• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Беларуская фалькларыстыка

    Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 104с.
    Мінск 1980
    24.59 МБ
    17 Чнчеров В. II. Русское народное творчество, с. 300—301.
    казкі пра разбойнікаў і зладзеяў, тут дзейнічаюць вынаходлівы, рашучы салдат, кемлівая, смелая дзяўчына.
    Такім чынам, хоць навелістычныя казкі і разнастайныя па тэматыцы, паходжанню, па характару герояў, усё ж, улічваючы асаблівасці фантастыкі, характар канфлікту, мы маем падставы вылучаць іх як самастойны від казак.
    У сувязі з тым што тэарэтычныя пытанні ўнутрыжанравай класіфікацыі казак распрацаваны яшчэ недастаткова, на практыцы вылучэнне навелістычных казак як самастойнага віду адбываецца далёка не заўсёды. Так, у шматтомніку беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці навелістычныя казкі аб'яднаны з сацыяльна-бытавымі (1976) і чарадзейнымі (1978), паколькі выданне іх асобным томам не было прадугледжана. Гэта ў значнай ступені аказала ўплыў на падбор матэрыялаў, і ў шматтомнік трапіла толькі 26 казак на 20 навелістычных сюжэтаў.
    Кожны народ мае свой непаўторны і своеасаблівы казачны эпас, разам з тым у казках розных народаў можна знайсці агульныя сюжэты. Гэта датычыцца і навелістычных казак. Як у паказальніку Андрэева-Аарнэ (АА), так і ў міжнародным паказальніку казачных сюжэтаў Аарнэ-Томпсана (AT) 18 навелістычныя казкі складаюць асобную групу ў раздзеле ўласна казак (№ 850—999) і ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя сюжэтнатэматычныя групы. Магчыма, што не ўсе сюжэты навелістычных казак знаходзяцца ў адпаведным раздзеле паказальнікаў, нельга абмяжоўваць групы казак-навел толькі тымі сюжэтамі, што ў паказальніках даюцца як навелістычныя. 3 другога боку, некаторыя сюжэты, пададзеныя як навелістычныя, блізкія да легенд або прытчаў, напрыклад сюжэт «Чаму перасталі забіваць старых» (981*). Гэта адбываецца таму, што паміж казкамі розных груп рэзкай мяжы няма. I пры адборы матэрыялу, пры вылучэнні навелістычных казак у першую чаргу трэба звяртаць увагу на прыгодніцкі характар казак, кемлівасць і розум іх героя, яго вынаходлівасць у дасягненні мэт, часцей за ўсё любоўных, на вызначаную тэматыку твораў.
    18 The types of the folktale. A classification and bibliography. Antti Aarne’s Verzeichnis der Marchentypen. translated and enlarged by Stith Thompson. Second Revision. FFC, N 184.— Helsinki, 1961.
    Для болып паспяховага і шырокага вывучэння казачнага матэрыялу таго або іншага народа неабходна як складанне нацыянальных паказальнікаў казачных сюжэтаў, якія павінны абапірацца на міжнародны паказальнік AT, так і пастаяннае ўдакладненне самога міжнароднага паказальніка з дапамогай спасылак на даныя нацыянальных паказальнікаў. Так, калі параўнаць выданні паказальніка AT 1928 і 1961 гг., то ў другім можна ўбачыць значныя змены.
    Разгледзім групу навелістычных сюжэтаў. У паказальніку AT 1928 г., які быў складзены на матэрыяле казак 7 народаў, улічана 58 сюжэтаў казак-навел. У рускім казачным матэрыяле М. П. Андрэеў 19 вылучае 74 навелістычныя сюжэты, прычым, па меркаванню вучонага, большая іх частка (43) з’яўляецца спецыфічнай прыналежнасцю рускага рэпертуару і толькі 31 сюжэт супадае з міжнародным матэрыялам. Паказальнік AT 1961 г., дзе ўлічаны сюжэты казак 39 народаў свету, дае ўжо зусім іншыя даныя: усяго ў паказальніку 296 тыпаў і падтыпаў навелістычных сюжэтаў, у самім паказальніку адзначана наяўнасць у рускім матэрыяле 75 сюжэтаў і толькі ў 11 з іх даюцца спасылкі выключна на рускі матэрыял. Але пры гэтым трэба памятаць, што ў той час звесткі пра ўкраінскі казачны эпас даваліся частковыя, па артыкулу М. П. Андрэева «Да характарыстыкі ўкраінскага казачнага матэрыялу», і зусім не было даных пра сюжэтны склад беларускіх казак. Супастаўленне і параўнанне колькасці сюжэтаў казак — справа даволі складаная, таму прыведзеныя тут лічбы некалькі ўмоўныя.
    У 1978 г. былі выдадзены «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак», складзены К. П. Кабашнікавым 20, і паказальнік Л. Р. Барага «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак». Гэтыя паказальнікі з’яўляюцца каштоўным укладам у сучаснае казказнаўства і ў значнай ступені дапамогуць даследчыкам беларускага казачнага эпасу. У 1979 г. выйшаў з друку першы рэгіянальны па-
    19 Андреев Н. П. К характернстнке украннского сказочного матернала,—У кн.: О. Ф. Ольденбургу. Сб. статей. Л., 1934, с. 61—72.
    20 Кабашнікаў К. П. Паказалыіік сюжэтаў беларускіх казак.— У кн.: Чарадзейныя казкі, ч. 2. Мн., 1978, с. 603—686. У далейшым спасылкі на тыпы сюжэтаў беларускіх казак даюцца па гэтаму паказальніку.
    казальнік казачных сюжэтаў усходніх славян 21, які мае вялікае значэнне для развіцця казказнаўства, асабліва параўнальнага. У паказальніку абагульнены вынікі работы па сістэматызацыі казачнага матэрыялу ўсходнеславянскіх народаў, значна дапоўнены і ўдакладнены даныя паказальніка Андрэева, звесткі пра сюжэтны склад украінскіх і беларускіх казак. 3 прыведзенай у паказальніку табліцы відаць, наколькі ўжо ўзбагаціліся нашы веды пра сюжэтны склад як казак наогул, так і навелістычных. У рускім казачным матэрыяле складальнікі адзначаюць 137 навелістычных сюжэтаў, ва ўкраінскім — 143, у беларускім — 69.
    Калі цяпер параўнаць даныя міжнароднага паказальніка AT, параўнальнага паказальніка і «Паказальніка сюжэтаў беларускіх казак», то будзе відавочным, што такія тыпы сюжэтаў, як *921 ІВ = АТ921* «Гусі з Русі» і *921 11 = AT 921 Е* «Гаршэня», адзначаныя ў паказальніку AT толькі ў рускім матэрыяле, ёсць ва ўкраінцаў і беларусаў. Сюжэт «Залатая гара» (*936 = = AT 936*), які па паказальніку AT ёсць толькі ў рускіх і фінаў, таксама прысутнічае ў казачным матэрыяле іншых усходніх славян. Можна было б прывесці і іншыя прыклады. Трэба спадзявацца, што далейшае вывучэнне казачнага рэпертуару народаў свету будзе ўносіць усё новыя ўдакладненні ў наяўныя звесткі, а таксама садзейнічаць уключэнню нацыянальнага і рэгіянальнага казачнага матэрыялу ў міжнародны навуковы ўжытак.
    У раздзеле навелістычных казак «Паказальніка сюжэтаў беларускіх казак» вылучаны 52 сюжэты, 141 казка адзначана на гэтыя сюжэты. У паказальніку ўлічаны запісы з усіх важнейшых зборнікаў беларускіх казак — Е. Р. Раманава, П. В. Шэйна, М. Федароўскага, У. М. Дабравольскага і інш., а таксама матэрыялы архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
    Самы папулярны навелістычны сюжэт у Беларусі — «Сямігодка» (875), на які зафіксавана 13 запісаў казак. Запісы зроблены амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, выключаючы толькі паўднёвую яе частку, на працягу XIX (першы запіс з’явіўся ў III томе «Беларускага зборніка»
    21 Сравннтельный указатель сюжетов. Восточнославянская сказка. Сост. Л. Г. Бараг, й. П. Березовскнй, К. П. Кабашннков, Н. В. Новяков — Л., 1979.
    Е. Р. Раманава) — XX стст. Паколькі гэты сюжэт папулярны таксама ў рускіх і ўкраінцаў (зафіксавана адпаведна 34 і 27 тэкстаў казак тыпу 875), то можна сцвярджаць, што казкі на міжнародны сюжэт «Сямігодка» ва ўсходніх славян складаюць пэўную групу, якая распрацавана ва ўласна-ўсходнеславянскай казачнай традыцыі.
