Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Яго костачкі патрэскаліся, А сустаўчыкі паразлёталіся,10 А шкурачка дай палопалася. Э-эх, вох, да схапіўся старшы братка: -— Ох ты, брат жа ты мой радной, А мы мамкі адной, Ты на сілу да не чаешся, Дай папераду хватаешся.
Э-эй, да схапіў ён Шаўручаньку Да пад белыя ручанькі, Да падкінуў яго ўгору высако, Па калена ў зямельку ўбіў.
Э-эй, вох, яго костачкі патрэскаліся, А сустаўчыкі паразлёталіся, А шкурачка дай палопалася.
Э-э-ой, ходзіць Шаўрукова маць, Ручкі, ножкі ломіць,
7 Назва адвольная. Любы вялікі горад.— Заўвага спевакоў.
8 Імёны бацькоў адвольныя: Сцяпанавічы, Барысавічы і г. д.
9 Лясачкамі, г. зн. палкамі (польск.).
10 Паразлёталіся, г. зн. парасходзіліся.— Заўвага спевакоў.
Госпада бога просіць: — Кеб вы такія барцы Густа сеяліся, Густа сеяліся, а рэдка ўсходзілі, Майго сына Шаўрука 3 свету зводзілі.
Сюжэт гэтай унікальнай для беларускага фальклору песні вывучалі ў свой час A. М. Лабада, ЯФ. Карскі, М. А. Янчук, У. Ф. Мілер, A. М. Астахава, В. КСакалова і інш. У песні захаваліся экзатычныя малюнкі прыроды і водгаласы жыцця нашых продкаў з сярэдзіны XVI ст. Песня складзена па свежых слядах падзей, якія разыграліся на вяселлі ў час жаніцьбы Івана Грознага на дачцы кабардзінскага князя Цямрука Айдоравіча Марыі Цямрукаўне 11. Шлюб «Івана з Мар’яю» адбыўся ў 1561 г. і азначаў бясспрэчнае ўмацаванне ваенна-палітычных сувязей рускіх з чаркесамі. Але дружба вялікіх сватоў, як сведчыць песня, была не надта моцная, часам нават хісткая. На царскім вяселлі, паводле легенды, швагер Грознага, прататып Шаўрука, паказваў сваю сілу і майстэрства, піў і гуляў і раптам загінуў. Сітуацыя на вяселлі была, відаць, напружаная. Каб лепш уявіць сабе гістарычныя абставіны таго часу, звернемся да вядомай песні «Майструк», якая была запісана ў XVIII ст. сібірскім казаком Кіршам Данілавым. Галоўны герой песні — Майструк Цямрукавіч, той жа швагер Грознага, што і ў нашай песні. Песня пра Майструка запісана з нотамі, вельмі дакладна, а сюжэт яе выкладаецца больш падрабязна 12. У песні «Майструк» расказваецца, як вельмі даўно, «в годы прежнне, времена первоначальные» (параўн. «ак белы свет, завадзіўсь») цар Іван Васільевіч задумаў жаніцца і захацеў узяць сабе жонку не ў Маскве, а ў Залатой ардзе, у Цямрука-цара, Мар’ю Цямрукаўну, сястру Майсгрукаўну, Купаву 13 крымскую. Вясельны поезд налічваў каля паўтары тысячы чалавек. Ехалі яны — князі, баяры, багатыры, пяцьсот данскіх каза-
11 Гэта быў другі шлюб Івана Васільевіча. У Грознага было пяць. шлюбных жонак і некалькі няшлюбных. Ключевскнй В. О. Соч., т. 3. Курс русской нсторнн.— М., 1957, ч. 3, с. 22.
12 Древнне росспйскне стнхотворення, собранные Кнршею Даннловым.— М.—Л., 1958, песня № 5, с. 32—38; 307—310 (той жа! тэкст з нотамі).
13 Купава — прыгажуня.
коў — цераз рэкі быстрыя, цераз гразь Смаленскую, цераз лясы Брынскія... Пасля таго як адгулялі вяселле ў Цемрука, вясельны поезд імчаўся тым жа шляхам — госці-дружыннікі везлі з сабою ў Маскву Мар’ю Цямрукаўну і яе скарб — залатую казну; вясельны поезд налічваў ужо каля трох тысяч чалавек. Да Іванавых гасцей далучыліся 300 татарынаў, 400 бухарынаў, 500 чаркесаў і малады чаркес Майструк Цямрукавіч. У Маскве вяселле працягвалася, госці, паводле песні, «пілі і гулялі», адзін толькі Майструк быў невясёлы — не еў і не піў, прайшоў ён сем гарадоў, пабароў семдзесят барцоў, а роўнага сабе нідзе не знайшоў. Хацеў бы ён пацешыць цара, ды не было як. Сталі яму шукаць барцоў па ўсёй Маскве. Дзядзька Івана Грознага Мікіта Раманавіч Юр’еў знайшоў недзе на кірмашы двух братоў. На іх адзенне саксонскае, боты з раструбамі. Барцы яны пахвалёныя, але ў бой не спяшаліся. Праз Мікіту Раманавіча браты дамовіліся з царом, што ім не будзе ніякага пакарання за перамогу над Майструком, што цар дазваляе ім зняць са свайго швагра ўсё да ніткі і выпусціць яго зусім голым14. Майструк, як пачуў, што знайшліся два роўныя яму барцы, кінуўся да іх «праз яду і пітво» — 30 сталоў паваліў, 300 гасцей знявечыў. Поўзаюць госці на карачках перад Майструком ды хваляць яго. А больш за ўсіх ён сам сябе хваліць: «На далонь пасажу, а другою раздаўлю!» Браты Барысавічы зусім не падобныя на асілкаў. Іх сіла выяўляецца нечакана, у дзеянні: Мішка Барысавіч кінуў Майструка «наском» на зямлю і ўбок адышоў. Брат яго, Патанька Барысавіч, на мыліцу абапіраецца, да Майструка прыбліжаецца, падышоў да яго, сагНУЎ У дугу, падняў вышэй галавы, апусціў на сырую зямлю — і ўжо Майструк без памяці ляжыць, не чуў, як адзенне знялі: адабралі ў яго караляў на 500 рублёў, адзення саксонскага на тры тысячы. Узлавалася царыца, не спадабалася ёй «пацеха вясковых дзецюкоў». Заканчваецца песня трыумфальнымі пачуццямі, бо не тады для Масквы пацеха, калі ў ёй чужы перамагае, а тады, калі свой пацяшаецца. Барцоўская песня пра паядынак на царскім вяселлі, якая ўзнікла ў
14 Сучаснікі эпохі Івана Грознага мелі, відаць, па ўвазе ў гэтым моманце нейкія асацыяцыі ў адносінах да высланых з Масквы Нагіх (голых), сваякоў царэвіча Дзімітрыя.
XVI ст., разышлася ў шматлікіх варыянтах па ўсёй Русі. Розніца ў варыянтах датычыць галоўным чынам характарыстыкі царскага швагра. Есць варыянты, у якіх ён выступае як варожы нахвальшчык, хоча захапіць Маскву і Літву, у іншых варыянтах ён удалы добры маладзец, які пацяшае гасцей, дзейнічае з імі заадно. Імя героя ў розных варыянтах таксама часта мяняецца. Песня мае розныя назвы: «Цямрук», «Майструк», «Сяўрук», «Паштрук», «Каструк-Ваструк», «Каструк-Нябрук», «Дзябрук», «Дзюк», «Сямрук» і вось цяпер яшчэ адна назва: «Шаўрук». Мяняюцца ў песнях і імёны барцоў-пераможцаў, гэта — браты Барысавічы, Андрэевічы, Сцяпанавічы, Сямёнавічы і г. д. Песня запісана ў Сібіры, на Поўначы, у Паволжы, на Доне, у Беларусі і на Украіне. Спявалі яе вядомыя майстрывыканаўцы эпічных песень М. Д. Крывапаленава, А. Крукава, Ц. Р. Міхалёў, П. Быкаў, Ц. Р. Ломцеў і інш. У зборніку У. Ф. Мілера «Гістарычныя песні рускага народа XVI—XVII стагоддзяў» гэтай песні адведзена 65 нумароў15. Два з іх (87 і 91) беларускія: адзін запісан П. В. Шэйнам 16, другі — У. М. Дабравольскім 17. Беларускія варыянты былі позна запісаны і ў навуковы ўжытак таксама трапілі са спазненнем. Лічылася, відаць, што Беларусь—край не эпічны і шукаць гістарычных песень у гэтай мясцовасці — марная трата часу. Першым азнаёміўся з беларускай песняй пра Сеўрука П. В. Шэйн. Даслала яму гэту песню настаўніца з в. Чартовічы Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. Публікуючы «Сеўрука» ў сваіх «Матэрыялах» у раздзеле «Міфічныя казкі», П. В. Шэйн адзначае: «Па характару і па ўсіх прыёмах эпічнага стылю відаць, што гэтыя вершы складаюць толькі пачатак быліны, створанай на Поўначы Расіі і дастаўленай у Чарнігаўскую губерню ў вельмі далёкія часы вольнымі або нявольнымі пасяленцамі ці бадзягамі-велікарусамі. Шкада, што наш урывак перарываецца на
15 Млллер В. Ф. йсторлческле песнн русского народа XVI— XVIJ вв — Пг„ 1915, с. 35—244, № 27—91.
16 Шейн П. В. Матерлалы для лзученля быта л языка русского населенля Северо-Западного края,—СПб, 1893, т. 2, с. 178, № 84.
17 Добровольскяй В. Н. Смоленскнй этпографлческлй сборнлк.— Д4., 1903, ч. 4, с. 609—610 («Вох вы, людл, людл старые»).
самым цікавым месцы...»18 П. В. Шэйн лічыў, такім чынам, свой «урывак» былінай 19. ЯФ. Карскі цалкам падтрымліваў такі пункт погляду на знойдзеную песню і дадаваў, што «прозвішчы Сёўрук або Сяўрўк да гэтага часу трапляюцца сярод беларусаў вельмі часта» 20. A. М. Лабада заўважыў у шэйнаўскім варыянце песні пра Сеўрука беларускую апрацоўку «Майструка», тэкст, у якім адлюстраваўся «дух вольнасці»21. Сяўрук у гэтым варыянце не гіне, а, наадварот, знаходзіць падтрымку ад -сваёй жонкі Сяўрушніцы, якая «семсот гарадоў прайшла, па сабе барца не найшла». Такім чынам, гэта не ўрывак, а поўны тэкст, мэтанакіраваная апрацоўка. Яшчэ адну песню пра царскага швагра і яго бойку з братамі Андрэевічамі запісаў прыкладна праз дзесяць гадоў У. М. Дабравольскі ў в. Данькава на Смаленшчыне. У данькаўскім варыянце не называецца нават імя швагра. Барцоў-малайцоў выклікае маладзецкім свістам сам цар. Шукае ён іх на Волзе, Доне, сярод малайцоў і дваровых людзей. Пакончана са шваграм у адзін момант — «і шатанёнкі далой спаўзлі». Другому Андрэевічу не было ўжо з кім бароцца.
Наш варыянт у параўнанні з папярэднімі беларускімі тэкстамі больш поўны, закончаны, прыгожа аздоблены матывамі іншых песень. Песня пра Шаўрука адзначаецца вытрыманай беларускай лексікай, мясцовым дыялектам, зрэдку сустракаюцца русізмы і паланізмы. Асобным кампанентам у песню ўваходзіць «урывак» з папулярных у беларускім фальклоры матываў пра няўдалую жаніцьбу. Шаўрук быццам бы ўзлаваўся на ўвесь свет і становіцца праз меру вялікім і бязлітасным таму толькі, што ў яго жонка няўдалая: «не ўмее ні спякці, ні зварыць, ні з людзьмі гаварыць, ні жыта пажаць, ні снапочка звязаць...» 3 такой жа абмалёўкай-характарыстыкай паказана няўдалая жонка ў песні, запісанай Г. I. Цітовічам у 1945 г. у в. Вялікае
18 Шейн П. В. Матерналы..., т. 2, с. 178.
19 Песня пра Сеўрука была ў той час вядома па «Зборніку данскіх і казацкіх песень» Е. Савельева (1866).
20 Карскнй Е. Ф. Белорусы, т. 3, с. 493. Прозвішча Шаўрук захавалася ў в. Гарадок Глускага раёна і ў Мінску.
21 Лобода A. М. Белорусская народная поэзня н русскнй былевой эпос.— Этнографнческое обозренне. М., 1885, № 2, с. 18.
Падлессе на Брэстчыне. Жонка лірычнага героя не ўмее «...ані жыта жаць, ні снапа звязаць» Падобная лірычная песня запісана намі ў 1977 г. у в. Рассвет Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці ад Марыі Сазонаўны Крук (1914 г. н.). Герой песні скардзіцца, што ажанілі яго «малалетняга, малавумнага», узялі яму жонку «не пад мыслі яго». Жонка яго не ўмее:
Ані ў печы паліць, Hi вячэры варыць, Hi снапочка звязаць, Hi славечка сказаць. Як і звяжа снапок — Ен развяжацца, Як і скажа слаўцэ — He наравіцца.23
Яшчэ больш падрабязна раскрываецца вобраз няўдалай жонкі ў песні «Не туманіцца, не вяселіцца», запісанай намі ў тым жа годзе ў в. Зелянковічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці ад Куліны Паўлаўны Булка (1903 г. н.). Лірычны герой гэтай песні, малады муж, селянін, трапляе ў значна горшае становішча, чым Шаўрук. Хтосьці жаніў хлопца, ды ўзяў яму жонку, «падаляначку, негадзяечку». Шаўрукова жонка, займаючы пэўнае становішча пры царскім двары, магла, вядома, і не жаць, і не варыць. Для сялянскай жа кабеты не ўмець ні жаць, ні варыць было недаравальна. Селяніну з такой жонкай свет быў не мілы. Таму лірычная песня выкрывае «негадзяечку» з усёй сілай: «...А як хлеб іспячэ, дак тапор не сячэ, ак ізварыць баршчу, дак я ложкай ішчу...»24 Апошнія радкі, праўда, у эпічную песню ўжо не ўвайшлі. Есць у лірычнай песні цікавая канцоўка. Бацька лірычнага героя, нарэшце, не вытрымаў і гаворыць сыну: