Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
А. Твардоўскі назваў песню «Бывайце здаровы» народнай. Народнай яе называлі тады ўсе: і таму, што надзвычай велізарнай была яе папулярнасць, і таму, што першая публікацыя ў друку была фактычна ананімнай. А гэта дало падставу збіральнікам вуснай народнай паэзіі лічыць песню новым, савецкім фальклорным творам.
Упершыню песня ў перакладзе на рускую мову была надрукавана ў газеце «Правда» 1 студзеня 1937 г. з наступнай заўвагай: «Песня запісана са слоў тав. Русака ў калгасе «Чырвоны араты» Капыльскага раёна Беларускай ССР. 3 матэрыялаў для тома «Народная творчасць», дасланых у рэдакцыю дзвюх пяцігодак». Праз восем месяцаў (9.09. 1937 г.) газета зноў надрукавала гэту песню з той жа заўвагай. 3 тым жа каментарыем яна змешчана і ў зборніку «Творчасць народаў СССР», які рыхтаваўся да 20-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі 2.
На беларускай мове песня «Бывайце здаровы» ўпершыню была надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» 9 студзеня 1937 г. пад назвай «Вясельнае віншаванне маладых» з заўвагай: «Запісаў ад А. Русака
1 Твардовскнй А. Родшіа н чужбнна. Запнскн, очерка н рассказы.— М„ I960, с. 94.
2 Творчество народов СССР. Под ред. М Горького н Л. 3. Мехлнса.— М„ 1938, с. 563—565.
(калгас «Чырвоны араты» Капыльскага раёна) Анатоль Астрэйка».
Трэба адзначыць, што імя перакладчыка не ўказвалася ні ў адной рускай публікацыі. Яно стала вядома значна пазней, у 1940 г., калі выйшаў у свет зборнік М. Ісакоўскага «йзбранные стнхн н песнн»3.
У каментарыях да аднаго са сваіх твораў М. Ісакоўскі адзначае: «У вершы «Пожеланье» мною выкарыстан матыў беларускай народнай песні «Бывайце здаровы», запісанай са слоў тав. Адама Русака і ў свой час перакладзенай мною на рускую мову для кнігі «Творчасць народаў СССР» 4.
Але неўзабаве для паэта зусім нечакана стала вядома, што «Бывайце здаровы» не фальклорны твор, як гэта доўгі час лічылася,—ён мае свайго аўтара. М. Ісакоўскі на гэты факт адразу ж рэагаваў узрушаным пісьмом, адпраўленым на адрас Саюза пісьменнікаў БССР. У пісьме, у прыватнасці, гаворыцца:
«Дарагія таварышы!
Пішу гэта пісьмо па наступнай прычыне.
У свой час па даручэнню рэдакцыі тома «Творчасць народаў СССР», які выпускаўся выдавецтвам газеты «Правда» да дваццацігоддзя Кастрычніка, я пераклаў на рускую мову беларускую песню «Бывайце здаровы». Песня ў маім перакладзе надрукавана ў названым томе, прычым у каментарыях было сказана, што «песня запісана са слоў Адама Русака ў калгасе «Чырвоны араты» Капыльскага раёна Беларускай ССР». Дакладна з такой жа заўвагай яна была надрукавана і ў газеце «Правда» 9 верасня 1937 г.
Іншымі словамі — атрымліваецца, што песня «Бывайце здаровы» з’яўляецца народнай песняй у тым сэнсе, што яна не мае свайго пэўнага аўтара, што яна толькі запісана са слоў тав. Русака, але не напісана ім. Відавочна, памылку гэту дапусцілі людзі, якія збіралі фальклор для кнігі «Творчасць народаў СССР». Так або інакш, уведзены ўсім гэтым у зман, я таксама лічыў песню «Бывайце здаровы» народнай, г. зн. песняй, якая не мае аўтара. I я не бачыў нічога благога ў тым, каб выкарыстаць матывы гэтай песні ў адным са сваіх
3 йсаковскнй М. Мзбр. стнхн н песнл.— М., 1940, с. 46
4 Там жа.
вершаў, таму што і паэты, і кампазітары, як вядома, маюць права на выкарыстанне фальклору і часта гэта робяць (А песню «Бывайце здаровы» я, паўтараю, лічыў фальклорнай з прычыны, пра якую сказаў вышэй).
