Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
1502), «Кавалерыйская» лесвіца (каля 1500), т.зв. Людвікава крыло (1501—09) каралеўскага палаца, вежы Белая, Чорная, Далібарка і Мігулка (KaHeu 15 ст.) у Пражскім Градзе; сабор св. Барбары ў г. КутнаГора (1512—47), палац у г. Блатна (1523—30), замак у Забкавіцы (Польшча; 1523—32). Удзельнік перабудовы Пражскага Града (1487— 1511).
РЭПТАН Тадэвуш [1742 ?, в. Грушаўка Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл. (ахрышчаны 20.8.1742 у г. Ляхавічы) — 8.8.1780], палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Паходзіў са шляхецкага роду — уладальнікаў Грушаўкі. Вучыўся ў піярскай школе і Калегіуме Нобіліум у Варшаве. Служыў у войску. Паводле некат. звестак, удзельнік Барскай канфедэрацыі. Быў абраны паслом ад Навагрудскага пав. на сойм 1773—75, дзе планавалася зацвердзіць 1ы падзел Рэчы Паспалітай. Разам з пасламі ад Навагрудскага пав. С.Корсакам і ад Мінскага пав. С.Багушэвічам
рашуча супрацьдзейнічаў гэтай анексіі, перашкаджаў утварэнню на сойме канфедэрацыі, якая б зацвердзіла такі падзел. Але большасць паслоў сойма, падкупленая замежнымі дзяржавамі, не падтрымала яго. 1.12.1773 Р. склаў маніфест, дзе канстатаваў нелегітымнасць канфедэрацыі і трактатаў пра падзел Рэчы Паспалітай. Страціў розум і вывезены ў Грушаўку. Скончыў самагубствам. Яшчэ сучаснікі лічылі Р. нац. героем, Чатырохгадовы сойм 1788—92 абвясціў Р. «вартым нац. жалобы», а яго дзеянні — «узорам для пераймання». Р. прысвечаны шматлікія маст. творы, у т.л. карціна Я.Матэйкі. У сярэдзіне 19 ст. ў Грушаўцы быў устаноўлены бюст Р. (цяпер у Нац. музеі ў Кракаве), у 1993 — мемарыяльны знак.
РЭЙТАРЫ (ад ням. Reiter вершнік, коннік), від цяжкай кавалерыі ў наёмных арміях Зах. Еўропы, у Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—17 ст. Былі ўзброеныя доўгай шпагай, 2 пісталетамі, ружжом або карабінам, мелі шлем і нагрудныя латы; вялі атаку ў шчыльных баявых парадках. Арганізацыя і тактыка дзеянняў Р. распрацавана Морыцам Аранскім у арміі Нідэрландаў. У пач. 18 ст. Р. паступова выцеснены драгунамі і коннымі егерамі.
РЭЙТЫНГ (англ. rating ацэнка, клас, разрад), 1) індывідуальны лікавы паказчык (каэф.) дасягненняў шахматыста (шашыста), які мяняецца ў залежнасці ад яго вынікаў на спаборніцтвах. 3 1970 Міжнар. шахматнай федэрацыяй (за аснову падліку Р. прынята сістэма амер. шахматыста А.Эла) выкарыстоўваецца пры прысваенні міжнар. званняў, напр., гросмайстра (мінім. Р. у жанчын — 2300, у мужчын — 2450). Найб. Р. дасягнуў Г.Каспараў — 2812 (1991). 2) Ступень папулярнасці вядомых дзеячаў (у галінах палітыкі, культуры, грамадскай дзейнасці), арганізацый і інш., якая вызначаецца шляхам вывучэння
Рэйтары (Расія).
грамадскай думкі (вынікі галасавання, сацыялагічных апытанняў, анкет).
РЭЙТЭНФЕЛЬС (Reutenfels) Якаў, аўтар кнігі «Пра маскавіцкія справы» («De rebus Moschoviticis ad serenissimum Magnum Ducem Cosmum Tertium», Patavii, 1680), ураджэнец Курляндскага герцагства. У 1670—73 жыў у Маскве, бываў пры двары цара Аляксея Міхайлавіча. Кнігу напісаў у канцы 1670х г. для герцага Тасканы, пры двары якога тады жыў. У творы Р. звесткі пра тэр., насельніцтва, паліт. і эканам. лад Расіі, аргцыю яе судаводства і ваен. справы; пра С.Разіна, сведкам смяротнай кары якога ён быў; характарыстыкі грамадскіх і паліт. дзеячаў, у т.л. Сімяона Полацкага і \.С.Мацвеева. Шмат увагі аўтар алдае архітэктуры і культуры Масквы, у т.л. паведамляе аб прыдворным тэатры, дзе акцёрамі былі выхадцы з Беларусі. У кнізе ёсць і цікавыя нататкі пра г. Магілёў.
