• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016
    52.36 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў.
    Сабака накарміў ваўка, нават віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паціху. А тым часам госці заспявалі вясёлыя песні. Воўк слухаў, слухаў ды кажа сабаку:
    — Мне таксама спяваць хочацца.
    — Маўчы лепш, — раіць сабака.
    Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё:
    — 148 —
    — He вытрымаю, — кажа, — аж язык свярбіць, гэтак спяваць захацелася.
    I зацягнуў на ўсю хату басам:
    — Ауау!
    А сабака таксама не вытрымаў ды давай падпяваць яму:
    — Гаў, гаў! Цяў, цяў!..
    Пачулі гэта госці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, набілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам. Ачухаўся воўк і кажа сабаку:
    — Ну і накарміў жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага.
    — Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць.
    — He, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату?
    Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа:
    — Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і з’есць. Збірай сваё войска і прыходзь да Mane ў лес.
    — Што ж, — кажа сабака, — няхай будзе так.
    149
    Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком.
    А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае.
    — Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзведзя, — на елку ды паглядзі, ці не ідзе сабака са сваім войскам.
    Мядзведзь узлез на елку, прыгледзеўся і кажа:
    — Ідзе!
    — Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць.
    — He, не злезу, — адказвае мядзведзь.
    — Чаму?
    — Страшна.
    — Што ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк.
    — Такое войска, што я ніколі і не бачыў, — адказвае мядзведзь калоцячыся. — Адзін ваяка, тоўсты і калматы, з віламі ідзе; другі — 150
    грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэці — у шапачцы чырвонай, са шпорамі на нагах, шабляю махае... Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па баках азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх падай!» А трэці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісці! Я адзін усіх паб’ю!»
    Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк бачыць, што не паспее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён перапалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас».
    Прыходзіць сабака са сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма.
    Тут якраз барану рогі засвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды і ногі выцягнуў. Заяц выскачыў зпад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў.
    151
    Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіпцюрамі! Цярпеў, цярпеў дзік, а потым усхапіўся ды ходу...
    Певень напужаўся дзіка, залопаў крыламі, узляцеў на елку і нарабіў крыку:
    — Куды, куды?
    Мядзведзь падумаў, што гэта самы грозны ваяка да яго дабіраецца, залез са страху аж на верхні сук. Сук не вытрымаў, зламаўся, мядзведзь грымнуўся вобземлю і забіўся.
    3 таго часу больш і не сябруюць сабакі з ваўкамі.
    Апрацоўка А. Якімовіча.
    Казка пра быка і яго сяброў
    Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гараць.
    «Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!» — парашыў бык.
    152
    Задраў хвост і пабег.
    Сустрэўся яму па дарозе казёл:
    — Бык, куды бяжыш?
    — На край свету.
    — Чаго?
    — У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
    — Пабягу і я з табою.
    — Бяжы.
    Бягуць яны, а насустрач ім парсюк:
    — Куды бежыце?
    — На край свету: у нас зямля і вада гараць! Баімся, каб і нам не згарэць.
    — I я з вамі пабягу.
    — Бяжы.
    Бягуць яны ўтрох. Сустракае іх гусак:
    — Куды бежыце?
    — На край свету: у нас зямля і вада гараць! Баімся, каб і нам не згарэць.
    — I я з вамі пабягу.
    — Бяжы.
    153
    Бягуць яны ўчатырох. Сустракае іх певень:
    — Куды бежыце?
    — На край свету: у нас зямля і вада гараць...
    — I я з вамі пабягу.
    — Бяжы.
    Беглі, беглі, прыбеглі ў лес. А тут і зіма надыходзіць. Бык кажа:
    — Ну, хопіць бегчы: зімою зямля не загарыцца. Давайце будзем хату рабіць ды запасы на зіму рыхтаваць.
    Парсюк кажа:
    — Мне хаты не трэба: я выкапаю сабе яму, нанашу туды моху на падсцілку, жалудоў на харч ды буду зімаваць. Мне і так цёпла будзе!
    Казёл кажа:
    — А я карою пракармлюся, у дупле нагрэюся.
