Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
еларуская літаратура ^Паза^ааснае чытанне 2*4 wacvi
Юнйпресс
Серыя «Хрэстаматыя»
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА:
ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ
2—4 класы
Для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання
Мінск
« ЮннПрессМаркет »
УДК 821.161.3.09(075.3)
ББК 83.3(4БЕН)Я73
Б43
Укладальнік Л. I. Строк
Б43 Беларуская літаратура: Пазакласнае чытанне 24 класы / уклад. JI. I. Строк. — Мінск: ЮннПрессМаркет, 2016. — 384 с. — (Серыя «Хрэстаматыя»).
ISBN 9789855785096.
Дадзены вучэбны дапаможнік складзены з твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў. Прапануецца для пазакласнага чытання і адпавядае тэматыцы заняткаў, абазначаных у школьных падручніках. Кожныя тэматычныя заняткі ўключаюць разнастайныя па жанру творы. У дадатку прадстаўлены аўтабіяграфічныя звесткі пра кожнага пісьменніка і паэта, чые творы і складаюць змест дапаможніка.
Адрасуецца вучням і настаўнікам пачатковай школы.
УДК 821.161.3.09(075.3)
ББК 83.3(4БЕН)Я73
ISBN 9789855785096
© Строк Л. I., 2009
© ТАА «ЮннПрессМаркет», 2016
ПРАДМОВА
Пазакласнае чытанне ў школе з’яўляецца неад’емнай часткай вучэбнага прадмета «Літаратурнае чытанне».
Урокі пазакласнага чытання ў 24 класах згодна з праграмай павінны праводзіцца адзін раз у месяц і суадносіцца з прапанаванай аўтарамі падручнікаў тэматыкай. У працэсе пазакласнага чытання вучням неабходна пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, У. Караткевіча, В. Віткі, А. Вольскага, А. Якімовіча, 3. Бядулі, У. Ягоўдзіка, В. Хомчанкі, У. Дубоўкі, Э. Агняцвет, Е. Лось і інш.
Дадзены вучэбны дапаможнік складзены менавіта з твораў гэтых пісьменнікаў і адпавядае тэматыцы заняткаў, абазначаных у школьных падручніках. Кожныя тэматычныя занятакі пачынаюцца эпіграфам і ўключаюць разнастайныя па жанру творы. У дадатку прадстаўлены аўтабіяграфічныя звесткі пра кожнага пісьменніка і паэта, чые творы і складаюць змест дапаможніка.
3
2 клас
Тэматыка чытання: HE ПРОСТА Ў СЛОВЫ Я ГУЛЯЮ, НА РОДНАЙ МОВЕ РАЗМАЎЛЯЮ...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах. Mae ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах. Зліваюцца гукі ў словы I ў рэчышчы роднай мовы, Як рэкі ў мора, цякуць.
А. Грачанікаў
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
Я. Колас
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Родныя словы
Яны даспадобы мне, хай і старыя, He толькі ў гучанні хвалюючы змест, Як многа гавораць мне назвы такія — Мінск,
Пінск,
Брэст.
4
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца, Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр, Што продкі любілі спакойную працу, — Шклоў,
Клецк, Мір.
А вораг находзіў, — бязлітасна білі, Трываць не хацелі абразы і слёз, I разам з Бярозаю катаў тапілі — Пціч,
Друць, Сож.
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была як агонь, У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, — Блонь,
Струнь, Звонь!
Багата, родная ты мова
Багата, родная ты мова, Цябе стварыў і ўзнёс народ.
А вобразы якія ў словах, А параўнанняў што за ўзлёт!
Вятры — вандроўнікі, вядома.
5
Барозны — гуслі на раллі, А сосны — рыцары ў шаломах, Крыніцы — вочы ўсёй зямлі. А хвалі ўвосень — гэта зрэб’е. Як срэбра, ручаёк цячэ, А зоры, як цвікі на небе...
I шмат яшчэ, і шмат яшчэ!
ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ
Першае слова
Першы голас, які я пачула на свеце, Быў голасам маці.
Калыханку пад месяцам I на дасвецці
Спявала мне маці.
Гэта — першая песня I першае слова Зямлі маёй весняй. Гэта — ціхая ласка I міру ахова.
Дзякуй, маці, за песню!
Запаветныя, родныя фарбы і гукі — Усё застаецца.
Дзякуй, мама, за рукі, Бяссонныя рукі, За адданае сэрца!
6
Рукі цёплай пяшчоты,
Турботы і працы —
Ад ляноты лячылі.
Аніякай работы ў жыцці не цурацца
I мяне навучылі.
