• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    то часткова выводзіць гэты твор за жорсткія рамкі куртуазнай дактрыны. Багатырскую казку нагадвае «Аповесць пра Баву». Адзін з апошніх бел. перакладных твораў, блізкіх да Р.р., — «Гісторыя пра Апалона Тырскага». Творы Р.р. бытавалі на Беларусі пераважна ў асяроддзі шляхты. Р.р. садзейнічаў секулярызацыі бел. лры, развіццю маст. вымыслу, белетрызацыі гіст. прозы, а таксама служыў задавальненню павялічанага чытацкага попыту бел. грамадства таго часу на творы свецкага зместу.
    Літл Мелетмнсккй Е.М. Введенне в нсторнческую поэтнку эпоса м романа. М., 1986; Мсторня всемврной лмтературы. Т. 2. М., 1984; Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. 4 выд. Мн., 1998; Ада м о в і ч Г.Я. 3 крыніц сусветнай літаратуры. Мн., 1998. Г.Я.Адамовіч. В А Чамярыцкі.
    РЫЦАРСКІЯ АКАДЭМІІ. саслоўныя навучальныя ўстановы ў Германіі ў 16—18 ст. для падрыхтоўкі сыноў дваран да ваен., грамадз. і прыдворнай службы. Выкладаліся: лац., франц., італьян., ісп. мовы, матэматыка, фізіка, генеалогія, права, гісторыя і інш. Вял. ўвага аддавалася фехтаванню, верхавой яздзе, танцам, прыдворнаму этыкету. Найб. вядомыя Р.а. ў Кольбергу (з 1653), Люнебургу (з 1655), Вольфенбютэлі (з 1687), Брандэнбургу (з 1704). У 19 ст. пераўтвораны ў гімназіі і кадэцкія карпусы. Паслужылі ўзорам пры стварэнні ў 18 ст. ў Рэчы Паспалітай, у т. л. ВКЛ, і Рас. імперыі шляхецкіх карпусоў.
    РЫЦАРСТВА (ад рыцарў прывілеяваны сац. слой у краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы ў сярэднія вякі; у шырокім сэнсе ўсе свецкія феадалы, у вузкім — толькі дробныя. Пачало складвацца ў 8 ст. ў працэсе фарміравання феадальнаіерархічных адносін. Унутры Р. адносіны будаваліся на аснове васалітэту. Рыцары атрымлівалі ад свайго сеньёра маёнтак — феод (лен) і былі абавязаны несці ваен. службу з поўным рыцарскім узбраеннем і рыштункам (баявы конь, меч, панцыр, шлем, шчыт і інш.). Ваен. справа была гал. сац. функцыяй Р., яна давала яму правы і прывілеі. Р. было вызвалена ад большасці падаткаў, падсудна толькі роўным па сац. статусе судам, карысталася перавагай на заняцце дзярж. і ваен. пасад. Доступ у рады Р. быў абмежаваны. Падрыхтоўцы будучага воіна служыла сістэма рыцарскага выхавання і навучання. Узведзены ў Р. даваў клятву вернасці і абавязваўся абараняць гонар і годнасць сюзерэна, яго зямлю ад дамаганняў інш. феадалаў, удзельнічаць у міжусобных і міждзяржаўных войнах. Традыцыя патрабавала ад рыцара бьшь смелым і адважным у баі, высакародным у адносінах да жанчыны, дасведча
    ным у пытаннях рэлігіі, ведаць правілы прыдворнага этыкету і інш. Важнай формай распаўсюджання сац.этычных ідэалаў Р. былі турніры, у час якіх праводзіліся спаборніцтвы ў ваен. майстэрстве. Як служылае ваен.феад. саслоўе найб. росквіту дасягнула ў 11—13 ст. у час крыжовых паходаў, калі яго ўзбраенне і тактыка бою адпавядалі тагачасным маштабам ваен. аперацый і тэхн. ўзроўню. У шэрагу краін Р. мела свае карпаратыўныя аргцыі — ордэны. Найстарэйшы з іх — Ордэн св. Марыі ў каралеўстве Навара і Ордэн льва ў Францыі (вядомы з 11 ст.). 3 пашырэннем агнястрэльнай зброі Р. як асн. ўдарная сіла ў баі заняпала, але захавалася як саслоўе. Частка Р. ў 16—17 ст. увайшла ў склад дваранства, другая, збяднелая, ператварылася ў ваен. наёмнікаў. Як адно з ганаровых рыцарскае званне захавалася ў сучаснай Вялікабрытаніі. У ВКЛ рыцарамі наз. коннікаўфеадалаў. У Прывілеі 1387 вял. кн. Ягайлы гаворыцца аб «рыцарах або баярах». У Прывілеі 1447 вял. кн. Казіміра пералічваюцца розныя катэгорыі феадалаў і сярод іх Р. (княжаты, рыцары, шляхціцы, баяры). Пачынаючы са Статута ВКЛ 1529 у тэкстах прававых актаў наз. «высакародныя рыцары». У Віленскім прывілеі 1563 Жыгімонта II Аўгуста гаворыцца пра «стан рыцарскі шляхецкі». Гэтыя прыклады сведчаць, што тэрмін Р. быў ідэнтычны тэрміну шляхта. У Японіі блізкія па становішчы да рыцараў былі самураі, у Асманскай імперыі — сіпахі.
