• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    24.59 МБ
    3 дапамогай дзівоснай дубінкі селянін прымушае памешчыка напісаць вольную.
    Падобны сюжэт знаходзім у «Беларускім зборніку» Е. Р. Раманава: селянін-бедняк, атрымаўшы ад жорава дзівосны кашалёк, запрашае да сябе ў госці войта і старасту, а потым і пана, які ашуквае бедняка і завалодвае яго кашальком. «А дайце-тка яму! — гаворыць бядняк дванаццаці хлопцам з бізунамі, якія выскачылі з дзівоснай бочачкі.— Ен мужыкоў б’е больна, а не ўверае, што больна, хай-ка і ён пачустуе, як нам больна!» 10
    У варыянтах гэтага сюжэта, які запісаў М. Федароўскі, селянін, атрымаўшы чарадзейны падарунак, таксама «частуе» ў сваім доме панскіх слуг і самога пана. Арыгінальны заключны эпізод помсты пану: ашуканы селянін з'яўляецца на баль да пана з новай дзівоснай трубачкай, з якой выскакваюць малайцы і жорстка збіваюць не толькі пана, але і ўсіх гасцей: «Паны, дзе каторы мог, праз окна, ўсюдаю ўцякаюць, а яны іх лупяць і лупяць! Нарэшце ўсе ўжо паразбягаліся...» 11
    Своеасаблівасць чарадзейных казак заключаецца ў тым, што герой помсціць пану не толькі за сябе, але і за ўсіх прыгнечаных сялян. Казкі аб дзівосных памочніках сустракаюцца ў беларускім фальклорным матэрыяле даволі часта і вылучаюцца больш выразнай сацыяльнай
    8 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч, 1, с. 635.
    9 Там жа, с. 605.
    10 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк.— Внтебск, 1887, вып. 3, с. 275, № 50.
    11 Federowski М. Lud bialoruski.— Krakow, 1867, t. 1, c. 162, N 489
    накіраванасцю, чым рускія чарадзейныя казкі гэтага ж сюжэтнага тыпу.
    Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія запісаў У. М. Дабравольскі, можна выдзеліць творы пра подзвігі асілкаў. Асілкі выступаюць як барацьбіты за праўду, справядлівасць супраць розных варожых сіл. «Казка аб Іване Кабыллім сыне» 12 адносіцца да вельмі распаўсюджаных на Беларусі чарадзейных казак, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казак пра тры царствы: герой спачатку трапляе ў жалезнае, потым у сярэбранае і нарэшце ў залатое царства. Ён мужна змагаецца з Цудам-Юдам і Бабай Ягой і вызваляе трох прыгожых дзяўчат з палону.
    Паказваючы свайго героя, народ трапна выкарыстоўвае гіпербалу. Так, у казцы «Кацігарошынка» герой «...як падбросіць скаваную тростачку, а ладонь падставіў — тростачка сплюшчылася, у ёй было ажно 25 пудоў» 13. Гіпербалізацыя сілы станоўчага героя заўсёды спалучаецца з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем. Іменна гэта надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твора. У гэтай казцы створан вобраз мужнага, смелага і моцнага чалавека, які пераадольвае ўсе перашкоды на шляху да шчаслівага жыцця.
    Пад асобнай рубрыкай у «Смаленскім этнаграфічным зборніку» змешчана некалькі казак пра жывёл. Але ў гэту рубрыку ўвайшлі творы зусім не з гэтай тэматыкі, напрыклад «Ераст Ераставіч і Хвораст Хвораставіч», «Лгала і Палагала» і інш.
    Як адзначалі многія даследчыкі вуснай народнай творчасці, беларускі казачны эпас вылучаецца з эпасу ўсходніх славян вялікай колькасцю казак пра жывёл. Высока ацэньвалі беларускую казку ЯФ. Карскі, С. В. Саўчанка. Погляды гэтых вучоных раздзяляў вядомы чэшскі вучоны-казказнаўца Поліўка. Ен лічыў, што іменна ў беларускіх губернях запісана найбольш казак і што «ні ў велікарускіх, ні ва ўкраінскіх казках няма такой вялікай колькасці казак пра жывёл» 14.
