Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ік», 1830), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік», 1844). Р., магчыма, аўтар макаранічных бел.польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...», апубл. А.Рыпінскім у кн. «Беларусь» (Парыж, 1840).
Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Мальд з і с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 268. У.І.Мархель.
РЫСКАЕ ЗЛБДЗЯНЁННЕ (ад ням. RiB — назва прытока Дуная), рыс, эпоха максімальнага сярэднеплейстацэнавага зледзянення вобласці Альпаў. На раўнінах Зах. Еўропы ёй адпавядае эпоха заальскага, на Беларусі — дняпроўскага зледзянення, у Паўн. Амерыцы — ілінойскага зледзянення. Доўжьшася ад канца міндэльрыскага (александрыйскага) да пачатку рысвюрмскага (муравінскага) міжледавікоўяў. Скончылася каля 130 тыс. г. назад. Складался з дзвюх стадый — рыс 1 і рыс II (варта, сож). У часы першай з іх ледавік укрываў усю тэр. Беларусі, а другой — дасягаў паўн. краю Палесся. А.Ф. Санько.
РЫСКЎЛАЎ Муратбек (23.11.1909, с. Чаек Нарынскай вобл., Кыргызстан — 1.2.1974), кіргізскі акцёр. Нар. арт. СССР (1958). 3 1936 у трупе Кірг. муз.драм. тра, з 1941 у Кірг. драм. тры ў г. Фрунзе. Сярод лепшых роляў: Тэйітбек, Каныбек («Курманбек», «Каныбек» КДжантошава), Акылбек («Лёс бацькі» Б.Джакіева), Шэрмат («Хто смяецца апошнім» Т.Абдумамунава), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Атэла, кароль Лір (аднайм. п’есы У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно: «Салтанат», «Песня табуншчыка», «Тактагул», «Неба нашага дзяцінства» і інш. Дзярж. прэмія Кыргызстана імя Тактагула 1969.
Літ.: Мманкулов Д. Наш Муратбек. Фрунзе, 1970; Б р у д н ы й Д. Муратбек Рыскулов. М„ 1974.
РЫСбРА (ад франц. ressort пругкасць), пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычньіх Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівацей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р. (напр., гумаваметал., пнеўмагідраўлічныя).
520 рысторы
РЫСТОРЫ (Ristori) Адэлаіда (29.1.1822, г. ЧывідаледэльФрыулі, Італія — 8.10.1906), італьянская актрыса. Прафес. дзейнасць пачала ў 1837. Лепшыя ролі: Мірандаліна і Памела («Гаспадыня гасцініцы», «Памела» К.Гальдоні), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера). Стварыла вобразы моцных, мяцежных жанчын, якія гінуць, але не пакараюцца: Франчэска («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка), Юдзіф («Юдзіф» П.Джакамеці), Медэя («Медэя» Э.Легуве), лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Сцвердзіла на італьян. сцэне традыцыі гераічнага стылю выканання, першая дамаглася сусв. прызнання італьян. тра. У 1856—85 гастраліравала ў краінах Амерыкі і Еўропы. Аўтар кн. «Эцюды і ўспаміны» (1887).
РЫСЎНАЧНАЕ ПІСЬМб, гл. Піктаграфічнае пісьмо.
РЫСЦІЧ Іован (13.2.1831, г. Крагуевац, Сербія — 5.9.1899), сербскі дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык. Др філасофіі (1852). Вучыўся ў Францыі і Германіі. У 1861—67 сербскі пасланнік у Турцыі. У 1868—72 адзін з рэгентаў пры кн. Мілане Абрэнавічу, у 1884—1893 — пры каралі Аляксандру Абрэнавічу (гл. Абрэнавічы). У 1873, 1878—1880, 1887 прэм’ерміністр, у 1872—1873, 1875, 1876— 1878 міністр замежных спраў Сербіі. Выступаў супраць прааўстр. арыентацыі Мілана Абрэнавіча. Быў прадстаўніком Сербіі на Берлінскім кангрэсе 1878, аўтар «Дыпламатычнай гісторыі Сербіі...» (кн. 1—2, 1896—98).
