Беларуская фалькларыстыка Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў

Беларуская фалькларыстыка

Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
24.59 МБ
Рад прыказак у зборніку прысвечан народным рамёствам: «Што ўмець — за плячыма не насіць» (№ 447). 3 асаблівай сімпатыяй адносіўся беларускі селянін да прафесіі каваля: «У каваля рукі па локці ў золаце» (№ 363).
Адносіны да працы вызначала, на думку народа, маральнае аблічча чалавека. Працалюбства, павага да прафесіі выступаюць у прыказках як катэгорыі цудоўнага, узвышанага. Падкрэсліваючы гэта, В. Я. Гусеў пісаў: «Працоўная стваральная, творчая дзейнасць чалавечага калектыву ляжыць у аснове эстэтычнага ідэалу народных мас заўсёды» 9.
Высока цаніліся на вёсцы прафесіі цесляра, бондара. Заняткі рыбака, паляўнічага селянін адносіў да разраду несур ’ёзных: «У рыбака голыя бака, да абед сыт, а ў стральца дым густы, да абед пусты: ён пук і дзесяць грошай з рук» (№ 372). Злосна высмейвае прыказка дрэнную, няўмелую работу: «Не куецца, да плешчацца» (№ 239); «Нечага перад невадам рыбу лавіць» (№ 202); «У няўмеючага рукі не баляць» (№ 368). Гэтыя прыказкі і прымаўкі і сёння не страцілі свайго значэння: іх можна і неабходна выкарыстоўваць у выхаваўчай рабоце, прывіваючы моладзі любоў да творчай працы, высмейваючы гультаёў. Нездарма аб павазе народа да майстэрства рабочага чалавека гаварыў Л. I. Брэжнеў: «У нашай краіне здаўна самым ганаровым у народзе было званне майстра, умельца. Нам неабходна яшчэ вышэй узняць павагу да гэтага звання, усямерна заахвочваць тых, хто дабіваецца высокай якасці ў рабоце» 10.
Значнае месца ў зборніку займаюць прыказкі і пры-
9 Гусев В. Е. Эстетнка фольклора.— М., 1967, с. 272.
10 Правда, 1974, 24 сак.
3 Зак. 1122
33
маўкі, якія адлюстроўваюць матэрыяльны быт селяніна дарэвалюцыйнай вёскі. Яны даюць уяўленне аб цяжкім жыцці беларуса-палешука, нясуць разнастайную інфармацыю аб яго гаспадарцы, сядзібе, доме, расказваюць аб яго клопатах і перажываннях. М. Горкі пісаў: «Увогуле прыказкі і прымаўкі ўзорна фарміруюць увесь жыццёвы сацыяльна-гістарычны вопыт працоўнага народа»
Руплівыя гаспадар і гаспадыня заўсёды карысталіся павагай у беларусаў: «Плача гумно без гаспадара, а хата без гаспадыні» (№270); «Хата без хазяйкі, як пчолы без маткі» (№ 378). Добры гаспадар павінен назапасіць сена для жывёлы: «Сена да Юр’я павінна быць і ў дурня» (№ 310); добрая гаспадыня не толькі выхоўвае дзяцей, але і гатуе ежу, пячэ хлеб: «3 аднае дзежкі трэба хлеб і ляпешкі» (№ 334). На жаль, як сведчаць многія прыказкі, праявіць свае здольнасці на поўную сілу беларускай сялянцы не ўдавалася. перашкаджаў пастаянны недахоп прадуктаў. Аснова асноў — хлеб не заўсёды быў у доме беларуса-палешука: «Хлеб ■—госць, сягоння е, а заўтра няма» (№ 397). Прыходзілася перабівацца «часам з квасам, а парою з вадою» (№ 435).
Няма ў зборніку ніводнай прыказкі аб дастатку ў хаце беларускага селяніна. Усе яны толькі аб галечы, недахопу адзення, абутку, аб нявер’і ў паляпшэнне сваёй долі пры існуючым ладзе: «Век смачна не пераесці, хораша не перахадзіць» (№ 40).
Селянін, які заўсёды вызначаўся гасціннасцю, шчодрасцю, вымушан у той жа час быць гаспадарлівым, захоўваць кожны кавалак хлеба: «Па багата не кусай, a то ўдавішся» (№ 268). Аднак нават у такім беспрасветным становішчы беларуса-палешука не пакідаў гумар: «Мала хлеба, то будзеш калачы пекці да есці» (№ 172); «Падзяруцца башмакі, дык будуць асьмакі» (№ 250).
Сярод прыказак і прымавак, аднесеных па прынятай намі класіфікацыі да раздзелу «Грамадскае жыццё», асаблівай вастрынёй вылучаюцца творы, накіраваныя супраць царскага самадзяржаўя, паноў, рэлігіі: «Ярмо лёгкае, а цяжко» (№ 469),— сцвярджае народная мудрасць. He цяжка здагадацца, што пад ярмом маецца на ўвазе сацыяльны прыгнёт. Прыказкі, як адчувальны барометр, адгукаюцца на ўсе з’явы палітычнага жыцця.
11 М. Горькнй о лнтературе,—М., 1953, с. 329.
Свае адносіны да сталыпінскай рэформы народ трапна выказаў у прыказцы: «Кося, кося, у аглоблю, дам аброку, а там другою па боку» (№ 149).
Насуперак сцвярджэнням некаторых збіральнікаў рэакцыйнага напрамку аб быццам бы бязмежнай веры беларускага селяніна ў добрага цара народная прыказка сцвярджала: «Брадзяга — усяму свету знявага, а сволач—цару помач» (№ 311). Такой вострай антысамадзяржаўнай накіраванасці прыказкі не знайсці ні ў адным беларускім і рускім дарэвалюцыйным фальклорным зборніку.
Спецыфікай беларускага прыказкавага матэрыялу можна растлумачыць і наяўнасць у зборніку прыказак, якія высмейваюць паноў, памешчыкаў. Як справядліва заўважае М. Грынблат, падобнай рубрыкі не сустракаецца нават у фундаментальным зборніку рускіх прыказак Даля 12.
Вострая сатыра на паноў праяўляецца ў самых на першы погляд нечаканых словазлучэннях: «Пан багаты — яму добра, сабака калматы — яму цёпла» (№ 258). Параўноўваючы фанабэрыстага пана з сабакам, прыказка падкрэслівае нянавісць сялян да сваіх прыгнятальнікаў, жаданне высмеяць іх. Створаныя ў перыяд прыгонніцкага права і парэформенны перыяд, многія прыказкі сведчаць аб жорсткасці памешчыкаў, заклікаюць не верыць іх «дабрыні»: «У пана ласка па парог» (№ 371). У некаторых прыказках гучыць заклік да прамога непадпарадкавання панам: «Хто гнецца, таго і гнуць» (№ 402).
Гаворачы аб класавых узаемаадносінах у Расіі, аб імкненні народных мас звергнуць існуючы лад і пабудаваць новае грамадства, У. I. Ленін пісаў: «Гэта маса,— галоўным чынам, сялянства,— паказала ў рэвалюцыі, якая вялікая ў ёй нянавісць да старога, як жыва адчувае яна ўсе цяжкасці сучаснага рэжыму, якое вялікае ў ёй стыхійнае імкненне вызваліцца ад іх і знайсці лепшае жыццё» 13.
Сваю нянавісць да прыгнятальнікаў беларускі народ выказаў у прыказках і прымаўках антыпапоўскай і антыцаркоўнай накіраванасці. Поп сквапны, крывадушны: «Папоўскае вока, а ксяндзоўскае горла, та ўсё пажорла» (№ 252); «Папоўскія вочы завідушчыя, папоўскія рукі
12 Прыказкі і прымаўкі, кн. 1, с. 33.
13 Леннн В. Н. Полн. собр. соч., т. 20, с. 70.
заграбушчыя» (№ 263); «На покуце сядзіць ці non ці дурань» (№ 189); «Каму клапатно, а папу палатно» (№ 146). Без асаблівай пашаны адносіўся беларускі селянін і да царквы: «Гразка ісці ў царкву, хіба хадзем у карчму» (№ 59).
«Магчыма, ні ў адной з форм моўнай творчасці народа з такой сілай і так шматгранна не праяўляецца яго розум, так крыштальна не адкладаецца яго нацыянальная гісторыя, грамадскі лад, быт, светапогляд, як у прыказках»,—пісаў М. Шолахаў 14. Гэта адносіцца і да беларускіх прыказак, у тым ліку і прыказак зборніка Сержпутоўскага.
Эгаістычнаму індывідуалізму прадстаўнікоў кіруючага класа народ супрацьпастаўляе сілы калектывізму, узаемадапамогі грамады: «3 мірам гараваць, з мірам паміраць» (№ 337); «Грамада—вялікі чалавек» (№ 61), высока цэніць традыцыйную гасціннасць, добрасуседства, спачуванне чужому ropy, дабрату.
Глыбокім сэнсам прасякнуты прыказкі зборніка, якія характарызуюць сямейны быт беларускага селяніна, яго духоўнае жыццё, маральныя якасці чалавека, яго жыццёвы вопыт. Створаныя ў сялянскім асяроддзі прыказкі, натуральна, выказваюць сялянскі погляд на жыццё. У чалавека перш за ўсё цэніцца яго працалюбства, розум, кемлівасць, смеласць, цярплівасць і, наадварот, асуджаюцца падман, хітрасць, п’янства, зладзейства.
У прыказках беларускі селянін выказвае таксама свае філасофскія погляды на жыццё і смерць, лёс і шчасце, дабро і зло, праўду і няпраўду, сваё і чужое.
Прыказкі матэрыялістычныя ў сваёй аснове. Рэлігійнаму вучэнню аб бессмяротнасці душы супрацьпастаўляецца разуменне таго, што ўсё ў свеце мае свой пачатак і канец: «Ад смерці не адперці» (№ 91). Аднак у прыказках няма песімізму. Яны сцвярджаюць жыццё, якое дадзена чалавеку адзін раз, яно нялёгкае, і пражыць яго трэба з карысцю для сябе і іншых: «Век пражыць — не поле перайсці» (№ 39).
Жыццёвы вопыт выказан у прыказках аб выхаванні дзяцей, аб чалавечай этыцы: «Вінавата хата, што спесціла Ігната» (№ 36); «Палажы госцю ячную лусту, а пшанічнае слова» (№ 260).
14 Даль В. Н Пословнцы русского народа,—М., 1957, с. III.
Разглядаючы паэтыку і структуру прыказак, неабходна адзначыць, што ў зборніку побач з прыказкамі, якія складаюцца з дзвюх частак і найбольш характэрны для гэтага жанру народнай творчасці, сустракаюцца і складаныя прыказкі з чатырох і болып частак: «Непавінныя слёзы дарма не мінаюць, падуць на бел камень — камень прабіваюць» (№ 212).
У зборніку акрамя прыказак і прымавак сустракаюцца гумарэскі, жартоўныя дыялогі, каламбуры і іншыя, пераважна гумарыстычныя і сатырычныя творы. У іх адлюстраваліся розныя бакі жыцця і быту беларускага селяніна: «Мае бацькі добра жылі, а я лепш: у іх хлеб е, та солі няма, соль е, та хлеба няма, а ў мяне ні хлеба, ні солі няма» (№ 171).
Большасць прыказак і прымавак зборніка А. Сержпутоўскага ўяўляе эстэтычную і грамадскую каштоўнасць. Сцвярджаючы гуманныя ідэі, аптымізм, яны ў той жа час нясуць у сабе разнастайныя веды аб жыцці, абагульняюць багаты працоўны вопыт народа, яго маральныя ідэалы, выступаюць супраць зла і несправядлівасці.
Аднак не ўсе матэрыялы зборніка аднолькавыя ў ідэйных і мастацкіх адносінах. Сустракаюцца і некаторыя творы, якія выказваюць чужую народу ідэалогію. Прыказкі, якія складзены духавенствам і праніклі ў народнае асяроддзе, вучылі паслухмянасці, пакорлівасці. Да іх можна аднесці такія «павучэнні»: «За цярпенне дае бог спасенне» (№ 114); «Панскі бой не ўкор» (№ 254); «За паклоны маюць шырокія загоны» (№ 112).
Прыказкі і прымаўкі, якія з’явіліся ў чужым сацыяльным асяроддзі, прыніжалі годнасць селяніна: «Захацеў жыўшы старцам есці з перцам» (№ 122); «Мужык п'е, як у лейку лье, а як прыдзецца плаціць, то бы свіння глядзіць» (№ 181), а асабліва жанчыны: «У бабы волас доўгі, да ум кароткі» (№ 357); «Жонцы не вер дома, а каню ў дарозе» (№ 101). Аднак такіх прыказак не вельмі многа ў зборніку і яны ніколькі не зніжаюць значэння гэтай раней невядомай працы вучонага.
Парэміяграфічная спадчына Сержпутоўскага—• каштоўны ўклад у беларускую фалькларыстыку. Заслуга вучонага ў тым, што ён захаваў для нашчадкаў скарбніцу народнай мудрасці беларусаў.
Л. П. БАРАБАНАВА
НАВЕЛІСТЫЧНАЯ КАЗКА
Ў БЕЛАРУСКІМ КАЗАЧНЫМ ЭПАСЕ
Казка — адзін з найбольш цікавых і распаўсюджаных жанраў вуснапаэтычнай народнай творчасці. У той жа час гэта вельмі складаны жанр, які ўключае ў сябе творы, розныя па паходжанню, зместу і стылю. Таму, перш чым прыступіць да разгляду навелістычных казак, неабходна акрэсліць межы жанру, вырашыць, ці ёсць у нас дастатковыя падставы вылучаць казкі-навелы ў якасці самастойнага і незалежнага віду ўнутры жанру.