Беларуская фалькларыстыка
Пытанні збірання і вывучэння вусных народных твораў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 104с.
Мінск 1980
Прыехала сваха да мяне: — У цябе свяча і ў мяне, У цябе дзіця і ў мяне. Да звядзём свечачкі-агарачкі, Да звядзём дзетачкі да парачкі. Мір з мірам міраваліся, Дзве свахачкі цалаваліся.30
Абмен вянкамі (пазней падарункамі) паміж мала дымі адлюстраван і ў песні:
У нашай Анечкі два вяночкі —
Абодва раўнюсенькі.
Адзін вяночак дзевачкі звілі — To з руты і з мяты.
Другі вяночак Валодзька прыслаў — 3 чырвоненькай рожы.31
Першы вянок — сімвал нявесты, другі — жаніха. Затым сват (пазней брат нявесты) даваў у рукі маладых
27 Лірыка беларускага вяселля, с. 46.
28 Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн, вып. 1, с. 189, 221.
29 Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 399, 489.
30 Лірыка беларускага вяселля, с. 204.
31 Песні сямі вёсак Укл. і рэд. Н. С. Гілевіча.— Мн., 1973, с. 384.
адзін канец ручніка і, трымаючы за другі канец, абво дзіў іх вакол ёлкі32 (пазней вакол стала):
Ой, хадзіла дзевачка круг стола, He мовіла нікому слова.
Толькі мовіла аднаму —
Роднаму браціку свайму.33
Свата і іншых членаў дружыны жаніха перавязва лі ручнікамі — падарункамі маладой, якія яна зрабіла сваімі рукамі. У больш далёкія часы перавязванне свата ручніком магло мець і іншы сэнс, напрыклад мечанне затрыманага чужынца. Маладыя выконвалі рытуальны танец34, пасля пэцкалі ядой або сажай твар адзін аднаму. У традыцыйным беларускім вяселлі маладыя хадзілі да крыніцы ці да калодзежа ўмывацца 35.
Шла малада па ваду, На цясовы камень уступіла.36
Прыданкі пытаюцца ў радні яра нявесту:
Ці ў каморы прыбіраецца, Ці на моры вымываецца? 37
Раней гэта ўмыванне, напэўна, мела абрадава-магічнае значэнне. У вясельных песнях спяваецца не толькі аб умыванні крынічнай вадой, але і аб пераездзе, пераходзе ракі па кладцы. Гэтыя сімвалічныя матывы абазначаюць заключэнне шлюбу, выхад дзяўчыны замуж. Вядома, цяпер яны ператварыліся ў мастацкія вобразы. Але, як ні дзіўна, у далёкім мінулым яны былі сапраўднай рэчаіснасцю, бо славяне (напрыклад, драўляне38) заключалі шлюбы каля вады. У славянскім племені лемкаў, якія жылі некалі ў Карпатах, існаваў звычай купацца ў рацэ ў час вяселля, пасля
32 Сумцов Н. Ф. О релнгнозно-мнфнческом значеннн малорусской свадьбы.— Кнев, 1885, с. 14.
33 Лірыка беларускага вяселля, с. 203.
34 Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 148.
35 Вяселле. Абрад, с. 89, 103, 243.
36 Там жа, с. 243.
37 Лірыка беларускага вяселля, с. 513.
38 Повесть временных лет, ч. 1, с. 15.
надзявання каптура (чапца). Малады браў маладую за руку і пераводзіў яе праз раку туды і назад39.
Яшчэ ў XIII ст. ноўгарадскіх нявест вадзілі да вады, супраць чаго выступала хрысціянская царква40. Напэўна, і купальскія купанні ў рацэ мелі нейкія адносіны да першабытных шлюбаў.
Вясельная абраднасць з даўніх часоў была багата сімволікай. Некаторыя сімвалічныя звычаі былі забыты. Калі нявеста прыехала ў род жаніха, родзічы маладой (прыданкі) ламалі каліну і ехалі з калінавымі галінкамі да жылля жаніха.
Калінку ламалі,
У пучочкі вязалі, Каб нас людзі пазналі I прыданкамі звалі.41
Гэты звычай раней быў шырока распаўсюджан. Напрыклад, на Палтаўшчыне ў XIX ст. да бацькоў нявесты везлі курыцу, да галавы якой была прывязана каліна42 — сімвал нявесты і яе цнатлівасці. Асаблівай прыкметай вясельнікаў («сватоў») была кветка («рожа», каліна, мятліца), якая прымацоўвалася да шапкі:
Чырвоную рожу шчыплюць, За шапкі тыкаюць, Каб нас людзі зналі Ды сватамі называлі.43
Калінку ламалі, На шапачку клалі, Каб нас людзі зналі, Сваточкамі называлі.44
Ці ёсць у яго ля шапачкі мятліца?
Ці прыехала за свашачку сястрыца? 45
У шлюбнай шапцы з аўчыны жаніх сядзіць нават
39 Сумцов Н. Ф. К вопросу о влняннн греческого п рнмского свадебного рнтуала на малорусскую свадьбу.— Кневская старнна. Кнев, 1886, т. 14, с. 32.
40 Романов Б. А. Людн н правы древней Русн,—Л., 1947, с. 277.
41 Запісана намі ў 1973 г. у в. Гадзіўля Лепельскага раёна ад Ефрасінні Максімаўны Хамічонак (1904 г. н.).
42 Весілля.—Кнів, 1970, кн. 1, с. 142.
43 Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 195, № 7.
44 Лірыка беларускага вяселля, с. 178.
45 Запісана намі ў 1962 г. у в. Касічы Вілейскага раёна ад Соф’і Ільінічпы Барыс (1907 г. н.).
за вясельным сталом 46. Шапка жаніха мае абрадавае значэнне і для нявесты. Пасля выкупу маладой каля яе садзіцца малады, а сват надзявае на галаву маладой шапку жаніха: «Годзе табе (нявеста) дзеваваць — пара прыйшла галубачцы шапку надзяваць» 47. Надзяванне маладой жаніховай шапкі — звычай больш позні, які паказвае перавагу мужчыны над жанчынай, і, магчыма, яго ўзнікненне выклікана ўмыканнем дзяўчат.
На Вілейшчыне нявесце спяваюць: «Калі добрая — у печы пятух пячэцца, а нядобрая — у клеці бізун пляцецца» 48. He прайшло і сотні гадоў, калі гэтай фразай выражаліся сапраўдныя звычаі, якія назіраліся на «калінках».
У в. Збляны Лідскага раёна да нашага часу захаваўся звычай у канцы вяселля рэзаць курыцу ці пеўня на сняданне. Тут нагадаем дзве прымаўкі: «Не рада каза таргу, а куры — вяселлю»; «Дзеўцы — вяселле, а карове — смерць». Магчыма, карова і курыца былі ахвярамі на вяселлі. Некалі ў родзе жаніха пасля заключэння шлюбу прыносіліся ахвяры звышнатуральным сілам: мяса каровы ці курыцы, пазней яго замяніў хлеб — каравай 49. На Смаленшчыне, дарэчы, каравай называюць «ялавіцай», а нявесту — іншы раз «кароўкай» У Бельскім павеце Смаленскай губерні замест каравая ўжываўся «курнік» — хлеб з аблямоўкай і фігурай галавы пеўня 51. У Лідскім павеце ў XIX ст. пяклі для моладзі «петуха» — хлеб, які формай нагадвае пеўня Думаецца, што гэты хлеб быў ахвярай, якая прызначалася для агульнай стравы абшчыны.
Такім чынам, вясельныя абрады і песні — гэта своеасаблівая вусная гісторыя сямейных адносін і быту народа на працягу доўгага часу.
46 Романов Е. Р. Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн, вып. 1, с. 230.
47 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губерннн,-— Могнлев, 1882, кн. 1, с. 490.
48 Лірыка беларускага вяселля, с. 469.
49 Сумцов Н. Ф. О свадебных обрядах, пренмуіцественно русскнх, с. 125.
50 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк.-— СПб, 1893, ч. 2, с. 15, 88.
51 Там жа, с. 245.
52 Шейн П. В. Матерналы..., т. 1, ч. 2, с. 379.
В. I. СКІДАН
ПЕСНЯ ПРА ШАУРУКА
Існуе думка, што сляды гераічнага эпасу захаваліся на тэрыторыі Беларусі з эпічных часоў. Але чаму толькі сляды? Чаму не песні? У. Ф. Мілер адзначаў у свой час, што эпічны герой Ілья Мурамец вызваляў Себеж (былая Віцебская губ.) і Кракаў, заязджаў у Чарнігаў і ў Кіеў, таптаў гразь Смаленскую, пераязджаў праз Гарынь і Смуродзіну1. Эпічныя героі дзейнічалі зусім побач. Беларускія землі, мяркуючы па некаторых фактах, таксама ўваходзілі ў сферу гераічнай песнятворчасці. «Слова аб палку Ігаравым»,—заўважыў П. А. Бяссонаў,— скарацілася б на трэцюю частку без беларускага ўкладу ў яго» 2. Быў нейкі ўклад беларусаў і ў эпічныя песні. Таму мы і сёння ўсё яшчэ шукаем сляды гераічнага эпасу на Беларусі. П. Н. Жыцецкі тлумачыў знікненне эпічных песень тым, што Кіеўская эпоха адышла, герояў-князёў у песнях замянілі казакі, полаўцаў — татары. Змяніўся сам тон песень, у песнях эпічнага часу спявак расказваў пра мінулае без асаблівых перажыванняў—спакойным эпічным вершам; пазнейшыя песні, наадварот, пранікнуты лірызмам і драматызмам 3 Я. Ф. Карскі ўдакладняў гэту тэорыю ў адносінах да Беларусі наступнымі словамі: «Спусташэнне Кіева пасля татарскага нашэсця, з аднаго боку, аб’яднанне заходнерускіх плямён пад уладаю Літвы, з другога; нарэшце, устанаўленне больш цесных сувязей з Польшчаю пачынаючы ўжо з канца XIV ст. і асабліва аб’яднанне Заходняй Русі з Польшчаю ў XVI ст. не-
5 Мйллер В. Ф. Заметкн к былйнам.— ЖМНП, 1895, вып. 3, с. 121— 122.
2 Бессонов П. Белорусскне песнй.— М., 1871, с. 1.
3 Жнтецкйй П. Н. Очерк звуковой йсторнн малорусского наречня.— Кнев, 1876, с. 290.
сумненна зрабілі свой уплыў на паступовую страту быліннай паэзіі ў беларусаў» 4. Да таго ж эпічная паэзія беларусаў была запісана недастаткова. Збіраць эпічныя песні даследчыкі ехалі ў рускую Ісландыю — у край Аланецкі, у Архангельскую губерню, на берагі Пячоры, але толькі не ў Беларусь, не на берагі Дняпра і яго прытокаў. А якраз тут, каля Брагіна, які ў старадаўнія часы меў цесныя эканамічныя і культурныя сувязі з Кіевам, Чарнігавам, Кракавам і іншымі гарадамі, і захаваліся, больш чым дзе-небудзь у Беларусі, сляды гераічнага эпасу.
Перад намі старадаўняя беларуская народная песня, запісаная ў 1973 г. на мяжы Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці ў в. Звіняцкае ад мясцовых карэнных жыхароў 5:
Э-эх, вох, да ак белай свет завадзіўсь, Маладой Шаўрук нарадзіўсь. Ох, служыў ён цару-каралю, А царыцы-імператрыцы.
Э-эх, box, а яна ажаніла яго, Ох, яна ж адружыла 6 яго, Узяла ж яму жоначку, Узяла не па роўні яго.
Э-гей, ох, ні спякці, ні зварыць, Hi з людзьмі гаварыць, А ні жыта пажаць, Hi снапочка звязаць.
Э-гей, ox, а як звяжа снапок, ён развяжацца, А як скажа слаўцэ — He наравіцца.
Э-эх, вох, да ак рассердзіўся Шаўручанька, Да рассердзіўся маладзёханькі, Да выйшаў ён на крутую ropy, Да крыкнуў Шаўручанька, Да крыкнуў ён на ўсю голаву:
— Э-эх, вох, да Масква ж ты мая, Масква, Ох, прабелая ты, мая Літва, Дай жа ты мне двух барцоў сюда!
He дасі мне двух барцоў сюда,— Я цябе ўсю вытаўку, Я цябе ўсю вымажчу, Да на сваю староначку
4 Карскнй Е. Ф. Белорусы.— М„ 1916, т. 3, с. 493.
5 АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 71, сш. 2, с. 50. Зап. В. I. Скідан ад Панаса Лук’янавіча Апанасенкі (1898 г. н.) і Акіма Іванавіча Зайца (1903 г. н.).
6 Адружыла, г. зн. ажаніла (польск.).
Занясу ж я галовачку.
Э-эх, вох, як узяў цар пісьма пісаць, Да па ўсіх гарадох рассылаць, Ох, маладому да Шаўручаньку Двух барцоў іскаць.
Э-гей-ох, абазвалісь два барцы ў Піцеры,7 Два родныя браты — Андрэевічы.8 На іх шапачкі бабровенькія, Рукавічкі шаўковенькія, На іх сапожкі шаўровенькія,— Лясачкамі9 папіраюцца, Самі сабе ўдзіўляюцца.
— Э-гей-ох, здрастуй жа, Шаўручаньку! Вот цібе, Шаўручаньку!
Вот цібе хлеб да соль на стол, Вот цібе двух барцоў за стол. Да спужаўся Шаўручанька, Да спужаўсь маладзёшанькі, Да ступіў ён на ножанькі, Пакаціліся ў яго слёзанькі. Сталі яны, паздароўкаліся, Сталі яны, пацалоўкаліся, Селі яны піць да гуляць 3 вечара да апоўначы, 3 апоўначы ды да белага дня. Э-гей-ох, стаў дзень рассвітаць, Стаў Шаўрук да барцоў спрабаваць. Э-гей-эх, ак хапіў ён да малодшага брата, Ак хапіў ён да за ручаньку, Да вадзіў яго за ручапькі, Да падкінуў яго ўгору высако,— Па калена да ў зямельку ўбіў.