    Літ:. Ястребнцкая А.Л. Западная Европа XI—XIII в. М., 1978; Кардннн Ф. Нсторнкн средневекового рыцарства: Пер. с нтал. М., 1987; Оссовская М. Рыцарь н буржуа: Нсслед по нсторнн моралн: Пер. с пол. М., 1987; Н в а н о в К.А. Многолнкое средневековье. М., 1996; Р у а Ж.Ж. йсторня рыцарства: [Пер.] М., 1996; Кнн М. Рыцарство: Пер. с англ. М., 2000.
    Да арт. Рыцарства Нямецкі дваранін Генрых Ангальцкі (1170—1252) з іншымі знатнымі людзьмі на турніры. Мініяцюра 13 ст.
    «РЫЦАРЫ ПРАЦЫ», назва, якая сустракаецца ў гіст. лры ў дачыненні да членаў Ордэна рыцараў працы.
    РЫЦАС (Ritsos) Яніс (1.5.1909, г. Манемвасія, Грэцыя — 11.11.1990), грэчаскі пісьменнік. У 1948—52 і 1967—74 зняволены ўладамі Грэцыі. Яго сац.па
    літ. погляды адлюстраваны ў зб. вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманне рэчаіснасці. У збках лірыкі «Выпрабаванні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссонне» (1954), «Дзённікі высылкі» (1975), «Нататкі сляпога» (1979), «KapaHi Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяна» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васемнаццаць мелодый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзве 1974) імкненне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасцігнуць таямніцы жыцця. Сюррэаліст. рысы ўласцівыя вершам збкаў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сведчанні» (ч. 1—2, 1963—66). У раманах «Асцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) жыццё грэч. правінцыі. Пераклаў верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На бел. мову яго вершы перакладала А.КобецФілімонава. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1977.
    Тв:. Бел. пер. — Макронісас. Мн., 1973; Рус. пер. — йзбр. лнрнка. М., 1968; Нзбранное. М., 1973; Становленне: Стнхотворення н поэмы. М., 1979; Заметкн на полях временм: Стнхн н поэмы. М., 1985.
    Літ.: Нльннская С.Б. Янннс Рнцос: Очерк жнзнн н творчества. М., 1986. Л.П.Баршчэўскі. РЫЦІК Пётр Рыгоравіч (н. 14.8.1931, в. Зарэчча Клінцоўскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі і вірусалогіі. Др мед. н. (1972), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі сан.гігіенічны мед. інт (1955). 3 1958 у БелНДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1971 нам. дырэктара, з 1986 дырэктар, з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі дыфтэрыі, рэцыдыўных форм сыпнога тыфу, асабліва небяспечных вірусных гемарагічных ліхаманак, ВІЧінфекдыі.
    Тв:. Спораднческнй сыпной тнф. Мн., 1973 (у сааўт.). СПЙД: снндром прнобретенного нммунного дефнцнта. Мн., 1988 (разам з А.Г.Каламійцам, Н.Дз.Каламіец).
    528 рыціх
    РЫЦІХ Аляксандр Фёдаравіч (5.7.1831, Пецярбургская губ. —пасля 1900), рускі этнограф, ваенны картограф. Ген,лейтэнант (1891). Скончыў Інжынерную акадэмію (1853) і Акадэмію Генштаба (1858). Стаяў на пазіцыях вялікадзярж. шавінізму. Склаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), У якім памылкова адносіў беларусаўкатолікаў да палякаў. Найб. каштоўныя яго этнагр. карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некат. абласцей Расіі, замежных слав. народаў («Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі», 1875). Яго працы, прысвечаныя Зах. краю («Матэрыялы для этнаграфіі Царства Польскага: Люблінская і Аўгустоўская губерні», 1864, і інш.), мелі апісальны характар.
