Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Для таго каб больш балюча ўразіць аб'ект сатыры (у дадзеным выпадку духавенства), у казках выкарыстоўваюцца такія камічныя сітуацыі, з дапамогай якіх зрываецца маска з прапаведнікаў рэлігійнай маралі. Бязлітасны смех у казках, якія выкрываюць амаральнае аблічча духавенства. Сатыра ў гэтых творах з'яўляецца асабліва рэзкай. Так, у казцы «Як папоў батрак пападдзю праўчыў і дзякана, яе спалюбоўніка, і папа нашчот пападдзі абразуміў» дзяк, якога застае ў пападдзі батрак, хаваецца пад падлогу. Знайшоўшы там «свяшчэннаслужыцеля», батрак «як саскроб яго за грыву, уж ён яго тапіў, тапіў, абпачкаў яго ўсяго ў пойла» 23. Дзяк паказваецца ў сваім агідным выглядзе. Такая абмалёўка партрэта ў момант вастрэйшай камічнай сітуацыі — адна з важнейшых асаблівасцей народнай сатыры, якая бязлітасна і трапна бічавала духавенства і царкву.
Казкі ў запісе У. М. Дабравольскага вельмі цікавыя. Яны вылучаюцца разнастайнасцю мастацкіх вобразаў, паслядоўнасцю. У іх адлюстраваны ідэалы народа, якія праслаўляюць імкненне да працы, дружбу, знаходлівасць, смеласць. I разам з тым народ рашуча крытыкаваў адмоўнае ў жыцці. Вялікая заслуга збіральніка заключаецца ў тым, што ён адшукаў таленавітых казачнікаў-мастакоў, змог знайсці да іх падыход і па-мастацку запісаць іх расказы.
У. Дабравольскім сабран вельмі багаты фальклорпаэтнаграфічны матэрыял. Гэты матэрыял з'яўляецца каштоўнай крыніцай для савецкіх вучоных, якія займаюцца даследаваннем быту і культуры беларускага народа.
22 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборніік, ч. 1, с. 703.
23 Там жа, с. 697.
У. К. КАСЫхО
ПАРЭМІЯГРАФІЧНАЯ СПАДЧЫНА A. К. СЕРЖПУТОЎСКАГА
Значную каштоўнасць для даследчыкаў духоўнай культуры беларускага народа мае рукапісны «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак» A. К. Сержпутоўскага. На працягу многіх дзесяцігоддзяў вучоны збіраў і запісваў народную фразеалогію, уключаючы прымаўкі, прыказкі і г. д. Складзены ім зборнік беларускіх прыказак і ўстойлівых выразаў мае 6225 тэкстаў і перавышае па колькасці запісаў самыя буйныя дарэвалюцыйныя друкаваныя зборнікі Гэта праца вельмі высока была ацэнена Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства і A. К. Сержпутоўскаму за яе быў прысуджаны малы залаты медаль2. На жаль, па невядомых прычынах зборнік не быў апублікаван. У 20-я гады зборнік збіраўся апублікаваць Інстытут беларускай культуры, аднак і на гэты раз праца не ўбачыла свет. Машынапісны экземпляр зборніка (лёс рукапісу невядомы) апынуўся ў архіве Секцыі этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР. У час вайны рукапіс разам з фальклорным архівам АН БССР быў захоплен нямецкафашысцкімі акупантамі і вывезен у Германію. У 1946 г. сярод нотных і іншых матэрыялаў Радыёкамітэта, вернутых з Германіі, была знойдзена частка зборніка Сержпутоўскага. Захаваліся машынапісныя старонкі 1—99 і 127—186, у якіх занатавана каля 5200 прыказак, прымавак і г. д. Знайшліся таксама прадмова «Ад збіральніка», напісаная рукой аўтара, і яго кароткая анатацыя да выдання, якое павінен быў ажыццявіць Інбелкульт. Сержпутоўскі адзначае, што прыказкі і прымаўкі, якія ’ Сборннк белорусскнх пословнц, составленный Н. 14. Носовнчем.— СПб, 1874 (3715 запнсей); Добровольскпй В. Н. Смоленскнй этнографнческлй сборнлк, ч. 3. Пословлцы.— СПб, 1894 (несколько более 3000).
2 йзвестля РГО.— СПб, 1909, т. 4—6, с. 1—2.