He пакрыўджу цябе,
3 тваіх сцежак не збочу, Засланю ад нягоды.
Я хачу, каб свяціліся радасцю вочы I жыла ты заўсёды!
Паводле ВАСІЛЯ ВІТКІ
Мілагучнасць роднай мовы
Беларуская мова вельмі мілагучная. I толькі той ёю добра валодае, хто адчувае музыку слоў, яе жывую душу.
Возьмем хоць бы гук «дз», які перадаецца дзвюма літарамі. Напрыклад, слова дзень нагадвае гучанне нацятай струны. I наша вуха ўжо ўлавіла і звон сонечнай цішыні летняга дня, і прастору чыстага высокага неба, і нават палёт пчалы: дз, дз, дзень.
Дзіва! — скажаце вы. I сапраўды дзіва! У самім слове — дзіва. Жывое слова мілагучнасці, дзіва музыкі.
7
А возьмем кветку дзьмухавец. Чаму ў яе такое імя, здагадацца, вядома, няцяжка. Але ці звярнулі вы ўвагу на вымаўленне гэтага слова? Дзякуючы мяккаму знаку слова памякчэла, палагаднела. А паспрабуйце вымавіць дзмухавец. Слова ўжо не спявае. Паспрабуйце дзмухнуць — не дзьмухаецца. I гэта толькі адна з многіх асаблівасцей нашай мовы, якія робяць яе мілагучнай.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
Родная мова
Наша родная мова — гэта мова Скарыны і Буднага, Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова сотняў талентаў, што яшчэ прыйдуць на нашу зямлю. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова больш чым дзесяці мільёнаў простых людзей Беларусі. Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і пажаўцелых статутаў...
8
Гнуткая, пявучая, адвечна новая, без якой нельга ўявіць сабе свайго жыцця, як без хлеба, без паветра.
Наша мова неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае.
КАЛЫХАНКІ Баюбаінькібаю
Баюбаінькібаю, He лажыся на краю. He лажыся на краёк, Прыйдзе шэранькі ваўчок. Прыйдзе шэранькі ваўчок, Цябе схопіць за бачок.
Люлілюлілюленькі
Люлілюлілюленькі, Люлілюлі, спаценькі!
Прыляцелі гуленькі, Сталі яны гаварыць: — Чым малютку накарміць? Будзем карміць піражком, Будзем паіць малачком.
Люлілюлі, спаценькі.
9
НІЛ ГІЛЕВІЧ
Калі рана ўстанеш
Калі рана ўстанеш — Разам з сонцам яркім, Разам з ветрам шпаркім, Разам з белым днём, — Сам тады, мой дружа, Разумець ты будзеш, Для чаго мы, людзі, На зямлі жывём.
Тэматыка чытання: ВЕРАСЕНЬ БУКЕТЫ ЗАПРАСІЎ У ШКОАУ...
Had партамі вучні Схілілі галовы
I пішуць у сшытках Любімыя словы: Матуля, Радзіма, Мір ва ўсім свеце — Старанна выводзяць Шчаслівыя дзеці.
Н. Парукаў
10
ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ
Параска і падказка
— Скажы, Параска,
Калі ласка,
Якую ты чытала казку?
Параска думала: «Ойой, Я ж не чытала ні адной!»
Хтось шэпча ў класе:
— Куркараба...
Параска кажа:
— Муркажаба.
Хтось шэпча:
— Журавель і чапля...
— Я помню!
Муравей і шабля.
— Скажы, Параска, Калі ласка, Якіх ты ведаеш звяроў?
Тут чхнуў яе сусед Пятроў, Яму шапнулі:
— Будзь здароў... Параска, не дачуўшы слоў, Сказала:
— Ведаю кароў.
— Вось дык цікава, звер — карова!
11
Скажы нам, без якога слова Пражыць не можаш ані дня?
Маўчыць Параска... Цішыня...
Глядзіць яна ва ўсе бакі, Глядзіць на столь
і на падлогу, Хто прыйдзе ёй на дапамогу?
Знайшоўся жартаўнік такі, Што гучна прашаптаў:
— Падказка.
— Падказка! — крыкнула
Параска.
А я не ведаю, браткі, Ці гэта быль, ці гэта казка?
РЫГОР БАРАДУЛІН
Колькі раніц месціць ранец?
Як памножыш на гады Дні і месяцы, Тады
Падлічыць набудзеш шанец, Колькі раніц
Месціць ранец.
— 12 —
Раніц многа Ранец месціць.
Кожны дзень
I кожны месяц
Іх кіруе ў школу рана, Каб вучыліся старанна.
Ты расцеш — Растуць гады. He сцішаючы хады, Раніцы ідуць з табой 3 першай радасцю, Журбой.