    У большасці апублікаваныя беларускія казкі пра жы-
    12 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. 1, с. 410.
    13 Там жа, с. 626.
    14 Polivka Jufi. Slovanske Pohadky.— Praha, 1932. c. 90.
    вёл — гэта забаўныя гісторыі аб прыгодах звяроў, у іх няма баечнага алегарызму, які так часта праяўляецца, напрыклад, ва ўкраінскіх казках. У класавым грамадстве народ ператварыў казку ў востры сатырычны твор. Іменна гэту рысу народных казак зазначыў М. Горкі ў пісьме да збіральніка адыгейскага фальклору П. Максімава: «Вельмі цікавая і казка пра зайчыху, лісу і ваўка, памочніка старшыні, яна выкрывае сацыяльныя адносіны людзей, чаго звычайна ў казках пра жывёл не бачаць» 15.
    Улюбёным героем беларускіх казачных гісторый, як і ўсіх усходнеславянскіх казак, з'яўляецца ліса. Яе хітрыкі і свавольствы сталі асновай многіх сюжэтаў. Ліса ў беларускіх казках — хітрая, льсцівая, злая, жорсткая, падманшчыца. Ва ўсіх казках яна надзяляецца гэтымі рысамі. У казцы «Як мядзведзь, воўк і пятух лісіцу із заячына доміка турылі, і як лісіца вымудрылась мядзведзя загубіць» 16, запісанай У. М. Дабравольскім, ліса карыстаецца даверлівасцю зайца і выганяе яго з хаткі.
    Воўк у казках, як правіла, дужы, але прагны і неразумны. У такім адлюстраванні выяўляюцца не столькі рэальныя асаблівасці таго чалавечага тыпу, які воўк увасабляе, колькі адносіны да яго народа. У казцы «Як воўк хазяіна заставіў карміць сабачку і як сабачка ваўка абманіў» 17 воўк дапамагае худому і галоднаму сабаку ў бядзе. Але і ў гэтай казцы для яго характэрна жорсткасць. Ен прызнае толькі адно права—права моцнага, права вострых зубоў. Без гэтай рысы воўк не воўк. Казка заканчваецца яго пагібеллю.
    У казках пра жывёл крытыкуецца адмоўнае ў паводзінах людзей: зайздрасць, гультайства, хітрасць, жорсткасць. Так, у казцы «Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі, і воўк іх карміў, потым сабачку звёў» 18 асуджаецца няўдзячнасць таварышам, здрадніцтва.
    Раздзел «Казкі аб жывёлах» мае падзагаловак «Шутлівыя». I на самай справе, Дабравольскі змясціў тут казкі сатырычнага і гумарыстычнага зместу. Але іх нельга аднесці да казак пра жывёл. Сярод іх некалькі
    15 Макснмов П. Горскне сказкн.— М., 1937, с. 4.
    16 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборпнк, ч. 1, с. 652.
    17 Там жа, с. 653.
    18 Там жа, с. 655.
    небыліц, для якіх характэрна апавяданне пра самыя неверагодныя, немагчымыя ў сапраўднасці падзеі. Тыповай небыліцай з'яўляецца казка, запісаная Дабравольскім ад селяніна Т. Воранава, «Аб мужыку, што лоўка ўраць умеў» 19. Герой расказвае цару, як ён па ракіце далез да неба, бачыў бога, які гуляў у карты, спусціўся па вяроўцы, звітай з мякіны, і г. д. 3 усім цар згаджаўся. Але не вытрымаў, калі селянін сказаў, што сустрэў пастуха—бацьку цара. Мужык выйграе талерку золата.
    У «Смаленскім этнаграфічным зборніку» змешчаны і сацыяльна-бытавыя казкі. Заслуга збіральніка заключаецца ў тым, што ён запісаў яркія ў ідэйна-мастацкіх адносінах сацыяльна-бытавыя казкі, якія даюць багаты матэрыял для вывучэння жыцця народа таго часу. Перш за ўсё ён імкнуўся захаваць сацыяльна-крытычную накіраванасць гэтых твораў, а таксама дыялектныя і іншыя моўныя асаблівасці гаворкі. Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з’яўляюцца антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы. Іх ідэйнатэматычны змест ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з’явы таго часу, адлюстроўваючы вызваленчую барацьбу народа і рост яго класавай свядомасці. Вядома, што беларускі народ на працягу стагоддзяў знаходзіўся не толькі пад сацыяльным, але нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. Гэта аказала моцны ўплыў на ідэйны змест, сістэму вобразаў, мову беларускіх антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія пры ўсёй блізкасці да аналагічных твораў рускага і ўкраінскага фальклору маюць і свае спецыфічныя рысы.