ўвайшлі ў зборнік, запісаны ім у 1884—1916 гг. на Беларускім Палессі — паўднёвай частцы Слуцкага і паўночнай частцы Мазырскага паветаў Мінскай губерні. Збіральнік коратка характарызуе мясцовасць, дзе ён запісваў уклад жыцця палешукоў, высока адзываецца аб мове беларусаў, насычанай прыказкамі, прымаўкамі, у якіх, паводле яго слоў, «адлюстроўваецца самабытнасць народа, узровень яго разумовага і маральнага развіцця, уплыў творчасці суседніх народаў» 3.
Заслугоўвае ўвагі думка даследчыка аб паходжанні прыказак і прымавак. На яго думку, многія з іх утварыліся ад казак, паданняў, апавяданняў, якія далі сэнс той або іншай прыказцы. Але асноўнай крыніцай прыказак і прымавак было, вядома, рэальнае жыццё народа. Часцей прыказкі і прымаўкі проста ўводзіліся казачнікамі ў свае казкі, каб ажывіць твор, зрабіць змест больш цікавым.
Свае запісы прыказак, прымавак Сержпутоўскі згрупаваў па тэматычных рубрыках, пададзеных у алфавітным парадку (Абавязак, Абмаўленне, Абяцанне, Адзінота і г. д.).
Прынцып класіфікацыі прыказак па асноўных паняццях-тэмах неабходна лічыць больш дасканалым, чым прынцып Адальберга і Федароўскага, якія сістэматызавалі матэрыял па апорнаму слову прыказкі. Прыказкі Сержпутоўскага давалі шырокае ўяўленне аб разнастайных баках вясковага жыцця, аб норавах, звычаях, маралі, занятках беларусаў-палешукоў. У рубрыцы «Земляробства», напрыклад, шмат прыказак-прыкмет, якія абагульняюць шматвяковы гаспадарчы вопыт земляроба: «Май халодны — не будзеш галодны»; «Мокры май — жыта як гай»; «Рэпу ды гарох не сей каля дарог»; «Дзе валошка, там хлеба крошка» 4.
Прыказкі і прымаўкі пад рубрыкай «Бяда» малююць цяжкае становішча сялян, якія жывуць у голадзе і галечы: «Бяда бы дуда: пачне дуць, аж слёзы бягуць»; «То не бяда, што ў жыце лебяда — няма горай бяды, як ні жыта, ні лебяды»; «Бяда ўсюды знойдзе»; «Адкуль толькі тое ліха бярэцца, калі кепска жывецца» 5.
Класіфікацыя прыказак і прымавак, прапанавапая
3 Архіў ІМЭФ АН БССР, ф. 9, воп. 2, спр. 21, с. VI
4 АІМЭФ, ф. 9, воп. 2, спр. 21, с. 83.
5 Там жа, с. 22.
Сержпутоўскім, хоць і мела некаторыя перавагі перад алфавітным размяшчэннем матэрыялу, у той жа час таксама не магла лічыцца дасканалай. Матэрыялы многіх рубрык былі падобныя па тэмах, зместу, гублялася гістарычная паслядоўнасць у развіцці прыказак і функцыянальнае прызначэнне іх асобных катэгорый.
Таму пры аналізе прыказак зборніка Сержпутоўскага больш мэтазгодна карыстацца класіфікацыяй, прапанаванай М. ЯГрынблатам6, якая ўяўляецца нам найбольш абгрунтаванай. У аснову сістэматызацыі матэрыялаў пакладзен прынцып размяшчэння іх па асноўных сферах жыцця і быту народа, з якімі прыказкі непасрэдна звязаны. Сярод вялікага матэрыялу (12 473 прыказкі і прымаўкі, у тым ліку 1539 запісаў Сержпутоўскага) Грынблат вылучае дзевяць раздзелаў: Прырода, гаспадарчая дзейнасць, праца; Матэрыяльны быт; Грамадскае жыццё; Сям’я і сямейны быт; Духоўнае жыццё; Чалавек і яго якасці, мараль; Агульныя меркаванні; Розныя павучанні і жыццёвыя назіранні; Прыказкі і прымаўкі савецкага часу. У сваю чаргу раздзелы ўключаюць у сябе рубрыкі, якія ахопліваюць асобныя бакі жыцця народа, яго дзейнасці, узаемаадносін паміж класамі, у сям’і і г. д. Гэта класіфікацыя выкарыстана пры разглядзе выяўленага намі невядомага раней рукапіснага зборніка А. Сержпутоўскага «Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце».
