Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
на. У размалёўцы жылых дамоў паслядоўна выкарыстоўвалі т. зв. інкрустацыйны і арх.перспектыўны (1ы і 2і пампейскія) стылі дэкар. жывапісу (дом Лівіі на Палаціне). Развівалася мастацтва мазаікі з каляровага каменю і гліптыкі (гемы з
цвёрдых парод паўкаштоўных камянёў). Да 60х г. пераважаў т. зв. 3і стыль: лёгкія графічныя ўзоры і невял. сюжэтныя карціны на фоне вял. свабоднай прасторы. Яго змяніў т.зв. 4ы стыль, ці «стыль фантаст. архітэктуры» (2я пал. 1 ст. н.э.; складаныя, ілюзорнапрасторавыя арх. кампазіцыі). Палітра мазаік узбагацілася смальтай розных адценняў, з 2 ст. пашырылася чорнабелая каменная мазаіка. У дэкар.прыкладным мастацтве эпохі імперыі вылучаліся творы тарэўтыкі, гліптыкі, «чырвоналакавая» кераміка з рэльефным фігурным дэкорам, са шкла, медальернае мастацтва, мэбля з бронзы і дрэва і інш. Сярод маст. вырабаў вылучаліся партрэтная мініяцюра на залатой фользе, мармуровыя саркафагі з гарэльефнымі шматфігурнымі сюжэтнымі выявамі, у якіх з 3 ст. пашырылася хрысц. тэматыка. 3 хрысц. культам звязаны і размалёўкі рым. катакомбаў. Узоры дэкар. жывапісу (3і і 4ы пампейскія стылі) адлюстраваны ў фрэсках Пампеяў. Уяўленне пра станковы жывапіс даюць т. зв. фаюмскія партрэты ў Егіпце. 3 пач. 4 ст. назіраецца адыход ад традыцый ант. мастацтва, пераход да сярэдневякоўя (рэльефы аркі Канстанціна, раннехрысц. саркафагі і інш.). Ант. помнікі Р. ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.: йсторня Древнего Рнма. СПб., 1999; Гнббон Э. йсторня упадка н разрушення Рнмской нмпернл: Пер. с англ.: В 7 т. Т. 1—2. СПб., 1997; Д ж е й м с П. Рнмская цнвнлнзацня: Пер. с англ. М., 2000; У т ч е н к о С.Л. Древннй Рнм. Событня. Людн. йден. М., 1969; Н е ч а й Ф.М. Образованне рнмского государства. Мн., 1972; М а я к Й.Л. Рнм первых царей: Генезнс рнмского полнса. М., 1983; Е г о р о в А.Б. Рнм на гранн эпох: Пробл. рожденмя н формнровання прннцнпата. Л., 1985; К н а б е Г.С. Древннй Рнм — нсторня м повседневность: Очеркн. М., 1986; Внннмчук Л. Людп, нравы, обычан Древней Грецнн н Рнма: Пер. с пол. М., 1988; Федорова Е.В. Людн нмператорского Рнма. М., 1990; Кузншнн В.й Антачное класснческое рабство как экономнческая снстема. М., 1990; Г н р о П. Частная н обшественная жнзнь рнмлян: Пер. с фр. СПб., 1995; Штаерман Е.М. йсторня крестьянства в Древнем Рнме. М., 1996; Древннй Рнм: йсторня. Быт. Культура. М., 1997; Джонс А.Х.М. Гнбель антачного мкра: Пер. с англ. Ростов н/Д; М., 1997; С е р г е е в Й.П. Рнмская нмперня в III в. н.э.: Пробл. соцнальнополнт. нсторнн. Харьков, 1999; Ханкевнч О.й. Древнне цнвнлнзацнн. Мн., 2000; Ж у раковскмй Г.Е. Очеркн по нсторнн антнчной педагогнкн. 2 нзд. М., 1963; Мнфы народов мнра: Энцнкл. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1991—92; Л о с е в А.Ф. Антачная фнлософня нсторнн. М., 1977; Яго ж. йсторня антнчной эстетнкн. Кн. 1—2. М., 1992—94; Яго ж. Словарь антнчной фнлософнн: йзбр. ст. М., 1995; Внндельбанд В. йсторня древней фнлософмн: Пер. с нем. Кнев, 1995; Мамардашвнлн М.К. Лекцнк по антнчной фнлософнн. М., 1997; Р о ж а н с к м й Й.Д. Антнчная наука. М., 1980; Я г о ж. йсторня естествознанпя в эпоху эллнннзма н Рнмской нмпернн. М., 1988; Д н т м а р А.Б. Географня в антнчное время. М., 1980; Магядовнч Й.П., Магндовнч В.й. Очеркн по нсторнн географнческнх открытмй. Т. 1. Географнческне открытая народов Древнего мнра н средневековья (до плаваннй
Колумба). 3 нзд. М., 1982; Бокшаннн А.Г. йсточннковеденне Древнего Рнма. М., 1981; Немнровскнй А.й. Укстоковнсторнческой мыслн. Воронеж, 1979; йсгорнкн н нсторня: жнзнь, судьба, творчество. Т. 1—2, М., 1997—98; Н е п о т К. О знаменнтых нноземных полководцах; йз кннгн о рнмскнх нсторнках: Пер. с лат. М., 1992; Плутарх. Сравннтельные жнзнеопнсання: Пер. с греч. Т. 1—2. М., 1994; Саллюстнй Г.К. Соч.: Пер. с лат. М., 1981; Т а ц н т К. Соч.: Пер. с лат. Т. 1—2. М.; Л., 1969; Запнскн Юлня Цезаря н его продолжателей: Пер. с лат. Ч. 1 — 2. М., 1991; Тронскнй Й.М. йсторня антнчной лнтературы. 5 нзд. М., 1988; Л о с е в А.Ф. Антнчная лнтература. 5 нзд. М., 1997; Антмчные пнсателн. СПб., 1999; Каллнстов Д.П. Антнчный театр. Л., 1970; Антнчная музыкальная эстетнка. М., 1960; Г е р ц м а н Е.В. Музыка Древней Грецнн н Рнма. СПб., 1995; Ч у б о в а А.П., й в а н о в a А.П. Антнчная жнвопнсь. М., 1966; С о к о л о в Г.Й.: йскусство Древнего Рнма. М., 1971; Я г о ж. Рнмскнй скульптурный портрет III в. н художественная культура того временн. М., 1983; Bloch R. Tlie Origins of Rome. New York, 1960; G r a n t M. History of Rome. London, 1978; Storia di Roma. Vol. 1—4. Toruno, 1988—93.
В.І.Ханкевіч (гісторыя, гістарычная навука), Э. С.Дубянецкі (выхаванне і адукацыя, міфалогія і рэлігія, філасофія), С.Дз.Малюковіч (літаратура), К.А.Рэвяка (тэатр. архітэктура і выяўленчае мастацтва).
РЫМ (Roma), горад, сталіца Італіі, на р. Тыбр, за 27 км ад яе ўпадзення ў Тырэнскае мора. Адм. ц. вобласці Лацыо і Рымскай правінцыі. 2646 тыс. ж. (1998). Гал. паліт. і культ., значны эканам. цэнтр краіны. Адзін з найстаражытнейшых і багатых гіст. і культ. помнікамі гарадоў свету, атрымаў назву «вечнага горада». У межах Р. — папская дзяржавагорад Ватыкан. Буйны трансп. вузел унутр. і міжнар. зносін; 8 чыгунак, 10 аўтастрад. Міжнар. аэрапорты Леанарда да Вінчы ды Ф’юмічына і Чампіна. Рачны порт. Аванпорт Р. на ўзбярэжжы Тырэнскага м. — г. Чывітавек’я. У Р. найб. банкі, страхавыя і гандл. кампаніі, праўленні многіх італьян. і міжнар. манаполій і фірм. Гал. галіны прамсці звязаны пераважна з абслугоўваннем патрэб гар. насельнііггва і турыстаў.
Прамсць: эл.тэхн. (тэлеф.тэлегр. абсталяванне, эл.прылады, электроніка), дакладнае прыладабудаванне, вытвсць чыг. рухомага саставу, с.г. машын, друкарскага абсталявання, матацыклаў, веласіпедаў, хім. (фармацэўтычныя вырабы, сінт. тканіны, кіслоты, сода, суперфасфат і інш.), вытвсць буд. матэрыялаў, харч. і харчасмакавая, паліграф., швейная, мэблевая, галантарэйная, папяровая, тэкст., абутковая, парфумерная. Развіта рамесніцкая вытвсць, асабліва маст. ювелірных вырабаў, габеленаў, плеценай мэблі, вырабаў са шкла і скуры, муз. інструментаў, сувеніраў. Р. — адзін з буйнейшых у свеце цэнтраў міжнар. турызму (больш за 10 млн. чал. штогод). Метрапалітэн.
