Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

Беларуская фалькларыстыка

Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
24.59 МБ
С. В. БАРЫС
ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ
ЯК МАСТАЦКА-ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫНІЦА
Абрадавыя песні ўсходніх славян бытуюць з далёкіх часоў. Першае пісьмовае ўпамінанне аб вясельных песнях адносіцца да 1096 г.1 Аб існаванні вясельных звычаяў апавядае летапіс па Лаўрэнцьеўскаму спіску (980 г.), калі полацкая князёўна Рагнеда адмовілася выйсці замуж за ноўгарадскага князя Уладзіміра, бо ён быў сынам рабыні2.
Пра бытаванне вясельных песень у сярэдневякоўі мы ведаем мала, бо яны тады не запісваліся. Першыя запісы іх адносяцца да 1800 г.3 Вось чаму можна параўноўваць старыя і сучасныя запісы вясельных песень толькі на працягу апошніх 180 гадоў. Песня — душа народа, выказ яго радасці і смутку. Вясельныя песні адлюстроўваюць жыццё сялянства, яго працу, быт і звычаі. Некаторыя з іх дайшлі да нас у сваім першапачатковым выглядзе і дзякуючы гэтаму данеслі да нашых дзён подых мінулых часоў. На працягу шматвяковага актыўнага бытавання вясельныя песні шліфаваліся, змяняліся, прыстасоўваліся да патрэб грамадства і часу, але ў сваёй аснове заставаліся трывалымі і ўстойлівымі. Вясельныя песні ўзніклі на аснове абрадаў. Хоць і здаецца, што абрад больш трывалы, чым песня, але ў некаторых вёсках песні перажылі яго і захаваліся да нашага часу. Яны як вусныя помнікі дайшлі да нас і раскрываюць сэнс тых або іншых звычаяў. Па зместу песні мы можам уявіць далёкае мінулае.
Вясельныя абрады і песні ўзніклі ў глыбіні сівога
’ Карскнй Е. Ф. Белорусы.— М., 1916, т. 3, ч. 1, с. 48.
2 Повесть временных лет.— М.—Л., 1950, ч. 1, с. 54.
3 Вяселле. Абрад.— Мн., 1978, с. 39; Tyszkiewicz J Opisanie powiatu Borysowskiego.— Wilno, 1847, c. 346.
матрыярхату, калі існаваў радавы лад. Аб гэтым можна меркаваць зыходзячы з асобай вядучай ролі брата і маці нявесты, свата на вяселлі, што знайшло адлюстраванне і ў песнях.
«Брат сястру на пасад вядзе», расплятае і прадае дзявочую касу, затым імкнецца адабраць сястру ў маладога. Так вырысоўваецца цэлая карціна пагоні за сястрой:
Ды па загор’ю жоўтыя пяскі курацца, Ды за сястрою два брацеткі гоняцца. Ні ганіціся, не ганіціся — не аддадзём, Як прыдзець восень, тады другую ўкрадзём.4
Звычай, калі браты («вячэрнікі») даганяюць маладую, бытаваў у мінулым стагоддзі на Барысаўшчыне 5. Як у песні, так і ў абрадзе бачны адгалоскі першабытнага шлюбу ў форме ўмыкання нявесты. А. Занкевіч знаходзіў у беларускіх песнях 9 слядоў умыкання нявест6.
Умыканне нявест яшчэ зусім нядаўна было вядома сярод старавераў Шаркоўшчынскага раёна. Ад умыкання бярэ пачатак «шлюб самакруткай», які ў недалёкім мінулым практыкаваўся маладымі тады, калі бацькі не згаджаліся на іх шлюб.
У наступнай песні ўжо ёсць намёк на дзве другія формы шлюбу: куплі-продажу і па дагавору:
Ці я тут запрадана?
Ці я дарам аддана? Калі я тут запрадана, Хай едуць выкупляюць. Калі дарам аддадзена, Хай едуць праведаюць.7
А ў песні з в. Міхалкова Мазырскага павета ёсць намёк на ўсе тры формы шлюбу: «Ці я тут заваявана? Ці я тут запрададзена? Ці я так аддадзена?» 8
4 Архіў ІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 57, сш. 2, с. 32.
5 Вяселле. Абрад, с. 299—300.
6 З-ч А. Белорусскне свадебные обряды н песнн сравннтельно с велпкорусскнмн,—СПб, 1897, с. 96.
7 Запісана намі ў 1971 г. у в. Вышкава Слабадскога с/с Мінскага раёна ад Вольгі Іосіфаўны Вашкевіч (1908 г. н.).