Матэрыялы рукапіснага зборніка Сержпутоўскага «Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце» аналізуюцца ўпершыню.
Былыя супрацоўнікі A. КСержпутоўскага і тыя, хто добра ведаў яго, сцвярджаюць, што ў сваіх справаздачах аб навуковай дзейнасці ён указаў далёка не ўсе напісаныя ім працы. Так, A. С. Бяжковіч расказаў нам, што Сержпутоўскі знаёміў яго з невялікім зборнікам прыказак, размешчаных у алфавітным парадку. Жонка A. К. Супінскага, які працаваў разам з Сержпутоўскім у беларускім аддзеле ДМЭН СССР, успамінае, як Сержпутоўскі чытаў у іх доме свае запісы беларускіх калыханак і вельмі шкадаваў, што не навучыўся запісваць напевы песень. Усё гэта прыводзіла да думкі, што дзесь-
6 Прыказкі і прымаўкі ў 2-х кн., кн. 1. Складанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі М. Я. Грынблата,—Мн., 1976, с. 5—48.
ці яшчэ могуць захоўвацца невядомыя працы вучонага. I сапраўды, знаёмячыся з асабістым архівам Е. А. Ляцкага, які захоўваецца ў Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі дом) у Ленінградзе, мы звярнулі ўвагу на невялікі сшытак, на тытульным лісце якога было напісана «Сержпутоўскі А. Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце» 7.
У гэтым артыкуле рукой Сержпутоўскага ў алфавітным парадку запісаны 493 прыказкі і прымаўкі, у якіх захаваны асаблівасці мясцовай мовы. Спачатку падумалася, што выяўлены намі сшытак з’яўляецца часткай таго зборніка беларускіх прыказак і прымавак, які захоўваўся ў архіве ІМЭФ БССР, але пасля параўнання тэкстаў высветлілася, што перад намі самастойная праца: супадалі толькі 58 прыказак і прымавак.
Застаецца незразумелым, чым выклікана складанне асобнага невялікага зборніка прыказак і прымавак, запісаных у Мазырскім павеце, і чаму яны не былі ўключаны ў агульны зборнік, падрыхтаваны да друку. Меркаванне аб тым, што для друку былі адабраны найбольш яркія тэксты, мала верагоднае. Прыказкі, якія змешчаны ў сшытку, па ідэйна-мастацкіх якасцях не ўступаюць адабраным для апублікавання ў зборніку. Магчыма, уключэнню ў зборнік матэрыялаў мазырскага сшытка перашкаджаў аб’ём кнігі, вызначаны выдавецтвам. Гэта тым больш верагодна, што, як сведчыць перапіска Сержпутоўскага з Інбелкулыам адносна выдання яго зборнікаў, вучонаму неаднаразова даводзілася скарачаць свае матэрыялы 8. А магчыма, сшытак, які называўся «Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце», быў прызначан для выдання невялікага лакальнага зборніка.
У гэтым зборніку, як у люстэрку, адлюстравалася жыццё мазырскага беларуса-палешука, яго жыццёвая практыка, мараль, этыка, духоўны свет.
У рукапісным зборніку значнае месца занялі прыказкі пра зямлю-карміцельку: «Жыта на зіму сее, хаць летам паспее» (№ 108); «Не зважай на ўраджай, а жыта сей» (№ 233); «Уміраць збірайся, а поле пашы» (№ 367). Гэтыя прыказкі звязаны з народнай метэара-
7 Ннстнтут русской лнтературы (Пушкннскнй дом), ф. 163, воп. 1, № 39.
3 Архіў ДМЭН СССР, ф. 139, воп. 2, № 64.
логіяй і народным календаром: шматвяковыя назіранні над прыродай дыктавалі селяніну тэрміны сяўбы, пачатак сенакосу, уборкі.
Аднак ён разумеў, што лёс ураджаю залежыць перш за ўсё ад яго працы. Адсюль прыказкі, якія ўслаўляюць працалюбства чалавека: «Работа — хлеб салодзіць» (№ 285); «Работа чалавека лечыць» (№ 175), і, наадварот, такія, якія асуджаюць ляноту, гультаёў: «Менш гавары, ды больш рабі» (№ 360); «У запас не нагуляешся» (№ 362); «У запас не выспішся» (№ 448).