Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ваны буйныя масівы верхавых балот (Ельня, Жада, Мох і інш). М.В.Ярмохін.
Р^ДКАЯ РЬІФМА, вышуканая р ы ф м а, рыфма, у якой сугуччы спалучаюць словы, вельмі розныя паводле сэнсу і стылявой афарбоўкі («цэлафан» — «цалаваў», «красой» — «расол»). Разнавіднасць Р.р. — экзатычная рыфма. Да Р.р. адносяцца тыя, у якіх спалучаны сугуччамі абрэвіятуры, варварызмы, лічбы:
Адціснуты зоркі пад самую столь, 1 неба ў арэнду гарою забрана.
Узровень над морам — 3100 Тут наша застава. Тут землі Ірана.
(П.Панчанка. «Слухаючы «Перапёлку»).
В.П.Рагойша.
РЭДКІ, бел. казачнік 19 — пач. 20 ст. з в. Вялікі Рожан Салігорскага рна Мінскай вобл. У 1890—1901 ад яго нібыта запісаў 38 казак АК.Сержпутоўскі. (Некат. даследчыкі лічаць, што Р. — сам Сержпутоўскі.) У традыц. сюжэтах Р. сустракаецца вобразнае апісанне прыроды і псіхал. стану дзейных асоб, праблемы сац. няроўнасці, узаемаадносін сялян з панамі. Склаў казку «Асілак», у якой адбіліся настроі сялян напярэдадні рэвалюцыі 1905—07. Казкі «Прошча», «Мужык і пан», «Іванкапрастачок» і інш. вылучаюцца сац. вастрынёй.
Тв:. У кн.: Сержпутоўскі А.К. Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў. Мн., 1999. У кн.: Сержпутоўскі А.К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. Мн., 2000.
Літ.: Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969; Кабашнікаў К.П., Барташэв і ч Г.А. Сустрэчы з казкай. Мн., 1984.
РЭДКІХ I РАССЁЯНЫХ ЭЛЕМЁНТАЎ РЎДЫ, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія змяшчаюць рэдкія элементы і рассеяныя элементы ў канцэнтрацыях, мэтазгодных для прамысл. здабычы. У буйных радовішчах рэдкія элементы ўтрымліваюцца ад некалькіх працэнтаў (ніобій, літый, берылій) да дзесяткаў працэнтаў (стронцый). Адрозніваюйь руды, якія маюць у сабе гэтыя элементы ў выглядзе ўласна рэдкаметальных мінералаў (складаюць гал. прамысл. каштоўнасць), і руды, што змяшчаюць іх у выглядзе ізаморфных прымесей і здабываюцца спадарожна з пашыранымі металамі і неметаламі. Руды ўласна рэдкаметальных радовішчаў угвараюць комплексныя радовішчы, напр., рэдкаметальныя пегматьпы змяшчаюць тантал, літый, берылій, часам цэзій, волава. Комплекснымі з’яўляюцца таксама і шматлікія рудныя мінералы (напр., лапарыт — крыніца адабычы танталу, ніобію, тытану, рэдкіх зямель). Радовішчы рэдкаметальных руд генетычна разнастайныя. Гал. аб’ёмы здабычы тытану, цырконію, танталу, ніобію, рэдкіх зямель і інш. звязаны з россыпамі і корамі выветрывання. Рассеяныя элементы здабываюць спадарожна пры комплекснай перапрацоўцы руд інш. карысных выкапняў і мінер. канцэнтратаў. Руды рассеяных элементаў — мінералы нефелін (рубідый, цэзій, галій), апатыт (стронцый, рэдкія землі), біятыт (літый, хром, рубідый, талій, галій), светлыя слюды, халькапірыт, кінавар, ільменіт, касітэрыт, вальфраміт, сфалерыт, галеніт і інш. Паводле геахім. уласцівасцей рассеяных элементаў (халька, літа, сідэра, аргана і гідрафільных) вызначаюцца іх металагенія і прымеркаванасць да пэўных геолагагеахім. груп і тыпаў радовішчаў. Гл. таксама Берыліевыя руды, Літыевыя руды, Ніобіевыя руды, Танталавыя руды.
РЙДКІЯ 1 ЗНІКАЮЧЫЯ ВІДЫ, жывёлы і расліны, якія сустракаюцца ў невялікай колькасці, на абмежаванай плошчы і якім пагражае небяспека вымірання. Уключаюцца ў Міжнар. або нац. Чырвоныя кнігі, з’яўляюцца ахоўнымі жывёламі і ахоўнымі раслінамі. Для аховы і ўзнаўлення папуляцый Р. і з.в. выдзяляюцца прыродныя тэр. з розным рэжымам аховы — запаведнікі, нац. паркі, заказнікі і г.д., прымаюцца заканадаўчыя акты на нац. і міжурадавых узроўнях, заключаюцца міжнар. пагадненні.
