ўключае маніторынгі мед., біял., навакольнага асяроддзя, імпактны (сачэнне за антрапагеннымі ўздзеяннямі пры пагрозе ўзнікнення аварый, катастроф, стыхійных бедстваў, эпідэмій). П.І.Лабанок.
    РЭГЛАМЕНТ (польск. reglament ад франц. reglement ад regie правіла), 1) сукупнасць правіл, якія вызначаюць парадак дзейнасці дзярж. органа, установы, арганізацыі. 2) Парадак вядзення пасяджэнняў, з’ездаў, канферэнцый. 3) Назва некат. актаў міжнар. кангрэсаў ці канферэнцый (напр., Венскі Р. 1815).
    РЭГЛАМЕНТАЦЫЯ, устанаўленне правіл, якія вызначаюць парадак якойн. дзейнасці. Гл. таксама Рэгламент.
    РЭГЛАМЕНТЫ ПЯТРА I, заканадаўчыя акты Рас. дзяржавы 1й чвэрці 18 ст. Вызначалі структуру і задачы устаноў, створаных у працэсе пераўгварэнняў,
    што праводзіліся ў гэты перыяд. Да іх адносяйца: ваен. статуты («Ваенны артыкул», 1716, «Статут воінскі сухапутны», 1716, «Марскі статут», 1720), «Генеральны рэгламент» для калегій (1720), «Духоўны рэгламент» для Сінода (1721), «Рэгламент Галоўнага магістрата» (1721), «Рэгламент Адміралцейства» (1722). Распрацоўваліся Пятром I сумесна з кіраўнікамі дзярж. устаноў і. прадстаўнікамі саслоўяў (дваранства, купецтва, духавенства). Нормы, запазычаныя з зах.еўрап. заканадаўстваў, дастасоўваліся да ўмоў Расіі. Садзейнічалі цэнтралізацыі дзярж. апарату, пераадоленню рэшткаў феад. сепаратызму, умацаванню арміі і флоту. Разам з тым служылі ўмацаванню эксплуатацыі прыгонных сялян і работных людзей, пашыралі правы і прывілеі пануючых саслоўяў.
    РЭГРАДАЦЫ.Я ГЛЕБ, вяртанне глебаўтваральных працэсаў да папярэдняй стадыі. Напр., пад уздзеяннем асушальнай меліярацыі ў мінер. глебах працэсы забалочвання спыняюцца, іх змяняюць працэсы, якія фарміруюць аўтатрофныя глебы, але пры іх паўторным устойлівым залішнім увільгатненні зноў развіваецца забалочванне. Р.г. адбываецца на ўзараных схілавых эрадзіраваных глебах пры іх залужэнні', эрозія глебы спыняецца, урадлівасць яе аднаўляецца. Аднак некат. асушальныя мерапрыемствы і няправільнае с.г. выкарыстанне зямель часам прыводзяць да неабарачальных працэсаў дэградацыі глебы, і ворныя землі ператвараюцца ў непрыдатныя (Р.г. не адбываецца).
    РЭГРЙС (ад лац. regressus вяртанне, рух назад), тып развіцця, для якога характэрны пераход ад вышэйшага да ніжэйшага, ад складанага да простага. Уключае працэсы дэградацыі, застою, паніжэнне ўзроўню арганізацыі, страту здольнасці выконваць пэўныя функцыі, вяртанне да аджылых формаў і структур. Р. і прагрэс — супрацьлеглыя паняцці, але паміж імі існуе складаная шматбаковая сувязь: з аднаго боку, асобныя рэгрэсіўныя змены могуць адбывацца ў межах агульнага прагрэс. развіцця; з другога — у межах рэгрэсіўнага развіцця сістэмы асобныя яе часткі могуць захоўваць прагрэс. кірунак развіцця.
    РЭГРЙС у жывой прыродзе, спрашчэнне арганізмаў у працэсе эва