Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Упершыню ў беларускай фалькларыстыцы раскрываюцца ідэйна-мастацкія асаблівасці, тэматычная разнастайнасць і адносіны да рэчаіснасці беларускіх ліра-эпічных твораў у манаграфіі Л. М. Салавей «Беларуская балада» (1978).
Аналіз беларускіх гумарыстычных песень у параўнанні з песнямі ўсходніх славян робіцца ў манаграфічнай працы У. А. Васілевіча «Усходнеславянская гумарыстычная песня» (1979).
У манаграфіі «Зімовая паэзія беларусаў» (1980) A. I. Гурскі разглядае ідэйна-мастацкі змест і функцыянальнае прызначэнне калядак і шчадровак, прасочвае іх лёс у цяперашні час.
Савецкія вучоныя імкнуцца па-новаму, з пазіцый марксісцка-ленінскай навукі даследаваць асноўныя тэндэнцыі і напрамкі развіцця навукі аб вуснай народнай творчасці ў дакастрычніцкія часы, раскрыць дзейнасць асобных фалькларыстаў, паказаць іх ролю ў вывучэнні духоўнай культуры народа. Пры гэтым яны строга прытрымліваюцца гістарычнага падыходу да вывучэння працэсаў і з’яў.
У працах па гісторыі беларускай этнаграфіі (1964— 1972) значную ўвагу ўдзяліў разгляду фалькларыстычнай дзейнасці дарэвалюцыйных і савецкіх вучоных В. КБандарчык. Акрамя таго, ён выдаў манаграфію «Еўдакім Раманавіч Раманаў» (1961), у якой грунтоўна прааналізаваў асноўныя этнаграфічныя і фальклорныя працы выдатнага вучонага. У 1966 г. ім у сааўтарстве з A. С. Фядосікам быў апублікаван нарыс «А. К. Сержпутоўскі». У кнізе асвятляецца шматгранная навуковая дзейнасць этнографа і фалькларыста, даецца ацэнка яго спадчыны.
Упершыню грунтоўна асвятляе жыццё і дзейнасць М. Федароўскага ў аднайменнай манаграфіі ЯСаламевіч (1972). Асабліва падрабязна разглядае ён фундаментальную працу Федароўскага «Люд беларускі». Дэталёва зверыўшы архіўныя і апублікаваныя фальклорныя тэксты, даследчык робіць важныя вывады аб прынцыпах публікацыі вуснапаэтычных твораў Федароўскім: «Філа-
лагічная дакладнасць і абсалютная паўната запісу непасрэдна з вуснаў апавядальніка, спевака; прыстасаванне фанетычнага пісьма для перадачы марфалагічных і фанетычных асаблівасцей мовы» (с. 280). Саламевіч адзначае таксама, што Федароўскі не звяртаў дастатковай увагі на сацыялагічны падыход да вывучэння народнай творчасці, на тлумачэнне яе ў сувязі з сацыяльнымі, палітычнымі, эканамічнымі ўмовамі жыцця працоўных. Вялікую каштоўнасць маюць матэрыялы, якія аўтар адшукаў у архівах Польскай Народнай Рэспублікі і апублікаваў у дадатку да кнігі.
Важнай з'явай у фалькларыстыцы быў выхад у свет манаграфіі М. У. Новікава «Павел Васільевіч Шэйн» (1972). У кнізе даецца марксісцка-ленінская ацэнка спадчыны П. В. Шэйна, паказваюцца станоўчыя і адмоўныя рысы яго дзейнасці, адзначаюцца памылкі ў публікацыі некаторых тэкстаў.
Фалькларысты Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна і іншых вышэйшых навучальных устаноў канцэнтруюць свае намаганні на даследаванні вуснапаэтычнай творчасці асобных рэгіёнаў рэспублікі.
