Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь божы свет. 115 Канец лета Лецейка ты, лета, Гучна песня спета, Весела было. Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло. Цешыла ты дзетак, Ды ласкала гэтак — Матчынай рукой, Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевамгаласамі Ясных дзён тваіх. Мыла іх расою, Сонцавай красою Уцірала іх. Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю за край. Залатое лета, Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай!» 116 АРТУР ВОЛЬСКІ Чарнічка У засені сосен, Дзе мох ды іглічка, Расладаспявала Красунячарнічка. Калі на світанку He бачыла хмарак, Расой умывала Свой кругленькі тварык. А потым на сонейку Плечыкі грэла, Нібы негрынятка, Яна загарэла. Быў друг у чарнічкі — Зялёны лісточак. Схаваў ён яе Ад вавёрчыных вочак. Складала вавёрка Грыбы на палічкі, Але не прынесла Чарняўкічарнічкі. 117 I вожык праходзіў Сцяжынкаю блізкай. Павёў у паветры Кірпатаю пыскай. Але і яму, He мяняючы звычкі, Лісток не дазволіў Пакрыўдзіць чарнічкі. Шукала спажывы Мядзведзіца ўранку. I вось на чарнічную Выйшла палянку. Расселася, тлустая, Як сярод хаты. I сонца схавала Спіною кашлатай. Грабе сабе злева, Грабе сабе справа, I злева і справа — Мядзведжая страва. Няўжо для чарнічкі — Апошні дзянёчак? Ды не пахіснуўся Зялёны лісточак! 118 Ва ўвесь свой расточак Устаў абаронца... I вось ужо зноў Паказалася сонца. Ах, што за лісточак! Такі невялічкі, Мядзведзіцы нават He выдаў чарнічкі. Дожджыкава песня Еду, еду на кані я па белым свеце. — Дожджык, дожджык, секані! — дружна просяць дзеці. Памагчы я вельмі рад. Будзе ў вас парадак. Палію ахвотна сад, перайду да градак. Так прыемна абіваць летні пыл з лістоты. Толькі рэчку паліваць штось няма ахвоты. He канчаецца вада ў бочцысамалейцы. 119 Але сам я, вось шкада, не трымаю лейцы. Выбірае шлях каню фурман мой — вятрыска, то кіруе ў вышыню, то ганяе нізка. To пускае пакрысе, то засвішча пугай. I вязе мяне, нясе над усёй акругай. Шэры конік на бягу не трасе шматколку, толькі гойдае дугу — радугувясёлку. СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ Лета Прыходзіць лета звонкае Птушынаю гамонкаю, Над сінімі азёрамі Яно ўзыходзіць зорамі, А пахне медуніцамі I спелымі суніцамі. Прыходзіць лета сцежкамі 120 3 малінай, сыраежкамі, Частуе на пагорку Арэхамі вавёрку, На возеры, ля берага, Гукае зайца шэрага. Прыходзіць лета звонкае, Шуміць бярозкай тонкаю, Гамоніць лес густы, Дык не праспі і ты: У спёку або ў дождж Імчыся басанож... Куды ні глянь — усюды Цябе чакаюць цуды, Цябе чакаюць сцежкі I радасныя ўсмешкі, Лугі, лясы, палі I шчасце на зямлі. Дзяцел Я на елку палячу — I галінкі палячу: Дзюба ў мяне доўгая, Буду стукаць доўга я. Назіраю я гады, Як буяюць ягады: 3 журавін зрабіў каралі — 121 Журавы мяне каралі, А суніцы ледзь паспелі, Іх дразды скляваць паспелі. Я спалохаў іх як след, I прастыў птушыны след. Прахаплюся я са сну I на елку ці сасну Зноў на досвітку лячу — Дрэва хворае лячу. У лесе Хто, гуляючы па лесе, На высокі дуб палезе? Хто, прыйшоўшы у лясы, He заўважыць след лісы? Я на пень усеўся лысы, Бачу — тут гулялі лісы, Я на дуб узлезці б мог, Каб пад ім быў мяккі мох. Пад бярозаю ляжу I бярозавік ліжу: Смага паліць, а вады He знайсці, бо авады, Быццам хмара, наляцелі — Пухіры гараць на целе, Я другі адзену ўбор I пайду гуляць у бор. 122 ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ Лета У чэрвені — першым летнім месяцы — каласуе жыта, пачынаюць чырванець суніцы. Пахне мёдам канюшына. Змаўкаюць птушыныя спевы. У большасці лясных птушак вывеліся птушаняты. Клапатлівыя бацькі безупынна носяць у гнёзды чарвякоў, вусеняў, слімакоў, мушак. Нялёгка ім накарміць сваіх дзяцей. Сядзяць малыя ў гняздзе, шырока разявіўшы раты, і наперабой просяць есці. Толькі давай і давай! Надыходзіць ліпень. Ліпень у нас самы гарачы месяц. Гэта — сярэдзіна лета. Дні стаяць спякотныя. Высока ззяе ў ясным небе яркае сонца, і пад яго пякучымі праменямі млее зямля. У ліпені паспяваюць ягады — суніцы, чарніцы, маліны, парэчкі. Цвіце ліпа, грэчка. Пчолы напаўняюць свае соты духмяным мёдам. 123 За ліпенем наступае жнівень — апошні месяц лета. У жніўні пачынаецца жніво. 3 самай раніцы да вечара на шырокіх палях стракочуць жняяркі, камбайны: гэта механізатары ўбіраюць з палёў багаты ўраджай. У садах паспяваюць яблыкі, грушы, слівы. Сонечныя прамені ўжо не такія гарачыя: яны цяпер толькі грэюць, але не пякуць, як у ліпені. КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА Чэрвень і Сонейка Бегае Чэрвень з саменькага ранку і да вечара па садах, палях, лясах, і ні ўпынку, ні адпачынку яму няма. Усюды трэба паспець, усё дагледзець. He паспеў абабегчы ўсе сады, паглядзець, ці добрая завязь на дрэвах, як на поле пара: на жыта зірнуць, падрасціць лён, каб даўжэйшы рос, папрасіць Ветра, каб прыгнаў хмару з дажджом ды астудзіў ад спякоты зямлю... 124 А тут яшчэ трэба ў лес завітаць, дагледзець сунічкі, павярнуць іх да Сонейка, каб сокам наліваліся. А Сонейка ўжо на схіле, хутка і вечар... — Ох, які кароткі дзень! — скардзіцца Чэрвень. — Сонейка, памажы мне, свяці даўжэй. Сонейка слухае Чэрвеня і кожныя суткі ўсё болей прыбаўляе дня. Чэрвень за дзень усюды пабывае: паглядзіць, як у лесе даспяваюць сунічкі, загляне ў вожыкаву схованку, пацікавіцца, як гадуюцца малыя важаняткі, і ў гнёзды птушыныя зазірне. Так за турботамі не заўважае, як бяжыць час. I вось чутна, як звіняць на лузе косы, пачалася касавіца... Новыя клопаты ў Чэрвеня. — Сонейка, будзь ласкава, прыбаў яшчэ дня! Людзям сена трэба высушыць, — просіць зноў Чэрвень. Сонейка слухала Чэрвеня, прыбаўляла дня, прыбаўляла ды і перастала. 125 — Усё! — кажа. — Болей не Mary прыбавіць ні хвілінкі... Ночка крыўдзіцца, зусім кароценькая стала. He паспее згаснуць неба на захадзе, як ружавее на ўсходзе! — I за гэта дзякуй! — кажа Чэрвень.— I так ты мне памагло. Я і садавіну падгадаваў, я і жыта выкаласіў, і лён падрасціў, і ягады сокам наліў... I шмат іншай работы зрабіў. He сорам майму брату Ліпеню будзе ў вочы глянуць. Вось чаму ў Чэрвеня самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Гэта Сонейка дружыць з Чэрвенем і памагае яму. 126 3 клас Тэматыка чытання: 3 КРЫНІЦ НАРОДНЫХ... Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына... Я. Купала БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІ Зімовыя песні На новае лета... На новае лета Радзі, Божа, жыта, Шчодры вячор, Багаты вячор! Жыта, пшаніцу, Усяку пашніцу, Шчодры вячор, Багаты вячор! Дай табе, Божа, Пане гаспадару, Шчодры вячор, Багаты вячор! 127 Піва варыці, Сынкоў жаніці, Шчодры вячор, Багаты вячор! Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці, Шчодры вячор Багаты вячор! Залезь на баляску I дастань каўбаску, Шчодры вячор, Багаты вячор! Стань на драбінку I дастань сланінку, Шчодры вячор, Багаты вячор! Кошычак маку Да таго прысмаку, Шчодры вячор, Багаты вячор! Там за садамі травамурава... Там за садамі травамурава, Шчодры вячор, багаты вячор! 128 На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцерусілі залаты росы. — Ідзі, Ганначка, пазбірай росы I купі сабе трое надоб’е: Перша надоб’е — медзяны кубак, Друга надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку. Узышло, узышло тры месяцы... Узышло, узышло тры месяцы... Гэй, каляда, каляда! Тры месяцы, ўсе тры ясны. Было ў маткі тры сыночкі, Паўставалі, паўмывалісь, Паехалі аж на места. А на месце тры таночкі, Тры таночкі, усе дзявочкі: Адзін любіць берасцянку, Другі любіць кабрынянку, Трэці любіць камяньчанку. 5 Зак. 2082 129 Ой, пад вярбою, пад зеляною... Ой, пад вярбою, пад зеляною, Святы вечар! Ой, там стаяла мужаў грамада, Мужаў грамада, вяліка рада. — Станьма мы, братцы, у вяліку раду, Пастройма мы, братцы, залаты човен, Леньмапаленьма да свайго пана. А наш бо пан — слаўны багатыр, Слаўны багатыр, дорага плаціў, На месяц плаціў па сто чырвоных, Па сто чырвоных, па вараным кані. На тым кані залатое сядло, А на тым кані залата грыва, Залата грыва персцень укрыла. На тым сядле пышнае дзіця, Пышнае дзіця — малады Іванка. Гогого, каза Гогого, каза, Гогого, шэра! Паварачайся, He забывайся. 130 To на ножанькі, To на рожанькі, To на капыцікі Залаценькія. Павярніся зграбна, Павярніся складна, Кажы, дзе хадзіла? Дзе што рабіла? Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць, А дзе пагайсае, Там павылягае. Дзе каза бывае, Там шчасце вітае, А дзе не бывае, Там яно мінае. Веснавыя песні Вясна красна... Вясна красна, Што ж ты нам прынясла? 3 пунькі сянцо Вынесла, вынесла. 3 току саломку Вытрасла, вытрасла. 131 3 клеці зярно Вымела, вымела. На гары бабкі Сядзелі, сядзелі, Кулаком зямлю Калацілі, калацілі. Да нявехначак Судзілі, судзілі. — Ой, мая ж нявехна Дурмідурак, дурмідурак, Зімку прала, — Усё спала, усё спала. Кросна ткала, — Драмала, драмала. Вось мая дачушка Разумна, разумна, Зімку прала, — He спала, не спала, Кросна ткала, — Ляшчала, ляшчала. ляцела сойка цераз чыста поле... А ляцела сойка цераз чыста поле, Вясна красна, дзень цёплы! Ды яна схапіла Іванаву жонку. 132 А бяжыць жа хлопчык, шапку зняўшы, Шапку зняўшы, галаву задраўшы. — Сойка, сойка, аддай маю жонку. Мая жонка тонкая пралля, Тонкая пралля, звонкая ткалля. Тонка прала, беленька бяліла, Кашулечкі шыла і мяне любіла. Жніўныя песні Наш гаспадар маладзенькі Наш гаспадар маладзенькі, У яго конік вараненькі. Прыпеў: Ой, люлі, люлі, люлі, Ой, люлі, ой, люлі. Ён ўсё поле аб’язджае Да й на жнейкі паглядае. Прыпеў. Ой вы, жнейкі маладыя, Вашы сярпы залатыя. Прыпеў. Паспрыялі да вы полю, Да і жыту ядраному. 133 Прыпеў. Да і жыту ядраному, Да і коласу налітому. Прыпеў. Закракатала шэра вутанька на рацэ... Закракатала шэра вутанька на рацэ — Заплакала родна матулька па дачцэ. — He плач, родна матулька, па мне. Мамка, пойдзеш у чыста поле авёс жаць, А я пайду на сіне мора хусты праць. Ранняю, вячэрняю зарою Да й сайдуцца нашы галаскі з табою. ЛЕГЕНДЫ Адкуль пайшлі беларусы Калісьці жыў чалавек па прозвішчы Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына запамятаваў, які быў на паляванні. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.