134 Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь, а браты яму і кажуць: — Вось бацька адказаў табе сваіх сабак, ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе. Белаполь злавіў дзвюх птушак. Адну пусціў на поўдзень, другую на захад. Затым загадаў сабакам: «Хапайце!» Як пабеглі тыя сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася. А па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзвіна, а ў другі бок — Дняпро. Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады... У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя пляменні пад прозвішчам Беларусы. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць. 135 Бусел Вандраваў калісьці па белым свеце Бог. I заблукаў ён да нас на Беларусь. Бачыць — прыгожая тут зямля. Векавыя пушчы, ураджайныя палеткі, не злічыць рэк і азёраў, бруістых крыніц са сцюдзёнай вадой... Адно кепска: развялося шмат усялякіх паўзучых гадаў. Няма ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. Паспачуваў Бог нашым прашчурам. Узяў вялізную торбу і сабраў туды рознае плюгаўства. Ніводнай жабы ці гадзюкі не пакінуў. Вядома, стаміўся Бог ад такой нялёгкай работы — ён ужо старэнькі быў. He хапіла самому сілы падняць і занесці тую торбу, каб укінуць у бяздонную багнудрыгву. Таму і гукнуў на дапамогу хлопца, які сена касіў на лузе. Узваліў Бог яму торбу на спіну ды загадаў не развязваць па дарозе. А дзяцюк, як на тое, аказаўся вельмі цікаўны. Закарцела яму зір136 нуць, што там у торбе варушыцца ды жудліва сыкае. Схаваўся ён за бухматы куст вербалозу і развязаў торбу. Як развязаў — дык самлеў ад страху. А гады тым часам вылезлі і зноў распаўзліся па ўсёй зямлі. Ведама, Бог не схацеў другі раз з імі пэцкацца. Начапіў ён парожнюю торбу неслухукасцу на плячо — выправіў яго збіраць выпушчанае плюгаўства. Толькі дзяцюк злавіў першую жабу — ператварыўся ў бусла. 3 таго часу і дыбае бусел, нібы касец, па лугахбалотах. Босы, з чырвонымі нагамі, у белай кашулі і з чорнаю торбаю за спінай. Потым Бог злітасцівіўся над небаракам, паслаў яму на падмогу жонкубусліху і дзетакбуслянят. А жыць дазволіў у вёсцы, сярод людзей, каб не забыліся, што вядуць свой пачатак ад чалавечага роду. Людзі таксама помняць пра гэта, таму ніколі не крыўдзяць буслоў, шануюць іх, як родных братоў. 137 Пра возера Свіцязь Калісьці ўладаром возера быў мірскі князь. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што на дне возера стаіць затоплены горад Свіцязь, як гэта гавораць у народзе. Рыхтаваўся ён тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабель, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось, калі закінулі невад і пачалі выцягваць яго, то быў ён лёгкі. Рашылі, што нічога няма. Але, калі выцягнулі апошняе крыло, убачылі ў невадзе цудоўную дзяўчыну з белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіву анямелі, другія кінуліся ўцякаць. Тады дзяўчына загаварыла голасам, падобным да голасу ручая, які бег у гэтае возера: — Вы задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера. Але я раскажу вам пра яго. На тым месцы, дзе сёння возера, стаяў некалі горад. Князь, які валодаў горадам, быў у хаўрусе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Нава 138 грудак з магутным войскам суседні цар. Князь разам са сваёй дружынаю паехаў на дапамогу Міндоўгу. У горадзе засталіся