Паводле класіфікацыі, прапанаванай у Чырв. кнізе МСАП, усе Р. і з.в. для вызначэння стану папуляцыі і аховы падзелены на 5 катэгорый: 1я —знаходзяцца пад пагрозай знікнення і выратаванне іх немагчыма без ажыццяўлення спец. мер; 2я — колькасць адносна высокая, але хутка скарачаецца; 3я — колькасць стабільная, але невысокая, могуць знікнуць пры неспрыяльных зменах асяроддзя; 4я — колькасць і стан не вызначаны; 5я — адноўленыя, але не падлягаюць прамьісл. выкарыстанню, за папуляцыямі неабходны пастаянны кантроль.
рэдукцыя 553
На Беларусі пад уплывам антрапаген ных фактараў за апошнія 100—150 гадоў зніклі шматлікія расліны і жывёлы, у т.л. ядрушка духмяная, рабчык рускі, адоніс вясновы, шпажнік балотны, лён жоўты, сярэднееўрап. лясны кот, хахуля, ружовы пелікан, коўпіца, стрэпет, бялуга, балт. і рус. асятры, кумжа, ласось, сіг і інш. У Чырвоную кнігу Беларусі (выд. ў 1993) уключаны 182 віды жывёл, 180 —раслін, 17 —грыбоў, 17 — лішайнікаў. Вял. колькасць Р. і з.в. жывёл Беларусі (асабліва птушак) маюць міжнар. і еўрап. ахоўны статус, занесены ў Чырв. кнігу МСАП, у т.л. белавежскі зубр, сапсан, вяртлявая чарацянка, белавокі нырок. В.І.Кіцікаў.
Р^ДКІЯ ЭЛЕМЕНТЫ. назва групы хім. элементаў (больш за 50), што выкарыстоўваюцца ў невял. колькасці, або адносна новыя ў тэхніцы. У прыродзе даволі малапашыраныя (элементы з кларкамі, ніжэйшымі за 0,01% па масе).
Звычайна не ўтвараюць буйных радовішчаў сваіх мінералаў. Агульная колькасць Р.э. у зямной кары 0,53% па масе, 0,41% прыпадае на тытан, які традыцыйна адносяць да Р.э., хоць яго прыродныя запасы значныя і здабываецца ён у вялікай колькасці. Паводле асаблівасцей геахіміі і тэхналогіі вылучэння і раздзялення падзяляюць на групы: лёгкія Р.э. — літый, цэзій, берылій, стронцый; рэдказямельныя элементы; рассеяпыя элементы; тугаплаўкія Р.э. — цырконій, ніобій, тантал, малібдэн і інш.; плацінавыя металы', радыеактыўныя элементы (уран, торый і інш.), інертныя газы. 3 павелічэннем аб’ёму вытвсці многіх з гэтых элементаў тэрмін «Р.э.» становіцца ўсё больш умоўным.
Літ.: Хммня н технологня редкнх м рассеянных элементов. Ч. 1—3. 2 нзд. М., 1976.
Р^ДЛІХ Вера Паўлаўна (12.4.1894, с. Мікалаеўка Сумскага рна, Украіна — 21.2.1992), расійская і бел. актрыса, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1956). Праф. (1966). Вучылася ў тэатр. школе пры Маск. маст. тры (МХТ; 1914— 17), у 2й студыі МХТ. Працавала ў трах Яраслаўля, Уладзівастока, з 1932 рэжысёр, з 1943 гал. рэжысёр тра «Чырвоны факел» (Новасібірск). У 1960—65 рэжысёр Дзярж. рус. драм. тра Беларусі. Адначасова з 1960 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Сцвярджаючы рэалізм у тэатр. мастацтве, дасягала глыбокай і тонкай характарыстыкі вобразаў, праўдзівага раскрыцця псіхалогіі і пачуццяў сцэн. герояў. Асаблівую ўвагу аддавала акцёрскай творчасці, цэласнасці ансамбля. Сярод лепшых пастаўленых спектакляў: «Зыкавы» (1944), «Апошнія» (1948) М.Горкага, «Звычайны чалавек» Л.Лявонава (1947), «Гамлет» У.Шэкспіра, «Чайка» А.Чэхава (абодва 1952), «Сяло Сцяпанчыкава» паводле Ф.Дастаеўскага (1956), «Барабаншчыца» А.Салынскага (1959) і інш.: у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі — «Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава, «Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна (абодва 1961), «Беспасажніца» ААстроўскага, «Вернасць» («Чорныя птушкі») М.Пагодзіна (абодва 1962), «Паварот ключа» («Уладальнік ключоў») М.Кундзеры (1963), «Антоній
і Клеапатра» У.Шэкспіра (1964), «Дзеці сонца» М.Горкага (1965).