Першая
Ступае тая,
Жоўтым лісцем залатая, Следам —
Раніца другая,
Першай партай дарагая.
Раніцай вясёлай трэцяй Промень хітра Ў вокны свеціць.
Добрых раніц
Шмат у школе —
He забудзеш іх ніколі: 3 першаю тваёй пяцёркай, 13
3	акцябрацкай зыркай Зоркай,
3	гукам горна, Сцягам гордым, 3 першым у жыцці Рэкордам, Хай пакуль што He сусветным, 3 першым смуткам Самым светлым.
У вяснушках лісця, Рыжы
Раніцу прывеціць рад Задуменны лістапад. Снежань
Раіць дбаць пра лыжы. Нават грозны месяц люты Запытаецца, Чаму ты He прыходзіш на каток Правяраць на звон лядок. Сакавік качае снежкі, Красавік казыча Ўзмежкі.
Вострыць май На нудных ікал, Запрашае да канікул.
14
Кожнай раніцы Усмешка Непаўторная такая. Да Краіны Ведаў Сцежка
У дарогу вырастае.
Раніцы з табою ўсе — У лістах, Снягах, Pace.
3	іх,
Турбот і шчасця поўны, Твой
Пачаўся
Дзень працоўны.
Вінаваты тут не сшыткі
У Мікіткі двойкі ў сшытку Шыі гнуць, Як тыя гусі.
Абяцае ўсё Мікітка:
— За вучобу я вазьмуся.
Сшытак новы завяду
I, нібы на паваду, Ўсе пяцёркі павяду.
3	захапленнем,
15
Са стараннем
Ён рашаў задачу ўранні, Толькі так пяром вадзіў — Кляксу з бохан пасадзіў. Уздыхаў Мікітка горка: — Зноў не будзе мне
пяцёркі...
А назаўтра
Жвава, вёртка
Маляваў хлапец вавёрку. Так малюнкам захапіўся, Што на хвост зусім забыўся. — He было б хваста
ў вавёркі, Атрымаў бы я пяцёрку...
Потым з дружбаком
Ягоркам Коўзаўся Мікітка з горкі. Прапусціў урок хлапчына, Ды знайшлася зноў прычына: — Каб не горка, не Ягорка, Я б дамоў прынёс
пяцёрку...
I адна ў яго гаворка: — Каб ды каб, Я б меў пяцёрку...
16
Сшыткі новыя заводзіў,
Толькі з двойкамі прыходзіў.
Перастараўся (Смяшынка)
Дзіма ходзіць па пакоі і на ўвесь голас выгуквае словы. Падышла сястра:
— Чаго ты крычыш?
— Верш вучу.
— А нашто так моцна?
— Ганна Міхайлаўна казала вучыць уголас, лепш запамінаецца.
— А скора ты ўжо вывучыш?
— He ведаю. Можа, і зусім не вывучу: нешта горла пачало балець.
ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА
Цяжкае імя
Сяргейка не выгаворвае літару. Гэта бывае часам з малымі. Замест Р вымаўляе Л.
Калі яго пытаюць, як зваць, Сяргейка адказвае:
— Як дзеда.
— А дзеда як?
— 17 —
Ён кліча дзеда і кажа:
— Яны хочуць ведаць, як цябе зваць. Скажы.
Іншы раз старэйшыя дзеці знарок пацяшаюцца з Сяргейкі:
— Скажы: труба.
Ён і тут знаходзіць выйсце.
— Жалеза вось такое, — адказвае Сяргейка і складвае ў трубачку далоньку. — Гнутае.
Аднойчы прыехаў у госці бацькаў сваяк. Прывітаўся з усімі, а потым падаў руку і Сяргейку.
— Мяне завуць дзядзя Рыгор, — сказаў ён. — He забудзеш?
— He забуду, — нявесела адказаў Сяргейка і ўздыхнуў: — Цяжкае імя.
— Гэта чаму ж цяжкае? — здзівіўся дзядзька.
— Калтавае. Аж два Л.
АНДРЭЙ ФЕДАРЭНКА Падслуханая казка
Настаўнік даў вучням хатняе заданне — кожнаму намаляваць якуюсь кветку.
18
Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак. Ранняй вясной яна любіла дзьмухаўцы і лотаць, улетку — смолкі і валошкі, увосень — вяргіні і астры... Якая ж з гэтых кветак самая прыгожая, самая любімая? За акном цяпер не вясна, не лета і не восень, а сцюдзёная зіма, белыя гурбы снегу, і адзіныя кветкі — тыя, што намаляваў мароз на аконным шкле.