Названы верш я ўключыў у сваю кніжку. У кніжцы, праўда, ёсць адпаведная заўвага — на якіх матэрыялах напісан верш, але зноў жа сказана, што песня запісана са слоў тав. Русака, але нічога не гаворыцца пра тое, што яна напісана ім, г. зн. паўторана тая ж памылка, што і ў кнізе «Творчасць народаў СССР».
Між тым у апошні час мне стала вядома, што песня «Бывайце здаровы» іменна напісана тав. Русаком, а не проста запісана з яго слоў.
Такім чынам, з-за няведання мной была дапушчана памылка, бо калі паэт мае права ў той ці іншай меры ўключаць у свае творы фальклор ці выкарыстоўваць яго як-небудзь па-іншаму, то, вядома, ён не павінен так паступаць з рэчамі, якія маюць аўтара.
Паведамляючы пра ўсё гэта, прашу Вас перадаць тав. Русаку маё найглыбейшае прабачэнне за дапушчаную памылку, праўда, міжвольную, але ўсё ж намылку.
Надалей названы верш, само сабой зразумела, перавыдавацца мною не будзе.
Што ж датычыць перакладу песні «Бывайце здаровы», то ўсюды, дзе яна будзе друкавацца з майго ведама, будзе ставіцца і імя аўтара песні, чаго выдавецтвы да гэтага часу не рабілі.
25.4.1940 г. 3 прывітаннем —
М. Ісакоўскі» 5.
«Пожеланье» М. Ісакоўскага з’яўляецца прамым наследаваннем вершу А. Русака «Бывайце здаровы», аб чым і прызнаваўся сам паэт. М. Ісакоўскі захапіўся беларускім творам, іскрыстасцю гумару, вобразнасцю і непадробнасцю пачуцця. Ен даволі блізка перадаваў змест арыгінала, апусціўшы толькі адну, адзінаццатую страфу, якая гучыць крыху грубавата. Галоўнае, перакладчык беражліва данёс усю дасціпнасць гумару, паэтычнасць твора, блізкую да беларускай народнай
5 Копія пісьма захоўваецца ў асабістым архіве.
жартоўнай песні, асабліва вясельнай. Але М. Ісакоўскі не трымаўся механічна тэксту арыгінала. У перакладзе ён ішоў наогул у рэчышчы фальклорна-песенных традыцый, якія сталымі сродкамі паэтычнай выразнасці замацоўвалі выпрацаваныя народам уяўленні, мараль, светаўспрыманне, цесна звязаныя з побытам і звычаем чалавека. М. Ісакоўскі тонка заўважаў і некаторыя дробязі, што раптам выбіваліся з агульнай настраёвасці мажорнага ладу твора. Пры перакладзе дазваляў сабе падчас пэўную змену ідэйна-сэнсавай накіраванасці вобраза, прыводзячы яго змест у адпаведнасць з логікай развіцця тэмы. Дастаткова параўнаць пераклад чацвёртай страфы.
Прайшло яшчэ амаль дзесяць гадоў, пакуль нарэшце аўтарства песні было замацавана за сапраўдным стваральнікам — Адамам Русаком, які змясціў яе ў сваім першым паэтычным зборніку «На родных палетках» (1946).
Між іншым, папулярнасць песні «Бывайце здаровы» была настолькі вялікай у народзе, так трывала ўвайшла яна ў побыт савецкага чалавека, у свядомасць людзей як фальклорны твор, што нават прафесійныя крытыкі і музыказнаўцы не маглі «прымірыцца» з устанаўленнем яе аўтара. Напрыклад, вядомы даследчык музыкі народаў СССР В. Гарадзінскі пісаў: «Чаму на самай справе песня «Бывайце здаровы», якая спяваецца літаральна па ўсёй краіне, не народная? Гэта не толькі несправядліва, але і ў вышэйшай ступені памылкова» 6.
Рытміка, напеўнасць верша, вобразнасць і трапнасць слова — усё гэта ў песні ідзе ад вуснай народнай творчасці. Аднак А. Русак напісаў твор, у якім прыёмы народнага вершаскладання ў спалучэнні з індывідуальным майстэрстам далі дзіўны сплаў, які стаў своеасаблівым эталонам выкарыстання ў прафесійнай паэзіі фальклорных традыцый. Крытыкі 30-х гадоў адзначалі плённасць уплыву «Бывайце здаровы» на творчасць нават вопытных майстроў слова. Так, Ц. Крысько (В. Вітка) у артыкуле, прысвечаным разгляду вершаў А. Русака, пісаў: «Не бяруся даводзіць, але мяркую, што з’яўленню цудоўнай паэмы Аркадзя Куляшова «У зялёнай дуброве» садзейнічала песня «Бывайце
6 йскусство Советской Белорусснн.— М.—Л., 1940, с. 74.
здаровы». Справа, вядома, не ў тым, што Куляшоў узяў рытмічны памер гэтай вядомай песні, а ў тым, што паэт убачыў у песні Русака новыя мастацкія якасці. Яго ўвагу прыцягнула паэтычная празрыстасць зместу, свежасць, навізна пачуцця. I сапраўднага паэтычнага эфекту дасягнуў Куляшоў таму, што ён не пераймаў, не стылізаваў народнай творчасці, а паэтычна асэнсоўваў саму яе мастацкую сутнасць»7.
Тут дарэчы будзе прывесці яшчэ адно меркаванне, зробленае праз чвэрць веку выдатным даследчыкам сучаснай паэзіі Р. Бярозкіным, якое лішні раз пацвярджае слушнасць думкі аб дабратворным уплыве «Бывайце здаровы» на паэтычны склад куляшоўскай паэмы. «Адам Русак, аўтар песні «Бывайце здаровы», здзейсніў задачу наватарскую па самой сутнасці: адным з першых у нашай паэзіі ён перадаў у дакладным і панароднаму ясным слове новую інтымнасць жыцця, пабудаванага на сацыялістычных асновах. I таму, што не было ў песні ні таннага найгрышу, ні вонкавага прыстасоўвання да «простага чалавека», да яго «псіхалогіі», яна, гэта песня, узяла, як кажуць, за жывое і, пакладзеная на музыку Ісакам Любанам, набыла шырокую папулярнасць у народзе, сярод тых самых «простых людзей», якія і пазналі сябе ў гэтым шчырым распеве засвоенай, душэўна абжытай навізны і праўды. Тут было б і дарэчы напомніць, што песняй Адама Русака як своеасаблівым камертонам, як пэўнай настройкай карысталіся іншыя паэты. Скажам, Аркадзь Куляшоў.
Я ніколі дагэтуль не заўважаў, што назва даваеннай куляшоўскай паэмы «У зялёнай дуброве» — радок з русакоўскай песні: «У зялёнай дуброве мы начаваць будзем» (у Куляшова моладзь таксама начуе ў дуброве). Шпаркі і радасны двухстопны метр песні «Бывайце здаровы» нярэдка выплывае і ў «Сцягу брыгады» як напамін аб свабодным жыцці»8.
...Кожны паэт нараджаецца па-свойму.
У 1930 г. А. Русак пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага музычнага тэхнікума быў залічан на вучобу ў Ленінградскую дзяржаўную кансерваторыю і адна-
7 Літаратура і мастацтва, 1939, 5 жніўня.
8 Там жа, 1964, 22 мая.
часова прынят салістам сімфанічнага аркестра Малога опернага тэатра.
Цяжка ўявіць, якім шчаслівым адчуў сябе сялянскі хлопец з глухой беларускай вёскі, якому пашанцавала жыць, працаваць і вучыцца ў Ленінградзе— горадзе са слаўным гераічным мінулым, з яго цудоўнымі архітэктурнымі і мастацкімі помнікамі, з яго багатай музычнай і тэатральнай культурай. Душой і сэрцам палюбіў Адам Русак горад над Нявой. I ўсё ж жыла ў яго душы і другая любоў — любоў да вёскі Пясочнае Капыльскага раёна, дзе нарадзіўся і вырас паэт. Кожнае лета Адам Русак прыязджаў на сваю радзіму, да бацькоў, якія жылі і працавалі ў нядаўна створаным калгасе. Гэта быў час першых савецкіх пяцігодак, калі ў Беларусі канчаткова ўсталяваўся новы, сацыялістычны лад. Замест вузкіх аднаасобных сялянскіх шнуроў пралеглі, як мора, калгасныя палеткі, якія абуджаліся гулам магутных трактароў. Зніклі курныя сялянскія хаты, у вёсцы выраслі святліцы з лямпачкай Ільіча, школа, бальніца. Дастатак прыйшоў у кожны сялянскі двор, кожную сям’ю. Русак не мог не радавацца шчасцю сваіх землякоў. Высокія і светлыя пачуцці нараджаліся ў сэрцы. А маці, зноў праводзячы сына ў Ленінград, плачучы, прасіла: «Напішы, сынку, хуценька, як ты дабраўся. Уцеш мяне радаснай весткай».