Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Такім чынам, з адзначаных у паказальніку сюжэтаў навелістычных казак у беларускім матэрыяле папулярна і шырока распаўсюджана абмежаваная колькасць сю-
22 Krzyzanowski J. Polska bajka ludowa w ukladzie systematycznym.— Wroclaw, t. I—II, 1962—1963.
жэтаў. Большасць іх пададзена адзінкавымі тэкстамі: 21 — адным запісам, 6 — двума, да таго ж многія з гэтых казак запісаны ў мінулым стагоддзі. Усё гэта не дазваляе сцвярджаць, што ў сучасных умовах навелістычная казка бытуе шырока. Тым не менш трэба адзначыць, што каля 40 тэкстаў казак-навел запісана не так даўно, у сярэдзіне нашага стагоддзя. У архіве ІМЭФ АН БССР захоўваецца больш 30 тэкстаў казак, якія яшчэ нідзе не публікаваліся. Гэта казкі на сюжэты «Сямігодка» (875; 4 тэксты), «Пакутаваць лепш замалада» (*931 I; 2 тэксты), «Жаніх-разбойнік» (955; 2 тэксты) і некаторыя іншыя. Толькі ў томе «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976) упершыню было надрукавана 5 тэкстаў навелістычных казак, 3 з якіх на сюжэт «Разумныя адказы» (*921 I А). У наш час запісаны казкі ў розных раёнах Беларусі.
Усё гэта дазваляе нам прыйсці да высновы, што ў ■беларускім казачным эпасе рэальна існуе пэўная група казак, якія па ўсіх адзнаках — характару мастацкай выдумкі, тэматыцы, вобразах і г. д.— можна аднесці да навелістычных. На жаль, беларускія вучоныя-фалькларысты да гэтага часу звярталі вельмі мала ўвагі на гэтыя казкі, і мы не маем спецыяльных даследаванняў, прысвечаных навелістычнай казцы, таму казкі-навелы ў бліжэйшым будучым павінны стаць аб’ектам сістэматычнага і ўсебаковага вывучэння.
Г. А. ПЯТРОЎСКАЯ
МАТЫВЫ I ВОБРАЗЫ
БЕЛАРУСКІХ ЧУМАЦКІХ ПЕСЕНЬ
У беларускай сацыяльна-бытавой лірыцы асабліва вялікую цікавасць выклікаюць чумацкія песні, якія ўзніклі і актыўна бытавалі ў эпоху феадалізму. Дакладна невядома, калі іменна пачалі стварацца чумацкія песні ў Беларусі. Слова «чумак» сустракаецца ў дакументах з сярэдзіны XVII ст., але само чумацтва — з'ява больш даўняя. На Украіне, як адзначае даследчык I. С. Слабееў, чумацтва развівалася ў перыяд XV—XVIII стст., але ў XVII—XVIII стст. набыло значныя памеры *. Прыкладна ў гэты ж перыяд чумацтва як з’ява сацыяльна-эканамічная развівалася і ў Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, а потым, з 1569 г., у склад Рэчы Паспалітай. Вядома, што ў 1540 г. паміж крымскім ханам Сагіб-Гірэем і польскім каралём Сігізмундам Аўгустам быў заключан дагавор, які дазваляў польскім і літоўскім гандлярам і купцам браць соль у Хаджыбеі (пазней паселішча было перайменавана ў Адэсу), Перакопе, Кафе (Керчы) за пэўную плату. Гэта плата была адной з істотных крыніц папаўнення ханскай казны. Пазней, у 1578 г., на саляных ліманах пабываў нават пасланнік караля Стэфана Баторыя.
Хто ж такія чумакі?
Чумакамі называлі возчыкаў, гандляроў, якія прывозілі на валах з Крыма, Дона, Прусіі і іншых месц розныя тавары, галоўным чынам соль і рыбу, а туды вазілі хлеб, скуры, сала 2.
1 Чумацькі пісні. Упоряд. О. I. Дей, А. Ю. Ясенчук (текстн), A. I. Іваніцькнй (мелодіі).— Кнів, 1976, с. 14—16.
2 Н. С. Гілевіч у кнізе «Наша родная песня» (Мн., 1968, с. 155) называе чумакамі «наёмных рабочых-возчыкаў», але гэта не зусім дакладна, бо многія чумакі мелі сваіх валоў і не наймаліся па працу.
М. я. Грынблат, Н. С. Гілевіч і іншыя даследчыкі лічаць, што назва «чумак» паходзіць ад мер засцярогі супраць хваробы чумы, якая была распаўсюджана на поўдні краіны, куды ездзілі чумакі. Возчыкі прасмольвалі («чумачылі») сваё адзенне, каб уберагчыся ад хваробы, адсюль і назва — чумак 3. У апошні час этымалогія гэтага слова тлумачыцца па-іншаму. A. I. Дэй грунтоўна разглядае розныя тлумачэнні паходжання слова «чумак» і лічыць, што ёсць падстава выводзіць гэту назву ад старажытнарускага слова «чум» («чюм») — вялікая скураная або драўляная пасудзіна (бурдзюк, мех) або коўш. Такое тлумачэнне, на яго погляд, больш правільнае, чым тое, якое звязваюць з хваробай чумой, бо ў XV—XVIII стст. гэту хваробу ў дакументах не называюць «чумой», а «мором», «моровою язвою», «моровым поветрнем». «Акрамя таго,— і гэта трэба асабліва падкрэсліць,— у жывой народнай мове атрыбуцыя і назва пэўнай з'явы замацоўваюцца за сталымі найбольш выразнымі і найбольш істотнымі яе прыкметамі, а не за другараднымі і часовымі» 4,— піша даследчык. Больш пастаяннымі атрыбутамі гэтай з’явы A. I. Дэй лічыць «чумы» ў значэнні посуду для перавозкі і меры тавараў, часовымі ж — цяжкую хваробу, якая паўтаралася з вялікімі прамежкамі. Адным з важных аргументаў з'яўляецца і тое, што ў песнях няма ўпамінання пра чуму як прычыну хваробы і смерці чумака.
Чумацкія песні былі больш распаўсюджаны на Украіне, чым у Беларусі і Расіі. Н. П. Калпакова наогул адносіць іх да спецыфікі ўкраінскага фальклору 5. Асноўнай прычынай гэтага было значна большае развіццё «чумацкага» промыслу на Украіне. A. I. Дэй адзначае, што «чумацтва было пашырана сярод розных пластоў насельніцтва. Солепромыслам займаліся казакі, якія нярэдка ўступалі ў баявыя сутычкі за соль з татарамі Крыма, a асабліва — заможныя сяляне і мяшчане. He адмаўляліся ад выгаднага чумацкага промыслу прадстаўнікі казацкай вярхушкі і духавенства, яны часта пасылалі свае
3 Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць.— Мн., 1967, с. 181; Гілевіч Н. С. Наша родная песня, с. 155.
4 Чумацькі пісні, с. 13—14.
5 Колпакова Н. П. Восточнославянская лнрнческая песня (сравннтельный аналнз поэтнкн).— У кн.: Нсторнческне связн в славянском фольклоре. Русскнй фольклор. М.—Л., 1968, т. 11, с. 103.
абозы па соль і рыбу» 6. На Украіне існавала мноства чумацкіх шляхоў: «яны аб'ядноўвалі Левабярэжжа і Слабажаншчыну з Запарожжам і Крымам, вялі на Азоўскае мора і Дон; іншыя злучалі паўночна-заходняе Левабярэжжа і Правабярэжжа з Галічынай і Малдавіяй, куды таксама ездзілі па соль. Асноўныя шляхі мелі свае назвы: Чорны (ад Умані да Запарожскай Сечы), Цараградскі, Бакаеў, Мураўскі, Харкаўскі» 7.
Шляхі ўкраінскіх чумакоў дасягалі і Беларусі. Аб гэтым сведчаць тэксты песень:
А в городі, а в Одесі Много денег заробнв, А в Бобруйському трахтнрі За ’днн вечор прокутнв.8
У другім варыянце гэтай песні чумак многа грошай зарабіў у Палтаве і Варшаве, «А в Мінському у трактнрі за одну нічку прокутнв» 9.
Украінскія чумакі прыносілі ў Беларусь і свае песні. Але ўкраінскія чумацкія песні пераймаліся таксама і непасрэдна чумакамі-беларусамі, якія ездзілі ў Крым і на саляныя ліманы па соль і вярталіся назад цераз Украіну. «Аднак гэта не дае падставы гаварыць аб аднабаковым украінскім уплыве на беларускія чумацкія песні і іх поўнай залежнасці ад украінскай першаасновы» 10,—слушна адзначае М. ЯГрынблат. Даследчык мае на ўвазе той факт, што ў Беларусі чумацтва (і чумацкія песні) было таксама распаўсюджана як з'ява сацыяльная: «Папершае, чумацкія песні бытавалі не толькі на беларускаўкраінскім паграніччы, яны былі даволі шырока вядомы і ў цэнтральнай Беларусі, на Гродзеншчыне, Віленшчыне, Магілёўшчыне і Віцебшчыне, нават на Смаленшчыне, аб чым сведчаць запісы У. М. Дабравольскага. Па-другое, як ужо адзначалася, само чумацтва на Беларусі было даволі пашыранай сацыяльнай з'явай, што ўтварала адпаведную глебу для самастойнага развіцця песеннай творчасці ў яго асяроддзі. Падабенства многіх белару-
6 Чумацькі пісні, с. 14.