РЭЙХСВЕР (Reichswehr ад Reich дзяржава, імперыя + Wehr зброя, абарона), узброеныя сілы Германіі ў 1919—35. Пасля паражэння Германіі ў 1ю сусв. вайну 1914—18 Веймарскі нац. сход 6.3.1919 прыняў закон аб стварэнні часовага Р. колькасцю 400 тыс. чал. Аднак паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 і распрацаванага на яго аснове закону ад 23.3.1921 колькасць войск скарачалася да 115 тыс. чал. (100 тыс. у сухап. войсках і 15 тыс. чал. у BMC), рэзка абмяжоўвалася і ўзбраенне. Рэзервам Р. з’яўляліся часці пагран. аховы (каля 100 тыс. чал.) і паліцэйскія фарміраванні (200 тыс. чал.). Але кіраўніцтва дзяржавы і ўзбр. сіл патаемна вяло падрыхтоўку кадраў для арміі (напр., лётчыкаў рыхтавалі ў грамадз. авіяцыі). Значная колькасць афіцэраў і інш. ваен. спецыялістаў рыхтавалася за мяжой, у т.л. ў СССР. 16.3.1935 Германія ў аднабаковым парадку анулявала ваен. артыкулы Версальскага дагавора і ўвяла ўсеагульную воінскую павіннасць. На базе Р. пачалося фарміраванне вермахта.
РЭЙХСКАМІСАРЫЯТ (ням. Reichskommissariat), буйная адм.тэр. адзінка, створаная цывільнымі ням.фаш. акупац. ўладамі на часова акупіраванай тэр. СССР у Вял. Айч. вайну. Паводле загаду А.Гітлера ад 17.6.1941 у вер. 1941 былі створаны Р. «Остланд» (уваходзіла ч. тэр. Беларусі) і «Украіна» (уваходзілі таксама паўд. раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абл.), якія падзяляліся на генеральныя акругі. На чале Р. стаялі рэйхскамісары, якія падпарадкоўваліся міністру акупіраваных усх. тэрыторый А.Розенбергу ў Берліне.
РЭЙХСКАНЦЛЕР (ням. Reichskanzler), 1) у Германскай імперыі 1871—1918 адзіны агульнагерманскі міністр і старшыня бундэсрата, які прызначаўся імператарам. Узначальваў выканаўчую
568 рэйхстаг
ўладу імперыі. 2) У Веймарскай рэспубліцы (1919—33) кіраўнік урада, які назначаўся прэзідэнтам з ухвалення рэйхстага. 3 1933 пачалі стварацца т.зв. прэзідэнцкія кабінеты, якія ў абыход канстытуцыі не абапіраліся на давер парламента. У 1933—45 Р. быў А.Гітлер, які ў 1934 аб’яднаў паўнамоцтвы кіраўніка ўрада і дзяржавы, скасаваўшы пасаду прэзідэнта.
РЭЙХСТАГ (ням. Reichstag), 1) у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» з 12 ст. — орган саслоўнага прадстаўніцтва пры герм. імператару, наз. таксама імперскім сеймам. 2) У Герм. імперыі — устаноўчы сход, потым ніжняя палата Паўн.Герм. саюза (1867—71); у 1871 — 1918 — выбарны орган, які ўдзельнічаў у прыняцці законаў, бюджэту і кантролі за выканаўчай уладай (вышэйшым прадстаўнічым органам лічыўся бундэсрат). 3) У Веймарскай рэспубліцы (1919— 33) — ніжняя палата парламента, якая выбіралася насельніцтвам паводле сістэмы прапарцыянальнага прадстаўніцтва. 4) У фаш. Германіі (з 1933) Р. захоўваўся толькі фармальна. 27.2.1933 адбыўся справакаваны нацыстамі падпал будынка Р. (гл. Лейпцыгскі працэс 1933). У Вял. Айч. вайну 29.4—2.5.1945, сав. войскі 1га Бел. фронту (Маршал Сав. Саюза Г.К.Жукаў) у ходзе Берлінскай аперацыі 1945 авалодалі будынкам Р. (размешчаны ў парку Тыргартэн у Берліне), на яго даху быў узняты Сцяг Перамогі. 5) У сучаснай ФРГ месца знаходжання федэральнага парламента.
С. М.Абрамаў. Р^ЙХШТЭЙН (Reichstein) Тадэвуш (20.7.1897, г. Улашіавак, Польшча — 1996), швейцарскі хімік і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва. Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў Цюрыху (1921). 3 1934 праф., з 1938 заг. кафедры Базельскага унта. Навук. працы па пытаннях будовы і ўласцівасцей гетэрацыклічных рэчываў, цукроў, вітамінаў (аскарбінавай і пантатэнавай кт), стэроідаў (гармонаў кары наднырачнікаў), сардэчных (расл.) гліказідаў. Сінтэзаваў аскарбінавую кту (вітамін С), вылучыў картызон і высветліў яго хім. будову. Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Ф.Хенчам, Э.К.Кендалам). А.Ю.Манінп. РЭКАГНАСЦЫРбЎКА (ням. Rekognoszierung ад лац. recoqnosco аглядваю,
абследую), 1) візуальнае вывучэнне праціўніка і мясцовасці. Праводзіцца перад прыняццем камандзірам рашэння на бой (аперацыю), у ходзе перамяшчэння і размяшчэння войск і інш.; у мірны час — пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў, манеўраў. Ha Р. вызначаюцца маршруты і сродкі перамяшчэння, пункты прыпынкаў, арганізацыя аховы і інш. 2) Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных (топагеадэзічных) работ. У.І.Грынюк.
РЭКАМБІНАЦЫЯ (рэ... + камбінацыя) у г е н е т ы ц ы, пераразмеркаванне генет. матэрыялу бацькоў у патомкаў, якое прыводзіць да спадчыннай камбінацыйнай зменлівасці жывых арганізмаў. Універсальны біял. механізм, уласцівы ўсім жывым сістэмам — ад вірусаў да вышэйшых раслін, жывёл і чалавека, важны пры эвалюцыйных ператварэннях. Адбываецца шляхам разыходжання гамалагічных храмасом у меёзе ці ўзаемадзеяннем малекул ДНК, вынікам якога з’яўляецца перанос участкаў ДНК з адной малекулы на другую (Р. ў вузкім сэнсе). Перанос бывае ў саматычных і палавых клетках, узаемным (рэцыпрокная Р.) і аднабаковым (нерэцыпрокная Р.). Для здзяйснення Р. ў эўкарыётаў існуе палавы працэс, у пракарыётаў — кан’югацыя, трансфармацыя і трансдукцыя, у вірусаў — сумесная інфекцыя. Мэтанакіраванае атрыманне рэкамбінатных (гібрыдных) ДНК — аснова генетычнай інжынерыі. Р.Г.Заяц.
РЭКАМБІНАЦЫЯ ў ф і з і ц ы, звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака; працэс, адваротны іанізацыі. Напр., у выніку Р. электронаў і дадатна зараджаных іонаў (катыёнаў) у газавай плазме ўтвараюцца нейтральныя атамы ў асноўным ці ўзбуджаным стане (гл. Узроўні энергіі). У крышт. паўправадніках Р. дэлакалізаваных электрона і дзіркі (электроннай вакансіі) адбываецца ў выніку пераходу электрона з зоны праводнасці ў валентную зону (гл. Зонная тэорыя). Пры гэтым лішак энергіі можа вылучацца ў выглядзе выпрамянення фатонаў (выпрамяняльная Р.; вызначае механізм дзеяння паўправадніковых лазераў і святловыпраменьвальных дыёдаў) ці безвыпрамяняльна перадавацца ваганням крышт рашоткі, дамешкавым атамам і інш. М.А.Паклопскі.
РЭКАМЕНДАЦЫЯ (ад позналац. гесотmendatio даручэнне), 1) пісьмовы ці вусны спрыяльны водзыў для паступлення ў якуюн. арганізацыю. 2) Станоўчая характарыстыка кагон. з прапановай выкарыстаць яго ў пэўнай справе. 3) Парада, прапанова (напр., Р. навуковая, урача, рэкламнага характару).
РЭКАНВЁРСІЯ (ад рэ... + лац. conversio змяненне, ператварэнне), перавод нар. гаспадаркі краіны пасля заканчэння вайны на вытвсць прадукцыі мірнага часу.
РЭКАНЙСТА (ісп. Reconquista ад reconquistar адваёўваць), адваяванне ка
рэнным насельніцтвам Пірэнейскага пва зямель, захопленых у пач. 8 ст. арабамі і паўночнаафрыканскімі плямёнамі бербераў; працягвалася з 718 да канца 15 ст. Першай была перамога над арабамі ў 718 каля Кавадонгі. Да 11. ст. ўзніклі ісп. дзяржавы Леон. Кастылія, Арагон, Навара. Вырашальным этапам Р. быді 11—13 ст. У 1085 адваяваны Таледа, у 1212 аб’яднаныя сілы іспанцаў нанеслі маўрам канчатковае паражэнне ў бітве каля ЛасНавасдэТалосы. У 1229—35 адваяваны Балеарскія авы, у 1236 — Кордава, у 1238 — Валенсія, у 1248 — Севілья, у 1492 — Гранадскі эмірат. Адваяванне суправаджалася з