Дзяўчынка думалавыбірала ўвесь вечар і потым, у ложку, засынаючы, таксама думала. Ад гэтага ёй прысніўся сон. Прысніўся заліты сонцам, запоўнены птушыным спевам празрысты летні дзень, поплаў, які нагадваў дарагі стракаты дыван, — столькі на ім было кветак... I калі яна, босая, лёгкая, ступала па гэтым мяккім дыване, кветкі схіляліся да яе і хваліліся кожная сваёй прыгажосцю. Вядома, гэта быў сон, таму кветкі і маглі размаўляць. Галасы іх 19 пераліваліся ціхім журчаннем ручайка, ранішнім жаўруковым спевам, лёгкім пошумам ветрыку, які забаўляецца з маладой лістотаю... Пунсавелі красуні ружы і стараліся прыхаваць пад лісцем свае шыпулькі; звінелі, бы нанізаныя на нітку парцалянавыя званочкі, бялюткія ландышы; выхваляліся адзін перад адным смешныя таўстуны цюльпаны самых розных колераў; надуваліся ад гонару таўсташчокія півоні; разбегліся і застылі па ўсім поплаве бесклапотныя рамонкі; сінелі між імі маўклівыя сціплыя незабудкі, сонтрава і «цвяток» яе, Марыйчынай, радзімы — непаўторная валошка... Дзяўчынка слухала, любавалася кветкамі і аніяк не магла выбраць лепшае. Гэтая прыгожая, а паглядзіш — другая яшчэ прыгажэйшая... Раптам яна пачула меладычныя, танюткія і чыстыя, як перазвон крышталю, галаскі. Дзяўчынка агледзелася. Ах, яна нават не заўважыла, што наступіла на цэлую — 20 — сямейку непрыкметных сярод гэтай раскошы колераў і пахаў звычайных маргарытак! Цяпер яны, прымятыя, падымаліся з зямлі, атрэсваліся, распраўлялі пялёсткі і лісточкі, падстаўлялі сонцу свае беларужовыя вяночкі з жаўтком пасярэдзіне. Яны гаварылі так ціха, што дзяўчынцы, каб пачуць іх, давялося прысесці і нагнуцца ледзь не да зямлі. — Каб толькі гэтая дзяўчынка захацела паслухаць нас! — сказала адна з кветак, і Марыйка, як гэта бывае толькі ў снах, чамусьці адразу зразумела, што гэта нямецкая маргарытка. — Каб дала нам хоць крышачку ўвагі! Можа, тады яна выбрала б нас? Мы ніколькі не горшыя за іншыя кветкі. Гэта ж акурат мы здавёндаўна прыносім дзецям і дарослым радасць, стараючыся прадказаць іхні лёс. Можна загадаць любое жаданне, потым абрываць па чарзе пялёсткі, і тое слова, пры якім будзе абарваны апошні — 21 — пялёстак, і павінна азначаць: збудзецца ці не збудзецца жаданне. — Гэта праўда, — азвалася другая кветка, і зноў Марыйка адразу зразумела, што гэта маргарыткафранцужанка. — Мы цвіцём з ранняй вясны да позняй восені, і няма ў свеце краіны, дзе нельга было б нас сустрэць, дзе не варажылі б на нашых пялёстках! Я таксама расказала б гэтай дзяўчынцы, як яшчэ ў старадаўнія часы рыцары дарылі нас сваім дамам і на стужках, якімі абвязвалі букеты, рабілі такія надпісы: «Кожная кветка мае сваю вабнасць, але калі б мне прапанавалі на выбар адразу тысячу кветак, усё адно я выбраў бы толькі маргарытку!» — А я расказала б дзяўчынцы, — падхапіла кветкаграчанка, — што нашая назва «маргарыткі» пайшла з грэчаскай мовы і азначае «жамчужыны». I гэта нас апяваў паэт, сцвярджаючы, што мы, незлічоныя белыя кветачкі, рассыпаныя па зялёным лузе, — здаёмся сапраўднымі жамчужынамі! — 22 — — А я, — умяшалася кветкаітальянка, — распавяла б дзяўчынцы адну з самых прыгожых легендаў пра нашае паходжанне. Вядома, што вялікае сонца больш за ўсё на свеце любіць кветкі, клапоціцца пра іх, песціць, як дзяцей... А кветкі карыстаюцца гэтым і заўсёды аб нечым у яго просяць: адны хочуць быць болып буйнымі, другія — болып духмянымі, трэція — мець прыгажэйшыя