8 Чубннскнй П. П. Труды этнографнческо-статнстпческой экспеднцнн в Западнорусскнй край,—СПб, 1877, т. 4, с. 426, № 1227.
5. Зак. 1122	55
Адсюль можна заключыць, што нашы продкі здабывалі сабе нявест шляхам умыкання, куплі-продажу і па дагавору. Да прыняцця хрысціянства на Кіеўскай Русі існавалі ўсе тры формы шлюбу, аб чым і апавядае летапісец. Калі паляне, напрыклад, заключалі шлюбы па дагавору, дык вяцічы, радзімічы, севяране і крывічы «не ведалі закона божага, а тварылі самі сабе закон». «Н брацн (шлюбаў.— С. Б.) не бываху в нпх, но межю сёлы схожахуся на нгрыіца, на плясанья н на вся бесовскпе песнн, н ту умыкаху жены собе, с нею же кто совеіцаіцеся, імяху же по две н по трн жены» 9.
Думаецца, што такія ігрышчы маглі быць у пэўныя народныя святы: вясной — на «чырвонай горцы», улетку — на купалле, увосень — на багатуху і зімой — на каляды, калі жэняць Цярэшку, «на вечарынках», на масленіцу. Ыапэўна, на зары ўзнікнення чалавецтва ў гэтыя часы адбываліся праміскутэтныя аргаістычныя святы, калі дапускалася поўная свабода адносін паміж мужчынамі і жанчынамі 10.
Такія старажытныя гулянні і вытворчыя палавыя табу не раз назіралі этнографы, якія вывучалі побыт дзікіх народаў Акіяніі, Афрыкі, Азіі і Амерыкі У свой час Кавелін выказаў думку, што калісьці вяселле было часткай вядомага язычаскага свята. Пасля яно аддзялілася ад гадавога свята і існавала асобна 12.
Саму старажытную форму шлюбу, шлюб па ініцыятыве жанчыны раскрываюць наступныя словы песні: «Калі мяне не выдасце — сама замуж пайду без мёду, без гарэлкі, без салодкага віна» |3. На Магілёўшчыне даўней было вядома сватанне з боку дзяўчыны, у якім вядучая роля належала яе маці 14.
Пры радавым ладзе маглі ўступіць у шлюб толькі паўнапраўныя члены роду. Для гэтага наладжваўся ўрачысты прыём у члены. У час яго дарослага чалаве-
9 Повесть временных лет, ч. 1, с. 15.
‘° Семенов Ю. й. Как возннкло человечество.—М., 1966, с. 436.
11 Семенов Ю. й. Пронсхожденне брака н семьл.— М., 1974, с. 76, 285.
12 Кавелнн К. Соч.— М., 1859, т. 4, с. 181.
13 Лірыка беларускага вяселля. Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча.— Мн., 1979, с. 32.
14 Вяселле. Абрад, с. 208—209.
ка «застрыгалі» агнём (падпальвалі некалькі валасоў), пры гэтым садзілі на дзяжу («на пасад»):
Біце-біце залаты камень, Біце-разбівайце, Агню даставайце, Дзевачку застрыгайце.15
Падобную песню прыводзіць М. В. Доўнар-Запольскі 1б, іолькі там б’юць «белы камень» і «застрыгаюць маладога». Значэнне такого дзеяння раскрываюць радкі другой песні: «Пастрыгайся, Янечка, з рабяцкага стану ды ў мужскую славу» 17. «Застрыганне» як прызнанне паўналецця юнака была вядома ў княжаскіх сем’ях і пазней у данскіх казакоў 18.
Змест абрадаў і песень раскрывае шлюбны рытуал часоў язычаства. У залежнасці ад формы шлюбу язычаскае вяселле складалася з аднаго або двух этапаў. Вяселлі па дагавору і як купля-продаж былі яго асноўнымі формамі, і кожнае з іх спраўлялася ў два этапы.
Першы этап вяселля — заручыны. Галоўнай тут была згода старэйшыны і ўсяго роду на выдачу нявесты. У знак згоды старэйшына і сват (як упаўнаважаны прадстаўнік роду жаніха) «білі па руках», злучалі рукі маладых. Старажытны чалавек значныя акты свайго жыцця абстаўляў своеасаблівай цырымоніяй і сімваламі. Важнае значэнне мелі падарункі:
Пабраліся дзетанькі за ручанькі, Маладому хлопчыку тры падарачкі, Першы падарачак — бела хустачка, Другі падарачак — залаты персцень, Трэці падарачак — малада дзевачка. Бела хустачка — заручаціся, Залаты персцень — абмяняціся, Малада дзевачка — жыці ды быці.19
15 Запісана намі ў 1971 г. у в. Вышкава Мінскага раёна ад В. I. Вашкевіч (1908 г. н.).
