Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
У вызначэнні казкі як жанру вучоныя-фалькларысты да гэтай пары не прыйшлі да адзінага погляду 1. У апошні час у працах многіх савецкіх фалькларыстаў падкрэсліваецца вызначальная роля выдумкі. Так, Э. В. Памяранцава піша: «Народная казка — эпічны вусны мастацкі твор, пераважна празаічны, чарадзейнага, авантурнага або бытавога характару з устаноўкай на выдумку» 2. У гэтым азначэнні «ўстаноўка на выдумку» з'яўляецца галоўнай адзнакай, што вылучае казку з іншых жанраў фальклору. Блізкія да гэтага і азначэнні казкі як жанру, якія даюць У. I. Чычараў3 і У. П. Анікін4. Улічваючы ўсё галоўнае, што было падкрэслена ў казках рознымі даследчыкамі, К. П. Кабашнікаў даў наступнае азначэнне: «Казка — гэта мастацкае, вуснае, у пераваж-
1 Халанскнй М. Сказкн.— У кн.: йсторня русской лятературы. Под ред. Е. В. Анячкова н др. М., 1908, с. 134; Ннкяфоров A. Й. Сказка, ее бытованяе я носятеля. Вступ. статья.— У кн.: Русскяе народные сказкн. Под ред. О. М. Капнца. М.—Л., 1930, с. 7; Соколов Ю. М. Русскнй фольклор.— М., 1938, с. 297.
2 Русское народное поэтпческое творчество. Под ред. П. Г. Богатырева.— М., 1956, с. 295; Померанцева Э. В. Русская народная сказка.— М., 1963, с. 7; яе ж: Судьбы русской сказкя.— М., 1965, с. 7.
3 Чнчеров В. Н Русское народное творчество.— М., 1959, с. 276.
4 Анякян В. П. Русская народная сказка,—М., 1959, с. 221; яго ж: Русская народная сказка.— М., 1977, с. 195.
най большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс» 5.
Як відаць з прыведзеных азначэнняў, да казак належаць творы вельмі розныя як па зместу, так і па характару выдумкі. Нераспрацаванасць пытанняў вызначэння казкі як жанру адбіваецца і на праблеме ўнутрыжанравай класіфікацыі, якая да гэтай пары яшчэ канчаткова не вырашана. У залежнасці ад таго, якая адзнака кладзецца ў аснову агульнага азначэння казкі, адны і тыя ж творы розныя даследчыкі адносяць да навелістычных, авантурных або бытавых.
Трэба адзначыць, што спробы распрацаваць агульныя прынцыпы класіфікацыі казак рабіліся неаднаразова, але часта вучоныя вызначаюць від казкі на падставе толькі адной адзнакі: кампазіцыйнай, тэматычнай ці якой-небудзь іншай. Як слушна адзначае Э. Памяранцава, «класіфікацыя ўнутрыжанравых відаў казкі павінна лагічна вынікаць з азначэння казкі ў цэлым і грунтавацца на адзнаках казкі як жанру, г. зн. на характары выдумкі ў тым ці іншым відзе казкі»6. «Устаноўка на выдумку», фантастыка — асноўны прынцып мастацкага метаду казкі — у той жа час цесна звязана з рэчаіснасцю. I іменна рэчаіснасць вызначае ідэйны змест казак, характар іх сюжэтаў, мову. Таму часцей за ўсё пры ўнутрыжанравай класіфікацыі казак звяртаецца ўвага і на іх ідэйна-тэматычны змест, і на характар мастацкай выдумкі.
Адны вучоныя (У. П. Анікін, Н. М. Вядзернікава), карыстаючыся ўжо прынятай тэрміналогіяй, вылучаюць тры групы казак: казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі. Пры такой класіфікацыі ў групу бытавых казак-трапляюць як уласна бытавыя, так і казкі навелістычныя, якія ад бытавых не адмяжоўваюцца. Іншыя казказнаўцы (У. I. Чычараў, Э. В. Памяранцава, КП. Кабашнікаў) вылучаюць наступныя групы казак: казкі пра жывёл, чарадзейныя, авантурна-навелістычныя і сацыяльна-бытавыя. Першыя дзве групы казак блізкія
5 Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць.— Мн., 1967, с. 125.
6 Померанцева Э. В. Судьбы русской сказкн, с. 9.