Паводле ант. падання, Р. засн. ў 754/753 да н.э. Ромулам. Археал. звесткі сведчаць пра існаванне на тэр. Р. стараж. паселішчаў ужо ў 10 ст. да н.э., якія ў 7 ст. да н.э. зліліся ў адзіны горад. 3 3 ст. да н.э. сталіца вял. міжземнаморскай дзяржавы — Стараж. Рыма (у пе
рым 507
рыяд імперыі меў да 2 млн. чал.). Пасля пераносу сталіцы ў Канстанцінопаль (330 н.э.) значэнне Р. як паліт. цэнтра паменшала. Моцна пацярпеў ад нашэсця варвараў (у 410 разбураны вестгопіамі, у 455 вандаламі' насельніцтва скарацілася да 40 тыс. чал.). 3 552 пад уладай Візантыі, остготаў. 3 канца 6 ст. вярхоўная ўлада ў горадзе належала рым. папам, якія ў 8 ст. дамагліся поўнай незалежнасці ад Візантыі. 3 756 Р. — сталіца Папскай вобласці, царк.паліт. цэнтр Зах. Еўропы; у сярэдневякоўі — арэна барацьбы паміж папамі і імператарамі «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У 1084 разрабаваны нарманамі, якіх папа Грыгорый VII заклікаў дапамагчы ў барацьбе супраць караля Генрыха IV. У выніку паўстання ў Р. ўтварылася рэспубліка (1143—55). Пасля пераносу ў 1309 папскай рэзідэнцыі ў Авіньён (гл. Авіньёнскае паланенне папаў) пачалася барацьба за абмежаванне ўлады знаці. У 1347—54 зноў існавала рэспубліка.
Улада папы адноўлена ў 1377. 3 канца 15 — пач. 16 ст. Р. — буйнейшы цэнтр Адраджэння. У час Італьянскіх войнаў горад разрабаваны ў 1527 войскамі імператара Kapjia К У 17 ст., нягледзячы на эканам. заняпад, вырасла значэнне Р. як рэліг. цэнтра. У 1798 акупіраваны войскамі Дырэкторыі. Абвешчаная Рымская рэспубліка 1798—99 разгромлена аўстр., неапалітанскімі і рас. войскамі. У час рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўлада папы Пія IX скінута, у Р. абвешчана рэспубліка. Пасля задушэння рэспублікі свецкая ўлада папы трымалася дзякуючы прысутнасці франц. гарнізона. Пасля яго вываду ў выніку Рысарджымента ўлада пап канчаткова скінута ў 1870. 26.1.1871 Р. абвешчаны сталіцай Італьян. каралеўства. У кастр. 1922 пасля ўваходу ў горад фаш. атрадаў (гл. Паход на Рым 1922) у выніку дзярж. перавароту ўсталявана фаш. дыктатура Б.Мусаліні. Паводле Латэранскіх дагавораў 1929 на частцы тэр. Р. ўтворана дзяржава Ватыкан. Пасля капітуляцыі Італіі ў 2й сусв. вайне Р. акупіраваны (1943) ням. войскамі, у 1944 вызвалены англаамер. войскамі. 3 1946 сталіца Італьян. Рэспублікі. У 1960 Р. — месца правядзення XVII Алімпійскіх гульняў.
Ант. Р. — сталіца Стараж. Рыма. У 6—9 ст. тэр. горада скарачалася, ант. помнікі руйнаваліся, ад сярэдневякоўя захаваліся вузкія вуліцы і кварталы ў цэнтры горада, маляўнічыя
плошчы са старадаўнімі фантанамі. Цэнтрам былі ўзгоркі Капітолій (тут знаходзіліся гар. кіраванне і рэзідэнцыя епіскапа, пазней і папы рымскага), Латэран, Ватыкан. На супрацьлеглым беразе р. Тыбр размяшчаліся жылыя кварталы. Да раннехрысц. помнікаў Р. належаць катакомбы: СанСебасцьяна (крыпта 1—2 ст.), Даміцылы (1—4 ст.), Калікста (2—3 ст.); базілікі (перабудоўваліся да 18 ст.): СанДжавані ін Латэрана (311—314), СанПаала фуоры ле Мура (314, зрўйнавана ў 1823, адноўлена ў 1944). СанЛарэнца фуоры ле Мура (330, мазаіка 6 ст.), СантаМарыя Маджорэ (4 ст., мазаіка 5 і 13 ст.), СанціДжавані э Паала (каля 400, фрэскі 12 ст.), СантаМарыя ін Казмедзін (перабудавана ў 8 і 12 ст.), СантаМарыя ін Трастэверэ (1140, мазаіка П.Каваліні, 13 ст.), СантаМарыя ін Арачэлі (перабудавана ў 1250); цэнтрычныя храмы: СантаКастанца (4 ст., мазаіка 4—5 ст.), СанКлементэ (ніжні храм 4 ст., верхні паміж
Рым. П’яцца Навона.
1099 і 1128, рэканструяваны ў 18 ст., арх. К.Фантана), СанСтэфана Ратонда (6 ст.). 3 гатычных пабудоў вылучаецца касцёл СантаМарыя сопра Мінерва (з 1280, фасад 1453). У
Рым. Касцёл Іль Джэзу. 16 ст.
пач. 16 ст. Р. — цэнтр архітэктуры эпохі Адраджэння. Вял. ўвага аддавалася свецкім пабудовам (грамадскія і жылыя будынкі, палацы, нлошчы, фантаны). У Ватыкане ўзведзены Рымскі сабор Святога Пятра, купал якога стаў гал. арх. цэнтрам у панараме горада. Дзелавы цэнтр рэнесансавага Р. размяшчаўся ў раёне стараж.рым. моста СантАнджэла (134) і пл. СанЧэльса, адкуль веерам разыходзіліся вуліцы. Сфарміраваўся новы тып палаца — палацца: Венецыя (з 1452, верагодна, паводле планаў Л.Б.Альберці ці Б.Раселіна), Канчэлерыя (1485—1511, арх. А.Брэньё, з 1499 —Д.Брамантэ), Фарнезе (1513—34, арх. А. да Сангала Малодшы, з 1546 — Мікеланджэла, завершаны ў 1589 Дж. дэла Портам), ВідоніКафарэлі (каля 1515—20, арх. Рафаэль). Будавалі лёгкія і стройныя вілы: Фарнезіна (1509—11, арх. Б.Перуцы, фрэскі Рафаэля, Джуліо Рамана і інш.), Мадама (з 1517, арх. Рафаэль, да Сангала Малодшы). Касцёлы ў стылі рэнесансу: СанП’етра ін Манторыо (арх. Б.Пантэлі, у двары — Тэмп’ета, 1502, арх. Брамантэ), СантаМарыя дэла Пачэ (абодва 1480я г., арх. Пантэлі, двор 1500— 04. арх. Брамантэ, фасад 1656, арх. П’етра да Картона), СантаМарыя дэль Аніма (пач. 16 ст., арх. Дж. да Сангала, Брамантэ), СантЭліджа дэльі Арэфічы (1509, праект Рафаэля), СанЛуіджы дэі Франчэзі (1518—88, фасад 1589, арх. дэла Порта, у капэле Кантарэлі — цыкл карцін М.Караваджа).
У некат. будынках 16 ст. выявіліся рысы маньерызму, імкненне да індывід. непаўторнасці, суб’ектывізму (палацца Масіма але Калоне, 1536, арх. Перуцы; віла Джулія, 1550— 55, арх. Дж. Віньёла, Б.Аманаці, Дж.Вазары; цяпер музей). Каля Рым. форуму створаны ансамбль пл. Капітолія (з 1546, праект Мікеланджэла), дзе ў адзіным ансамблі аб’яднаны прылеглыя часткі горада, антычнасць і сучаснасць, архітэктура і скульптура, адметныя гармоніяй перспектыў, колеру, арх. мізансцэн: Палацца дэі Сенаторы і Палацца дэі Кансерваторы, гал. будынак Капіталійскіх музеяў, ант. статуя Марка Аўрэлія і інш. У канцы 16 ст. пракладзены прамыя вуліцы, што злучылі найб. значныя раннехрысц. базілікі і гар. раёны ў адзіную сістэму. Сярод ансамбляў у стылі барока: П’яцца дэль Попала (16—17 ст., завершана ў 1816—20, арх. Дж.Валадзье) са стараж.егіп. абеліскам, пл. Св. Пятра (1657—63, арх. Л.Берніні); П’яцца Навона (17 ст., захавала форму ант. стадыёна Даміцыяна) з фантанамі «Чатырох рэк», «Негр» (абодва будаваў Берніні) і «Нептун» (абодва праект арх. дэла Порта, завершаны ў 19 ст., скульпт. Дэла Б