• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    На лугу Касцы сышліся Летняй роснай раніцою, Бачаць, аж Сымон з’явіўся, Ды з даўжэзнаю касою! Хлапчука Там абступілі
    Ды сказалі ўважна, шчыра: — He, табе тут не па сіле, Пачакай гадкі з чатыры.
    Каб дзіця Замарнавалі,— He такія мы суседзі!
    Бацьку ж мы паабяцалі, Што цябе як след дагледзім. Мы йшчэ самі He паслаблі, За касой паходзіць кожны. Вось табе у рукі граблі, I па сіле гэта можна!
    98
    I Сымон пайшоў лугамі Заграбаць у копы сена, Хоць малы яшчэ гадамі, А працуе ён адменна. Як на полі, Так і ў школе — He згультаіць ні гадзіны. Каб хто лаяў, He, ніколі!
    Толькі хваляць ўсе хлапчыну.
    ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА Салдацкая крыніца
    Ля нашай вёскі салдаты былі на вучэнні.
    Была спёка. Адзін салдат захацеў піць. Ён дастаў з чахла рыдлёўку і расчысціў крынічку, што выбівалася зпад зямлі ля старой алешыны. Салдат прагнаў смагу і пайшоў сваёй дарогай.
    Другі салдат крынічку паглыбіў. Яна забруіла, напоўнілася да берагоў. Салдат набраў вады ў біклагу для сяброў, сам напіўся.
    99
    Назаўтра салдаты прынеслі да крынічкі бярвенцы і зрабілі зруб. Адзін з іх сплёў коўшык з бяросты і павесіў яго каля крыніцы на суку алешыны.
    Праз тыдзень салдаты паехалі. А крыніца засталася. Вада льецца цераз бярвенцы, і па лузе паўз вёску бяжыць ручаёк, вясёлы, звонкі, чысты, як сама крыніца. Уся вёска п’е тую ваду.
    Дзеці, якія калісьці чарадой бегалі за салдатамі, цяпер ужо выраслі. Сучасныя дзеці, вядома, не ведаюць, як прыязджалі ў вёску салдаты, а ўсё адно называюць крыніцу салдацкай. Так і гавораць:
    — Хадзем на салдацкую крыніцу.
    Добрую памяць аб сабе пакінулі салдаты.
    Самы лепшы малюнак
    Маці падмятала падлогу, а Пеця сядзеў за сталом і маляваў.
    — Мама, я цябе намалюю, — сказаў ён.
    — Намалюй.
    100
    I Пеця намаляваў маці з венікам у руках.
    Потым маці чысціла пыласосам дываны. А Пеця таксама яе намаляваў.
    Прыбраўшы ў кватэры, маці памыла на кухні посуд, наскрэбла бульбы. Пеця намаляваў яе і за гэтай працай.
    Усе малюнкі расфарбаваў каляровымі алоўкамі. Прыгожая атрымалася маці.
    Прыйшоў бацька з работы. Пеця адразу ж да яго, пахваліўся:
    — Тата, зірні, якую я маму намаляваў. Вось яна падлогу падмятае, а вось — з пыласосам. А тут толькі талеркі мые. Праўда, я добра намаляваў?
    — Добра, — згадзіўся бацька.
    — А які самы лепшы малюнак?
    — Той, які ты не намаляваў.
    — Які ж гэта?
    — Дзе і ты памагаеш маме прыбіраць кватэру, мыць посуд, бульбу скрэбці.
    101
    УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА Як унук дзеду дапамог 1
    Казачка гэта вельмі старая, ходзіць па свеце з краю да краю.
    Казачку гэту ведаюць людзі, ды нагадаць ім лішнім не будзе.
    Недзе далёка ў вёсцы маленькай век дажываў свой дзедка старэнькі.
    Старасць — не радасць: сядзе ля міскі, так і ліецца з кожнае лыжкі...
    Пазалівае чысты абрус так ён і заціркай, ён і капустай.
    102
    3 гэтай прычыны дзеда старога есці саджалі каля парога.
    Дзеда старога з міскі шчарбатай так і кармілі мама і тата.
    2 Дзедаў унучак, мамін сыночак, ножык узяўшы, сеў у куточак. Нешта майструе, нешта складае. Будзе, напэўна, цацка якая.
    Маці пытае: — Любы сыночак, што ты майструеш, сеўшы ў куточак?
    Што ж гэта будзе — скрыначка, быццам? — Будзе, матуля, гэта — карытца.
    103
    Вырасту я, як вы дзеда старога, вас пасаджаю каля парога.
    Маму і тату буду карміць так поснай заціркай проста з карытца.
    Тата на маму, мама на тату глянулі моўчкі: хто вінаваты?
    3
    3 гэтага часу дзеда старога болып не саджалі каля парога.
    Разам з сям’ёю ён і абедаў.