РЬІСЦІЧ Мілан (31.8.1908, Бялград — 1982), югаслаўскі кампазітар; буйнейшьі югасл. сімфаніст. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1961). Вучань М.Мімевіча і Е.Сіавенскага. У 1930я г. адзін з прадстаўнікоў авангардызму, выкарыстоўваў чвэрцьтонавую сістэму, дадэкафонію, адчувальны ўплыў экспрэсіянізму, пазней — неакласіцызму. У творах 1940х г. — імкненне да грамадз. і героікапатрыят. тэматыкі, прадаўжэння нац. муз. традыцый. Сярод твораў: балеты «Папялушка» (паст. 1943), «Тыран» (паст. 1945); 9 сімфоній (1941—77), арк. п’есы, канцэрты для інстр. з арк., кам.інстр. ансамблі, вак. творы, у т.л. «Песня пра сокала», «Песня памерлых пралетарыяў».
РЫСЬ (Felis lynx, Lynx lynx), млекакормячая жывёла сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Некат. сістэматыкі вылучаюць як асобны від Р. чырвоную (F. rufus). Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў глухіх лясах з развітым падлескам. Логава робіць у ямах, пад вываратнямі, у старых норах і інш. Актыўная пераважна ноччу. Падвіды Р. іспанская (F.l. pardina) і Р. мексіканская рыжая (F. rufus escuinapae) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. На тэр. Беларусі Р. — рэдкі звер, трапляецца пераважна ў
паўн. і цэнтр. раёнах, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 110 см, маса да 22, зрэдку да 32 кг. Поўсць густая, мяккая, палевая ці рыжая, плямістая на спіне і нагах. Тулава кароткае, шчыльнае, ногі высокія, дужыя. Хвост кароткі. Вушы вял., вострыя, канчаюцца кутасікамі. На галаве «бакі». Нараджае 2—3, часам да 5 кацянят. Корміцца зайцамі, грызунамі, птушкамі; нападае на дробных капытных.
Э. Р. Самусепка.
Рысь
РЫСЬ (лац. Lynx), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,1 візуальнай зорнай велічыні. На Беларусі відаць круглы год (найлепш. у студз. — лютым). Гл. Зорнае неба.
Сузор'е Рысь
РЫТА, рака ў Маларыцкім і Брэсцкім рнах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Мухавец (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 1730 км2. Раней пачыналася з воз. Крымна (Украіна), пасля меліярац. рэканструкцыі яе верхняе цячэнне пераведзена ў р. Маларыта. Пачынаецца каля в. Сушытніца Маларыцкага рна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсх. ускраіны в. Літвіны Брэсцкага рна. За 2 км. вышэй аўтадарогі Ляхаўцы—Макраны частка сцёку Р. накіроўваецца ў Лускаўскае вадасх.,
ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, перасечаная меліярац. каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяравана. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу, за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў.
РЫТА МАЛАЯ, гл. ў арт. Маларыта.
РЫТАНЬ. вёска ў Кемелішкаўскім с/с. Астравецкага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 63 км на Пн ад г.п. Астравец, 265 км ад Гродна, 68 км ад чыг ст. Гудагай. 328 ж., 105 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
РЫТАРСКАЯ ШКбЛА, навучальная ўстанова ў Стараж Грэцыі (з 3 ст. да н.э.) і Рыме (з 1 ст. да н.э.) для падрыхтоўкі моладзі з арыстакратычнага асяроддзя да дзярж.паліт. дзейнасці. Пасля элементарнай (трывіяльнай) і граматычнай школ Р.ш. была вышэйіііым звяном трохступеннай сістэмы адукацыі, якая існавала да канца антычнасці. Акрамя навучання аратарскаму майстэрству Р.ш. давала веды па філасофіі, гісторыі, лры, правазнаўстве і інш. дысцыплінах.
РЫТАРЫЧНЫЯ ФІГЎРЫ, стылістычныя прыёмы ў празаічнай і вершаванай мове, якія павышаюць эмацыянальнасць выказвання. Сустракаюцца ў творах стараж. бел. лры («словы» Кірылы Тураўскага, «Трэнас» М.Сматрыцкага, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча), фальклоры. Шырока ўжываюцца ў публіцыстыцы, грамадз. і медытатыўнай лірыцы, эпісталярных творах; адсутнічаюць у дзелавой і навук. мове. У сучасным літ.знаўстве паняццем Р.ф. карыстаюцца ў дачыненні да 3 стылістычнаінтанацыйных прыёмаў: рытарычнага воклічу, рытарычнага звароту, рытарычнага пытання. Праз рытарычны в о к л і ч пэўнае паняцце сцвярджаецца эмацыянальнай, паэтычнаўзнёслай інтанацыяй.
О вясна! Таполі! Свеце мілы!
Сонца німб! Аблокі! Сад! Рака!
Залатая падаплёка крылаў Маладога звонкага шпака.
(У.Караткевіч. «О вясна! Таполі!
Свеце мілыі»)
Рытарычны зваротне патрабуе непасрэднага водгуку названых асоб ці прадметаў на заклік або дзеянне. Пашыраны ў фальклоры, дзе часта выконвае ролю запеву, стварае адпаведны эмацыянальны настрой:
Зелле маё ды зялёнае, Старана мая ды вясёлая, He магу цябе пазабыціся, Уначы сплючы, а ўдзень робячы (Бел. народная песня) У пісьмовай лры рытарычны зварот вядомы з часоў «Слова пра паход Ігаравы»: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу!» (пераклад Я.Купалы). Пры р ы т а р ы ч н ы м п ы т а н н і пэўная думка сцвярджаецца ў пытальнай форме, перадае аўтарскую ўзрушанасць, захапленне або па
рытміка 521
вышаную цікавасць да з’явы, падзеі, прадмета. Нярэдка сустракаеіша ў нар. паэзіі.
Пярсцёначкі залатыя.
Ці бочкі вамі набіваці? Да сукенкі мае дарагія, Ці пнёўя вамі ўбіраці? Палаценйы мае белыя. Ці горы вамі ўсцілаці?
А.А. Майсетык.
РЫТАЎ Міхаіл Васілевіч (16.1.1846, г. Наваміргарад Кіраваградскай вобл., Украіна — 17.4.1920), бел. вучоныаграном, адзін з заснавальнікаў навук. агародніцтва і пладаводства на Беларусі. Скончыў Маскоўскі унт (1878). 3 1879 у ГорыГорацкай земляробчай школе, з 1919 праф. ГорыГорацкага земляробчага інта. Навук. працы па біялогіі агароднінных і пладовых раслін. Паказаў магчымасць вегетатыўнай гібрыдызацыі і стварэння новых сартоў спосабам албору іх пры вырошчвайні ў адпаведных умовах, прапанаваў насеннае размнажэнне яблыні, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур.
Тв.'. йзбр. труды. М., 1956; Русскне яблокн. М.. I960.
РЫТАЎНА, Р ы т а в а, возера ў Сенненскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнічанка, за 26 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 0,2 км!, даўж. 600 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 1,63 км. Пл. вадазбору 6,5 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на 3 і Пд забалочаныя
РЫТМ (грэч. rhythmos ад rheo цяку), чаргаванне якіхн элементаў (гукавых, моўных і інш.), якое адбываецца ў пэўнай паслядоўнасці, частаце; хуткасць працякання, здзяснення чагонебудзь.
Р. у літаратуры — раўнамернае чаргаванне аінародных моўных з’яў. Вершаваны Р. засн. на чаргаванні пэўных адзінак, што характарызуюць працягласць (ант. верш, сілабічнае вершаскладанне) або пэўную сістэму размеркавання націскных і ненаціскных складоў у стапе (сілабатанічны верш, танічны верш, белы верш). У вершы рытмічная заканамернасць выступае як адзіны зыходны прынцып разгортвання мовы, што зададзены ў пачатку і вяртаецца пастаянна ў кожнай наступнай варыяцыі, калі прыраўнаваны адзін да аднаго асобныя адрэзкі мовы, сегменты фразы. Р. у прозе — вынік моўнага разгортвання, суаднесены са шматбаковасцю і зменлівасцю натуральнага Р. мовы ў яе разнастайных функцыянальных стылях. Маст. Р. прозы можна ахарактарызаваць як своеасаблівую арганізацыю Р. паўсядзённай мовы, які адрозніваецца большай упарадкав