7 Там жа, с. 15.
8 Там жа, с. 376.
9 Там жа.
10 Грынблат М. Я. Сацыяльна-бытавая лірыка.— У кн.: Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць, с. 182.
скіх і ўкраінскіх чумацкіх песень больш правільна таму тлумачыць узаемасувязямі і ўзаемапранікненнем» н.
I ўсё ж такі чумацкі промысел у Беларусі не меў такога распаўсюджання, як на Украіне.
3 Украіны прывозілі хлеб, асабліва ў неўрадлівыя гады, жывёлу, тытунь, соль. У «Гісторыі Беларускай ССР» адзначаецца, што «восенню і зімой сяляне наймаліся на перавозку тытуню з Украіны ў Мінск, Віцебск, Стоўбцы, а таксама на вывазку солі і вапны ад прыстаней у розныя гарады» 12. Грузы прывозіліся пераважна водным шляхам, і толькі ад прыстані іх развозілі возчыкі, якія маглі звацца і чумакамі. Мы не выключаем і таго, што беларускія чумакі завозілі соль, рыбу і іншыя тавары з Крыма, Прусіі сухапутным шляхам. Бясспрэчна, на валах дастаўлялі нямала такіх неабходных тавараў. Але гэта пытанне вывучана недастаткова. На наш погляд, зыходзячы са сказанага, правамерна зрабіць вывад: значна меншая распаўсюджанасць чумацкага промыслу ў Беларусі і была асноўнай прычынай таго, што гэты від песень у беларускім фальклоры не атрымаў такога пашырэння, як ва ўкраінскім. Тым не менш беларускія чумацкія песні ярка адлюстравалі цяжкую працу і побыт чумакоў, іх настроі і пачуцці. 3 песень можна бачыць, у якіх умовах і як працавалі чумакі. Пра зборы чумака ў дарогу ў адной з песень гаворыцца:
Чумак рана ўставае,
Сваіх хлопцаў пабуджае: — Уставайце, хлопцы, рана, Уставайце, вазы мажце, Новы ёрмы закладайце, Сівых валоў запрагайце, У Крым-горад выязджайце.13
Вялікія цяжкасці ў далёкай дарозе прадбачыць не толькі чумак, але адчувае і жывёла:
У полі крынічанька, вада прыбывае, Малады чумачанька валоў напавае; Валы равуць, вады не п’юць, Крым — дарожку чуюць.14
11 Грынблат М, Я. Сайыяльна-бытавая лірыка, с. 182.
12 Гісторыя Беларускай ССР у 5-ці т.— Мн., 1972, т. 1, с. 483.
13 Радченко 3. Гомельскне народные песнн (белорусскне н малорусскне).— СПб, 1888, с. 195.
14 Там жа, с. 229.
3 глыбокім пачуццём паказана развітанне чумака з сям’ёй у песні «Да пашоў чумак у дарогу». Жонка просіць чумака вярнуцца: «плачуць дзеткі за табою. Малы дзеткі плачуць, ацец-матка тужыць...» 15
Шлях чумакоў быў нялёгкім — часта нападалі крымскія татары, гайдамакі, розныя банды. Гэта прымушала іх аб’ядноўвацца ў вялікія калектывы, каб мець магчымасць адбівацца ад ворагаў. Арцель (валку) чумакоў узначальваў «атаман», у якога былі вялікія паўнамоцтвы. ён кіраваў чумацкай арцеллю, арганізоўваў абарону. Іншы раз чумакоў суправаджаў з мэтай аховы атрад казакоў. Сутычкі з ворагамі канчаліся ў асноўным перамогай чумакоў: яны «разбойнічкаў павязалі, на новы вазы паклалі» і павезлі ў Палтаву. I хоць іх было толькі «ўдзесяцёх», а разбойнікаў яны пабілі «сорак і чатыры» 1б. Але часцей чумакі ўсё ж вымушаны былі звяртацца за дапамогай да запарожскіх казакоў.