• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016
    52.36 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    63
    хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
    — He плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
    — Ой, Пеценька, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў. Мядзведзь гнаў — не выгнаў.
    — А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.
    Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе, кукарэкнуў, а потым як закрычыць:
    Я — пятухчабятух, Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах. Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
    А лісічка ляжыць ды кажа:
    — Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
    Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць:
    64
    Я — пятухчабятух, Я — пявунлапатун, На кароткіх нагах, На высокіх пятах.
    Нясу касу на плячы, Хачу ліску засячы.
    I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка і дзверы зачыніў за ёю.
    I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
    Апрацоўка Я. Коласа.
    Зайчыкі
    Селі два зайчыкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.
    А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:
    — Пюліп! Пюліп!
    А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.
    3 Зак. 2082
    65
    Яшчэ далей зязюлька кукуе.
    Ну так ясна, цёпла, весела!
    Але нявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.
    — Ох, якая горкая долечка Hama, — кажа адзін зайчык. — Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.
    — А колькі ў нас ворагаў? Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў!
    — Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкідрапежнікі — каршуны, совы, пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.
    — I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў? Чым ратаваціся? Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды — наша шчасце, а не выбавяць — прапала наша шкурка!
    I заплакалі горкенька зайчыкі. Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.
    — Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык. — Ніхто
    66
    не баіцца нас, — ну, ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся.
    Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора. Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражка падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць — скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.
    — Эге, — кажа адзін зайчык, — ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць.
    Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад.
    Апрацоўка Я. Коласа.
    Вол і асёл
    Жылі на адным двары вол і асёл. Вол рабіў цяжкую работу — у ярме хадзіў, асёл толькі калінікалі гаспадара ў вазку вазіў.
    Вось аднаго разу прыйшоў з работы вол, цяжка ўздыхнуў.
    — Чаго ты, вол, уздыхаеш? — пытаецца асёл. — Мала сена гаспадар падкінуў, ці што?
    67
    — He, брат асёл, — адказвае вол, — сена не мала. Ды ўспомніў, што і заўтра цаліну араць трэба. А гэта, браток, не песні табе спяваць — іа, іа...
    — Э, — кажа асёл, — нас, аслоў, дурнямі лічаць, а ты яшчэ дурнейшы, дык і цягнеш сваё ярмо дзень пры дні.
    — А што? Ты за мяне пацягнеш?
    — Яшчэ чаго захацеў! — сказаў асёл. — Хопіць мне і калёс.
    Вол махнуў хвастом:
    — Ат, не можаш памагчы, дык лепш памаўчы.
    Асёл памаўчаў, а потым зноў за сваё ўзяўся:
    — Хочаш, навучу цябе, як ад ярма выкруціцца?
    Вол натапырыў вушы, зацікавіўся:
    — Ну, ну, навучы, брат асёл. Хоць бы дзеньдругі ў хляве адстаяцца ды адляжацца.
    — Заўтра, як выведзе цябе гаспадар з хлява, вазьмі ды закульгай, скачы на трох нагах. Вось ён і не паедзе араць на табе.
    68
    Ну, вол так і зрабіў, як асёл навучыў.
    Паглядзеў назаўтра гаспадар на кульгавага вала, пачухаў патыліцу:
    — Што ж рабіць? Ці не запрэгчы асла? Ён, відаць, выгуляўся, у хляве стоячы.
    I запрог гаспадар асла ў плуг.
    Нездарма ж кажуць: «Навучыў на сваю галаву!»
    СКОРАГАВОРКІ
    Твая маці й мая маці Пяклі булкі ў адной хаце. Каток нітак клубок Закаціў у куток.
    Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і малым Пракапяняткам.
    Прыручыць сароку — Адна марока, А сорак сарок — Сорак марок.
    Рак улез у лак —
    I блішчыць ад лаку рак.
    Лезь, залезь, Залезшы, злезь.
    69
    Тэматыка чытання:
    СНЕГ ІСКРЫЦЦА ПАД НАГАМІ...
    У зімы тры сыны, Снежань, студзень, люты. Як адзін — усе яны У ільды закуты.
    Снежань снежыць — Вецер смешыць.
    Студзень студзіць — Буры будзіць.
    Люты сцюжамі лютуе — Ад вясны снягі вартуе.
    Л. Пранчак
    ЯНКА КУПАЛА
    Зімой у лесе
    I лягла ж цішына
    У бары за гарой, —
    Каб дравінка адна
    Хоць кіўнула сабой.
    Снег пушаны залёг
    На галінах сасон,
    I чарнобель, і мох Атуліў сабой ён.
    70
    Сокат птушак замёр,
    Як бы поўнач была,
    Адно свісне тапор
    Ды зазвоне піла.
    Гэта сілу сваю
    Так прабуе мужык;
    Рухнуў дуб на зямлю,
    Як магуч і вялік...
    Далей — глуш, цішына
    У бары, за гарой, —
    Каб дравінка адна
    Хоць кіўнула сабой.