У 60—70-я гады значна ўзрасла цікавасць да беларускага фальклору музыказнаўцаў. Тэарэтычнаму вывучэнню беларускага народнага меласу прысвяціў рад сваіх манаграфій В. I. Ялатаў («Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі», 1964; «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі», 1966; «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі», 1970), у якіх даследуюцца асноўныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця беларускай народнай музыкі ў сувязі з агульнай культурай народа. На аснове багатых фальклорных матэрыялаў, сабраных у вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, вырашае рад актуальных пытанняў сучаснай этнамузыкалогіі 3. Мажэйка ў манаграфіі «Песенная культура Беларускага Палесся» (1971). У дыялектычным адзінстве яна разглядае праблему традыцый і наватарства, паказвае грамадскую ролю народнай песні, аналізуе яе вобразны змест і музычна-стылявыя асаблівасці.
Станаўленне і развіццё беларускага музычнага фальклору даследуюцца ў кнізе Л. С. Мухарынскай «Беларуская народная песня» (1977). Аўтар паказвае разнастайнасць песенна-меладычных тыпаў у беларускім фальклоры ў іх гістарычным развіцці.
Многія артыкулы зборніка Р. Р. Шырмы «Песня — душа народа» (1976) прысвечаны актуальным пытанням беларускага фальклору. У іх Шырма выступае страсным прапагандыстам народнай песні, улюбёным у яе, і таму строгім абвінаваўцам тых, хто абыякава ставіцца да народнага музычнага мастацтва.
У 1976 г. выйшлі з друку выбраныя нарысы Г. I. Цітовіча «Аб беларускім песенным фальклоры». У змешчаных у кнізе артыкулах даецца агульная характарыстыка беларускай народнай музыкі ў яе гістарычным развіцці, раскрываюцца музычна-стылявыя рысы традыцыйнай народнай песні, характарызуецца рэвалюцыйная творчасць Заходняй Беларусі, даследуюцца беларуска-ўкраінскія і беларуска-літоўскія сувязі ў народнапесеннай творчасці. За гэту кнігу і «Анталогію беларускай народнай песні» Цітовічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за 1978 г.
Народная харэаграфія даследуецца ў манаграфіі Ю. М. Чурко «Беларускі народны танец» (1972). У кнізе разглядаецца тэматыка карагодных песень і асаблівасці іх выканання, аналізуюцца беларускія традыцыйныя танцы —• кадрылі, полькі і інш.
Апісанне народных танцаў, кампазіцыі, падрабязная характарыстыка рухаў, нотныя ілюстрацыі музычнага суправаджэння іх даюцца ў вучэбным дапаможніку для вучняў культурна-асветных і харэаграфічных вучылішч Л. К. Алексютовіч «Беларускія народныя танцы і гульні» (1978). У кнізе сабраны і сістэматызаваны беларускія народныя танцы, карагоды, гульні.
Адной з актуальных праблем, якая распрацоўваецца сучаснай фалькларыстыкай і літаратуразнаўствам, з’яўляецца вывучэнне ўзаемасувязей і ўзаемадзеяння народнапаэтычнай творчасці і літаратуры. Вусная паэзія значна ўплывала на творчасць беларускіх пісьменнікаў Дуні-Р" на-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Паўлюка Труса, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Максіма Танка і многіх іншых. Некаторыя аспекты гэтай праблемы распрацоўваліся ў манаграфіях П. П. Ахрыменкі «Літаратура і фальклор» (1962), М. М. Грынчыка «МакV сім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі» (1969), А. Макарэвіча «Ад песень і думак народных» (1965),
I. M. Шот «Фальклор у творчасці Янкі Купалы» (1968), I. П. Чыгрына «Станаўленне беларускай прозы і фальклор» (1971) і іншых даследчыкаў.
У сваіх працах вучоныя імкнуцца тэарэтычна абгрунтаваць сутнасць фалькларызму ў творчасці пісьменнікаў, паказаць ролю вуснай паэзіі ў развіцці нацыянальнай літаратуры, спрабуюць устанавіць характар узаемасувязей прафесійнага мастацтва з мастацтвам народным. Аднак праблема ўзаемадзеяння фальклору і літаратуры яшчэ патрабуе далейшай распрацоўкі.
Неабходнасць далейшага вывучэння складаных узаемасувязей фальклору і літаратуры асабліва яскрава выявілася ў дыскусіі, якая вялася ў апошніх па часу выдання працах, дзе адбіліся супрацьлеглыя думкі на ролю фальклору ў развіцці беларускай літаратуры.