пялёсткі... I толькі мы, маргарыткі, ніколі ні аб чым не прасілі, заўсёды адчувалі сябе шчаслівымі, такімі, як стварыў нас Бог. Болып за ўсё мы радуемся, калі нас зрываюць дзеці, гуляюць з намі. I ў падзяку за нашую сціпласць сонца цалуе нас, пакідаючы свой знак — жоўтую плямку пасярэдзіне белых пялёсткаў. — Я расказала б дзяўчынцы, — прамовіла кветкааўстрыйка, — што выява букеціка маргарытак ёсць нават на мармуровым помніку. Ён узведзены ў памяць аўстрыйскай імператрыцы Лізаветы, якая заўчасна — 23 — загінула, а маргарыткі — сімвалы яе дабрыні і сардэчнасці. — Я, — сказала кветкаанглічанка, — радуюся таму, што гэтая дзяўчынка наступіла на нас. У Англіі і цяпер існуе звычай: калі наступіш на дванаццаць маргарытак адразу, вясна надыдзе раней. — I ў Скандынавіі мы служым прадвесніцамі вясны і аднаўлення жыцця, — падтрымала шведская кветка. — Менавіта ў Швецыі ўпершыню быў наладжаны збор ахвяраванняў для хворых на сухоты, а кветкай, якую даравалі кожнаму, хто рабіў грашовы ўклад, былі выбраны мы, маргарыткі! — А я, — абазвалася апошняя кветка, — расказала б дзяўчынцы пра нашую агульную з ёю цудоўную і нешчаслівую радзіму. Я расказала б, як яшчэ са старадаўніны тапталі мяне чужацкія коні і людзі, як з веку ў век вострыя сохі і плугі падразалі разам з дзёрнам мае карані, і я, як і іншыя кветкі і травы, угнойвала глебу; рас 24 казала б, як паласавалі мяне цяжкія жалезныя гусеніцы цягачоў і танкаў і як вырывалі, перамешвалі мяне з зямлёю разрывы бомбаў і снарадаў; расказала б, як прысыпала мяне смяротным радыяцыйным попелам і брудам... I ўсё ж я выжыла! Нездарма ў нашай мове я завуся стакротка. Я зноў расту паўсюль, дзе толькі могуць умацавацца карані, і я хачу, каб бегалі па мне басанож, каб зрывалі мяне і варажылі на маіх пялёстках шчаслівыя дзеці, хачу радаваць вочы і адаграваць душы дарослых... Марыйка прачнулася. Яшчэ нейкі час у яе вушах адгалоскам звінелі ціхія крышталёвыя галасы, а перад вачыма стаялі беларужовыя зорачкі з жоўтымі пячаткамі пасярэдзіне. Яна ўжо ведала, якую кветку будзе маляваць. Памылка — Сягоння, Аксана, ты не зусім цвёрда ведаеш правілы, таму і памыляешся ў напісанні слоў, — сказаў — 25 — Максім Раманавіч, добразычліва паглядаючы на светлавалосую дзяўчынку, якая стаяла каля класнай дошкі і асцярожна трымала ў пальцах доўгі брусочак крэйды. Ад слоў настаўніка Аксана крыху пачырванела і апусціла долу вочы. Было відаць, што ёй вельмі хацелася атрымаць пяцёрку. — Але ты заўсёды добра рыхтавалася, — працягваў Максім Раманавіч, — і я прадыктую табе яшчэ некалькі слоў. Напішаш правільна — пастаўлю пяцёрку. He спяшайся, успамінай правілы, але не хвалюйся — чацвёрка таксама добрая адзнака. Ён зняў акуляры і, паціраючы пальцамі пераноссе, падняўся зза стала. Хутка павінен быць канец урока, і трэцякласнікі чакалі званка, перашэптваліся і шумелі. Настаўнік пачаў хадзіць ад стала да сярэдзіны класа і назад, каб вучні супакоіліся, і гучна дыктаваў словы, расцягваючы па складах: — 26 — — Барацьба... Малацьба... — гаварыў ён, і ў яго атрымлівалася «барадзьба», «маладзьба»... Аксана пісала марудна, баючыся памыліцца, абдумвала кожнае слова, і настаўнік не прыспешваў яе. — Касьба. На гэтым слове празвінеў званок. Дзяўчынка хутка дапісала яго і павярнулася тварам да класа. Максім Раманавіч прыжмурыўся, блізарука глянуў на дошку, падышоў да стала і, схіліўшыся над журналам, сказаў: — Што