    Гэта памог так унучак дзеду. Казачка гэта вельмі старая, ходзіць па свеце з краю да краю.
    104
    Хто пра яе і забудзецца, можа, унучак маленькі зноў дапаможа: ён пачытае.
    Хоць ведаюць людзі, але напомніць лішнім не будзе.
    Чые рукі прыгажэйшыя
    1
    На беразе ракі індыйскай, Джамны, жылі даўней прыгожыя тры дамы. У кожнай муж быў, так сказаць, вяльможа, затым пра хлеб іх клопат не трывожыў. He мелі клопату і пра уборы, ім не хапала толькі з неба зораў. Ніхто не прымушаў іх турбавацца наконт якой бы ні было там працы. Паспаўшы ўдосыць і на мяккім ложку, яны і пачыналі дзень патрошку. Спачатку падавалі ім сняданне, пасля былі з суседкамі спатканні. Яшчэ пасля — ішлі яны на Джамну, вось гэтыя прыгожыя тры дамы.
    105
    2
    3 усмешкай на сваіх цудоўных тварах яны з сябе свае здымалі сары. Пасля залазілі ў ваду па пояс, а над вадой імклівіў звонкі голас. Яны сябе лічылі цудам свету, і ўсе былі павінны ведаць гэта. Гармідар той прыгожы і прыемны даходзіў нават і да шахт падземных, дзе людзі голыя крышылі камень сваімі збітымі у кроў рукамі, каб збудаваць цяжкой падземнай працай надземным дамам добрыя палацы...
    3
    На беразе ракі індыйскай, Джамны, не сумавалі гэтыя тры дамы.
    Пра тоесёе крыху размаўлялі, а гутаркі і час плылі на хвалях. Але дайшлі да рук сваіх, урэшце. Тут згода кончылася, хоць іх рэжце! — Mae, — адна сказала, — цуда свету, — і вы павінны ўсе згадзіцца з гэтым! — Ніякай згоды, — кажа ёй другая, — мае такія рукі, добра знаю! — 106
    Такое самае пачулі і ад трэцяй: — Mae найпрыгажэйшыя на свеце! — Няма ў іх згоды, бо яны і суддзі: гарачых спрэчак і вада не студзіць.
    4
    Якраз на тое каля іх кульгае бабуля нейкая — галодная, старая. Яна сказала:
    — Трэці дзень не ем я.
    Гарачыня спустошыла нам землі... А можа, хоць скарыначку дасцё вы? — Бабуліны іх не кранулі словы.
    Галодных сыты зразумець не можа, пакуль самога лёс не патрывожыць. Да гэтых дам, над Джамнаю індыйскай, наконт скарынкі не хадзі і блізка. А ўсё ж ткі трэба скарыстаць старую! Адна яе пытаннем і частуе: — Дапамажы нам скончыць
    нашы мукі: ў якой з нас лепшыя красою рукі? — Чакайце крыху, —
    кажа ім старая, — прыйду, як толькі ежу адшукаю... — I пакульгала прэч ад іх з кіёчкам па чыста вымытым вадой пясочку...
    107
    5
    Праз гоні двое, ля ракі таксама, жанчына простая сядзела пад кустамі. Усё жыццё яна працуе ў полі, сваім гарбом сваю стварае долю. Вятрамі біта і дажджамі мыта, яна нічым ад сонца не закрыта. Ад сонца яснага яна ўся чорна, і лёсу горкаму яна пакорна.
    Прыйшла, каб смагу ўтаймаваць вадою, перадыхнуць хоць крыху над ракою.
    6
    3 кійком старая да яе кульгае, сардэчным словам і яе вітае. — Даруй, дачушка, за маё пытанне: ці засталася крошка ад снядання? — Сказала у адказ ёй маладзіца: — Сядай, бабуля, ў засень, на травіцы. Няхай збіраюць крошкі ліхадзеі! 3 табой сняданне папалам падзелім, каб падужэла ты ў сваёй дарозе, каб весялей было табе, нябозе. — Паснедалі яны тады абедзве, хоць сонца і стаяла на абедзе. Старой была вялікая падмога.
    108
    Падзякавала. Стала зноў на ногі. Пасля ўзяла яе руку сваёю і павяла ля Джамны, над ракою.
    7
    Прыйшлі да дам. Яны былі ля рэчкі, свае ніяк не паканчалі спрэчкі.
    Сказала ім старая, гэным дамам: — Цяпер адказ на запытанне дам вам. На рукі гэтай маладзіцы гляньце: яны і чорныя, яны аж з глянцам. Яны парэпаны, яны пабіты, яны салёным потам перамыты. Яны мяне, якую лёс знясіліў, да новага жыцця уваскрасілі.
    Няма на свеце ім красою роўных, а прыгажэй за вашы — безумоўна! Бо хараство усё ідзе ад працы, пабудавала праца і палацы.