    В.К.Бандарчык
    РЫЦЬІНА (польскае гусупа ад позналац. Ricinus клешчавіна), раслінны тлусты алей з насення клешчавіны. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вязкая вадкасць светлажоўтая ці амаль бясколерная, шчыльн. 950—974 кг/м3 (15 °C), тра застывання ад 8 да 18 °C. He раствараецца ў вадзе і бензіне. Невысыхальны алей; мае 80—90% трыгліііэрыдаў рыцынолевай (12гідраксічыс9октадэцэнавай) кты (гл. Алеі). Выкарыстоўваюць як змазачны матэрыял, гідраўлічную вадкасць, кампанент мазей і касметычных сродкаў, у медыцыне.
    РЫЧ (Rich) Вера (н. 24.4.1936, Лондан), англійская паэтэса і перакладчыца. Скончыла Оксфардскі унт (1958). 3 бел. мовы перакладае з 1960х г. Пераклала зб. «Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 г. да сённяшняга дня» (1971), дзе апубл. творы 41 бел. аўтара. Пераклады паасобных твораў М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна ў кн. «Снуецца зданяў рой» (1982). Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты Я.Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Аўтар многіх артыкулаў пра бел. лру. Перакладае таксама са стараангл., старанарвежскай, польскай, рус., укр. моў.
    Рычаг «дошкаарэлі»; I — груз; 2 — пункт апоры; 3 — прыкладзеная сіла.
    РЬГЧАГ, цвёрдае цела, здольнае паварочвацца вакол фіксаванай восі пад дзеяннем сіл, перпендыкулярных да восі вярчэння. Адзін з найпрасцейшых
    механізмаў (разам з колам і вінтом). Вядомы з глыбокай старажытнасці. Тэорыя раўнавагі Р. пад дзеяннем сіл цяжару распрацавана Архімедам. Пры дзеянні некалькіх сіл раўнавага Р. дасягаецца пры ўмове, што сума момантаў гэтых сіл раўняецца нулю (гл. Момант сілы). Шырока выкарыстоўваецца ў якасці элемента канструкцый механізмаў і машын.
    РЫЧАГОЎ Рыгор Пятровіч (н. 10.4.1944, г. ДавыдГарадок Брэсцкай вобл.), бел. вучоныў ў галіне хірургіі. Др мед. н. (1989), праф. (1993). Скончыў 1ы Ленінградскі мед. інт (1969). 3 1990 у Мінскім мед. інце (заг. кафедры). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малаінвазійных тэлеэндавідыё і лазерных тэхналогіях.
    Тв.: Прогнознрованне в профнлактнка, послеоперацмонных осложненнй в хврургнн язвенной болезнн. Душанбе, 1991; Ошнбкм, опасностн н осложнення в желудочной хмрургнк. Мн., 1993; Методы наложенмя повязок прн травмах н некоторых заболеваннях. Мн., 1996 (разам з А.М.Няхаевым).
    РЫЧАРД I Львінае Сэрца (франй. Richard Coenr de lion, англ. Richard the Lionheart; 8.9.1157, Оксфард, Вялікабрытанія — 6.4.1199), кароль Англіі [1189—99]. 3 дынастыі Плантагенетаў. Выхоўваўся ў Аквітаніі, дзяцінства і юнацтва правёў на Пд Францыі. Меў добрую адукацыю, віртуозна валодаў зброяй, перамагаў на турнірах. Б.ч. жыцця правёў паза межамі Англіі, удзельнічаў у бесперапынных войнах. У час 3га крыжовага паходу 1189—92 захапіў ваў Кіпр і крэпасць Акру ў Палесціне. Па дарозе назад каля Вены трапіў у палон да аўстр. герцага Леапольда V, які перадаў яго герм. імператару Генрыху VI; у 1194 адпушчаны за вял. выкуп. 3 1194 ваяваў з франц. каралём Філіпам II Аўгустам, які імкнуўся адваяваць землі Плантагенетаў у Францыі. Смяротна паранены ў час аблогі Шамо.
    Літ.: ДобнашРождественская О.А. Крестом н мечом: Прнключенмя Рнчарда I Львнное Сердце. М., 1991; Кесслер У. Рнчард I Львнное Сердце: Король. Крестоносец. Авантюрнст: Пер. с нем. Харьков; Ростов н/Д, 1997.
    РЬІЧАРД II (Richard; 6.1.1367, г Бардо, Францыя — 14.2.1400), кароль Англіі [1377—99]. Апошні з дынастыі Плантагенетаў. Уступіў на трон у 12гадовым узросце (краінай правіў савет). 3 1389 правіў самастойна, абапіраючыся на парламент і ч. знаці.