ў тых адносінах, што фантастычны элемент у іх займае пануючае становішча (сюды ж залічваюцца і легендарныя казкі). А групы авантурна-навелістычных казак і сацыяльна-бытавых блізкія адна да другой тым, што фантастычны элемент адыгрывае ў іх другарадную ролю і часта служыць мэтам гумару або сатыры.
Калі вылучэнне груп казак пра жывёл і казак чарадзейных праводзіцца паслядоўна, то, як можна заўважыць, размежаванне авантурных, навелістычных і бытавых казак — справа больш складаная. Н. Вядзернікава авантурныя казкі адносіць да чарадзейных, а асобныя групы навелістычных казак разглядае як бытавыя7. Э. Памяранцава, вылучыўшы авантурныя казкі як самастойны від, адносіць да іх толькі частку навелістычных, іншыя навелістычныя казкі разглядаюцца разам з бытавымі8. У. П. Анікін атаясамлівае тэрміны «казкі бытавыя» і «казкі навелістычныя»9. М. А. Вавілава піша, што ў дарэвалюцыйнай фалькларыстыцы тэрмін «навелістычная казка», будучы сінанімічным тэрміну «бытавая казка», азначаў кніжнае, больш позняе паходжанне некаторых бытавых сюжэтаў. Гэты тэрмін замацаваўся ў казказнаўстве да нашых дзён, але ў сучаснай навуцы ён ужываецца часцей не для таго, каб паказаць крыніцу паходжання сюжэта, а аб'ядноўвае казкі па тэматычнай адзнацы ‘°. У. Чычараў вылучае авантурныя і навелістычныя казкі ў якасці самастойных відаў, робячы агаворку, што часцей за ўсё іх цяжка размежаваць, таму што тэма асабістага жыцця, характэрная для казкі-навелы, амаль заўсёды раскрываецца ў апісанні прыгод11. Даследчык вызначае асноўныя тэмы такіх казак — жаніцьба героя з годнай або нявартай павагі дзяўчынай; верная або няверная жонка; перавыхаванне мужам лянівай або ўпартай жонкі; добрыя, разумныя парады, дзякуючы якім герой пазбаўляецца ад няшчасця і смерці; лёс і шчасце; мудрасць дзяўчыны і г. д.
Трэба адзначыць, што і тыя вучоныя, якія не вылучаюць навелістычныя казкі ў самастойны від, тым не менш
7 Ведерннкова Н. М. Русскне народные сказка.— М., 1975.
8 Померанцева Э. В. Судьбы русской сказкн.
9 Аннкнн В. П. Русская народная сказка.— М., 1977, с. 167.
10 Вавнлова М. А. Термнн «бытовая сказка» н обьем понятня, обозначаемого этнм термшіом.— У кн.: Асгшрантскнй сборннк. Вологда, 1971, вып. 1. Гуманнтарные наукн, с. 125.
11 Чнчеров В. 14. Русское народное творчество, с. 299.
аддзяляюць іх ад уласна бытавых. Разглядаючы групы казак пра разумныя адказы, загадванне і адгадванне загадак, Н. Вядзернікава лічыць, што гэтыя казкі па свайму характару блізкія да чарадзейных 12. Такі погляд падзяляе і У. Анікін: «У бытавых казках, асабліва ў апавяданні на сямейна-бытавыя тэмы, адчуваліся традыцыі чарадзейных казак». Гэтыя казкі, працягвае ён, «яшчэ не зусім выявілі сваю навелістычную асаблівасць і захоўваюць традыцыйную сувязь з былой чарадзейнай выдумкай... У апавяданні яшчэ няма бытавой канкрэтнасці, якая характэрна казкам-навелам» 13 (пад казкамі-навеламі аўтар разумее і ўласна бытавыя казкі). Але трэба памятаць, што вучоныя маюць на ўвазе не ўсе навелістычныя казкі, а толькі асобныя іх групы.
