• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    24.59 МБ
    2 Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975 с. 16.
    3 Лнхачев Д. С. Поэтнка древнерусской лнтературы.— Л., 1976, с. 67.
    4 Грынчык М. М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі.— Мн., 1969, с. 8—9.
    5 Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць, с. 22.
    2. Зак. 1122
    17
    Разам з тым у вельмі цікавай і тэарэтычна глыбокай працы Каваленкі правільна засяроджваецца ўвага на складаных узаемасувязях фальклору і беларускай літаратуры, хоць ён з празмернай катэгарычнасцю аспрэчвае велізарную ролю вуснапаэтычнай творчасці ў развіцці нашай нацыянальнай літаратуры.
    Высока ацэньваючы фальклор як высокамастацкую творчасць народа, у якой ярка адбілася жы.ццё, думкі, інтарэсы, пачуцці і мары працоўных, мы не можам не заўважыць, што прафесійнае мастацтва, пісьмовая літаратура — гэта новы крок у развіцці нацыянальнага мастацтва і духоўнай культуры наогул. I сёння пісьменнікі і мастакі чэрпаюць з народнай вуснапаэтычнай скарбонкі сюжэты, матывы і вобразы, пераасэнсоўваюць іх, творча выкарыстоўваюць і вяртаюць народу новыя творы, у якіх фальклорныя элементы не толькі не зніжаюць іх мастацкіх вартасцей, а значна павышаюць іх, становяцца больш даступнымі, зразумелымі шырокім масам працоўных.
    Кіруючыся гістарычнымі пастановамі XXV з'езда Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, фалькларысты рэспублікі ў цяперашні час засяроджваюць галоўную ўвагу на фундаментальных навуковых даследаваннях. Яны пачалі параўнальнае вывучэнне беларускай вуснапаэтычнай творчасці з творчасцю іншых славянскіх народаў, даследуюць сучасныя фальклорныя працэсы, рупліва збіраюць паэтычныя жамчужыны каштоўнай спадчыны мінулага, запісваюць іх на магнітафонную стужку, навукова сістэматызуюць і ашчадна захоўваюць.
    Д. М. АКУНЬКОВА
    БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА
    У ЗАПІСАХ У. М. ДАБРАВОЛЬСКАГА
    Навуковая дзейнасць Уладзіміра Мікалаевіча Дабравольскага ахоплівае канец XIX—пачатак XX ст. У этнаграфіі і фалькларыстыцы ў гэты час адбывалася вострая барацьба, якая прывяла, з аднаго боку, да ўзмацнення дэмакратычных і прагрэсіўных тэндэнцый, а з другога — да крызісу буржуазнай навукі. У пачатку XX ст. узрасла цікавасць грамадскасці да быту і культуры народа. Гэта было выклікана новым уздымам грамадскага і рэвалюцыйнага руху ў Расіі.
    У гэты час руская і беларуская этнаграфія і фалькларыстыка ўзбагаціліся значнымі даследаваннямі і зборнікамі. Сярод іх пачэснае месца належыць працам У. М. Дабравольскага. Навуковыя інтарэсы яго былі шматгранныя. Ен даследаваў народныя звычаі і святы, народны тэатр, вывучаў вераванні народа, яго мову, асаблівасці фальклорных твораў, збіраў калекцыі прадметаў ужытку. Дабравольскі сабраў значны фальклорны і этнаграфічны матэрыял, які ўвайшоў у «Смаленскі этнаграфічны зборнік». Галоўным прынцыпам, якога ён прытрымліваўся ў сваёй працы, быў запіс фальклорных твораў з захаваннем асаблівасцей гаворкі. Матэрыял быў сабран у асноўным сярод сялян. У адрозненне ад фалькларыстаў, якія перадрукоўвалі публікацыі іншых збіральнікаў, Дабравольскі зусім не карыстаўся апублікаванымі матэрыяламі.
    Значнае месца ў зборніку адводзіцца казкам. Праўда, класіфікацыя празаічных фальклорных твораў у зборніку Дабравольскага недасканалая. Апавяданні, легенды і паданні ён дае без сістэмы, не называючы нават жанраў. Сістэматызуючы казкі, збіральнік не выкарыстаў дасягненні навукі таго часу. Дабравольскі размеркаваў казкі па наступных радзелах: «Казкі», «Чорт», «Казкі пра жывёл», «Бытавыя», «Быль». У першы з гэ-
    тых раздзелаў увайшлі чарадзейныя казкі (39 тэкстаў). Але да чарадзейных казак трэба аднесці многія творы, якія размешчаны разам з апавяданнямі, легендамі і паданнямі ў іншых раздзелах (напрыклад, «Аб гарошынцы да неба, аб козачках, аб адным, двух і трох вачах», № 85; «Фёдар Барма — п’яніца», № 86; «Варлівока. Як жолудзь, бічовачка, селязень і старык супраць Варлівокі ваяваць пашлі», № 87 і інш.).
