Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
арызуецца цэнаўтварэннем на аснове попыту і прапаноў. Класіфікуюцца паводле аб’ектаў купліпродажу (Р. тавараў, паслуг, інфармацыі, капіталаў, працы); паводле тэр. прынцыпу (мясцовы, рэгіянальны, нац. і сусв.); паводле ступені насычанасці (раўнаважны, дэфіцытны, перанасычаны); паводле механізму функцыянавання (свабодны, манапалізаваны, рэгулюемы дзяржавай). Дасканалы Р. — абсалютна свабодныя рыначныя адносіны, асн. ўмовы якога: атамістычнасць (неабмежаваная колькасць прадаўцоў і пакупнікоў); магчымасць свабоднага ўваходу і выхаду; свабоднае цэнаўтварэнне; аднароднасць прадукцьгі (адсутнасць аб’ектыўных фактараў, акрамя цаны, для перавагі аднайм. тавару аднаго прадаўца над таварам інш. прадаўца); адсутнасць умяшання ў рыначныя адносіны з боку органаў дзярж. улады, крымін. утварэнняў. На практыцы дасканалых рыначных адносін не існуе. Для большасці краін характэрна змешаная рыначная эканоміка, якая характарызуецца ўдзелам дзяржавы ў гасп. працэсах.
Літ.: Долан Э.Дж., Лмндсей Д.Э. Рынок: Ммкроэкон. модель: Пер. с англ. СПб., 1992; Б е р е з я н Й.С. Маркетннг н йсследовання рынков. М., 1992. А.І.Лучанок.
РЫНАЛЬДЗІ (Rinaldi) Антоніо (каля 1710 — 10.4.1794), італьянскі архітэктар. Вучыўся ў Л.Ванвітэлі. 3 1751 працаваў у Расіі, у 1756—90 прыдворны архітэктар. Збудаванні Р. адлюстроўвалі пераход ад складанай аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталей архітэктуры барока (палацы Пятра III, 1758—62, Кітайскі, 1762—74, у г. Ламаносаў Ленінградскай вобл.), мудрагелістай дэкаратыўнасці ракако (інтэр’еры Кітайскага палаца) да характэрных класіцызму стрыманага вонкавага аблічча будынкаў, прастаты чляненняў і выразнасці аб’ёмаў (палацы Гатчынскага палацавапаркавага ансамбля, Мармуровы ў Пецярбургу, 1768—85). Работы Р. адметныя высокім майстэрствам унутр. аддзелкі, увядзеннем у арх. кампазіцыю жывапісных і скульпт. пано.
РЫНАПЛАСТЫКА [ад грэч. rhis (rhinos) hoc + plastike фарміраванне], пластычная аперацыя аднаўлення носа пры яго дэфармацыі і розных дэфектах. Адрозніваюць Р. касметычную, татальную і субтатальную. Касметычныя пластычныя аперацыі робяць пры прыроджаных або набытых дэфармацыях (празмерна вял. памеры носа ці яго асобных ч., напр., пры рынафіме; скрыўленне або
асіметрыя носа). Татальную Р. праводзяць пры поўных дэфектах носа рознага паходжання, субтатальную — пры частковых дэфектах (яго касцявога або храстковага аддзелаў, крылаў і інш.).
РЫНАСКАПІЯ [ад грэч. rhis (rhinos), hoc + skopeo гляджу], даследаванне поласці носа (агляд яе сценак) пры розных захворваннях.
РЫНАСПАРЫДЫЁЗ, хранічны мікоз жывёл і чалавека, які выклікае грыб рынаспарыдыум. У ж ы в ё л праяўляецца паліпознымі разрастаннямі на слізістай абалонцы поласці носа. Ha Р. хварэюць буйныя рагатыя жывёлы, коні, сабакі. Заражэнне аэрагеннае, пылавымі часцінкамі глебы і інш. У чалавекаР. бывае на слізістай абалонцы носа, гартані, вачэй, магчыма пашкоджанне ўнутр. органаў. Узбуджальнік трапляе ў арганізм праз пашкоджаныя слізістыя абалонкі. Лячэнне хірургічнае.
РЫНАФІМА [ад грэч. rhis (rhinos) hoc + + phyma нараст, новаўтварэнне], хранічнае захворванне скуры носа з яго гіпертрафіяй, павелічэннем і знявечаннем. Часцей назіраецца ў мужчын. Звычайна ўзнікае пры частым ужыванні алкаголю і пераахаладжэнні. Адрозніваюць фіброзную і залозістую (бугрыстую) формы Р. Пры фібрознай нос раўнамерна павялічваецца ў памерах, скура становіцца яркачырвонай. Пры залозістай форме ў вобласці верхавіны і крылаў носа ўтвараюцца 3 бутрыстыя вузлы, якія потым зліваюцца, твар знявечваецца. Лячэнне хірургічнае.
