31 ябеда. Былі нейкія дзве праўды, у якіх хлопчык заблытаўся. Усё ж Антось болып верыў дарослым. Пасля размовы з бацькам ён супакоіўся, павесялеў. Правёў бацьку, дачакаўся маці, пагуляў на дварэ, вывучыў урокі... I толькі позна вечарам, калі ляжаў у ложку і думкі яго пачыналі блытацца, пераходзячы ў сон, ён здрыгануўся. Заўтра трэба ісці ў школу. Як быць? Як размаўляць з усімі? Антось успомніў твар Аксаны, якая яму вельмі падабалася і зза якой заўсёды карцела вылучыцца перад астатнімі, успомніў насмешлівы Казіміраў твар, і яму, як ніколі, захацелася пасапраўднаму пасябраваць з Казімірам... He маючы болей сіл разбірацца ў гэтых супярэчнасцях, хлопчык перавярнуўся на жывот, уткнуўся тварам у падушку і ціха заплакаў. 32 ПРЫКАЗКІ Добра таго хваліць, хто хоча ўсё ведаць. У каго веды — у таго і сіла. Сказаць лёгка, ды зрабіць цяжка. Хочаш многа знаць, трэба мала спаць. Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем. He той шмат ведае, хто доўга жыў, а той, хто шмат вучыўся. Тэматыка чытання: МЫ HE ЗАЎВАЖЫАІI САМІ, ЯК ВОСЕНЬ ПА ЗЯМАІПАЙШАА... Сляды гарачыні Яшчэ на тварах носім, Ды паплылі ўжо дні У залатую восень. Самотны крык гусей Даносіцца зпад воблак. У асмужанай красе Твой бачу, восень, воблік... П. Панчанка 2 Зак. 2082 33 ЯКУБ КОЛАС Восень (Скарочана) «ПрыйшоўПятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два». Так кажуць людзі, бачачы чуць відны паварот ад лета к восені. Луг ужо скошаны. Дзе яшчэ нядзельку таму назад калыхаліся высокія зялёныя травы, блішчалі кветкі, над каторымі з такімі вясёлымі песнямі лёталі работніцыпчолкі, збіраючы мядок, — там цяпер пуста. Адны толькі дзябёлыя стагі, як вежы, параскідаліся па грудочках то тут, то там. Буслы даўно пазляталі з гнёздаў і ходзяць стадамі па лузе або кружацца высокавысока ў небе, усё роўна як радзяцца яны перад далёкай дарогай. Жыта на полі зжата і звезена; авёс і ячмень сабраны. Толькі дзенідзе жаўцее чыянебудзь палоска позняга аўса ці ячменю, ды пачарнеўшыя лапінкі спелай грэчкі чакаюць серпа. 34 Картафлянік на картофлях павяў, апусціў сухое лісце; адны толькі голыя цыбуры тырчаць, як палкі. Глуха і нудна на полі. Ужо не чутно спакойнае гаворкі ціхага ветру з каласкамі збожжа. Толькі ржышча — кароткія пянёчкі жыта, аўса, ячменю і пшаніцы — гаворыць, што тут яшчэ нядаўна красаваліся пасевы. Ужо не трапечуцца ў небе над полем жаваранкі з мілымі песнямі. Прайшла вясёлая пара лета, усё адцвіло, адкрасавала. Усюды, куды ні глянь, накладае восень свой след, сваю руку. Толькі кароўкам і авечкам болып стала прастору на зжатым полі. А глянеш на лес! Ці той гэта лес? Як адмяніўся ты, чорны, высокі, чуцьчуць засланы сінім туманам, далёкі лес! Яшчэ так нядаўна зваў і клікаў і цягнуў к сабе ты ў гарачы летні поўдзень пад свой цень... Тысячы галасоў усякіх птушак, вясёлы іх шчэбет рассыпаліся ў тваім гушчары, і ціхі спакой навяваўся на 35 душу тваею доугаю, густою моваю, лепетам тваіх лістоў і галін. Эх, гутарлівы лес! Люблю я цябе, люблю твой шум, халадок тваіх лістоў і твой здаровы смаляны запах. А цяпер ціха і глуха і ў лесе. Птушкі перасталі спяваць, лісце пажоўкла і патроху асыпаецца на дол. Сонца не грэе так ярка, як, бывала, улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй і ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей і часцей засцілаецца хмарамі. Невясёла пазірае яно, засланае смутнымі хмаркамі, як зааранае поле. Туманы закрываюць ад вачэй божы свет. Дробны дожджык сеецца, як скрозь сіта. Нудна і непрытульна выглядае ўсё ўвосень. СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ Лістапад Пэўна, сонца знемаглося, Адпачыць пайшло за хмары, I паўзе павольна восень Па іржышчы і папары. I ад холаду рабіна Чырванее, нізка гнецца. 36 Паляцелі гусі клінам, Каб у выраі пагрэцца. Сыплюць лісцікі бярозы, Стала ветрана і суха — Недалёка ўжо марозы, I снягі, і завіруха. РЫГОР БАРАДУЛІН Як восень дрэвы ашукала Вяслуюць крыламі буслы, Плывуць, плывуць над светам. Атаваю, Іржышчам злым Пайшло упрочкі лета. Свае ўладанні На зары Абходзіць восень важна, Заходзіць у лясы, Бары Ды ціха дрэвам кажа: — Паабшарпаліся зусім, Апратка ў вас старая, На сонцы выцвіла. 37 Усім Я вам зычліва раю: Хутчэй скідайце лахманы, Азябнеце ў тумане! Я ж прынясу вам без маны Навюткае убранне. Усю зіму Сястра вясна За морам кросны ткала, I з раннім выраем яна Тканіну пераслала. Спяшаў, ляцеў Да гнёзд сваіх Гарласты гурт грачыны, Аднак не мог забраць усіх Сувояў зеляніны. Я запрагу вятроў I ўраз, Ледзь толькі сонца ўстане, — 3за мора прывязу для вас Навюткае убранне... Гарыць агонь Па ўсёй зямлі. На возеры, Ў канаўцы — Кляны 38 Сям’ёю пачалі Маўкліва распранацца. I ясень Прыклад даў вярбе. Рабіны сумавалі, Адно пакінулі сабе Гарачыя каралі. Дрыжыць: — He трапіць у бяду б! — Асіна ўся ад страху. I расшпіліў Плячысты дуб Цяжкую апранаху. Адкуль узяўся той вятрэц, Як ухапіў за полы. Дубтугадум, Стары мудрэц, Стаяць застаўся голы. У восені Зашмат турбот I ніякой падмогі. Пакуль праверыла Ўмалот, Паразмяла дарогі... 39 Пакуль яна Знайшла вятроў — Пасліся ў лузе недзе, — Пакуль запрэгла, — 3за лясоў Мароз са снегам едзе. УЛАДЗІМІР ЯГОЎДЗІК Баравік Такое ўжо яно, шчасце грыбніка: чым на руцэ цяжэйшы кошык, тым лягчэй і весялей яму ідзецца. Апусціцца над лесам дождж, прамочыць апранахі да апошняй ніткі, а вопытны грыбнік усё роўна не спяшаецца, не ўцякае дахаты. Ходзіць нячутна паміж дрэў і наспеўвае паціху дзіўную песеньку, якую даўнымдаўно склалі нашы мудрыя дзяды: А грыб баравік Над грыбамі палкавік: Загадаў усім грыбам На вайну ісці! Слухаецца маленькі грыбны народ свайго камандзіра. Зноў ата 40 куюць кошык лісічкі, а за імі — сыраежкі і грузды. Толькі паспявай адбіваць паклоны. А што сам баравікпалкавік, знакаміты грыбны ўладар? Ён не спяшаецца ў палон, моўчкі цікуе за табой з нейкай схованкі, прыглядваецца, які ты ўважлівы і пільны. Быццам строгі экзамен прымае: як завуцца белыя грыбыбраты? Хто за кім і дзе ўладарыць у грыбным царстве? Дык слухай, запамінай, дружа, потым не раз табе яшчэ прыдасца. Першымі ў чэрвені з’яўляюцца каласавікі — яны растуць, калі цвіцекрасуе жыта. Потым разам з пачаткам жніва ў барах высыпаюць жніўнікі. А восенню, у верасні і кастрычніку, калі ападае лісце, грыбнікоў радуюць крамяныя прыгажуны лістападнікі. Так, усе яны родныя браты, хоць растуць у розныя поры года і часта не падобны адзін на аднаго. — 41 — I колерам капялюшыка, і памерам ножкі. Самыя раннія белыя грыбы, як яшчэ інакш называюць баравікі, сустракаюцца ў дубровах. I капялюшыкі, і ножкі ў баравікоўдубровікаў пафарбаваны ў аднолькавы светлы колер. У бярозавых гаях растуць каржакаватыя баравікі з самавітымі карычневымі капелюшамі. У яловым лесе, сярод бруснічніку і шапак моху, хаваюцца ад людскога