Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
та); П’яцца ды Спанья (ісп. лесвіца Трыніта дэі Монці, 1725, арх. А.Спекі, Ф. дэ Санктыс; унізе — фантан у форме чоўна «Баркача», 1630, арх. Берніні). Сярод барочных помнікаў: палацца Квірынале (з 1574, арх. Ф.Понцыо, К.Мадэрна, Берніні і інш.), Баргезе (1590, арх. М.Лонгі Старэйшы, з 1615, арх. Понцыо), Барберыні (1625—63, арх. Мадэрна, Ф.Бараміні, плафон П’етра да Картоны), Фальканьеры (1639—41, арх. Бараміні), Калона (17—18 ст.); віла Баргезе (пач. 17 ст., цяпер музей) з паркам (казіно 1613); касцёл Іль Джэзу (1568—84, арх. Віньёла, фасад 1575, арх. дэла Порта). Пышныя барочныя палацы, паркі, касцёлы, плошчы і відавыя пляцоўкі, прасторавыя акцэнты ў выглядзе лесвіц, абеліскаў, фантанаў («Трэві», пачаты ў 18 ст., арх. Н.Сальві), дэкар. скульптур у многім вызначылі аблічча цэнтра сучаснага Р. 3 1871 горад рос больш інтэнсіўна; раён Праці, усх. і паўд.ўсх. раёны забудоўваліся пераважна даходнымі дамамі.
У адпаведнасці з генпланам 1873 пракладзены новыя трансп. артэрыі (Корса Віторыо
508 рыман
Эмануэле, Вія Нацыянале), узведзены будынкі і ансамблі пампезнаэклектычнага характару, у т.л. комплекс «Віктарыян» на пл. П’яцца Венецыя (1885—1911, арх. Дж. Саконі, скульпт. А.Дзанелі, Э.К’ярадыя), з помнікам Віктару Эмануілу II, т.зв. Алтаром Айчыны — гіганцкім порцікам з 60 беламармуровымі калонамі, фантанамі і інш. Грамадскі цэнтр перамясціўся на П’яцца Калона. У 1930—40я г. ўзведзены неакласіцыстычны спорткомплекс Фора Італіка (1928—34, арх. М.П’ячэнціні, Дж. Пагана і інш,), комплекс не ажыццёўленай сусв. выстаўкі (ЭУР). Пракладзены новыя магістралі (Вія дэі Форы Імперыялі, Вія дэла Канчыліяцыёне); да Алімп. гульняў 1960 — магістраль Вія Алімпіка, шэраг тунэляў і перасячэнняў у 2 узроўнях. Раёны гіст. забудовы захоўваюцца пераважна ў першапачат. стане. Найб. важныя пабудовы ў сучасных стылях: вакзал Тэрміні (1938—50, арх. Ф.Мацоні, Э.Мантуоры і інш.), пасольства Вялікабрытаніі (1970, арх. Б.Спенс), работы П.Л.Нерві — палац спорту (1958—60, з П’ячэнціні), Алімп. гарадок (1960) з Палацэта (Малы палац спорту, 1957, з арх. А.Вітэлоцы) і стадыёнам Фламініо (1959, з інж. А.Нерві). Новае будва развіваецца пераважна на перыферыі. У 1960—70я г. раён ЭУР ператвораны ў дзелавы цэнтр з паркамі, садамі, фантанамі, сучаснымі збудаваннямі (палацы Кангрэса, Цывілізацыі — «Квадратны Калізей» з 216 аркамі на фасадзе). Паводле генплана 1964 створана т.зв. вось абслугоўвання — сістэмы магістралей, якія злучаюць з ЭУР 2 новыя грамадскія цэнтры. Помнікі архітэктуры Ватыкана і гіст. цэнтра Р. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
У Р. знаходзяцца: 2 унты, у т.л. Рымскі універсітэт, кансерваторыя «СантаЧэчылія», Акадэмія прыгожых мастацтваў, Нац. акадэмія дэі Лінчэі (з 1603), акадэмія св. Лукі (з 14 ст.), Мед, акадэмія, Акадэмія лры, мастацтва і навукі, Італьян. інт археалогіі і гісторыі мастаіггваў, інты антрапалогіі, гісторыі музыкі і інш.; шматлікія НДІ і навук. твы. Бкі: Нац. цэнтральная, унта, Анджэліка, Касанатэнсе, Нац. акадэміі дэі Лінчэі і інш. Музеі: Нац. рымскі музей (музей Тэрм), Капіталійскія музеі (з 1471), Нац. музей этрускаў (зборы этрускага мастацтва), Музей Баргезе (з 1616, зборы стараж.грэч. і стараж.рым. мастацтва), Галерэя Спада (калекцыя жывапісу 17—18 ст.), Галерэя ДорыяПамфілі (жывапіс Рэнесансу), Нац.
Рым. П’яцца Венецыя з комплексам «Віктарыян».
