Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
нологнческой мыслн Белорусснм (до 1917 г.). Мн„ 1973. У.М.Конан.
РЫТУАЛ (ад лац. ritualis абрадавы ад ritus рэліг. абрад, урачыстая цырымонія), гістарычна сфарміраваная сістэма сімвалічных дзеянняў; састаўная частка традыц. і архаічных культўр. Структуру Р. складае строга рэгламентаваная паслядоўнасць актаў, у т.л. вербальных (песнапенні і да т.п.), пазбаўленых утылітарнага сэнсу і накіраваных на ўзнікненне пэўных адчуванняў (рэлігійных, усемагутнасці ўлады, непарушнасці дадзеных абавязацельстваў і інш.). Першапачаткова Р. быў звязаны выключна з рэліг. практыкай; у сучасных грамадствах Р. існуе ў паліт. і сац. практыцы (афіц. ўрачыстасці, дыпламат. цырыма'ніял і інш.).
РЫТУАЛЫ ВбіНСКІЯ, цырыманіялы воінскія, мерапрыемствы
(дзеянні), якія праводзяцца ў час святкаванняў і ў паўсядзённых умовах. Уключаюць цырыманіялы прыняцця прысягі ваеннай, уручэння сцягоў і ўзнагарод, правядзенне парадаў, салютаў, урачыстых маршаў, жалобных мерапрыемстваў і інш. На Беларусі Р.в. адбываюцца пераважна на тэр. вайск. часцей, на месцах баявой і прац. славы народа; парадак іх ажыццяўлення замацаваны ў статутах Узбр. Сіл, настаўленнях і інструкцыях. С.М.Абрамаў.
РЫТУРНІЛЬ, рытарнель (франц. ritoumelle, італьян. ritornello ад ritorno вяртанне), верш, напісаны трохрадковай страфой, у якой 1ы і 3і радкі рыфмуюцца, а 2і без рыфмы. Звычайна 1ы радок кароткі — складаецца з аднаго ці некалькіх слоў. Думка, закладзеная ў ім, развіваецца ў двух наступных радках. Узнік у італьян., потым у франц. паэзіі. У рус. лры сустракаецца ў паэтаўсімвалістаў («Тры сімвалы» В.Брусава). Вядома ў творчасці некаторых сучасных бел. паэтаў (В.Вабішчэвіча, С.Кавалёва). Напр., трохстрофны Р. Э.Акуліна:
Скруха загарыцца ў сэрцы і патухне памяці ссівелай завірухай.
Памяць азавецца рэхам у тумане і неразгаданая растане.
Сэрца на самоту болем азавецца, ды не скамянее ў паняверцы.
А.А.Майсейчык.
РЫТХ^Ў Юрый Сяргеевіч (н. 8.3.1930, пас. Уэлен Чукоцкай аўт. акр., Расія), чукоцкі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім унце (1949—54). Друкуецца з 1947. Піша на чукоцкай і рус. мовах. Трылогія «Час, калі растаюць снягі» (1958—67), раманы «Айвангу» (1964), «Сон у пачатку туману» (1969), «Кідальніца гарпуна»' (1971), «Канец вечнай мерзлаты» (1977), «Белыя снягі» (1980), «Магічныя лічбы» (1985), аповесці «Нунівак» (1962), «Блакітныя пясцы» (1963), «Снегапад у чэрвені» (1981), збкі аповесцей і апавяд. «Людзі нашага берага» (1953), «Чукоцкая сага» (1956), «Палярны круг» (1983) пра жыццё Чукоткі. Аўтар збкаў вершаў, нарысаў, літ.крытычных артыкулаў, кінасцэнарыяў. Піша для дзяцей. На бел. мову апавяданне «Шлюбная папера» пераклаў У.Грудніцкі.
Тв.: йзбранное. Т. 1—2. Л., 1981; Повеста. Л., 1979; Айвангу: Романы. М., 1980; Дорога в Ленмнград; Полярный круг. Л., 1986; Остров надежды: Роман. М., 1987; йнтерконтннентальный moot: Легенда о будушем. Л., 1989; Путешествме в молодость, нлм Время красной морошкн: Повестн н рассказы. М., 1991.
Літ.'. Шпрыгов Ю.М. Ю Рытхэу. Магадан, 1979.
РЬІТЭР (Ritter) Герхард (6.4.1888, г. БадЗодэнАлендорф, Германія — 1.7.1967), нямецкі гісторык. Брат усходазнаўца Гельмута Р. (1892—1971) і тэолага Карла Бернгарда Р. (1890—1968).
