Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

Беларуская фалькларыстыка

Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
24.59 МБ
Песня «Бывайце здаровы», прызналася Ларыса Пампееўна, прайшла праз усю яе творчасць і засталася ў яе рэпертуары з таго памятнага дня назаўсёды.
Выкананне песні, як правіла, нікога не пакідала раўнадушным, зала заўсёды бурна апладзіравала. Песню асабліва цёпла прымаў замежны слухач. Аднойчы ў час гастрольных паездак па краінах Заходняй Еўропы — Германіі, Англіі і Францыі — на адным з канцэртаў у Парыжы, калі Ларыса Пампееўна спявала «Бывайце здаровы», у зале многія гледачы плакалі. Пасля выступлення спявачка даведалася, што гэта плакалі рускія, беларусы, украінцы, якія ў розныя часы па тых або іншых прычынах пакінулі родную зямлю, і вось гэта простая, вясёлая і жыццярадасная песня напомніла ім аб страчанай назаўсёды радзіме.
Поспеху песні, яе пашырэнню ў значнай меры садзейнічала таленавітая інтэрпрэтацыя яе першых выканаўцаў — народных артыстаў СССР Л. П. Александроўскай і Л. В. Уцёсава.
Упершыню па радыё песня «Бывайце здаровы» прагучала ў выкананні Л. П. Александроўскай у святочным канцэрце пад новы 1938 год. Для людзей за мяжой, якія слухалі голас Масквы, для тых, хто сімпатызаваў Савецкай уладзе, песня гучала як сімвал, як музычны вястун шчаслівай сацыялістычнай явы.
Праз навушнікі дэтэктарнага радыёпрыёмніка, тоячыся ад паліцэйскіх вачэй, яе слухаў у тую ноч студэнт Вільнюскага універсітэта беларускі хлопец Генадзь Цітовіч. Праз 37 гадоў, прыгадваючы тую незабыўную
сустрэчу з радасцю, падоранай сапраўдным мастацтвам, ён напісаў: «Адначасова са мной яе патаемна слухалі і засвойвалі шматлікія мае землякі ў былой Заходняй Беларусі... Неўзабаве песня гучала на падпольных камсамольскіх зборах, у святочных і вясельных застоллях» 10.
Хто ведае, можа, гэта сустрэча з песняй і павярнула канчаткова лёс вясковага юнака, які будучую прафесію біёлага памяняў на занятак па збіранню і прапагандзе беларускай народнай песні. Прайшлі гады. Г. Цітовіч стварыў выдатны нацыянальны ансамбль песні і танца, у рэпертуары якога «Бывайце здаровы» стала каронным нумарам. Кіраўнік праслаўленага калектыву і аўтар славутай песні не маглі не пазнаёміцца. Іх знаёмства перарасло ў моцную дружбу, чалавечую і творчую. Паэт і кампазітар склалі не адну цудоўную песню, разам адмералі не адну сотню кіламетраў у паходзе за народнай песняй.
Першае, шырока публічнае выкананне «Бывайце здаровы» адбылося ў 1939 г. у Маскве на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы аб’яднаным хорам Беларусі. Канцэртнай залай стала гіганцкая Плошча калгаснікаў. Вось што пра гэта пісалася ў газеце «Правда»: «Надышоў час расставацца з дарагімі гасцямі. Звяртаючыся да гледачоў, да выстаўкі, да Масквы. спяваюць беларускія таварышы сваю цудоўную песню «Бывайце здаровы». I ў такт абаяльнай, поўнай невыказнай пяшчоты мелодыі кампазітара I. Любана, усміхаючыся, кланяюцца спевакі і спявачкі, танцоры і музыканты. Усміхаюцца і махаюць хусткамі ў адказ гледачы — рускія. украінцы, армяне, грузіны, узбекі— прадстаўнікі ўсіх народаў вялікай савецкай сям’і. Гарачым прывітаннем, сяброўскай ласкай гучыць у цёплым вечаровым паветры: «Бывайце здаровыг жывіце багата...» 11
Песня шырока ўвайшла ў рэпертуар прафесійных хораў, запісвалася на грампласцінкі, стала лепшым праграмным нумарам вялікага заключнага канцэрта, якім адкрылася Першая дэкада беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г.