    Да найбольш распаўсюджаных у беларускай навелістычнай казцы сюжэтаў адносяцца і сюжэты тыпу 955 «Жаніх-разбойнік» (9 тэкстаў), 956 В «Дзяўчына і разбойнікі» (таксама 9 тэкстаў). Запісы казак гэтых тыпаў зроблены пераважна ў другой палавіне XIX ст. А першы тэкст казкі тыпу 955, які запісаў М. А. Дзмітрыеў, з’явіўся ў вядомым зборніку A. М. Афанасьева «Народныя рускія казкі». 3 пашпартызаваных запісаў казак відаць, што казкі тыпу 955 «Жаніх-разбойнік» як у XIX ст., так і ў наш час (2 тэксты) былі запісаны ў цэнтральнай частцы Беларусі. Гэта дае падставы меркаваць аб лакальным характары іх бытавання. А калі казкі тыпу 956 В «Дзяўчына і разбойнікі» ў XIX ст. запісваліся толькі на тэрыторыі цяперашняй Гродзенскай вобласці, то ў XX ст.— выключна на Міншчыне (2 тэксты).
    Папулярныя і сюжэты «Хто лепшы сябра чалавека» (*894), «Разумныя адказы» (*921 I), «Пакутаваць лепш замалада» (*931). Кожны з гэтых сюжэтаў пададзен 6 тэкстамі. Па 5 запісаў зроблена на сюжэты «Сын цара (Саламон) і сын каваля» (920) і «Цар і салдат» (952). I калі ўсе казкі тыпу 920 запісаны ў XIX ст., то казкі на сюжэт «Цар і салдат» (4 з 5) запісаны пераважна ў 50-я гады XX ст. у розных раёнах Беларусі, што гаворыць пра жывую традыцыю бытавання гэтых казак.
    Даволі вядомыя ў беларусаў навелістычныя казкі на сюжэты «Выпраўленне лянівай» (901* В), «Бесклапотны манастыр» (922), «Грошы — зло» (*937)—на кожны сюжэт пададзена па чатыры тэксты.
    Пры рознай колькасці запісаў на асобныя сюжэты ва ўсходніх славян у казачным рэпертуары шмат агульнага — папулярныя сюжэты казак беларусаў зафіксаваны і ў іншых усходніх славян. Акрамя запісаў казак тыпу 875 «Сямігодка» трэба назваць запісы казак тыпу 822 A «Спрэчка пра вернасць жонкі», якія размеркаваны наступным чынам: у рускіх запісана 27 тэкстаў, ва ўкраінцаў — 5, у беларусаў — 3; казак тыпу 910 В «Тры сло-
    вы» — адпаведна 32, 19 і 2 тэксты; казак тыпу 920 «Сын цара (Саламон) і сын каваля»— 24, 28 і 6 тэкстаў.
    У параўнальным паказальніку зафіксаваны запісы казак на сюжэты, характэрныя толькі для двух усходнеславянскіх народаў. 3 сюжэтаў, не вызначаных у рускім матэрыяле, можна адзначыць наступныя: «Выпрабаванне сяброў» (893; 4 украінскія тэксты і 2 беларускія), «Розум і шчасце» (945; 9 украінскіх тэкстаў і 4 беларускія). Паколькі беларускія казкі тыпу 945, запісаныя ў XIX ст. у Рэчыцкім павеце, толькі прыблізна адпавядаюць сюжэту «Розум і шчасце», то ў гэтым выпадку магчымы ўплыў украінскага казачнага эпасу на беларускі.
    3 сюжэтаў, характэрных для казачнага эпасу рускіх і беларусаў і не маючых паралелей ва ўкраінскім казачным матэрыяле, у параўнальным паказальніку вылучаны сюжэты «Жонка вызваляе мужа» (АА880*В = параўн. паказальнік, 888; 3 рускія тэксты і 2 беларускія), «Гаспадар-рабаўнік» (*966 = параўн. паказальнік,. —958 А***; 3 рускія тэксты і 2 беларускія).
    Як можна меркаваць па паказальніках, спецыфічна беларускімі распрацоўкамі міжнародных сюжэтаў з’яўляюцца казкі тыпу *901 (ІІ)=Бараг, 901 В* «Выпраўленне ўпартай жонкі» —■ 1 тэкст запісан у пачатку XX ст. у Слуцкім павеце; 956 (С) =Бараг, 958 Н* «Браты ў разбойнікаў»—1 казка запісана ў Ваўкавыскім павеце М. Федароўскім; (968) «Ксёндз і разбойнікі» (Бараг не адзначае гэты тып) — 1 запіс М. Федароўскі зрабіў таксама ў Ваўкавыскім павеце. Сюжэт «Спадчына, якую чакаюць сыны» (AT 982; Бараг, 946*) вылучан у міжнародным паказальніку, але не вядомы рускім і ўкраінцам. У беларускім матэрыяле адзначан 1 запіс казкі на гэты сюжэт, які быў зроблен у Сакольскім павеце, і можна меркаваць, што тут мы маем справу з запазычаннем з польскага казачнага рэпертуару. У паказальніку Ю. Кшыжаноўскага 22 гэты сюжэт вылучан пад нумарам 946.