рыфма 523
Вучань Г.Онкена. Праф. Гамбургскага (з 1924) і Фрайбургскага (1925—56) унтаў. Удзельнік Супраціўлення нацысцкаму рэжыму, у 1944—45 зняволены. Прадстаўнік класічнай нац.дзярж., прапрускапратэстанцкай традыцыі герм. гістарыяграфіі. Даследаваў розныя перыяды гісторыі Германіі і метадалогію гісторыі. Аўтар прац «Лютэр» (1925), «Штайн» (т. 1—2, 1931), «Фрыдрых Вялікі» (1936), «Сіла дзяржавы і утопія» (1940, у 1948 перавыдадзена пад назвай «Дэманія ўлады»), «Сусветны ўплыў Рэфармацыі» (1941), «Еўропа і нямецкае пытанне» (1948), «Карл Гёрдэлер і нямецкі рух Супраціўлення» (1954), «Дзяржаўная палітыка і ваеннае рамяство» (т. 1—4, 1954—68), «План Шліфена» (1956) і інш.
РЫТЭРА ХРЫБЁТ У гарах Наньшаня, у Кітаі, гл. ДакэнДабан.
РЫУБРАНКУ (Rio Branco), рака ў Бразіліі, левы і самы вял. прыток р. РыуНегру (бас. р. Амазонка). Даўж. ад вытоку р. Урарыкуэра 1,3 тыс. км, пл. басейна каля 195 тыс. км2 Цячэ па Гвіянскім пласкагор’і і Амазонскай нізіне. Летнія паводкі, зімовая межань. Сярэдні расход вады каля 5,4 тыс. м3/с. Суднаходная да г. Каракараі, пры высокай вадзе — да г. БоаВіста.
РЫУДбСІ, Д о с і (Rio Doce), рака на У Бразіліі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна 87 тыс. км!. Вытокі на Пд хр. СерадуЭспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Рэжэнсія, утварае балоцістую дэльту. У сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля’ 1,1 тыс. м3/с. Суднаходная ад г. Айморэс.
РЫУНЕГРУ (Rio Negro), рака пераважна ў Бразіліі, левы прыток р. Амазонка; у сярэднім цячэнні ўтварае мяжу паміж Калумбіяй і Венесуэлай. Даўж. 2,3 тыс. км, пл. басейна каля 691 тыс. км2. Вытокі ў Калумбіі, у зах. ч. Гвіянскага пласкагор’я, пад назвай Гуайнія, да г. Кастаньейру рэчышча парожыстае, у межах Амазонскай нізіны разгалінаванае і вельмі шырокае (да 30—50 км) са шматлікімі астравамі. Буйны прыток — р. РыуБранку (злева). Левы прыток Касік’ярэ злучае Р.Н. з р. Арынока (класічны прыклад біфуркацыі рэк). Паводкі ад сак. да канца жн., малаводная ў кастр.—студзені. Сярэдні расход вады 29,3 тыс. мус. Суднаходная на 1 тыс. км ад вусця, дзе размешчаны буйны порт Манаўс.
РЫЎЁРА (Riviera), паласа ўзбярэжжа Міжземнага (на 3) і Лігурыйскага (на У) мораў, якая працягваецца ад г. Кан (Францыя) да г. Спецыя (Італія). Даўж. каля 370 км. Падзяляецца на франц. Р. — Блакітны бераг, і італьян. Р. — РыўераЛігурэ. Знаходзіцца каля падножжа Альпаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, лета сонечнае, гарачае. Развіты вінаградарства, садоўніцтва, кветкаводства. Буйны курортны раён. 3 пач. 19 ст. зона шматлікіх курортаў, месцаў адпа
чынку і турызму. Клімататэрапія і марскія купанні ўвесь год. Да 1й сусв. вайны — адзін з асн. еўрап. цэнтраў лячэння туберкулёзу, пазней — расстройстваў нерв. сістэмы, атлусцення, дыябету і інш. Невял. ч. Р. займае дзяржава Манака.
РЫЎКІН Міхаіл Іонавіч (7.1.1907, г. Старадуб Бранскай вобл., Расія — 13.10.1993), бел. і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. дз. культ. Расіі (1992). Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1928, кл. АД.Бяссмертнага) Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1937—41, кл. І.Мусіна) 3 1929 працаваў у сімф. аркестрах радыёкамітэта, Белдзяржфілармоніі, адначасова выкладаў у муз. школах у Мінску. 3 1946 дырыжор Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1953 — сімф. аркестра Томскай абл. філармоніі, выкладчык муз. вучылішчаў у Томску, з 1963 у Пскове. Адзін з першых прафес. дырыжораў Беларусі. Дзейнасць Р. садзейнічала станаўленню аркестра бел. нар. інструментаў у пасляваенны перыяд.
В.У.Мазанік.