старыя, жанчыны, дзеці і сярод іх прыгожая князева дачка. Ворагі разбілі магутнае войска Міндоўга і княжацкае войска і падышлі да горада Свіцязя. Тады перад князёўнай з’явіўся аднекуль стары і сказаў, што ператворыць горад у возера, а людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу пачаў знікаць, а на месцы яго разлілося возера, па якім плавалі цудоўныя кветкіцары. Расказаўшы гэта, дзяўчына знікла. Болып яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін пра гэта, кожную вясну цвітуць на возеры кветкіцары. Пра зязюлю Жылібылі брат і сястра. Брат быў вельмі бедны, а сястра — дужа багатая. Аднойчы пайшоў брат да сястры, каб хоць кавалкам хлеба дапамагла. Сястра скупая была, 139 сказала, што ключы ад клеці згубіла. I пачала яна нібы шукаць ключы, а брат стаяў, стаяў пад акном, чакаў, чакаў і нарэшце не вытрымаў і пайшоў. На дарозе паваліўся і памёр ад голаду. Сястра зразумела, што зрабіла дрэнна і стала клікаць брата: — Якуб, Якуб, вярніся, ключы знайшліся! Праз сваю скупасць яна зрабілася зязюляй і цяпер увесь час кліча: — Якуб, Якуб! Толькі чуваць: — Куку, куку! КАЗКІ Баран — бок абадран Жыўбыў дзед, а ў таго дзеда быў баран. Вось і захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, ажно баран ускочыў ды ўцёк і схаваўся ў нару лісіцы. Прыйшла лісіца ў сваю нару, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: 140 — Хто там? А баран ёй: — Я, баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі. Лісіца спужалася і пайшла ваўка прасіць: — А воўчанька ты мой, а кумочак мой, хадзі дапамажы маёй бядзе, паглядзі, хто гэта ў мяне ў нары сядзіць. Паслухаў воўк лісіцу, пайшоў з ёй у нару выганяць барана. Прыйшоў ды сарпсарп носам, нюхае: — Хто там? — Я, баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі. Воўк спужаўся і ўцёк. Пайшлі яны з лісіцай ды к мядзведзю, сталі мядзведзя прасіць: — Мядзведзенька, баценька, хадзі дапамажы нашай бядзе, паглядзі, хто ў лісіцынай нары сядзіць. Паслухаў мядзведзь іх, пайшоў з імі да нары. Прыйшоў і пытаецца: 141 — Хто там? — Я, баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі. Мядзведзь спужаўся і ўцёк. Ідуць яны, ідуць каля саду і бачаць — ляціць пчолка. Давай яны пчолку прасіць: — Пчолка, душачка, хадзі паглядзі, хто ў лісіцынай нары сядзіць. Паляцела з імі пчолка. Прыляцела і пытаецца: — Хто там? А баран ёй: — Я, баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі. А пчолка як уляцела ў нару, як села на барана ды давай яго кусаць за абадраны бок. Баран выскачыў і пабег. Апрацоўка А. Якімовіча. Дзедава рукавічка Жыў дзед з бабай. Паехаў дзед у лес і згубіў рукавічку. Прыскакала да рукавічкі лягушка і пытаецца: 142 — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? Ніхто не адгукаецца. Яна залезла ў рукавічку і стала жыць. Трохі счакаўшы, паўзе рак. Прыпоўз да рукавічкі і пытаецца: — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? А лягушка гаворыць: — Сама паняпацягуня. А ты хто? — А я — рактарабун. Ці можна мне? — Лезь! Трохі счакаўшы, бяжыць зайчык. Прыбег да рукавічкі і пытаецца: — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? — Сама паняпацягуня і рактарабун. А ты хто? — А я — па бярэзнічку прыгун. Палезу і я да вас? — Лезь! Трохі счакаўшы, бяжыць лісіца. — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? — Сама паняпацягуня, рактарабун ды па