вока самыя высокія з братоўуладароў. А ў сасновым бары гаспадараць баравікічорнагаловікі. Вось бачыш, дружа, які выбар — на любы густ. I які б цяжкі ні быў кошык, памятай: Грыбнік без баравіка — што салдат без медаля. Жураўлі «Курлы!.. Курлы!.. Курлы!..» Быццам дзесьці высокавысока пад — 42 — аблокамі зайгралі звонкія срэбныя трубы. Ды не дзве і не тры, а сапраўдны аркестр. Так пераможна трубяць у гонар вясны шэрыя жураўлі, якія спяшаюцца да родных гняздоўяў. Жураўлі, ці журавы, як яшчэ іх называюць, надзвычай прыгожыя птахі. Усе як адзін рослыя, дужыя, самавітыя. I бадай найлепшыя танцоры ў птушыным свеце. Асабліва хораша яны танцуюць на світанні, калі ўзыходзіць сонца. Прыляцяць на ціхую балацявіну, збяруцца ў карагод і пускаюцца ў скокі, падпяваючы сабе гарэзлівым курлыканнем. А колькі ў тых скоках весялосці! Жураўлі то кланяюцца адзін аднаму, то распускаюць крылы, то ходзяць упрысядкі, то бегаюць навыперадкі. Птушыны цырк дый годзе! Убачыць зблізку жураўлёў няпроста, бо яны жывуць на глухіх балотах. Гнёзды свае ладзяць сярод травы, на высокіх сухіх купінах. Звычайна жураўліха адкладвае ў гняздо 43 два яйкі. Калі птушаняты праклюнуцца і падужэюць, бацькі вучаць іх знаходзіць пад мохам чарвякоў, жучкоў, лавіць у вадзе жабак, іншую дробную жыўнасць, паказваюць, як лаўчэй скакаць з купіны на купіну, хавацца ад шматлікіх ворагаў. Асабліва нялёгка даводзіцца маладым жураўлям пазней, калі ў іх адрастуць крылы. Тады бацькінастаўнікі ні хвіліны не даюць ім спакою — прымушаюць махаць крыламі, падскокваць угору, пералятаць з аднаго месца на другое. Такая штодзённая фізкультура не праходзіць марна. Мінаюць тыдні, і ў жніўні падлёткі становяцца на крыло — падоўгу крыляюць у небе. Але абавязкова пад пільным вокам вопытных птахаў. Старыя жураўлі паказваюць маладым розныя паветраныя манеўры, вучаць ляцець клінам, выконваць загады важака. Неўзабаве суровы экзамен — вырай у цёплыя заморскія краіны. Надыходзіць восеньскі дзень, і гас 44 падары балотных абшараў выпраўляюцца ў далёкае падарожжа. Ляцяць яны высока, імкліва, кідаючы развітальныя крыкі: «Курлы!.. Курлы!.. Курлы!..» Услухайся ў гэта самотнае курлыканне, дружа, і ты, мабыць, пачуеш, як важак чарады гукае: «Кірыла! Кірыла! Кірыла!..» А журавель, які ляціць апошнім, яму адказвае: «Скрывіў! Скрывіў!..» I проста на вачах выцягнуты ў раўнюткія шнуры клін паварочвае ўбок ці зусім распадаецца. Наперадзе — няблізкі шлях. Нельга памыляцца ў пачатку дарогі! Колькі хвілін птахі ляцяць моўчкі, потым зноўку збіраюцца ў свой дзівосны клін. ПЯТРУСЬ БРОЎКА Песня хлебу Радуюць сэрца Збожжа і травы, Дзень мой праменны, Дзень мой ласкавы. 45 Водар хваёвы, Сіняе неба, Кожнае ранне Рады я хлебу. Рады я ўсходам Веснімі днямі I як гамоніць ён каласамі. Болыпай не маю Сёння патрэбы — Кожнае ранне Рады я хлебу. РЫГОР БАРАДУЛІН Загадкі на градках У гародзе каля градак Шмат цікавых ёсць загадак. Той, хто градкі даглядае, Той загадкі адгадае. От бабуля важна села I глядзіць навокал смела. У зямлю схавала лапаць. Як зачэпіш, Будзеш плакаць. Гэта злосная бабуля Называецца ... . 46 У бабулі родны брат Ласкавейшы быццам. А да слёз давесці рад Так, як і сястрыца. Ты не вельмі плач, сынок, Калі шчыплецца ... . He сыдзе з месца Hi на крок, Зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок Зялёную чупрыну. Ды выцягнуць з пярыны — Пачырванее небарак.