РЬІЎЛІН Езекііль Ісакавіч (1.12.1901, г. Віцебск — 7.5.1978), бел. гісторык, педагог. Акад. Бел. АН (1931), праф. (1931). Скончыў Камуніст. унт імя Я.М.Свярдлова (1923) і Інт чырв. прафесуры (1927) у Маскве. 3 1927 дацэнт кафедры гісторыі Захаду, з 1928 прарэктар БДУ. 3 1929 нам. наркома асветы БССР. У 1931—33 заг. сектара навукі і культуры ЦК КП(б)Б, дырэктар Інта аспірантуры Бел. АН, выкладчык Камуніст. унта Беларусі і інш. У 1933 арыштаваны за «антысав. прапаганду і трацкізм», сасланы ў Казахстан. У 1933—57 выкладаў у КзылАрдынскім настаўніцкім інце. У 1956 рэабілітаваны. 3 1958 заг. кафедры методыкі выкладання рус. мовы і лры, у 1963—71 выкладчык Каз. пед. інта (АлмаАта). Даследаваў гісторыю герм. с.д. руху, методыку выкладання рус. мовы і лры ў каз. нац. школах.
Т^ Нсторня германской соцналдемократнн. Мн., 1928; Аграрная днскусспя в германской с.д. Мн„ 1929. В.А.Астрога. РЫФ (галанд. rif, reef), рэзкае надводнае або падводнае ўзвышэнне марскога дна на мелкаводдзі. Утвараюцца пры разбурэнні скалістага дна і берагоў або з’яўляюцца каралавымі пабудовамі. Небяспечныя для суднаходства. Гл. таксама Вялікі Бар’ерны рыф).
РЫФЁЙ (ад лац. Riphaei monies Рыфейскія горы — антычная назва Уральскіх гор), рыфейскі комплекс, рыфейская эонатэма (эон), надрэгіянальнае падраздзяленне Агульнай стратыграфічнай шкалы дакембрыю краін СНД і адпаведны яму інтэрвал геал. часу ад 1650 + 50 млн. г. да 650 + 20 млн. г. таму назад Вылучаны М.С.Шацкім у 1945. Падзяляюць Р. на ніжні (бурзяній), сярэдні (юрмаціній) і верхні (каратавій). Да пачатку рыфейскага эону ў выніку завяршальных тэктанічных рухаў і магматычных працэсаў карэльскай
эпохі складкавасці ў канцы ранняга пратэразою закончыўся геасінклінальны этап развіцця тэр. Беларусі. У раннім Р. (1650—1350 млн. г.) яна, як і ўся Усх.Еўрап. платформа, уяўляла сабой узнятую сушу, дзе пераважалі працэсы выветрывання і дэнудацыі. Толькі на адносна апушчаных участках намнажаліся вулканагеннаасадкавыя (бабруйская серыя) і асадкавыя (шаровіцкая серыя). тоўшчы. У сярэднім Р. (1350—1000 млн. г. назад) пачаў развівацца ВалынаАршанскі прагін паўн.ўсх. распасцірання. Тут утварыўся мелкаводны марскі басейн, дзе намнажаліся пераважна чырванаколерныя пясчаныя і пясчанаалеўрытавыя адклады (пінская і аршанская світы беларускай серыі). На завяршальным этапе Р. на тэр. Беларусі часова існавалі невял. ізаляваныя або паўзамкнёныя басейны (лагуны) з пераменнай салёнасцю вады, дзе намнажаліся абломкавыя і абломкавакарбанатныя адклады лапіцкай світы. У цэлым адклады Р. займаюць больш як палову тэр. Беларусі і цягнуцца ў паўн.ўсх. напрамку амаль суцэльнай паласой шыр. 200—300 км. Магутнасць іх павялічваецца з ПдЗ на ПнУ ад 480 м да 850 м, месцамі больш за 1400 м. Залягаюць на крышт. фунда.менце, перакрываюцца вендскімі або больш маладымі (да антрапагенавых уключна) адкладамі. Паверхня іх на глыб. ад дзесяткаў метраў (МікашэвіцкаЖыткавіцкі выступ) да 500—800 м (Аршанская ўпадзіна). 3 адкладамі Р. звязаны значныя запасы расолаў і мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца ў бальнеалагічных мэтах (санаторыі ў Ждановічах, Рагачове, Лётцах); на Палескай седлавіне вял. запасы прэсных вод, прыдатных для гасп. водазабеспячэння.
М. В. Вераценнікаў.
РЫФМА (ад грэч. rhythmos сувымеранасць, суладнасць), гукавы паўтор заключных частак вершаванага радка ў сілабічным (гл. Сілабічнае вершаскладанне) ці рытмараду ў сілабатанічным і танічным (гл. Сілабатанічнае вершаскладанне, Танічнае вершаскладаннё) вершы. Паводле характару гучання Р. падзяляюць на дакладаныя і прыблізныя, поўныя і няпоўныя, асанансныя і дысанансныя, простыя і састаўныя, багатыя і бедныя, таўгалагічныя, роўнаскладовыя і няроўнаскладовыя, рознанаціскныя; паводле размеркавання ў страфе — сумежныя (аабб), перакрыжаваныя