    Між іншым, ужо міфолагі, класіфікуючы казкі, выдзялялі чарадзейныя казкі, казкі аб жывёлах і бытавыя казкі. Недасканаласць гэтай класіфікацыі добра разумелі яшчэ дарэвалюцыйныя фалькларысты аднак яны не змаглі вырашыць гэту важную праблему.
    Значным крокам уперад было стварэнне паказальнікаў казачных сюжэтаў. У паказальніках А. Аарнэ-Андрэева2 празаічныя фальклорныя творы дзеляцца на наступныя вялікія групы: I. Жывёльныя казкі; II. Уласна казкі; III. Анекдоты. Уласна казкі дзеляцца на фантастычныя, легендарныя, навелістычныя казкі, казкі пра дурнога чорта. Важна адзначыць, што ў гэтым паказальніку ёсць група казак пра чорта, якую вылучыў і У. М. Дабравольскі.
    Аднак і класіфікацыя казачных сюжэтаў па сістэме Аарнэ-Андрэева мае шмат недахопаў: у ёй не вылучаны бытавыя сатырычныя і камулятыўныя казкі. Многія бытавыя казкі аднесены да анекдотаў. Праўда, па сваёй структуры і зместу гэтыя жанры вельмі блізкія адзін да аднаго і часам іх цяжка размежаваць. Але разам з тым іх нельга змешваць. Адным з сур'ёзных недахопаў тэматычнага падзелу казачных груп у паказальніку з’яўляецца ігнараванне сацыяльнага зместу народных твораў.
    Галоўная каштоўнасць зборніка вуснапаэтычных твораў У. М. Дабравольскага не ў стройнай навуковай класіфікацыі матэрыялаў, а ў іх ідэйна-.мастацкім змесце, у шырыні ахопу духоўнага жыцця працоўных мас дарэвалюцыйнага часу. Дабравольскі збіраў казачны матэрыял адначасова з творамі іншых жанраў народ-
    1 Нсторня русской лйтературы. Под ред. Е. В. Анвчкова, A. К. Борозднна й Д. Н. Овсянчко-Кулйковского.— М., 1908, т. 1, с. 144.
    2 Anti Aarne. Verzeichnis der Marchentypen.— Helsinki, 1911; A н дреев H. П. Указатель сказочных сюжетов по счстеме Аарне.— Л„ 1929.
    най творчасці. Усё ж казак ім было запісана значна менш, чым, скажам, песень. Іх проста было цяжка збіраць, запісваць. Да Дабравольскага беларускіх казак было надрукавана нямнога: 10 тэкстаў апублікаваў М. Дзмітрыеў; 15 — П. Шэйн; Е. Раманаў у III выпуску «Беларускага зборніка» (1889 г.) — 192 казкі, у IV выпуску (1891 г.) — 170; 33 казкі апублікаваў у 1889 г. у Львове В. Вярыга ў зборніку «Podania Bialoruskie»; А. Глінскі ў «Bajarzu polskim» змясціў беларускія казкі з вёсак Шчарсы і Нягневічы Навагрудскага павета ў літаратурнай апрацоўцы. Багатыя казачным матэрыялам зборнікі П. В. Шэйна, М. Федароўскага і іншых былі апублікаваны пазней. Таму збор казак Дабравольскага можна па праву лічыць самым значным, найбольшым па колькасці твораў, апублікаваных у той час.
    Запісваючы казкі, Дабравольскі імкнуўся перадаць па магчымасці ўсе асаблівасці мовы выканаўцаў. Пазнаёміўшыся з матэрыяламі, надрукаванымі смаленскім збіральнікам, вучоныя, якія не былі знаёмы з беларускай мовай і яе асаблівасцямі, маглі скласці сабе даволі поўнае ўяўленне аб яе фанетыцы, лексічных і граматычных рысах, сінтаксічнай структуры. У той час, калі Дабравольскі пачаў сваю фальклорна-этнаграфічную дзейнасць, казка на Беларусі бытавала яшчэ вельмі інтэнсіўна, хаця і ў ёй пачыналіся ўжо новыя працэсы і змены, на якія звярнуў увагу складальнік.
