Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Выключную каштоўнасць маюць пісьмы, напісаныя майстрамі мастацтва, тымі, хто прапагандуе песню, асабліва яе першымі выканаўцамі, якія з’яўляюцца ў пэўнай ступені разам з паэтам і кампазітарам сааўтарамі твора, бо на іх як на выпрабавальнікаў ускладваецца вялікая адказнасць — даць песні пуцёўку ў жыццё. Першы выканаўца песні — самы строгі суддзя, за ім апошняе слова, ён вызначае яе вартасці, прыгоднасць для «эксплуатацыі», таму павінен, апрача дасканалага прафесійна-вакальнага майстэрства, валодаць глыбокім паэтычным і кампазітарскім чуццём, каб правіль-
на зразумець і інтэрпрэтаваць ідэі і вобразы, якія стаяць за вершаванымі радкамі, меладыйным малюнкам, і данесці іх да слухача ва ўсёй паўнаце і глыбіні.
Ці ж не заслугоўваюць увагі думкі такіх «выпрабавальнікаў» і прапагандыстаў песні?
Народны артыст СССР Л. В. Уцёсаў: «Вашу цудоўнуюлесню «Бывайце здаровы» я пачаў пець (калі памяць не здраджвае) у 1938 г. Поспех быў велізарны. Як ні дзіўна, яна гучала не толькі ў мірныя дні, але і на фронце, дзе мы яе спявалі, выклікаючы ў байцоў добрую, радасную ўсмешку, падзяку за нястрымны аптымізм гэтай песні».
Заслужаны артыст БССР, саліст Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы М. Шуманскі: «Вашы песні, як кветкі, упляталіся ў маё жыццё. Ваша творчасць — гэта і мая радасць, і я заўсёды Вам удзячны. Глыбока ляжаць у сэрцы Вашы песні «Бывайце здаровы», «Толькі з табою», «Не шукай», «Дняпро», «Лясная песня» і многія іншыя, якія я спяваў, якія і сёння спяваю на сцэне. Колькі цеплыні ў Вашых радках, колькі праўды ў кожным слове, колькі шчырага кахання да дзяўчыны або Радзімы ў Вашай творчасці!»
«Бывайце здаровы» стала жывым увасабленнем нашай рэчаіснасці, сімвалам працоўных і гераічных спраў савецкага чалавека.
Мы расказалі біяграфію адной песні А. Г. Русака, а іх у паэта за сотню, сярод якіх такія жамчужыны, як «Толькі з табою» (музыка I. Любана), «3 другам» і «Дняпро» (музыка Ю. Семянякі), «Лясная песня» і «Беларусь — радзіма наша» (музыка У. Алоўнікава), «Дзе ты, мая прамяністая» (музыка І.Лучанка) і многія іншыя. I пра кожную можна напісаць не адну цікавую старонку.
ЗМЕСТ
Ад рэдактара
Фядосік A. С. Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору
на сучасным этапе 5
Акунькова A. М. Беларуская казка ў запісах У. М. Дабравольскага 19
Касько У. К. Парэміяграфічная спадчына A. К. Сержпутоў скага 29
Барабанава Л. П. Навелістычная казка ў беларускім казачным эпасе 38
Пятроўская Г. А. Матывы і вобразы беларускіх чумацкіх песень 49
Барыс С. В. Вясельныя песні як мастацка-гістарычная крыніца 64
Скідан В. I. Песня пра Шаўрука 74
Цішчанка I. К. Жыццё песні. Гісторыя ўзнікнення і бытавання «Бывайце здаровы» 86
БЕЛОРУССКАЯ ФОЛЬКЛОРПСТНКА
Яздательствс «Наука н техннка» Н а белорусском я з ы к е
Рэдактар Н. М. Тарасезіч. Мастак К. С. Ракіцкі. Мастацкі рэдактар В. Ф. Грынкевіч. Тэхнічны рэдактар Н. П. Дасаева. Карэкгар В. 1. Марціновіч.
ІБ № 950
Друкуецца па пастанэве РВС АН БССР. Здадзена ў набор 05.06.80. ПаДпісана да друку 31.07.80. AT 13604. Фармат 84Х1О8,/32Папера друк. № 1 (энц.). Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Друк. арк. 3.25. Ум. друк. арк. 5,46. Уч.-выд. арк. 5,6. Тыраж 1000 экз. Зак. № 1122. Цаііа 40 к.
Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі нзвук БССР і Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600. Мінск, Ленінскі праспект. 68. Друкарня імя Францыска (Георгія) Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 2206Э0. Мінск, Ленінскі праспект, 68.
40 к.