16 Довнар-Запольскнй М. В. Песнн пннчуков.— Кнев, 1895, с. 99.
17 Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края.— СПб, 1890, т. 1, ч. 2, с. 80, № 26.
18 Довнар-Запольскнй М. В. Нсследовання н статьн.— Кнев, 1909, т. 1, с. 110—111.
19 Лірыка беларускага вяселля, с. 43.
Маладыя абменьваліся пярсцёнкамі як сімвалам заручэння20 і адзнакамі — «кветкамі» як сімваламі даверу21. Кветкі («чырвоная ружа» або рута) прымацоўваліся да галаўнога ўбору або да валасоў маладых. Заручоная частавала маладога арэхамі, яблыкамі, вішнямі, яечняй22 — прадуктамі часоў збіральніцтва, якія сабрала сама маладая. У песнях часта, наадварот, жаніх частуе нявесту арэхамі і яблыкамі.
Манечка-паненачка, адчыні акеначка.
Адчыні акеначка — дам табе гасцінчыка. Два яблычкі вінныя — мы з табой маладыя, Арэшкі лушчоныя — мы з табой вянчоныя.23
Можна меркаваць, што гэты звычай больш пазнейшы, і па зместу відаць, што ён больш адносіцца да другога этапа вяселля.
У вясельных песнях «хадзіць у арэшкі» і частаванне яблыкамі азначае незаконную дашлюбную сувязь маладых, а частаванне вішнямі — больш стрыманае каханне.
А добра, добра наша Манечка чыніла, Што не хадзіла ў цёмныя лясы ў арэшкі, He нарабіла сваёй радзіне насмешкі.24
Абрад абсыпання пладамі маладых на першым ці другім этапе вяселля быў вядомы шмат якім старажытным народам. У славян маладых абсыпалі збожжам і хмелем, а ў рымлян і грэкаў — арэхамі 25. Зярняты і плады, па павер’ю першабытнага чалавека, павінны спрыяць багаццю і пладавітасці новай сям’і: «А я свайго брацятку аўсом, хмелем абсыпаю—шчасцем, доляй надзяляю» 26.
20 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк.— Внльно, 1912, вып. 8, с. 382.
21 Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 360; Архіў AH СССР, ф. 104, воп. 1, № 48.
22 Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн.— Впльно, 1911, вып. 1, с. 221; Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 335.
23 Запісана намі ў 1973 г. у в. Журыхі Вілейскага раёна ад Ніны Якубаўны Нарушэвіч (1915 г. н.).
24 Лірыка беларускага вяселля, с. 506.
25 Сумцов Н. Ф. О свадебных обрядах, пренмуіцественно русскнх.— Харьков, 1881, с. 97—98.
26 Запісана намі ў 1963 г. у в. Касічы Вілейскага раёна ад Соф'і Ільінічны Барыс (1907 г. н.).
Даўно забыліся запіраць сені на заручынах, але ў песні аб гэтым спяваецца: «Пазвалі мяне на заручыны — сенчыкі закручаны. Пакуль сенчыкі адкруцілі— дзевачку заручылі»27. Напэўна, у далёкім мінулым гэты звычай меў глыбокі сэнс і меў мэту папярэдзіць дзеянне варожай сілы.
На другім этапе старажытнага вяселля цэнтральнымі абрадамі былі «звядзенне маладых» і абход вакол ёлкі. У песнях гэтыя абрады адлюстраваны слаба. Відаць, царкоўнае вянчанне, якое ўвабрала ў сябе асноўныя элементы народнага акта заключэння шлюбу, выцесніла тыя раннія песні, замяніўшы іх «шлюбавіннымі», што нясуць пэўны ўплыў хрысціянскай ідэалогіі. I сярод шматлікіх песень, якія маюць шматвяковыя напластаванні, рэдка пападаюцца тыя адзінкавыя песні, супастаўленне якіх з абрадамі дае магчымасць меркаваць аб самым раннім вясельным рытуале. У час «звядзення» маладыя абменьваліся вянкамі28 і караваямі, злучалі абодва караваі — сімвалы маладых29. Пазней маглі злучаць і свечкі. Жаніх і нявеста цалаваліся.