РЫНАЧНАЯ ВАРТАСЦЬ, вартасць тавараў і паслуг, у т.л. біржавых тавараў, фондавых каштоўнасцей і валюты, у кожны канкрэтны момант на рынку. Вызначацца на аснове попыту і прапаноў.
РЫНАЧНАЯ ЭКАНбМІКА, сістэма арганізацыі эканам. дзейнасці, заснаваная на таварнаграшовых адносінах, разнастайнасці форм уласнасці, свабоднай канкурэнцыі паміж вытворцамі і спажыўцамі. У межах Р.э. абмен рэсурсамі ці іх размеркаванне ажыццяўляецца пераважна на аснове рыначных цэн, якія фарміруюцца ў залежнасці ад попыту і прапаноў. Механізм Р.э. грунтуецца на сістэме рынкаў (таварных, рабочай сілы, капіталаў, каштоўных папер, жылля і інш.). Для Р.э. характэрна дэцэнтралізацыя кіравання: планаванне вытвсці ажыццяўляецца суб’ектамі гаспадарання, а не органамі дзярж. кіравання. Гал. ўмова Р.э. —свабода прадпрымальніцтва, вытворчага і спажывецкага выбару, заснаваных на эканам. інтарэсах. Вытворцы зацікаўлены ў максімалізацыі прыбытку, спажыўцы — у аптымізацыі сваёй выгады пры набыцці неабходных тавараў і паслуг.' Сутыкненне гэтых інтарэсаў складае сутнасць рыначнай канкурэнцыі. Акрамя свабоднай Р.э., заснаванай на рыначнай канкурэнцыі без умяшання ў працэсы купліпродажу органаў дзярж. кіравання і ўлады, існуе змешаная Р.э., пры
якой дзейнасць прыватных суб’ектаў гаспадарання кіруецца рыначным механізмам, а органы дзярж. кіравання ўздзейнічаюць на эканам. працэсы эканам. і адм. метадамі рэгулявання. Эканоміка многіх дзяржаў, у т.л. Рэспублікі Беларусь, спалучае рысы рыначнай і адм.каманднай эканомікі. Гэта абумоўлена тым, што і рыначным, і каманднаадм. метадам 'кіравання ўласцівы пэўныя недахопы, уздзеянне якіх аслабляецца ва ўмовах змешанай эканомікі.
Літ.'. Ф м ш ер С.. Д о р н б у ш Р., Шмалензн Р. Экономмка: Пер. с англ. М., 1999; Экономмческая нсторня зарубежных стран. Мн., 1996; Рыночное реформмрованне экономнкн Беларусн. Мн., 1996; Д р у з н к Я.С. Мнровая экономнка на фннмше века. Мн., 1997. А.І.Лучанок.
РЫНАЧНЫЯ Ц^НЫ, раўнаважн ы я ц э н ы, цэны на тавары і паслугі, якія фарміруюцца пад уздзеяннем законаў попыту і прапаноў. У адрозненне ад дзярж. фіксаваных цэн Р.ц. складваюцца без непасрэднага ўмяшання дзярж. органаў. Дынаміка Р.ц. адлюстроўвае кан’юнктуру рынку, забяспечвае раўнавагу паміж попытам і прапановамі, прадухіляе дэфіцыт ці перавытворчасць тавараў і паслуг. Працэс пераходу ад дзярж. фіксаваных цэн да Р. ц. называюць лібералізацыяй цэн.
РЫНГ (англ. ring) баксёрскі, пляцоўка для правядзення паядынкаў па боксе. Mae квадратную форму, даўж. бакоў ад 4,9 м да 6,1 м, абмежаваных радамі канатаў або тросаў, нацягнугых паміж вуглавымі стойкамі. Падлога Р. ўкрыта мяккім насшлам з няслізкай паверхняй. Звычайн;’ Р размешчаны на памосце, выш. 0,75—1,25 м з даўж. бакоў да 10 м. Канструкцыя Р. паходзіць з 1838, калі зацверджаны правілы «Лонданскага прызавога бокса». АУД'імітрыеу
РЫНГЕРА РАСТВбР, збалансаваны салявы раствор, блізкі паводле саставу і канцэнтрацыі іонаў да марской вады; адзін з фізіялагічных раствораў. Прапанаваны англ. фізіёлагам С.Рынгерам (1882). Выкарыстоўваецца, напр., як кровазаменнік у эксперыментах на жывёлах.
РЫНДА (ад англ. ring the bell звані ў звон), своеасаблівы ўдар (у 3 тэмпы) у суднавы звон у момант дакладнага поўдня — 12 гадз. Памылкова Р. наз. і сам звон.
РЫНДА (ад стараж.ўсх.слав. рыдэль — рыцар, целаахоўнік, збраяносец), воін прыдворнай аховы пры вял., князях і царах (у Расіі ў 16—17 ст.). Назначаліся з юнакоў шляхецкага паходжання. Удзельнічалі ў ваен. паходах, святочных выездах манархаў; на ўрачыс.тых прыёмах стаялі ў парадным адзенні з двух бакоў трона з бердышамі на плячы. Пасада Р. адменена ў 1698.
516 РЫНДЖАНІ
РЫНДЖАНІ (Rinjani), вулкан на вве Ламбок у Інданезіі. Выш. 3726 м. Апошняе вывяржэнне ў 1965—66.
РЬІНДЗІН Вадзім Фёдаравіч (15.1.1902, Масква — 9.4.1974), расійскі мастак тэатра. Нар. маст. СССР (1962). Правадз. чл. AM СССР (1964). Вучыўся ў Свабодных маст.тэхн. майстэрнях у Варонежы (1918—22), у Вышэйшых маст,тэхн. майстэрнях у Маскве (1922—24). Чл. аб’яднання «Чатыры мастацтвы», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі і інш. 3 1965 выкладаў у Маскоўскім маст. інце імя В.Сурыкава. Гал. мастак маскоўскіх траў: Камернага (1931—34, у тры з 1925), імя Я. Вахтангава (1935—44 і 1947—58), драмы (1944^7), Вялікага (з 1953). У канцы 1920 — пач. 1930х г. зазнаў уплыў канструктывізму, пазней спалучаў умоўныя канструкцыі з жывапіснымі дэкарацыямі. Творчасці ўласцівы рамант. пафас, эмацыянальная насычанасць і лаканізм вобразаў, імкненне да героікаэпічных вырашэнняў і метафар. Асн. работы: афармленне спектакляў «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1936), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» Шэкспіра (1954): «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1959), «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1963), «Невядомы салдат» К.Малчанава (1967). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв:. Художннк н театр. [М., 1966], Літ.: В.Ф.Рынднн: [Альбом. М., 1971]; Березкнн В.Н. Ваднм Рындвн. М., 1974.
РЫНІТ, н а с м а р к, запаленне слізістай абалонкі носа. Бывае востры, хранічны, алергічны. Часта з’яўляецца сімптомам інфекц. хвароб (адру, грьшу, дыфтэрыі і інш.). В о с т р ы Р. узнікае пад уплывам агульнага і мясц. пераахаладжэння, мех. і хім. раздражняльнікаў, суправаджаецца чханнем, агульнай слабасцю, серознымі выдзяленнямі з носа. X р а н і ч н ы Р. бывае пасля 'шматразовага вострага Р. і прыводзіць да разрастання (гіпертрафіі) або атрафіі слізістай. Прычьша алергічнага Р. — уплыў на слізістыя абалонкі носа алергенаў рознага паходжання (бактэрыяльных, быт., грыбковых, расл., жывёльных і інш ). Яго працяканне прыступападобнае; у час прыступу — сверб у носе, частае чханне, вадзяністыя вьшзяленні, заложанасць. Лячэнне: тэрапія, фізіятэрапія. Сярод жывёл на Р. часцей хварэе маладняк.
РЫНІЯФІТЫ, тое, што псілафіты.
РЫНКІВІЧ Уладзімір Іванавіч (н. 29 10.1952, г. Керкі, Туркменістан), бел. мастакакварэліст, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1987). Скончыў маст.графічны факультэт Вшебскага пед. інта (1974). 3 1978 выкладае ў Бел. унце культуры ў Мінску. Сярод лепшых твораў серыі акварэляў «Метрабуд» (1988), «Паазер’е» (1989), «Стварэнне свету» (1993), «Дыялектыка палётаў» (1993—95),
«Італьянскі сшытак» (1996), «Сем колераў сонца» (1997), «Восеньскі букет» (1990—2001), дыпціх «Поўня ў небе і крыж на зямлі» (1995), лісты «Няголеная рыба», «Іншы свет», «Птушкавосень» (усе 1996). Работы вылучаюцца колеравай экспрэсіяй, рьггмічнасцю кампазіцыі, разнастайнасцю выкарыстання маст. прыёмаў. Даследуе праблемы бел. г