    Хоць беленькія вашы, як лілеі, — дабра не твораць і тварыць не ўмелі!
    8
    Сказала так і адышла старая. Пайшла ў свой бок і маладзіца тая. На беразе ракі індыйскай, Джамны, пазналі ўсё ж ткі сорам тыя дамы.
    109
    Праўдзівы хлопчык
    У нас, а можа, і не ў нас, у старадаўні, даўні час жыў мудры чалавек, які не меў ні сына, ні дачкі.
    Было ў яго багацця шмат, ды ён багаццю быў не рад, — адзін заўсёды, нібы цень, хоць стане ноч, хоць
    прыйдзе дзень.
    He чутна звонкіх галасоў з яго разложыстых садоў.
    He прабяжыць малы ў пакой з гульнёй вясёлаю сваёй.
    Самота сумная адна ад сонца ўсходу да цямна...
    Аднойчы скрозь, з канца ў канец, прайшла вядомка, што мудрэц узяць надумаў у сыны хлапца з тутэйшай стараны.
    А ў тым краі было ў людзей па пяць, па шэсць і болып дзяцей.
    110
    Вядомка ўзварушыла ўсіх: бацькоў старых, дзяцей малых.
    Як ні кажы, прываба ёсць зайсці ў такую прыгажосць!
    Няблага будзе для хлапца прайсці навукі ў мудраца.
    У дзень, прызначаны старым, дзве сотні сталі перад ім.
    Адзін другога прыгажэй, для сэрца шчырага мілей.
    Звіняць вясёла галасы.
    Палац змяніўся ад красы.
    Прыйшоў мудрэц. Зірнуў на іх.
    Пасля сказаў, як гоман сціх.
    — Вітаю ўсіх сардэчна я. Падзяка вам усім мая
    за тое, што на заклік мой прыйшлі такою грамадой.
    Каб не пакрыўдзіць вас нічым, даю адзін іспыт усім.
    Усім па зернетку даю. Іх пасадзіце вы ў зямлю 111
    і даглядайце, каб праз час па кветцы вырасла у вас.
    Пасля прыходзьце зноў усе. Вазон хто лепшы прынясе,
    вазьму за сына я таго, за бацьку буду для яго. —
    Усе па зернетку ўзялі, пайшлі саджаць іх у зямлі.
    Праз час, прызначанай парой, ідуць вясёлай грамадой да мудраца хлапцы усе, і кожны свой вазон нясе.
    Здаецца, што дзівосны сад закрыў бязмежны далягляд.
    Якія кветкі, цуд які узгадавалі хлапчукі!
    I толькі ў аднаго — зямля, а ў ёй ні кветак, ні былля...
    Мудрэц спыніўся перад ім: — А што з вазончыкам тваім?!
    Зямля ў ім ёсць. А кветкі дзе?! Чаму не так, як у людзей? — 112
    Здатанаваўся* і панік маленькі гэны працаўнік.
    Пасля сказаў ён у адказ: — Насенне, што я ўзяў ад вас, я пасадзіў у свой вазон і паліваў не мала дзён.
    Пушыў зямельку шмат разоў, ды ўсё няма з яго расткоў... —
    Сказаў тады хлапцу мудрэц: — Ты, любы хлопча, маладзец!
    Насенне — дрэннае было. Ўзысці — ніколі б не магло.
    Твае сябры схлусілі мне: ўзраслі іх кветкі на мане, — сваё насенне кожны ўзяў замест таго, што я даваў...
    Праўдзівы хлопчык — ты адзін. Пры мне і будзеш жыць, як сын...
    За сына ўзяў яго мудрэц.
    На тым і казцы ўсёй канец.
    *3датанаваўся — збянтэжыўся
    113
    ПРЫКАЗКІ
    За разумнай галавою і рукам лёгка.
    Дрэнныя тыя рукі, што не ведаюць ніякай навукі.
    Старога паважай, малога павучай.
    Ласкавае слоўка, як сонейка, грэе.
    Хто з сонейкам ідзе на работу — працуе з ахвотай.
    Добрае жалеза не ржавее, добры чалавек не забываецца.
    Чалавек без сяброў — што дрэва без каранёў.
    Тэматыка чытання:
    СМЯЕЦЦА, РАДУЕЦЦА АЕТА...
    Абдымаюць вятры прыветна, Ціха лётаюць матылі...
    Гаманлівае, звонкае лета Зноў ідзе па духмянай зямлі...
    Г. Бураўкін
    114
    ЯКУБ КОЛАС
    Лета (Урывак)
    Прыйшло і лета. Куды ні глянь — усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і весела трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля, як разак, пастаўлены зубамі ўгору. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак, як нянькі каля калыскі. Колькі кветак, колькі ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак!..