    — А ты, гусак? — пытаецца бык.
    — У мяне пер’е цёплае, я дзюбу ў яго схаваю ды так перазімую.
    — А ты, певень?
    — А мне што, я і пад ялінкаю перазімую.
    154
    Што рабіць? Узяўся бык адзін хату будаваць. Нанасіў бярвёнаў, моху, збудаваў цёплую хату і жыве сабе ў ёй без бяды.
    Насталі лютыя маразы. Парсюк круціўся, круціўся ў яме, не вытрымаў ды пайшоў да быка:
    — Пусці, бык, у хату: сцюдзёна вельмі!
    — He, — кажа бык, — не пушчу: ты ў мох закапаешся, табе і так цёпла будзе!
    — Калі не пусціш, — кажа парсюк, — дык я падкапаю лычам падрубу — твая хата абернецца, ды яшчэ і цябе самога задушыць.
    Напужаўся бык: хочаш — не хочаш, трэба пускаць парсюка ў хату.
    — Ну, добра, ідзі: удвух весялей будзе.
    На другі дзень прыходзіць казёл:
    — Пусці, бык, у хату!
    — Навошта табе хата: ты ў дупле перазімуеш!
    — Ну, калі не пусціш, дык я разганюся, стукну рагамі ў сцяну
    155
    і праб’ю дзірку: мароз залезе ў хату, табе холадна будзе.
    Што рабіць быку — пусціў казла.
    — Добра, — кажа, — хата ў мяне не малая: хопіць і траім месца.
    На трэці дзень прыходзіць гусак:
    — Бык, бык, пусці ў хату пагрэцца!
    — He пушчу!
    — Чаму?
    — У цябе пер’е цёплае, ты ў яго дзюбу схаваеш ды і так перазімуеш!
    — Ну, калі не пусціш, дык я дзюбаю ўсю страху расцягаю, табе холадна будзе.
    Спужаўся бык — пусціў і гусака.
    На чацвёрты дзень прыходзіць певень:
    — Пусці, бык, у хату!
    — А хіба табе пад ялінкаю не цёпла? — засмяяўся бык. — He пушчу! У мяне ўжо і так цесна.
    — А калі не пусціш, я ўвесь пясок са столі зграбу: дух з хаты выйдзе, і ты замерзнеш.
    156
    Спужаўся бык — пусціў і пеўня.
    Жывуць яны ў хаце ўпяцёх.
    Ідзе мядзведзь. Убачыў хату.
    — Хто тут жыве? — пытаецца.
    — Бык, казёл, парсюк, гусак і певень, — адказваюць з хаты.
    — Пусціце і мяне пагрэцца.
    — He, не пусцім! Ты нам не кампанія.
    Мядзведзь стукнуў лапаю ў дзверы, праламаў іх і ўвайшоў у хату.
    Тут бык выставіў рогі ды прыпёр мядзведзя да сцяны. А казёл давай яму рагамі ў бок лупіць, а парсюк зубамі за жывот ірваць, а гусак у нос дзяўбці... А певень узляцеў на лаву ды давай крычаць: «Кудахкудах! Кудыкуды!»
    Ледзьве жывы выскачыў з хаты няпрошаны госць. Ідзе ён кульгаючы па лесе, сустракае воўка.
    — Дзе быў, сусед? — пытаецца ў яго воўк. — Чаму ты такі хмуры?
    — Ой, — кажа мядзведзь не сваім голасам, — трапіў я да страшэнных разбойнікаў. Адзін мяне віламі да
    157
    сцяны прыціснуў — не павярнуцца. Другі ражнамі ў бок таўчэ. Трэці абцугамі кішкі выцягвае. Чацвёрты спіцаю ў нос коле. А пяты, у чырвонай шапачцы, ззаду шабля крывая, на нагах шпоры, бегае па лаве ды ўсё крычыць: «Падай, падай яго сюды!» Добра, што я ўцёк, бо не ведаю, што б гэты пяты разбойнік зрабіў са мною...
    3 таго часу болып ні мядзведзь, ні воўк у тую хату не заглядвалі.
    Апрацоўка А. Якімовіча.
    ЯРАСЛАЎ ПАРХУТА
    Як рабілі вясёлку (Казка)
    Пры азярыне між кветак і траў гулялі ў хованкі праменьчыкі. Іх было ажно сем — Фіялетавы, Сіні, Блакітны, Зялёны, Жоўты, Аранжавы і Чырвоны. Раптам праменьчык Фіялетавы сказаў:
    — Надакучыла тут. Хачу на другі бераг азярыны!
    Абапёрся адным канцом на купіну, выгнуўся дугою, другі канец
    158
    апусціў на процілеглы бераг і засвяціўся ад радасці.
    Убачыў праменьчык Сіні, як брат ягоны раскашуе, і таксама сказаў:
    — На той бераг хачу!
    Пераскочыў азярыну, далучыўся да праменьчыка Фіялетавага, і ўжо на пару заззялі яны над зямлёю.
    Зайздросна стала праменьчыку Блакітнаму, і ён, доўга не думаючы, кінуўся да братоў.
    У небе цяпер тры стужачкі каляровыя гарэлі.
    Праменьчык Зялёны не вытрымаў, шугануў увысь і адтуль гукнуў:
    — Гэй, там, на зямлі! Да нас гайда! Тут прасторна! I відаць далёка!..
    Праменьчык Жоўты павагаўся, а тады ўзяў і таксама пераскочыў азярыну. I атрымаўся ладны паясок — пяцікаляровы.
    «А я хіба горшы?» — падумаў праменьчык Аранжавы і кінуўся следам.
    У небе ўжо гарэў шасцікаляровы паясок. Бачачы такое дзіва, праменьчык Чырвоны сказаў:
    159
    — Браты, а мяне прымеце ў сваю кампанію?
    — Прымем! Прымем! — пачуліся галасы. — He марудзь толькі...
    Праз хвіліну ў небе над азярынай павісла незвычайная стужка. У ёй былі ўсе сем колераў — чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. I радавалася ім усё жывое на зямлі. А паколькі тая стужка гарэла надзвычай весела, то людзі і назвалі яе проста і ясна — Вясёлка.
    Котавы казкі
    (Урыўкі)
    Сядзеў Котка на загнетку.
    Баяў Котка казкі дзеткам...
    Ды аднойчы надвячоркам Басанож пабег на горку, Снегу з рызыкі паеў I ангінай захварэў.
    Котка трапіў у бальніцу.
    Трэба ж Котку падлячыцца.
    He трывожцеся, сябры, — Там што трэба дактары!
    160
    Ну а казкі тыя, дзеці, Расказаць вы мне даверце. Бо калісь для нас малых Котка шэры баяў іх.
    Сказ цяпер я павяду пра лянотузлыбяду
    Мурашык
    Вам вядома, малышы, Як працуюць мурашы.
    ...А ў мурашніку адным, Што ў бары стаіць сівым,
    Вырас неяк абібок.
    Ён ад дому — ані крок!
    Усяго што мог рабіць — У цянёчку лынды біць.
    Да таго ж хвальком ён быў, Кулаком у грудзі біў: — Хоць сягоння я магу Ліса цапнуць за нагу I, як толькі захачу, Хвост на памяць адкручу!.
    Ліс пачуў — і тут як тут: — Хто жадае мне пакут?!
    6 Зак. 2082
    161
    Зледзянела ўся душа У задзіры Мураша. Ды назаўтра на суку Выхваляўся Павуку: — Калі так — да матузка Прывяжу Маладзіка.
    Светла бегаць будзе ў гай — Хоць ігліцу ты збірай!
    А Павук стары са сну Ножык точыць аб сасну...
    Скалануў малога страх (He сусед, а проста жах!). Патырчма на дол зляцеў I на доле тым самлеў.
    Потым — зірк туды, сюды:
    Мора перад ім вады!
    — Цётка Люгашка, —
    сказаў, —
    На той бераг перапраў!
    Стаў прасіцца ў Страказы: — Да сваіх ты завязі!
    — Заляцець магла б я ў бор — He заводзіцца матор.
    162
    Пра бяду пачуў Слімак —