Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
«Як даходзілі да запарожскай граніцы, г. зн. да ўпадзення р. Сінюхі ў Буг (калі ішлі па Чорнаму шляху),— чумацкі атаман ішоў у гард (нагляд, варта) і прасіў праважатых. Калі перапраўляліся там цераз раку, за што спаганялася ўстаноўленая пошліна — маставое, чумацкая валка, пад аховай запарожскага атрада, накіроўвалася да р. Мёртвыя Воды, а адтуль, змяніўшы праважатых у Інгульскай паланцы, даходзіла да Нікіціна, калі ішла ў Крым, або да Кадака, калі на Дон па рыбу» 17,— адзначаў I. ЯРудчанка.
Асаблівасці жыцця і побыту чумакоў часцей за ўсё ў гэтых песнях малююцца «прамым» паэтычным тэкстам. Але не менш ярка псіхалогія герояў і некаторыя рысы іх характару выяўляюцца «ўскосна», праз персаніфікацыю з’яў прыроды, птушак, жывёл. Папулярнай была, напрыклад, песня «Ой, гора той чайцы...» Як адзначае A. I. Дэй, песня вядома з XVII ст. і была шырока распаўсюджана (яе ведаў нават Багдан Хмяльніцкі) 18. У беларускі фальклор яна перайшла з украінскага і зафіксавана ў шматлікіх варыянтах, што сведчыць аб яе папулярнасці і сярод беларусаў. У песні гаворыцца пра
15 Довнар-Запольскнй М. В. Песнн пннчуков,—Кнев, 1895, с. 119.
16 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк.— Кнев, 1886, т. 1, вып. 1—2, с. 56.
17 Рудченко М. Я. Чумацкне народные песнн.— Кнев, 1874, с. 14.
18 Чумацькі пісні, с. 479.
гора чайкі, якая вывела птушанят «пры бітзй дарозе». Чумакі ішлі і «чаянят забралі». Па меркаванню A. I. Дэя, у першапачатковых тэкстах чумакі не ўпамінаюцца і ўведзены ў песні пазней. Бедная чайка «аб сырую зямлю б’ецца, к сырой зямлі прылягае, чумакоў благае». Тут вобраз чайкі персаніфікаваны — яна гаворыць чалавечым голасам:
— Чумакі, чумакі вы, Чумакі маладыя, Вы аддайце чаяняты, Дзетачкі ж малыя...19
Аднак чумакі пакінулі без увагі просьбы чайкі і зварылі птушанят у кашы. Чайка праклінае чумакоў. Гэты напаўказачны матыў не столькі гаворыць пра жорсткасць чумакоў, колькі паказвае цяжкасці на іх шляху — голад, холад і нястачы. Яшчэ шырэй распаўсюджан гэты матыў ва ўкраінскіх чумацкіх песнях. 3 150 варыянтаў песень складальнікі зборніка «Чумацькі пісні» ўзялі 20. A. I. Дэй змясціў іх у раздзеле «Жыццёва-філасофскія карціны-роздумы (алегарычна-дыдактычныя тэмы)». Гэта апраўдана, бо тут асуджаецца жорсткасць, абыякавасць да чужой бяды і прадвызначаецца непазбежнасць пакарання за злачынства, помсты за зробленае зло.
Склад чумакоў не быў аднародным. На адным полюсе расло багацце ў тых гаспадароў, якія мелі многа цяглавай сілы і парабкаў, а на другім — збядненне і так бедных чумакоў, у якіх гінулі апошнія валы і яны вымушаны былі ісці ў заработкі да багатых і працаваць за мізэрную плату. У песні «Ах, я чумак нешчаслівы» чумак скардзіцца на сваю горкую долю: «Валы мае паздыхалі, коні ёрма паламалі». Таму ён ходзіць «з тугі ледва жывы» і бачыць для сябе такі выхад: «Ой, пайду я утаплюся, ці ў чужы воз наймуся. Буду чужы валы гнаць, бо хачу чумакаваць» 20.
У рускай чумацкай песні «Полно, полно вам, братцыребята»21 адначасова з паказам бесклапотна загуляў-
19 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 34, бл. 6, л. 17—19.
20 Гнльтебрандт П. А. Сборннк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае.— Внльно, 1866, вып. 1, с. 92—93.
21 Народные песнн Орловской областн. Сост. Н. Владыкйна-Бачшіская.— М., 1964, с. 102.
шых чумакоў адлюстроўваецца і іх беднасць: валы, якія вязуць тавары, належаць не ім, а «мололому хозянну».
У многіх песнях умовы жыцця чумака паказваюцца пры дапамозе тых жа паэтычных сродкаў і нават тымі ж словамі, што і ў бурлацкіх і прымацкіх песнях:
Покі чумак дай паслаўся, Той хазяін дай праспаўся. — Уставай, чумак, годзе спаці, Пара валы на пашу гнаці. — Яшчэ ж бо я не абуваўся, Няма вады — не ўмываўся, Заняў валы дай пагнаўся...22
У бурлацкай песні:
Яшчэ бурлак не паслаўся, А хазяін ўжэ праспаўся. — Уставай, уставай, годзе спаці, Пара сівы валы гнаці.
Бурлак валоў выганяе, Сцежкі слязамі аблівае.23
Па сутнасці, у гэтых песнях розныя толькі галоўныя вобразы, змест жа іх амаль даслоўна супадае. Магчымасць такой замены аднаго вобраза другім тлумачыцца падобнымі ўмовамі жыцця і лёсам чумакоў і бурлакоў. Многія даследчыкі не толькі параўноўваюць чумацкія песні з батрацкімі і прымацкімі, але і знаходзяць у іх аналогіі з салдацкімі песнямі. Напрыклад, 3. ЯМажэйка адзначае распаўсюджанасць на Палессі песень «Чумачэнька п'е» і «Забалеў чумак» і падкрэслівае, што яны нагадваюць аналагічныя салдацкія песні24. Рысы, дэталі, матывы, вобразы адных песень па прынцыпу асацыятыўнай рэмінісцэнцыі пранікалі ў іншыя песні, «прыжываліся» ў іх, ствараючы мастацка-эстэтычнае адзінства. Узаемапранікненне мастацкіх дэталей твораў розных відаў — характэрная асаблівасць сацыяльна-бытавых песень, у якіх яна атрымала найбольшае распаўсюджанне.
Аднак жыццё і побыт чумакоў адлюстроўваюцца не аднолькава: у адных песнях гэта паказваецца спачуваль-
22 Довнар-Запольскнй М. В. Песнн пннчуков, с. 122.
23 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, л. 451.
24 Можейко 3. Я. Песенная культура Белорусского Полесья.— Мн., 1971, с. 95.
на, у другіх — негатыўна. У радзе песень чумак паказваецца як гуляка, п'яніца, напрыклад, у песні «Дзе ты, чумак, валачыўся...» ён ходзіць «па гародам, па пшаніцам, па харошым маладзіцам» 25, а ў песні «Ой, п'е чумак, п'е» чумака не кранаюць «дробныя слёзы» маці і яе просьбы не піць «гарэлачкі», і ён прапівае ўсё, набытае «цяжкай працай» 26. П'янства чумака часцей за ўсё — гэта не характэрная яго рыса, а жаданне забыцца пра сваю цяжкую долю, вынік незадаволенасці сацыяльным ладам. У песні «Чумача, чумача, чаго зажурыўся» чумак зайшоў у карчму і «водачкі напіўся», выйшаў — «на тын пахіліўся», а потым пайшоў «долам-даліною долечкі шукаць». Пошукі лепшай долі ў гэтай песні, як і ў многіх іншых сацыяльна-бытавых песнях (казацкіх, салдацкіх, бурлацкіх), прыводзяць чумака да «хлопцаў-рыбалоўцаў», якія сеткай спрабуюць злавіць яго долю 27. Матыў гэты (спроба злавіць долю) адлюстроўвае ўсведамленне героя, што ў працоўнага чалавека мала надзеі на лепшае будучае. Але не ўсе песні з такім матывам песімістычныя. Ва ўкраінскім фальклоры, дзе гэты матыў вельмі распаўсюджан, бытавала песня, якая адкрыта заклікала да барацьбы за лепшую долю:
— Ой вн, хлопці-рйболовці, закйдайте сіті, Закйдайте сіті через бйстрі ріка, Як не в полі, то на морі доленьку ловіте. Хлопці-рйболовці неводом водйлй, Чумацькоі ж доленькі вонй не зловйлй. Вйквдайте сіті, годі бідуватй, Беріть гострі шаблі та йдіть воюватй. Ідіть воювата, долю здобуватн, ІЦоб не прййшлось вражчм папам Більше пануватй.28
Тэкст песні быў запісан у 1952 г., але існуе звыш 20 варыянтаў, запісаных у розны час. Тыя тэксты, якія былі апублікаваны ў дакастрычніцкі час, такой рэвалюцыйнай накіраванасці не маюць, але гэта не азначае, што іх зусім не было. Яны існавалі, толькі запісваць і публікаваць іх фалькларысты баяліся, а нярэдка і не жадалі. У беларускім фальклоры тэкст з такой ідэйнай накіра-
25 Довнар-Запольскйй М, В. Песнй Пйнчуков, с. 122,
26 АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 17, сш. 1, л. 25—27.
27 Там жа, спр. 92, л. 447.
28 Чумацькі пісні, с. 345.
ванасцю не зафіксаван. Цікава, шго ў адзначаным украінскім варыянце песні няма эпізоду наведвання чумаком карчмы; пра «сівуху» тут і не ўпамінаецца.
Разуменне ролі сівухі, у якой чумак хоча ўтапіць сваё гора, як сацыяльнага зла раскрываецца часам з дапамогай іроніі: «Калі б не тая сівуха, прапаў бы чумак, як муха» 29.
Царызм на клапаціўся аб тым, каб даць працоўнаму народу асвету, а, наадварот, атручваў яго гарэлкай, садзейнічаў развіццю вінакурэння, у якім у 1879—1900 гг. была занята найбольшая колькасць рабочых 30. Паўсюдна адкрываліся корчмы, шынкі. Гаспадары іх бязлітасна абдзіралі беднату, спойвалі, выцягвалі апошняе.
Чумак прапівае «ўсё чумацкае дабро»: «прапіў валы, прапіў возы, прапіў ярма і занозы»31, але просіць у «шынкарачкі» яшчэ паўкварты, а яна часам і абкрадзе п’янага чумака: «шынкарачка вумна была, да ў чумака дзеньгі ўкрала». Цяжкае пахмелле не абыходзіцца без слёз: «Чумак дадому пашоў, кулакамі слёзы ўцірае» 32. Як відаць з гэтых песень, працоўныя пачыналі ўжо ўсведамляць, якую ролю адыгрывала гарэлка, сівуха ў іх эксплуатацыі.
Большая частка чумацкіх песень сумная, мінорная, бо ў іх гаворыцца пра горкую долю, галечу, а часта і смерць чумака. Менш песень гумарыстычных, жартоўных, у якіх дасціпна паказваецца вясёлае і смешнае. У гэтых нешматлікіх песнях выражаецца аптымізм народа, які і сярод беспрасветнага гора знаходзіць месца для весялосці і жарту. Нават у песнях пра чумака-п'яніцу многа дасціпных жартаў. У песні «Да прапіў чумак жыто» (П. Бяссонаў апублікаваў яе сярод купальскіх з тлумачэннем: «Гэта разгульная песня, з ліку чумацкіх, даволі рэдкіх на Белай Русі, мае мноства падобных, і першавобразаў на Русі Малой») муж-чумак спаборнічае з жонкай у тым, хто каго перап’е. Ён прапіў «жыто, а жонка авёс і пшаніцу», «прапіў чумак каня, жонка кабылу і жарабя», «прапіў чумак вала, жонка карову і цяля» і г. д., і нарэшце «прапіў чумак усяго, што ужо нету нічаго. Нечака-
29 Гнльтебрандт П. А. Сборннк памятннков народного творчества..., с. 92—93.
30 Гісторыя Беларускай ССР, т. 2, с. 117.
31 АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 19, сш. 2, л. 44.
32 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 1—2, с. 59.
на камічна гучыць прыпеў гэтай песні: «Эй, мужу, да не пій дужу! Да хадзем дадому, да парадзімся, за што будзем піць» 33.
У камічным плане часта паказваецца і праца чумака на сваёй гаспадарцы, раскрываюцца асаблівасці яго побыту. Вось як з дапамогай антытэзы паказваюцца адносіны чумака і яго жонкі да гаспадаркі: «Людзі канапелькі сеюць, нашы з табой ў мяшэчку прэюць»; «Да ўжож людзі жыта пажалі, а мы з табой, сэрца, ляжалі»; «Людзі канапелькі малоцяць, нашы з табой свінні калоцяць»; «О, прадала чумачыха свінку, а купіла для чумака світку; світку за свінку купіла, бо чумака верна любіла» і г. д. Канчаецца песня тым, што «чумак расчумакаваўся, штаны згубіў, учкур разарваўся». Вясёламу настрою песні адпавядае і гумарыстычны прыпеў, які, здаецца, мала звязаны з асноўным зместам:
Сэрца, чумача, нябожа, Як табе бог дапаможа.34
Значную групу сярод чумацкіх песень складаюць песні пра каханне. Тут лірычны герой можа глыбока і аддана кахаць, гатовы на любыя ахвяры для каханай дзяўчыны. Праз яе ён «ад роду адбіўся, ой, ад роду, ад радочку, дай ад роднай маткі» 35.