10 Полымя, 1974, № 5, с. 228.
11 Правда, 1939, 15 мая.
У рэпертуары праслаўленага эстраднага ансамбля пад кіраўніцтвам Леаніда Уцёсава «Бывайце здаровы» заняла трывалае месца. Леанід Восіпавіч спяваў гэту песню са сваёй дачкой Эдзіт. Захаваліся кадры даваеннага дакументальнага фільма.
...Грымнула вайна.
Існуе старадаўні афарызм: «Калі гавораць гарматы, музы маўчаць». Для савецкіх жа людзей мастацтва было адным з дзейсных сродкаў у барацьбе з гітлераўцамі. Песня давала савецкаму чалавеку сілы, усяляла веру ў перамогу над ворагам.
Добра вядома, якую велізарную ролю ў мабілізацыі духоўных сіл нашага народа адыгралі песні «Свяіценная война», «Ой туманы мон, растуманы», «Огонек», «Ждп меня» і інш. На баявой вахце аказалася і песня «Бывайце здаровы». Народ не мог расстацца з любімым творам і паводле старога тэксту напісаў новыя словы, у якіх знайшоў адлюстраванне той грозны час. Песня змяніла сваю цывільную вопратку на ваенную форму. Узніклі шматлікія варыянты. Адзін з іх належыць Л. П. Александроўскай.
Ваенная кінахроніка зафіксавала для нас адзін з такіх момантаў. У самыя цяжкія дні 1942 г. Ларыса Пампееўна прыехала на Калінінскі фронт для сустрэчы з савецкімі воінамі. Ускрай лесу, замаскіраваныя нашы танкі. Твары воінаў перад боем засяроджаныя, суровыя і змрочныя. Вось да танкавага падраздзялення пад’язджае палявы газік, з яго выходзіць жанчына ў доўгай белай сукенцы, вышытай беларускім арнаментам, і ў суправаджэнні афіцэра накіроўваецца да байцоў. Працягваецца некалькі рук — і Ларыса Пампееўна на броні баявой машыны, якая стала эстрадным падмосткам, а слухачы — танкісты. Яны прыладкаваліся дзе хто мог. Раздаліся акорды баяна, і палілася чароўная, знаёмая ўсім песня, якая расказвала пра шчаслівае і мірнае жыццё людзей савецкай зямлі. Святлеюць салдацкія вочы, на тварах байцоў мільгае лагодная ўсмешка. Песня прынесла людзям вайны радасць. Але не паспела скончыцца песня, як пачулася каманда баявой трывогі. Танкі, узнімаючы клубы пылу і пяску, рванулі на агнявы рубеж. У гуле матораў чуецца ўсхваляваны і трывожны голас жанчыны, якая звяртаецца да байцоў з палымянымі сло-
вамі закліку бязлітасна біць ненавіснага ворага, вызваляць родную зямлю ад фашыстаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Александроўская сотні разоў выступала з песняй «Бывайце здаровы» на фронце і ў глыбокім тыле. Аб тым, якое ўражанне пакідала песня ў выкананні Ларысы Пампееўны, ёсць пікавыя сведчанні сучаснікаў. Так, А. Эвентаў піша: "Яшчэ ў разгары былі грымоты вайны, а Алма-Ата развітвалася з беларускімі спевакамі, музыкантамі, танцорамі. Нельга забыць тыя надзвычай усхваляваныя праводзіны. Адзін за адным выходзілі на авансцэну беларускія акцёры са словам сардэчнага «Дзякуй» зэ братнюю гасціннасць. I вось перад прыціхлай зала? стаіць Ларыса Пампееўна. Усе прагна чакаюць яе сл< ва. Але ледзь прыкметны ківок дырыжору, і — палілься чароўная песня. Натхнёна спявала Александроўская ўсім знаёмыя радкі:
Бывайце здаровы,
Жывіце багата, А мы ад’язджаем Дадому, дахаты.
У той час, мабыць, лепш за яе ніхто не выконваў гэту песню. А як многа гаварыла ў тыя хвіліны гэта простая і задушэўная жартоўная песня. Яна абвастрала і боль ад таго, што вуліцы Мінска і Віцебска, сады Гомельшчыны і лугі ІІалесся топчуць боты акупантаў і абуджала шчасце ад думкі, што блізіцца вызваленне роднай зямлі, пачуццё падзякі да ўсіх братніх народаў, якія нічога для гэтага не шкадавалі. Падзякай артыстам былі апладысменты, воклікі захаплення, слёзы радасці і замілавання» 12.
На іншых кадрах ваеннай кінахронікі эстрадны джаз-ансамбль Л. В. Уцёсава. Артысты, апранутыя ў ваенна-марскую форму, выступаюць перад маракамі на палубе баявога судна. Леанід Восіпавіч спявае песню «Бывайце здаровы», складзеную на новыя словы.
Гэта не адзіны выпадак пераробкі русакоўскага верша. Паводле гэтай песні складаліся шматлікія вершаваныя пасланні на фронт, пісьмы-заклікі, якія натх-
12 Беларусь, 1974, № 2, с. 8.
нялі салдат да барацьбы. Такія пісьмы хадзілі па руках, перадаваліся з вуснаў у вусны.
Як сведчыў вядомы савецкі вучоны-філолаг A. А. Дымшыц, у 1944 г. баец В. Каваль атрымаў ад сваёй жонкі з Чкалаўскай вобласці вершаванае пісьмо. Гэта пісьмо-пасланне было звернута да байцоў Іванаўскай дывізіі, якая з перамогамі адкрыла свой шлях ад Сталінграда на Захад. Яно зачытвалася ў часцях дывізіі перад строем, паўсюдна выклікаючы ў воінаў радаснае пачуццё і жаданне яшчэ мацней граміць фашыстаў 13.
У якасці ілюстрацыі Дымшыц прывёў чатыры страфы песні. Поўны тэкст яе нам удалося запісаць у 1972 г. у в. Улукі Слаўгарадскага раёна ад былога ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны I. С. Ярмоленкі.
Цікавыя варыянты песні «Бывайце здаровы» бытавалі сярод насельніцтва на тэрыторыі, часова акупіраванай гітлераўцамі, і асабліва ў радах народных мсціўцаў. Адзін з папулярных тэкстаў, які спявалі беларускія партызаны, змешчан у кнізе I. В. Гутарава «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» 14.
Паводле тэксту А. Русака ствараліся шматлікія пародыі. Так, шырока вядомай была сатырычна-парадыйная руская песенька «Рыжыя фрыцы» 1S, а таксама парадыраваныя ўкраінскія сатырычныя куплеты з прыпевам:
Ох, будьте здорові,
Жнвіте богато, А мн утікаем «Нах хауз» — дохатн.16
Песня «Бывайце здаровы» прайшла па вогненных дарогах вайны і дайшла да Берліна. У 1945 г. пасля перамогі над фашысцкай Германіяй нашы воіны вярталіся на радзіму, да мірнай стваральнай працы. Як заслужаны воін вярталася дахаты і песня «Бывайце
13 Дымшнц А. Народное творчество в годы Велнкой Отечественной войны.— У кн.: Русское народное поэтнческое творчество. М.—Л., 1952, с. 370—371.
14 Гуторов й. Борьба н творчество народных мстнтелей,—Мн., 1949, с. 180—181.
15 Даннлевнч Л. Музыка на фронте.— Советская музыка, 1946, № 2—3, с. 68.