У працы «Карані маладога дрэва» А. Яскевіч спрабуе даказаць, што беларуская проза вырастала з народнай казкі і народнага апавядання. Ен піша, што «нашы пісьменнікі, асабліва празаікі, не «збліжалі мову сваіх твораў з народнай», а, наадварот, вырасталі, выхоўваліся і фарміраваліся як аўтары на народнай моўнай стыхіі, на фальклоры, і першае слова іх кніжнай творчасці было як бы апошнім словам, апошнім дасягненнем творчасці народнай.
Разглядаючы лепшыя народныя апавяданні і творы часоў зараджэння нашай пісьмовай прозЫ/ мы нібы прысутнічаем пры гэтым працэсе «трансфармацыі» фальклору ў літаратуру, адчувальна бачым звенні гэтага пераходнага працэсу.
Папярэдне важна адзначыць, што ўжо к канцу XIX стагоддзя казка паступова пачынае перарастаць у народнае апавяданне»
He згаджаецца з А. Яскевічам і лічыць яго канцэпцыю не толькі перабольшаннем, а прынцыповай памылкай В. А. Каваленка, які значную частку ўступу сваёй кнігі «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць» прысвяціў гэтай праблеме. Ен катэгарычна заяўляе, што «фальклор не дарастаў да літаратуры, і новая беларуская літаратура не вырастала з фальклору. Справа ў тым, што яна вымушана была звярнуцца да фальклору, «апусціцца» да яго ў выніку перарванасці традыцый, шмат што набываючы
1 Яскевіч А. Карані маладога дрэва,—Мн., 1967, с. 7.
і разам з тым шмат што страчваючы пры гэтым» 2. Да таго ж Каваленка ў якасці аднаго з важнейшых аргументаў прыводзіць думку Д. С. Ліхачова, які сцвярджаў, што ў XVIII ст. фальклор на Русі толькі бытаваў, але не ствараўся 3. Д. С. Ліхачоў вёў гаворку пра старажытныя і традыцыйныя жанры і формы фальклору. I гэта правільна. Але ж побач з бытаваннем традыцыйнага беларускага фальклору ствараўся і новы. Напрыклад, некаторыя віды сацыяльна-бытавой лірыкі ўзніклі толькі ў XVIII ст. (рэкруцкія, салдацкія і іншыя песні). Вядома шмат новых легенд, якія ўзніклі ў XIX ст. і адлюстравалі падзеі Айчыннай вайны 1812 г. Яскевіч аналізуе казкі і апавяданні, запісаныя Сержпутоўскім, у якіх адлюстравалася рэчаіснасць не толькі перыяду феадалізму, але і паказваецца класавае расслаенне вёскі, характэрнае для перыяду капіталістычнай фармацыі. Таму з пярэчаннем Каваленкі нельга пагадзіцца поўнасцю. Яскевіч у асноўным правільна раскрывае ролю фальклору ў развіцці беларускай літаратуры.
Наўрад ці можна таксама пагадзіцца з аспрэчваннем В. Каваленкам правільнай думкі М. М. Грынчыка аб тым, што «з узнікненнем пісьмовай літаратуры фальклор працягваў развіццё паралельна з ёю, ахопліваючы ў асноўным тыя сферы народнага жыцця, якія па розных прычынах не маглі знайсці адлюстравання ў мастацкай літаратуры. I толькі з устанаўленнем у беларускай літаратуры крытычнага рэалізму і перамогі рэвалюцыйнадэмакратычных прынцыпаў вуснапаэтычная творчасць народа губляе свае універсальныя ідэйна-эстэтычныя пазіцыі» 4.
He згаджаючыся з гэтым тэзісам, В. Каваленка сцвярджае, зноў спасылаючыся на Д. С. Ліхачова, што «фактаў жывога развіцця фальклору ў XIX ст. славянскія народы не ведаюць» 5. У адносінах да беларускага фальклору з гэтай думкай Каваленкі згадзіцца нельга. Беларускі фальклор актыўна бытаваў не толькі на працягу ўсяго XIX ст., але і нават ствараўся ў асобных яго формах і відах у першай палове XIX ст.