Цікавы, але некалькі спрэчны пункт погляду на паходжанне і прызначэнне навелістычных казак знаходзім у артыкуле Ю. I. Юдзіна 14, дзе ён вылучае кампазіцыйны прынцып класіфікацыі казак як асноўны, але пры гэтым робіць важную заўвагу пра неабходнасць адначасовага генетычнага іх вывучэння, паколькі, на думку вучонага, навелістычныя і бытавыя казкі — рэальна існуючыя і розныя казачныя віды. Юдзін лічыць, што «з пункту погляду кампазіцыі чарадзейнай казкі навелістычныя сюжэты ўяўляюць сабой распрацоўку да самастойнага сюжэта асобных чарадзейных элементаў. Гэта як бы асколкі чарадзейнай казкі, апрацаваныя ў час фальклорнага бытавання і ўстаўленыя ў асобую сюжэтную аправу» 15. Па гэтай адзнацы да навелістычных Юдзін адносіць казкі пра герояў, якія вырашаюць цяжкія задачы ці адгадваюць загадкі (850—879), пра мужа на вяселлі жонкі (*891), казкі пра разбойнікаў (953*—959). Да навелістычных гэтыя сюжэты адносіць і паказальнік Андрэева-Аарнэ 16. Але з такой меркай нельга падыходзіць да ўсіх навелістычных казак, якія генетычна вельмі разнастайныя: адны з іх вуснага паходжання, на другіх адчуваецца ўплыў літаратуры. Па характару мастац-
12 Ведерннкова Н. М. Русскне народные сказкн, с. 94.
13 Аннкнн В. П. Русская народная сказка, с. 177—178.
14 Юднн Ю. Н. О группнровке п нзданші сказок в Своде русского фольклора.— У кн.: Русскнй фольклор. Л., 1977, т. 17, с. 45—58.
15 Там жа, с. 52—53.
16 Андреев Н. П. Указатель сказочных сюжетов по снстеме Аарне.— Л„ 1929.
кай выдумкі навелістычныя казкі набліжаюцца да бытавых, ад якіх адрозніваюцца сваім прыгодніцкім зместам і некаторымі асаблівасцямі вобразнай сістэмы. Герой навелістычных казак перамагае не з дапамогай цудоўных памочнікаў ці чарадзейнай сілы, а дзякуючы сваёй кемлівасці, ~рбзуму і хітрасці. У гэтых казках усё неверагодна, але фантастыка зусім іншая, чым у чарадзейных казках. Тут яна губляе свае чарадзейныя якасці і становіцца гіпербалай магчымасцей чалавека 17. Многія навелістычныя казкі настолькі блізкія да бытавых, што вельмі цяжка бывае размежаваць іх. Адны і тыя ж сюжэты ў залежнасці ад таго, як яны падаюцца казачнікам, могуць ці разрасціся да апісання неверагодных прыгод героя, ці скараціцца да звычайнай бытавой казкі — г. зн. усё залежыць ад характару распрацоўкі сюжэта.
Падсумоўваючы выказванні даследчыкаў аб навелі■стычнай казцы, можна вылучыць некаторыя агульныя адзнакі, якія характарызуюць гэтыя казкі. Па-першае, асаблівасці фантастыкі, тое, што па спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, па характару выдумкі навелі■стычныя казкі набліжаюцца да бытавых. Герой дзейнічае сам, без дапамогі звышнатуральных сіл, што сведчыць аб болып познім паходжанні навелістычных казак у параўнанні з чарадзейнымі. У той жа час казкі-навелы адрозніваюцца ад бытавых па характару канфлікту. У навелістычных казках герою ў большасці выпадкаў прыходзіцца «змагацца» з абставінамі; спрытны чалавек, ён трапляе ў розныя незвычайныя становішчы, якія патрабуюць ад яго і здольнасцей незвычайных. Па-другое, казкі-навелы адзначаюцца сюжэтна-тэматычнымі асаблівасцямі і асаблівасцямі вобразнай сістэмы. Іх тэматыка — падзеі сямейнага і асабістага жыцця чалавека. Шырока распаўсюджаны навелістычныя казкі пра жаніцьбу з царэўнай, калі герой праяўляе хітрасць, кемлівасць і знаходлівасць. Героем такіх казак звычайна з’яўляецца салдат або купецкі сын. Другая папулярная тэма казакнавел — тэма вернасці: жонка выратоўвае свайго мужа; абгавораная дзяўчына хаваецца ў лесе і становіцца жонкай царэвіча; верная жонка прымушае працаваць знаёмых мужа, якія спрабавалі яе спакусіць. Даволі значную групу сярод навелістычных казак складаюць