    ЯКУБ КОЛАС
    Зіма
    Эх ты, зіманьказіма!
    Непагодная была:
    Hi праехаць, ні прайсці, Hi коніка правесці!
    3 народных песень
    Крэпка скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень. Вымерзлі лужынкі, высахла гразь; халодная кара лёду легла на рэкі і азёры. Цвёрдую пасцельку прыгатаваў мароз для мяккага белага снегу.
    — 71 —
    Чакае ўсё гэтага снегу, каб закрыцца хоць гэтай халоднай коўдрай ад пякучага марозу.
    Вось падуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым, халодныя, непрыветныя, і завалаклі ўсё неба. Вось, ціха лётаючы па ветру, закружыўся белы, лёгкі пушок, камячок снегу, перавярнуўся некалькі разоў, памкнуўся з аднае стараны ў другую, як бы выглядаючы лепшае месца, і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя, халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. I як жа многа іх закружылася ў небе! Аж пабялеў воздух, і белая сетка сплятаецца з іх. Валяць і валяць белыя сняжынкі; адзін аднаго пераганяюць гэтыя харошанькія камячкі, злепліваюцца ў паветры і кладуцца на зямлю. Борзда бялее зямля. Снег роўнаю пялёнкаю кладзецца на хаты, на гумны, на парканы, на платы, на шулы, на ўсё, што ні сустрэне прад сабою.
    72
    Назаўтра, праз ноч, выходзіш на двор. I пазнаць трудна божы свет: так адмяніў яго снег! Гляньце на шулы! Дапраўды, аж смешна: стаяць усе ў рад і ў кожнай наверсе па белай шапцыкучомцы; стаяць, пазіраюць, усё роўна як у госці прыйшлі. На стрэхах ляжыць цэлы слой снегу, як хто палотны парассцілаў. Куды ні кінь вокам, усюды бела і бела, аж вочы адбірае. Вунь стары лес. Адзеўся, прыбраўся, як у свята, і глядзіць, як немаведама хто. Проста дзіваў натварыў гэты снегжартаўнік: цэлае войска прывёў за ноч старых баб і дзядоў!
    Прыціхла рэчка, і закрыў яе зусім снег, так што і берагоў не відаць. Усюды, куды ні глянь, адна белая пялёнка снегу. I луг, і поле, і горкі — усё засыпана белым халодным пухам.
    Весела выскачылі на вуліцу з хаты дзеці. Рады яны першаму снегу. Бегаюць, крычаць, пхаюць адзін аднаго ў гурбы, кідаюцца снегам. Але з зімою малыя жарты: шчыпне яна 73
    і за hoc, за вушы, і бягуць дзеці з двара ў хату.
    — На печ лезьце! — крыкне на іх бацька ці маці.
    Два маразы
    Гулялі па полі два маразы, два родныя браты: мароз Сінінос і мароз Чырвонынос.
    Гуляюцьпагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч яснаяясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.
    — Эге, — кажа мароз Сінінос, — усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.
    — Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху, — адказвае мароз Чырвонынос.
    Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі кало
    — 74 —
    дзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
    — Стой жа, брат, — сказаў мароз Чырвонынос. — Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
    I пабеглі яны зноў у поле; стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.
    Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою.
    У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
    — Ну чакайце ж вы, — кажа мароз Сінінос. — Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
    I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сінінос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сінінос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў. А мароз Чырвоны
    75
    hoc дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
    — Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы б’е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
    — Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
    Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвонынос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух. А мароз і ўзрадаваўся: залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць.
    Зрабіўся кажух белы, як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.
    — Эге, браток, дык ты тут!
    Узяў пугаўё ды як стаў малаціць — ледзь жывы выскачыў мароз Чырвонынос ды драла ў лес.
    Узлаваўся мароз Чырвонынос на селяніна, але ніякай рады даць яму
    не можа.
    76
    ЗМІТРОК БЯДУЛЯ Сняжынкі
    Сняжыначкіпушыначкі Ляцелі матылькамі, Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі.
    Зіхцеліся, мігцеліся У розныя калёры.
    Драбнюткія, пякнюткія, Як зоранькі, як зоры.
    Насіліся, кружыліся Над ціхімі палямі.
    Даліначкі сняжыначкі Пакрылі дыванамі.
    Над елкамі, над хвойкамі Спявалі песнібаі: «Мы хатачкіпалатачкі Будуем тут у гаі.
    Маленькія, міленькія, Дзіцяткіптушаняткі, Ляціце вы, скачыце вы У светленькія хаткі!
    77
    Вушастыя, пушыстыя, 3 драцінкамівусамі Вы, зайчыкімалойчыкі, — У хаткі к нам таксама!»
    Сняжыначкіпушыначкі Спявалі песнібаі:
    «Мы хатачкіпалатачкі Будуем тут у гаі».
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ Завіруха
    У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе, I спеў ліецца ўсё мацней, — Гулянку справіў пан Падвей. У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе. Ўскіпела снежнае віно, I белай пенай мкне яно.