Літ.. Баланднн Л.А. В театр влюбленные. Новоснбнрск, 1981; Бурьян Б.Н. Судьба чужая — как своя. Мн., 1982.
Б.І.Бур ’ян.
РЭДбН (Redon) Адылон (20.4.1840, г. Бардо, Францыя — 6.7.1916), французскі графік і жывапісец. 3 1855 вучыўся ў С.Гарына ў Бардо, з 1861 у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў Ж.Л.Жэрома. Зазнаў уплыў Р.Брэдэна, сімвалістаў, мастакоў групы «Набі». На аснове асацыяцый з прыроднымі формамі ствараў свет фантаст. істот, у які ўводзіў рэальныя дэталі, чым дамагаўся эфектаў змяшэння сну з рэчаіснасцю, з хваравітамістычнымі недагаворкамі: серыі літаграфій «У свеце мары» (1879), «Эдгару По» (1882), «Пачаткі» (1883), «У гонар Гоі» (1885), «Ноч» (1886), «Густаву Флаберу», «Апакаліпсіс св. Іаана» (абедзве 1889), «Заплюшчаныя вочы» (1890) і інш. Пісаў дэкар. нацюрморты.
РЭДРЫВЕР (Red River), 1) рака на Пд ЗША, правы прыток р. Місісіпі. Даўж. 2050 км, пл. басейна 233 тыс. км2. Вытокі на плато ЛанаЭстакада, у сярэднім і ніжнім цячэнні перасякае Прымексіканскую нізіну. У нізоўях падзяляецца на рукавы: ОлдРывер (упадае ў р. Місісіпі) і Атчафалая (упадае ў Мексіканскі зал., сйёк толькі ў разводдзе). Паводкі ў канцы вясны — пач. лета. Сярэдні расход вады 880 м3/с. ГЭС. Буйное вадасх. Тэксома. Суднаходная ад г. Шрыўпарт. 2) Рака ў ЗША і Канадзе. Даўж. 920 км, пл. басейна 297 тыс. км2. Цячэ па Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 240 м3/с. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. На Р.Р. —г. Вініпег (Канада).
РЭДУКАВАНЫЯ ГАЛбСНЫЯ, 1) звышкароткія галосныя сярэдняга пад’ёму,
якія ўзніклі ў праславянскай мове з індаеўрап. і і й. У праслав. мове мелі статус фанем, але вызначаліся кароткім і слабым гучаннем. Абазначаюцца кірылічнымі знакамі а (рэдукаваны непярэдняга раду) і ь (рэдукаваны пярэдняга pafly). Ва ўсіх слав. мовах Р.г. страціліся; у 10 — сярэдзіне 13 ст. адбылося т.зв. п a дзенне рэдукаваных праз знікненне гэтых галосных ці праз іх трансфармацыю ў галосныя поўнага ўтварэння. Знікненне Р.г. адбылося ў слабых пазіцыях — на канцы слоў, перад складам з галосным поўнага ўтварэння, перад складам з Р.г. ў моцнай пазіцыі (стараслав. «дымь» — бел. «дым», стараслав. «пьтнца» — рус. «птнца»). У моцных пазіцыях — пад націскам ці перад складам са слабым Р.г. — рэдукаваныя праясніліся ў розныя галосныя поўнага ўтварэння (стараслав. «сьнь» — бел. «сон», польск. «sen», сербскае «сан», балг. «сьн»). Падзенне рэдукаваных уздзейнічала на фанетыку і марфалогію слав. моў. 2) Галосныя, якія пры маўленні падпалі пад рэдукцыю (рус. «кннга» [кннгь]).
Л«п.:Крнвчнк В.Ф., Можейко Н.С. Старославянскнй язык. 3 нзд. Мн., 1985.
А.В.Зінкевіч.
РЭДУКТАР (ад лац. reductor які адводзіць назад), 1) механізм для змены скорасці вярчэння (найчасцей для яе зніжэння і павышэння вярчальнага моманту) пры перадачы руху ад аднаго вала да другога. Звычайна ў Р. выкарыстоўваюць зубчастыя перадачы, чарвячныя перадачы, ланцуговыя перадачы і іх спалучэнні. Бываюць адна і шматступеньчатыя, манціруюцца ў закрытым корпусе як асобны агрэгат ці ўбудаваныя ў машыну. У камбінаваным прыводзе Р. кампануюць з варыятарам. У адрозненне ад каробкі перадач перадатачны лік Р. — велічыня пастаянная. 2) Прылада для аўтам. прапускання вадкасці (пары, газу) з поласці высокага ціску ў поласць меншага ціску і падтрымання яго на зададзеным узроўні. Выконвае функцыі засцерагальнага і запорнага клапана. Ціск у Р. зніжаецца аўтам.