    Да тыповых сацыяльна-бытавых казак у першую чаргу трэба аднесці сюжэты пра ашуканага пана, пра багацея, які наняў работніка, пра пані, якую ашукаў хітры селянін, і іншыя шматлікія сюжэты аб адносінах паноў і сялян, запісаныя смаленскім збіральнікам. Казка не ведае літасці да пана. Яна высмейвае пана за яго ганарлівасць, жорсткасць, дурасць, гультайства. Напрыклад, у казцы «Як пан адняў у мужыка пірог да гуся, а мужык за ета трожжы набіўся пана» высмейваецца прагнасць пана. Канфлікт паміж панам і селянінам завязваецца ў сувязі з тым, што, праязджаючы па дарозе,
    19 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. 1, с. 663.
    пан загадвае забраць у мужыка пірог і гуся. Мужык адпомсціў пану за здзекі. Плаціць ён пану той жа «манетай», якой раней плаціў пан мужыкам: «Пайшоў мужык, выразаў хлудзец лазовы, давай яго снаваць колькі ўлезла»20. У казцы выкарыстоўваецца традыцыйны прыём траічнасці, характэрны для чарадзейных казак. Мужык тры разы наведвае пана: адзін раз у вобразе пільшчыка, другі — доктара, трэці — без маскі. У казцы «Барын — яму мужык параіў лашадзей сабе з тыкв высіжваць» паказваецца дурасць пана. Мужык раіць пану выседжваць з гарбузоў коней. Едкай сатырай напоўнена развязка казкі: пан захацеў есці, «как то стаў паварачвацца, да як загрыміць ён з гэтай елкі, а пад той елкай ляжаў заяц, то гэты заяк як ускочыць, як пабяжыць, a ён то за ім услед, і крычыць: «Ай, не даседзеў я сабе лашадзей!» 21 Так з дапамогай утрыраванага паказу жыцця паноў дасягаецца адна з асноўных мэт казкі — прынізіць і высмеяць прыгнятальнікаў народа. Аднак сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі сапраўднасць таго часу, якая была заснавана на прыгнёце. Яны сцвярджалі свой ідэал героя — простага чалавека, працай якога створана багацце на зямлі. Станоўчыя героі сатырычных казак у запісах У. М. Дабравольскага прыцягваюць сваёй смеласцю, рашучасцю, непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.
    Ужо ў феадальную эпоху ў вуснапаэтычных творах беларускага народа пачалі праяўляцца крытычныя адносіны да рэлігіі і царквы. Гэта сведчыць аб тым, што рэлігійныя ілюзіі аб вечным замагільным шчасці, якімі суцяшала царква, не маглі стрымаць росту антырэлігійных настрояў. У антыклерыкальных народных творах, якія змешчаны ў 1-м томе «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», развенчана святасць боскіх служак. Народныя казкі «Як non з дзяканам дзяньгу нажывалі, дзякан чужыя вешчы хаваў, a non адгадываў», «Як мужык з салдатам папоў губілі», «Як non абманіў Тараса аднажды, а Тарас яго дважды» паказваюць іх хцівымі, помслівымі, п’яніцамі і ашуканцамі. Казкі малююць папа прагным і зайздросным. У казцы «Як non казлом здзелаў-
    20 Добровольскяй В. Н. Смоленскнй этнографчческнй сборннк, ч 1, с. 706.
    21 Там жа, с. 708
    ся»22 non даведваецца, што бядняк-мужык знайшоў грошы. Поп аж закалаціўся ад прагнасці. Нацягнуў па сябе ён казліную скуру і ў глухую ноч падышоў да хаты мужыка і стаў стукацца. Поп забраў грошы, але вымагальніцтва не прайшло беспакарана: казліная скура прырасла да яго.