    Асаблівым мастацкім каларытам выдзяляюцца ў «Смаленскім этнаграфічным зборніку» чарадзейныя казкі. Па паходжанню яны з’яўляюцца вельмі старажытнымі. Hi адна з чарадзейных казак не абыходзіцца без цуда, без умяшання ў жыццё чалавека злой або добрай незвычайнай сілы. У гэтых казках смелыя, моцныя людзі з дапамогай цудоўных памочнікаў перамагаюць шматгаловага змея, Кашчэя Бессмяротнага і іншых пачвар. У аснове гэтай фантастыкі знаходзіцца імкненне людзей да авалодання прыродай, жаданне падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы. М. Горкі адзначаў, што ў казках «...мы чуем водгук работы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы» 3.
    3 М. Горькнй о лнтературе.— М., 1953, с. 693.
    Чарадзейныя казкі нельга разглядаць толькі як адгалосак мінулага. Іх развіццё не спынілася і ў класавым грамадстве4. Яны захавалі многія старажытныя вобразы, але характар канфліктаў становіцца ўжо іншым. Кожнае стагоддзе накладвала свой адбітак на іх. Паступова ў чарадзейных казках усё больш адлюстроўваліся класавыя супярэчнасці, усё больш гучаў голас сацыяльнага пратэсту.
    У чарадзейных казках, запісаных У. М. Дабравольскім, адлюстраваны класавыя супярэчнасці паміж селянінам і панам, выявілася імкненне народа да свабоды, да барацьбы з сацыяльнай несправядлівасцю. Так, у «Казцы пра беднага і багатага брата, ваўшэбную курыцу, скацерку, трубачку» 5 бедны брат атрымлівае ў падарунак ад чорта дзівосную курыцу, абрус і трубачку. Лб гэтым даведаўся пан. Багацце мужыка не дае яму спакою. Ен забірае ў бедняка чарадзейныя курыцу і абрус. Пан жорстка караецца за сваю прагнасць. У казках Дабравольскага адлюстравана вальналюбства працоўных, стваральнікаў гэтых твораў, іх негатыўнае стаўленне да царквы і рэлігіі.
    Аб непрымірымасці народнай і царкоўнай маралі гаворыць В. Р. Бялінскі ў «Пісьме да Гогаля». Дадзеная там характарыстыка адмоўнага крытычнага стаўлення рускага народа, «па натуры глыбока атэістычнага» 6, да духавенства і рэлігіі мае прамыя адносіны і да беларусаў, у творчасці якіх ярка адлюстраван светапогляд народа. Для ўсходнеславянскіх казак характэрны крытычны паказ царкоўнікаў. Напрыклад, у казцы «Як віхар і вецер даравалі мужыку жаронцы, як етыя дары выпрасіў у мужыка non, і як малайцы із торбы праўчылі жадпага папа» выкрываецца прагнасць і паразітызм «божых слуг». Прагны non выманьвае ў мужыка жорны, залатую казу і торбу з трыма малайцамі. У канцы казкі ён атрымлівае па заслугах: «Як выскачылі тры з торбы з харошымі сваймі пляцьмі, началі яго біць... Збілі яго на горкае яблыка, чуць жывога аставілі» 7.
    4 Чарадзейныя казкі. Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч.— Мн., 1973, ч. 1, с. 10.
    5 Добровольскші В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк.— СПб, 1891, ч. 1, с. 597.
    6 Белшіскнй В. Г. Статьн о классііках.— М., 1973, с. 421.
    7 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. 1, с. 589.
    Цікавы таксама сюжэт пра беднага і багатага братоў: бедны атрымлівае ад падарожніка агонь, які ператвараецца ў золата. Зайздросны багацей таксама здабывае агонь, ад якога згарае яго дом 8.
    У казцы «Чарэмшынка» адлюстроўваецца ідэя расплаты з эксплуататарамі ў час прыгоннага ладу. Селянін, раздабыўшы дзівосную дудку, адмаўляецца падпарадкоўвацца пану і пускае дзівосную дубінку, якая збівае старасту. Селянін заяўляе: «Пан, не баюсь я цябе!» — «Як ты мяне не баішся? Я цябе ў калодкі прыстаўлю, у Сібір!» — «Пан, не смееш. Мужыкі, бяры яго, вяжы» 9.