галерэя ант. мастантва, Нац. галерэя сучаснага мастацтва, музеі Ватыкана. Каля 20 тэатраў, у т.л. Рьшская опера, «Тэатра ды Рома» і інш.; кінагарадок найбуйн. італьян. кінафірм «Чынечыта».
А.Г.Зельскі (гісторыя), Т.А.Барташэвіч (архітэктура).
Б Рыман
РЫМАН (Riemann) Георг Фрыдрых Бернхаі (17.9.1826, г. Даненберг, Германія — 20.7.1866), нямецкі матэматык. Вучыўся ў Гётынгенскім (1846) і Берлінскім (1847—49) унтах. 3 1849 у Гётынгенскім унце (з 1857 праф.). Навук. працы па тэорыі функцый камплекснай пераменнай, тэорыі лікаў, матэм. аналізе, матэм. фізіцы і геаметрыі. Заклаў асновы геам. кірунку ў тэорыі 'аналітычных функцый, увёў т.зв. рыманавы паверхні, займаўся пытаннямі размеркавання простых лікаў, распрацаваў тэорыю канформных адлюстраванняў, заклаў асновы тапалогіі, даследаваў раскладальнасць функцый у трыганаметрычныя шэрагі, сфармуляваў неабходныя і дастатковыя ўмовы існавання вызначанага інтэграла (гл. Рымана інтэграл). Стварыў тэорыю абагульненых рьшанавых прастор (рыманава геаметрыя), асобныя выпадкі якой — эўклідава геаметрыя, Лабачэўскага геаметрыя, Рьшана геаметрыя.
Тв.: Рус. пер. — Соч. М.; Л., 1948.
Літ:. Монастырскнй М.й. Бернхард Рнман. М., 1979.
РЬІМАН (Riemann) Гуга (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919), нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл. Нац. акадэміі «Санта
Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы др музыкі Эдынбургскага унта (1899) і інш. 3 1878 выкладаў ва унтах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага унта, з 1908 дырэктар Інта музыказнаўства, з 1914 —заснаванага ім Дзярж. інта муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных эле.ментаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
РЬІМАНА ГЕАМЁТРЫЯ, э л і п т ы ч ная геаметрыя, геаметрычная тэорыя, заснаваная на аксіёмах, патрабаванні якіх адрозныя ад патрабаванняў эўклідавай геаметрыі; адна з неэўклідавых геаметрый. Першае паведамленне аб Р.г. зроблена Г.Ф.Б. Рыманам у 1854 (апублікавана ў 1867).
Уласцівасці Р.г. — прамая не падзяляе плоскаць на 2 часткі (любыя 2 пункты плоскасці можна злучыць неперарыўнай крывой, якая ляжыць на плоскасці і не перасякае дадзеную прамую), сума вуглоў трохвугольніка большая за л і інш. Асн. аб’екты (элементы) трохмернай Р.г. — пункты, прамыя і плоскасці; асн. паняцці Р.г. — паняцці прыналежнасці (пункты прамой, пункты плоскасці), парадку (напр., пунктаў на прамой, прамых, што праходзяць праз зададзены пункт у дадзенай плоскасці) і кангруэнтнасці фігур. Патрабаванні прыналежнасці і парадку Р.г. супадаюць з патрабаваннямі аксіём праектыўнай геаметрыі. Р.г. адрозніваецца ад праектыўнай геаметрыі тым, што разглядае кангруэнтнасць фігур і вымярэнне геам. велічынь (даўжынь, вуглоў, плошчаў, аб’ёмаў).
У дачыненні да кангруэнтнасці патрабаванні аксіём Р.г. падобныя на патрабаванні адпаведных аксіём эўклідавай геаметрыі. Метрычныя ўласцівасці рыманавай плоскасці «ў малым» супадаюць з метрычнымі ўласцівасцямі звычайнай сферы. Мадэль плоскасці Рымана можна атрымаць «атаясамліваннем» дыяметральна процілеглых пунктаў звычайнай сферы (такія пункты разглядаюцца як 1 аб’ект — «пункт») і вял. кругоў сферы — як «прамых». Метрычныя ўласцівасці трохмернай прасторы Рымана «ў малым» супадаюць з метрычнымі ўласцівасцямі трохмернай сферы чатырохмернай эўклідавай прасторы. В.І.Бернік.
РЫМАНА ІНТЭГРАЛ, абагульненне паняцця Кашы інтэграла на некаторы клас разрыўных функцый. Уведзены Г.Ф.Б. Рыманам (1853; апублікавана 1868). Неабходныя і дастатковыя ўмовы інтэгравальнасці дадзенай рызрыўной функцыі ў сэнсе Рымана: інтэрвал інтэгравання канечны, функцыя на ім абмежаваная і мноства пунктаў разрыву функцыі на гэтым інтэрвале мае лебегаўскую меру нуль (гл. Мера мноства).
РЫМАНАВА ПРАСТОРА, прастора, у малых абласцях якой набліжана (з дакладнасцю да малых вышэйшых парад
РЫМЕНШНАЙДЭР
509
каў параўнальна з памерамі абласцей) мае месца эўюіідава геаметрыя, аднак у цэлым гэтая прастора можа не быць эўклідавай. Кожны элемент такой прасторы вызначаецца з дапамогай упарадкаванай сукупнасці лікаў, а адлегласць паміж бясконца блізкімі элементамі — з дапамогай пэўнай квадратычнай формы, у залежнасці ад выбару каэфіцыентаў якой Р.п. пераўтвараецца ў эўюіідаву прастору ці прастору Лабачэўскага геаметрыі, Рымана геаметрыі ці інш. неэўклідавай геаметрыі. Прасцейшыя Р.п. — эўклідава прастора, да якой прымыкаюць прасторы пастаяннай крывізны, дзе мае месца геаметрыя Лабачэўскага і геаметрыя Рымана. Гл. таксама Дыферэнцыяльная геаметрыя.
І.Рымашэўскі. Вясковая пантэра. 2000.
РЫМАНЦЁНЕ (дзявочае Я б л а н скіце) Рымуце (н. 25.10.1920, г. Каўнас, Літва), літоўскі археолаг. Др гіст. н. (1972). Скончыла Вільнюскі унт (1946), працавала ў Каўнаскім і Вільнюскім унтах, з 1960 у Інце гісторыі АН Літвы. Даследуе каменны і бронзавы вякі Літвы і суседніх тэрыторый, у т.л. паўн,зах. Беларусі, старажытнасці свідэрскай, яніславіцкай, нёманскай мезалітычнай і нёманскай неалітычнай, нарвенскай і шнуравой керамікі культур, у арэалы якіх уваходзіла і значная частка тэр. Беларусі. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы маладых спецыялістаўархеолагаў Беларусі.
Тв:. Палеолнт н мезолнт Лнтвы. Вмльнюс, 1971; Стоянкн раннего неолнта в юговосточной Лнтве // Древностн Белорусснн. Мн., 1986.
РЫМАРСТВА, бел. традыц. рамяство па вырабе раменнай вупражы. Сыравіну для вупражы — сырамяць (сырыца, апрацаваная нядубленая скура буйн. par. жывёлы) — рыхтавалі самі рымары. Прылады працы для Р.: ціскі (клешчы, столак) для заціску скуры пры шыцці
шлей, прэс для ўціскання драўляных частак у скуру пры вырабе падсядзёлкаў, а таксама жал. абцугі, малаток, нож, шыла, іголкі, драўляныя клешчы для хамутоў і інш. Шылі вупраж дратвай ці вузкі.мі скуранымі паскамі.
Н. /. Буракоўская. РЫМАПіФЎСКІ Ігар Віляёравіч (н. 25.11.1959, Мінск), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1979). Працуе ў станковым жывапісе, манум.дэкар. і дэкар.прыкладным мастацтве. Сярод лепшых твораў жывапісныя палотны «Карусель» (1992), «Зімою на дачы» (1994), «Святочная павозка» (1995), «Над роднай зямлёю» (1996), «Русалкі» (1997), «Мастацтва належыць народу», «Шчаслівы дзень» (абодва 1999), «Першы дзень вя?ны», «Баюшкібаю», «Вясковая пантэра», «Грыбная юшка» (усе 2000), вітраж у бальніцы г. Іўе Гродзенскай вобл. (1988), размалёўка сталовай Мінскага зда «Ударнік» (1990). Работы вызначаюцца наіўнапрымітыўным выяўленнем рэчаіснасці, выкарыстаннем чыстых колераў, штрыхавасцю мазка. Л. Ф. Салавей.
РЫМАШЭЎСКІ Сяргей Віктаравіч (н. 19.2.1964, г. Гродна), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1991). Вучыўся ў майстаркласе М.Люперца ў Амстэрдаме (1996). Асн. творы: «Стол» (1994), «Калядная казка», «Востраў», «Верасковы вечар», «Канец гульні» (усе 1996), «Куток «S», «Пастараль», «Уцёкі ад самога сябе», «Непрачытаны ліст» (усе 1997), «Гісторыя чырвонага капелюша» (1998), «Мы цябе чакалі», «Начны дазор» (абодва 1999), «Валошкі», «Актрыса», «Карнавал для дваіх», «Вера, Надзея, Любоў» (усе 2000). Работам уласцівы арган. спалучэнне выяўл. матываў з аб
страктнай прасторай, стрыманы каларыт, гарманічнае суіснаванне эле.ментаў карціны. Л. Ф. Салавей.
РЫМДЗЙНЫ, вёска ў Гервяцкім с/с Астравецкага рна Гродзенскай вобл., на р. Ашмянка. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 250 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Солы. 288 ж., 110 двароў (2001). Бел. і літоўская сярэднія школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувя