Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
He смяяўся зроду так: — Як хвасты круціць — дык мог, А цяпер — ні рук, ні ног!..
Сеў Мурашык пад кустом, Слёзы льюцца ручаём: — Што рабіць мне? Як мне быць?
Як мне мора пераплыць?
Раптам бачыць: зза гары Коцяць нешта Камары. — У арэхавай шкарлупцы Будзеш ты нібыта ў шлюпцы! Так што, браце, не бядуй, Бяры тычку і кіруй!
Шчыра кажучы, з нязвычкі Дрэнна слухалася тычка.
Ды нарэшце наш герой Пераплыў на бераг свой.
А на беразе на тым Мітусіліся браты: — Вечна ў нешта ўліпнеш ты!..
Брацца ўжо за розум час! 163
He падводзь ты болей нас!
I Мурашык б’е чалом: — Перастану быць хвальком!
Тэматыка чытання: МОЙ РОДНЫ КУТ! ЯК ТЫ МНЕ МІАЫ...
О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе барылясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць?
Я. Колас
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
Беларуская песня
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы 164
I вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя
Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель... Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе. Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, I барыакіяны, і неба — разлівы ільноў...
Белавежа
Самая славутая ў Беларусі пушча, вы ведаеце, якая? Белавежская. Яна на захадзе нашай рэспублікі, на мяжы з Польшчай. А самая галоўная ўкраса пушчы, вы ведаеце таксама, — белавежскі зубр. Гэта — цар звяроў, якія насяляюць пуш165
чу, Ён самы вялікі і дужы. Можа паваліць рагамі дрэва, разбурыць сцяну з бярвенняў, можа нават на лясной дарозе спыніць матацыкл і машыну. Але ён рэдка гэта робіць. Зубр — рахманы і спакойны звер, калі яго не чапаюць.
А вось — алень. У яго на галаве — рогі, як разгалістыя галіны з вострымі сукамі. Хто скажа, што гэта не магутная зброя, якою можна абараніцца і адагнаць ад сваёй сямейкі любога ворага?
А дужыя прыгожыя асілкі, каб умелі гаварыць, што б яны сказалі нам?
— Мы таксама гаспадары пушчы. У рагах і ў нагах у нас нязменная сіла, а завёмся мы — ласі.
— А мы — дзікі,— сказалі б нам, каб умелі гаварыць, невялічкія і смешныя паласатыя парасяткі. Так, яны з пароды свіней, толькі дзікія, таму і завуць іх — дзікі. Побач з малымі іх бацька — страшны і грозны, з доўгім лычом. У яго абапал пашчы два вострыя, як нажы, іклы. Ён вартуе
166
сваю сямейку — чацвёра маленькіх паласацікаў. Калі яны падрастуць, палосы знікнуць. Дзеці стануць як іх бацькі — укрыюцца бурым шчаціннем і адгадуюць сабе таксама вострыя іклы.
Пушчу ахоўваюць людзі. Тут звяры ведаюць, што чалавек — іх друг і заступнік.
ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ
Зямля з блакітнымі вачамі
Зямля з блакітнымі вачамі — Святло азёр, прастор лугоў!
Тут называюць Васількамі На Беларусі хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы, Сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы — Прасторны шлях, далёкі шлях!
Краіна славы партызанскай, Краіна міру і даброт!
Ты — наша гордасць,
Наша казка,
Як сонца, шчодры твой народ.
167
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Беларусь
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпленых кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта барыбайкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, I Турава сцены, і шум Белавежы, I роднага Мінска сівыя муры...
ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ Беларускае мора «Беларускае мора».
Мне прыходзяць на памяць гэтыя словы. Так нярэдка называюць Нарач.
— 168 —
I сапраўды, гэта самае вялікае возера Беларусі.
Плошча яго — восемдзесят квадратных кіламетраў. Найбольшая глыбіня — трыццаць пяць метраў. Знаходзіцца яно на паўночным захадзе Мінскай вобласці.
Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Вада ў гэтых азёрах чыстая, празрыстая, багатая на кісларод. Такія вялікія і глыбокія азёры называюцца алігатрофнымі. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных плыней. Дзякуючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота і возера застаецца чыстым і адкрытым. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.
Паўночныя і паўночнаўсходнія берагі Нарачы ўзвышаныя, паўднёвыя і заходнія — нізкія.
На паўднёвым усходзе з возера выцякае рэчка Нарач, якую мясцовыя жыхары называюць Нарачанкай. Звілістай стужкай прабіраецца яна 169
сярод топкага балота, якое зарасло хмызняком і чаротам, у раку Вілію, прыток Нёмана.
На поўначы бераг возера закругляецца, набываючы правільную форму чашы, да краёў напоўненай вадой. 3 усходняга боку паўз возера ўецца дарога, абапал якой высяцца сосны, расце ядловец. Справа цягнецца цудоўны, сухі і вясёлы сасновы бор. Злева наступаюць на бераг хвалі.
На паўднёвым беразе лясоў няма. Да вады спускаюцца спадзістыя ўзгоркі. На іх расце толькі трава. Бераг нізкі, з зараснікам трысця і чароту.
На ўсходзе возера Нарач злучаецца вузкім пралівам між пясчаных кос з возерам Мястра, плошча якога — трынаццаць квадратных кіламетраў. Непадалёку знаходзіцца возера Мядзель і маленькае возера Баторын.
3 вяршыні кургана каля вёскі Мікольцы можна ўбачыць усе гэтыя азёры Нарачанскай групы.
170
Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр. На поўнач ад Нарачы іх налічваецца некалькі тысяч, і малых, і вялікіх. Усе яны ўзніклі дваццаць — дваццаць пяць тысяч гадоў назад.
Вучоныя лічаць, што магутны ледавік, насунуўшыся ў чацвёрты раз з гор Скандынаўскага паўвострава, пакрыў усю гэтую мясцовасць пластом лёду таўшчынёю ў сотні метраў. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні, гліну і пясок. 3 матэрыялаў, прыцягнутых ледавіком, утварыліся марэны — высокія грады абломкаў горных парод. Пры гэтым узгоркі чаргаваліся з глыбокімі лагчынамі.
Калі ледавік пачаў раставаць, частка вады затрымалася ў лагчынах і нізінах, утварыўшы азёры. У спадчыну ад ледавіка засталіся не толькі гэтыя блакітныя азёры, не толькі 171
шматлікія каменні, вялікія і дробныя, на палях Мінскай і Віцебскай абласцей, але і прыгожы, хвалісты рэльеф мясцовасці.
Марэнныя грады былі прыроднымі плацінамі, якія затрымалі расталую ваду ледавіка. Яны ўтварылі найболып буйныя азёры, у тым ліку і Нарач — «Беларускае мора».
ЯКУБ КОЛАС
Вясковая дарога
Вузкаю крывою стужкаю праходзіць меж палеткаў вясковая дарога. На кожным кроку разбілі яе калдабоіны; шчыра ўсыпаў пясок, багата на ёй камення. To ўзбяжыць яна на горку, то спусціцца ў лагчынку, цёмнаю норкаю марскане ў лес, пад стрэху хмурных ялін, абагне курган, узгорак, роўнаю палоскаю ляжа на полі, перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску, згубіцца тут на мінутку і потым зноў выскачыць у поле і зноў пабяжыць калясіць грудзі зямлі.
172
Люблю я гэту вузкую, гэту трасучую мужыцкую дарогу. Ідзеш адзін у полі па гэтай дарозе. Яркае сонца аблівае твар зямлі мяккім цёплым светам. Бугаркамі параскідаліся па небе хмаркі, як крыгі вясною; то круглыя, то пляскатыя, плывуць яны дзе чародкамі, адна за адною, а дзе адзінока ў адну старану неба і прападаюць на краі зямлі, усё роўна як уваходзяць у зямлю. Над полем кружацца жаваранкі; крычыць дзесьто ў небе коршун, трапечацца ястраб на адным мейсцу. А дарожка ўсё цягнецца і цягнецца, як разбэрсаны клубок ніцей, узбягае на горкі, абыходзіць балотцы. Ціха бывае часамі на гэтай дарозе! Рэдка праедзе тут панская брычка, запрэжаная параю або тройкаю добрых, сытых коней; калінікалі празвініць тут паштовы званок. Часцей сустрэнецца простая мужыцкая каламажка, каторую дробным трушком пранясе худзенькі мужыцкі конік, падымаючы пыл і пясок, насохшы
173
на сонцы, доўгім слупам; пратарахцяць драбіны сваімі рассохшыміся лёсткамі і скрыпучымі, даўно не еўшымі дзёгцю, калёсамі. Цэлы абоз фурманак праедзе ціхім крокам з бочкамі са смалою або вугаллем. Пройдзе мужыкпрацавік у лапцях з загарэлым тварам, на каторым відаць невясёлыя думкі; убогі, абвешаны торбамі, з расхлістанаю грудзінаю, у рванай адзежы...
А ўкруг, куды ні кінь вокам, параскідаліся нецікавыя абразы нашага роднага краю, чуцьчуць закрытыя туманам, як невясёлаю думкаю, — так знаёмыя, так поўныя ціхага, смутнага хараства. Там і сям чарнеюць бародкі і кудзеркі хваёвага лесу, раскіданага па краях поля; узгоркі, заросшыя маладым хвойнікам і купчастым ялаўцом. Цёмная ёлка, дзівам уцалеўшая ад рукі чалавека, нудна стаіць наводшыбе ад лесу і калыхае касматымі лапамі; кучка бярозак, лагчынкі, балотцы. А там — зялёная купа са174
довых дрэў панскіх садоў, багатая дваровая будова весела і горда выскачыць зза горак, чорнаю плямаю кінецца ў вочы мужыцкая вёска, хораша абрысуецца белы яблык царкоўнай вежы...
Усё гэта так знаёма, так блізка сэрцу беларуса!
Тэматыка чытання:
3 УСМЕШКАЙ I ЎСУР’ЁЗ...
He за трыдзевяць зямель Адплывае карабель, He за сінія нябёсы
Мы ляцім шукаць дзівосы,— Азірніцеся, сябры: Колькі цудаў на двары, Колькі ў наваколлі —
He злічыць ніколі!..
В. Зуёнак
ВАСІЛЬ ВІТКА Травінка
Чалавек пабудаваў горад. А каб яму нічога не замінала, пасек дрэвы, якія былі, зраўнаваў зямлю 175
і заліў асфальтам — вуліцы, двары і ўсе сцежачкі. От, думае ён, кругом харашыня і чысціня, як на стале, хоць кашу стаў і хлеб кладзі. Але нядоўга цешыўся чалавек такой харашынёй. Нідзе ні дрэўца, ні цянёчку, ні халадку. Hi ветрык не зашуміць у лісці, ні птушка не абзавецца.
Засумаваў чалавек. «Што рабіць?» — думае. Трэба саджаць дрэвы. Узяў рыдлёўку — грукаў, грукаў у асфальт, у камень — не можа прабіць ямачкі. Трэба машына. Прыкаціў машыну. Уключыў матор на ўсю магутнасць. Трасецца, калоціцца машына, грукаюць малаткі, крышацца стальныя свярдзёлкі — ледзьледзь прагрызаюць тую цвердзь. Змарыўся чалавек, знямогся, сеў адпачыць. Чуе — пад асфальтам нехта як бы ціхенька скрабецца. Ці не мышка? Падышоў, нахіліўся, аж гэта кволенькая зялёная травіначка.