ж, добра... — Максім Раманавіч, у Аксаны памылка, — сказаў раптам круглатвары, чырванашчокі хлопчык, які сядзеў за першай партай. Звалі яго Антосем. Ён, як і Аксана, быў выдатнікам. — Аксана напісала касьба цераз «з», — устаўшы зза парты, удакладніў Антось. Дзеці, якія пачулі гэта, прыціхлі. — 27 — — Ты вельмі ўважлівы хлопчык, — сказаў настаўнік Антосю, — а памылку, калі яна ёсць, мы зараз убачым. — Настаўнік падышоў да дошкі, знайшоў памылку, але мякка ўсміхнуўся дзяўчынцы, якая выглядала зусім разгубленаю, і сказаў: — Ты вельмі старанная вучаніца, а памылілася, бо падумала, што ў беларускай мове заўсёды як чуецца, так і пішацца. Але гэта не заўсёды. Бачыш, трэба яшчэ лепш вучыць не толькі правілы, а і выключэнні з іх. Максім Раманавіч паставіў Аксане чацвёрку, а Антосю — маленькі плюсік і адпусціў дзяцей на перапынак. На двары, калі Антось, апранаючы на хаду паліто, спускаўся па прыступках школьнага ганка, да яго падышлі некалькі хлопчыкаў, яго аднакласнікаў. Забягаючы ўвесь час наперад і не даючы Антосю ісці, яны пачалі дражніць яго: — Ябеда ты! 28 — Што, атрымаў плюсік? — Гляньце, атрымаў плюсік — і рады! — I рады. А табе зайздросна? — адказаў Антось. Ён адчуў, што толькі так, злосцю на злосць, можна абараніцца. — А што ты выйграў з таго, што наябеднічаў і атрымаў плюсік? — выступіў з гурта наперад і крыкнуў Антосю ў твар Казімір. — Я сказаў праўду, а не ябеднічаў, — Антось крыху спалохаўся. — Ну і што, што мне да твае праўды? — выкрыкнуў Казімір, не спускаючы з Антося насмешлівых вачэй. — Нашто мне такая праўда, калі я, напрыклад, захачу пайсці пагуляць у хакей, а ты пабяжыш ды скажаш настаўніку, што я ў хакей гуляю і ўрокаў не вучу. — I пабягу. — Яшчэ як пабяжыш! Ці куплю марожанага, а ты пойдзеш ды скажаш майму бацьку, што я знарок ем марожанае, каб захварэць і не пайсці ў школу. 29 — I скажу... Невядома, чаго яшчэ нагаварыў бы Казімір, калі б са школы ў гэты момант не выйшлі дзве настаўніцы старэйшых класаў. Заўважыўшы шумных, ваяўніча настроеных вучняў, настаўніцы перасталі размаўляць паміж сабой і глядзелі на іх. Дзеці крыху прыціхлі. Выкарыстаўшы збянтэжанасць, Антось прасунуўся паміж хлопчыкамі і, буркнуўшы нешта сабе пад нос, хутка пайшоў са школьнага двара да аўтобуснага прыпынку. Ад крыўды Антось не мог спакойна стаяць на прыпынку і пайшоў пешкі, балазе ісці было недалёка — якіх два прыпынкі. Бацька быў дома, бо працаваў у другую змену. Маці яшчэ не вярнулася з працы. — Познімся, брат, — сказаў бацька, выходзячы з кухні і паглядаючы на гадзіннік. Ён любіў парадак. Антось распрануўся і зайшоў следам за бацькам на кухню. 30 — Ведаеш, тата, сёння настаўнік не заўважыў памылку на дошцы, а я падняўся і сказаў. — Правільна зрабіў, — здымаючы з пліты каструлю, сказаў бацька. — Але калі б я змаўчаў, адна дзяўчынка атрымала б пяцёрку. Ды й так... Ад маёй праўды нікому лягчэй не стала: выходзіць, гаварыць праўду — не заўсёды добра? — Антось пачырванеў, успомніўшы словы Казіміра. Бацька заўважыў гэта. — А што здарылася? — зацікавіўся ён. — Ты паступіў абсалютна правільна. Хоць настаўніку, канечне, магло гэта не спадабацца. I калі трэба, я сам магу пайсці ў школу і ва ўсім разабрацца. — He, усё добра, — адказаў сын і пайшоў мыць рукі. Цяпер ён ведаў: дарослыя — ва ўсякім разе, бацькі і настаўнікі — скажуць, што ён зрабіў правільна; дзеці — ва ўсякім разе, яго аднакласнікі — скажуць, што ён звычайны