бярэзнічку прыгун. А ты хто? — А я — лісіца, добрая маладзіца. Палезу і я да вас? — Лезь! 143 Лісіца ўлезла і сядзіць. Трохі счакаўшы, ідзе воўк. — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун і лісіца, добрая маладзіца. А ты хто? — А я — зза куста хапун. I я палезу да вас? — Лезь! Улез і воўк. Трохі счакаўшы, сунецца мядзведзь. Падышоў да рукавічкі і пытаецца: — Хто ў гэтай рукавічцы жыве? — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун, лісіца, добрая маладзіца, ды зза куста хапун. А ты хто? — А я — зверху прыціскун. Пусціце мяне к сабе! — He, ужо няма куды. — Ну, я зверху сяду! Узлез наверх, як ціскануў, так звяры і разбегліся ўсе. Сабака і воўк Быў у аднаго гаспадара сабака. Шчыра служыў ён гаспадару, ды 144 і не агледзеўся, як пастарэў. Горш сталі бачыць яго вочы, і цяжэй яму стала вартаваць гаспадарова дабро. Тады скупая гаспадыня перастала карміць яго, а потым і зусім пачала з двара праганяць. «Чым так жыць, — думае сабака, — лепш няхай мяне воўк з’есць». Надумаўся ён і пайшоў у лес шукаць ваўка. Ідзе ён лесам, а тут насустрач і воўк бяжыць. — Куды, сабака, ідзеш? — пытаецца воўк. — Да цябе. — Чаго? — З’еш ты мяне, воўча... I расказаў ён ваўку пра сваю бяду. Бачыць воўк, што сабака надта худы — яшчэ зубы паломіш, і кажа: — He, цяпер я цябе есці не буду. Трэба, каб ты трохі патлусцеў. — Як жа я патлусцею, — кажа сабака, — калі мяне гаспадыня зусім не корміць? — Нічога. Мы зробім так, што яна цябе з ахвотаю будзе карміць. 145 — Дзе там! — пакруціў хвастом сабака. — Гаспадыня мая вельмі скупая. — Слухай ты мяне, — кажа воўк. — Ідзі дадому і сядзі там на агародзе. Адвячоркам, як пачне цямнець, я прыбягу і ўхаплю лепшага гаспадаровага падсвінака. Ты наробіш брэху, пабяжыш за мною, і я табе аддам падсвінака. Гаспадар убачыць гэта і загадае гаспадыні добра карміць цябе. А праз месяц, як патлусцееш, — прыходзь да мяне, тады я цябе з’ем. Сабака падумаў і згадзіўся. Адвячоркам прыбег воўк, ухапіў падсвінака і павалок цераз агароды. Тут сабака як наробіць ляманту, як кінецца за ваўком... Пачуў гэта гаспадар, выскачыў з хаты, бачыць: воўк падсвінака валачэ цераз агароды, а сабака яго даганяе, адбірае. — Туйга! Туйга! — закрычаў гаспадар на ўсю сілу. — Кусі яго, Лыска! 146 Воўк тым часам кінуў падсвінака, а сам ходу ў лес. — Малайчына, Лыска! — пахваліў гаспадар сабаку, прывёў на кухню і загадаў жонцы добра карміць яго. Жыве Лыска прыпяваючы. А праз месяц зрабіўся такі тлусты, аж шэрсць блішчыць. I пра дагавор з ваўком забыўся. Вось аднойчы сабраліся ў гаспадара госці. П’юць, гуляюць, песні спяваюць. Нямала тут і Лыску перапала — цэлую кучу касцей пад стол яму накідалі. Наеўся Лыска ды выйшаў на двор — у сваю будку. Глядзіць — аж у будцы воўк чакае яго. — Чаго ты тут? — здзівіўся сабака. — Па цябе прыйшоў, — адказвае воўк. — Памятаеш наш дагавор з табою? Спалохаўся сабака — не хочацца яму на воўчыя зубы трапляць. Вось ён і кажа: 147 — He еш ты мяне, воўк. Я цябе за гэта добра пачастую самаю смачнаю ядою. — Адкуль жа ты возьмеш? — У майго гаспадара госці. Там пад сталом поўна касцей — нават з мясам. Хадзем! — Баюся. Яшчэ заб’юць мяне там. — He бойся, не заб’юць, — кажа сабака. — Я цябе правяду так, што ніхто і не ўбачыць. Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам. Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну.