Беларуская літаратура
Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вядома, што гэта — ... .
I не Маша,
I не Галя, А дзяўчына ў крыўдзе — За касу яе цягае Кожны, хто ні прыйдзе. Абмінаюць вельмі рэдка, Бо яна завецца ... .
Гэта што за важны туз, Хвост зялёны, Чэпкі вус?
47
Усім вядомы Карапуз
Пузан Пузанавіч ... .
3 вусамі, А не стары. Зайздросныя вочы. За штонебудзь На двары Учапіцца хоча. Хопіць хітрасці На трох.
Ну, на тое ж ён ... .
ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
Вавёрка
Увосень вавёркі кормяцца арэхамі і рыхтуюць сабе запасы на зіму. Арэхі і жалуды вавёрка хавае ў глыбокім дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад каранямі дрэў.
У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем пад шкарлупкай ад пустога ці чарвівага.
48
Вавёрка — дбайная і клапатлівая гаспадыня. На зіму яна нарыхтоўвае сабе запасы не толькі з арэхаў і жалудоў. Вавёрка збірае і грыбы.
Вы ідзяце па лесе і раптам бачыце ў сябе над галавой апеньку на дрэве. А вось тырчыць недалёка ад яе на адзінокім голым сучку і другі грыбок!
Якім чынам трапілі яны сюды? Грыбы ж на дрэве не растуць. Ды яшчэ так высока над зямлёй!
Хто іх тут прымацаваў?
Гэта работа вавёркі.
Грыбы сохнуць на паветры і зімой спатрэбяцца гаспадыні.
КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА Кастрычнік
Трэ Кастрычнік лён, аж кастрыца ляціць стаўбом. Спяшаецца ён да замаразкаў кужаль выткаць і вопратку сабе пашыць. Пачулі пра замаразкі павучкі і напалохаліся.
— Ой, што нам рабіць? — пачалі бедаваць. — Змерзнем мы ў замаразкі, загінем без вопраткі.
49
I пайшлі павучкі да Кастрычніка, каб той навучыў іх ткаць кужаль.
— Добра, навучу, — згадзіўся Кастрычнік і даў кожнаму павучочку льну па снапочку.
— Першнаперш гэты лянок трэба вымачыць, потым высушыць, затым пацерці... — навучаў ён павучкоў, — далей трэба лянок вытрапаць і вычасаць, кудзелечку скласці і танюсенька спрасці. Нітачкі тыя ў аснову на кросенкі навіць. Нарэшце нітачку ў чаўнок — і тчыце сабе кужалёк!
Падзякавалі павучкі Кастрычніку і ўзяліся за работу. Прадуць павучкі кужалёк, а што далей з ім рабіць, забыліся. Адны кажуць: «Трэба зноўку кужалёк мачыць!» Другія пярэчаць: «Трэба сушыць». Трэція крычаць: «Трэба часаць». А да ладу не могуць дайсці.
Так кожненькі год і спрачаюцца паміж сабою павучкі. Напрадуць нітачак, цягнуць іх па зямлі і не ведаюць, што далей з імі рабіць. I ляціць
50
разам з маленькімі павучкамі над палямі беленькі кужалёк — бабіна лета.
Паглядзіце ў кастрычніку на палі, лугі, лясы... Колькі таго серабрыстага кужалю павучкі напралі!
ПРЫКАЗКІ I НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ
Увосень — работ восем.
Увосень і верабей багаты.
Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.
Садок пасадзіў — добрую справу зрабіў.
Журавы ляцяць высока — зіма яшчэ далёка.
Вялікія мурашнікі ўвосень — на суровую зіму.
Шмат жалудоў на дубах — на цёплую зіму.
51
Тэматыка чытання:
ШТО Ў НАРОДЗЕ СКАЖУЦЬ — ЯК ВУЗЕЛ ЗВЯЖУЦЬ...
Доўга скарб збіралі гэткі I матулі, I дзядулі, Каб яго пачулі дзеткі, Каб дарослыя пачулі.
П. Макаль
КАЛЫХАНКІ
Люлілюлі
Ой, люлілюлі, Ветры ў полі загулі. Ехаў каток ды па дровы, Загарэлася дуброва.
Пайшоў каток ваду насіці, Стаў дубровачку тушыці.
Ехаў каток ды па сена, Забалела калена.
Трэба катка ў хату ўзяці, Каб пеў баінькі дзіцяці.
Ой, люлілюлі, Ветры ў полі загулі.
— 52 —
Ходзіць сон каля акон
Ходзіць сон каля акон, А дрымота каля плота.
I пытае сон дрымоту:
— Дзе мы будзем начаваць?
— Дзе хацінка цяпленька, Дзе дзетачка маленька, А мы пойдзем начаваць I дзіцятку калыхаць.
Люлі, люлі, ўсе паснулі...
Люлі, люлі, ўсе паснулі, А сыночак (дачушка) спаць не хоча. Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі. Засынаюць кураняткі Пад крыламі сваёй маткі.
Люлі, ЛЮЛІ, люлі. Люлі, ЛЮЛІ, ЛЮЛІ. Шэры коцік спіць у куце, I сабачка спіць у будзе.
Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі. А па сенцах ходзіць бай — Спі, сыночак (дачушка), засынай! Люлі, люлі, люлі. Люлі, ЛЮЛІ, ЛЮЛІ.
53
ЗАБАЎЛЯНКІ
Чыкі, чыкі, сарока
(Той, хто забаўляе, бярэ ў сваю левую руку ручку дзіцяці і трымае яе далонькай уверх. Пальцам сваёй правай рукі стукае ў далоньку дзіцяці і расказвае забаўлянку.)
Чыкі, чыкі, сарока Прыляцела здалёка, Села ў пана на таку, Меле крупы на муку. А пан кажа: «Засяку! Ў мяне шабля пры баку». «Хоць і шабля пры баку, Ад цябе я ўцяку!»
(Пры апошніх словах дарослы лёгенька ўзмахвае рукамі дзіцяці і кажа:«Паляцела!»)
Гопгоп, ігага...
Гопгоп, ігага.
На буланцы едзець Янка, Паўтараста рублёў санкі, Пяцьдзясят рублёў дуга, А кабылка паўрубля.
Гопгоп, ігага!
54
Мышка, мышка, дзе была...
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кусок сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю. — Дзе падзела? — Кошка з’ела.
ЛІЧЫЛКІ
***
Атыбаты, йшлі салдаты, Атыбаты, на базар.
Атыбаты, што купілі?
Атыбаты, самавар.
Атыбаты, колькі стоіць?
Атыбаты, тры рубля.
Атыбаты, хто выходзіць?
Атыбаты, гэта я.
Раз, два, тры, чатыры, пяць — Я іду шукаць.
Хто перада мной стаіць, Той у агні гарыць.
Раз, два, тры —
Гэта, верна, будзеш ты.
55
ЗАГАДКІ
Без станка і без рук, а кросны тчэ.
Маленькі шарык пад лаўкай шарыць, збірае крошкі, баіцца кошкі.
Маленькія лапкі, на лапках царапкі, мякка ступае, мышак выглядае. {шо%)
Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці.
Поле не змерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты.
{hvDdw ‘pidos ‘пдэн)
Два браты глядзяцца ў ваду, а ніколі не сыдуцца. (i2vda^)
Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (wodj)
Я засцілаю дол ігліцай, спрадвеку слаўлюся жывіцай. (vhdvj)
Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (i^sod^q)
Адзін лье, другі п’е, трэці расце. (ndvdui ‘жджо^
56
Белячоктаўсцячок пад кустом лёг на бачок. (Mwndng)
На агні не гарыць, у вадзе не тоне.
Ляцяць птушкі без крыл, на дрэвы садзяцца без ног. (/лмўчжкнэ)
Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.
Цякло, цякло і лягло пад шкло.
{lACVQdv gnu niind)
Вясна прыгрэе, шубу надзене; зіма наступае, шубу скідае.
(ndedg 9V9dhDigf)
Сядзіць пані ў жупане, хто жупан здзірае, той слёзы пралівае. (тгіідіч'п)
Лата на лаце і шва не відаці.
(muDfhinyi)
Скрыначка на тры вуглы, поўныя мукі. (mrhedj)
Сама пані ў каморы, а яе косы на
двары. (v9Mdoj\[)
Малы малышак упаў з вышак, не так забіўся, як шапкі пазбыўся. (еагож)
57
Без языка жыве, не есць, не п’е, а гаворыць. (awgvd)
He доктар, а дрэвы лечыць.
He агонь, а пячэцца. (nmundyi)
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
He той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Кожнаму мілая хатка, дзе радзіла яго матка.
Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
У сваім краі, як у раі.
Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.
Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
Кожная сасна свайму бору песню спявае.
Адным пальцам і гузік цяжка зашпіліць.
58
Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш.
Узяўся за гуж — не кажы, што не дуж.
Рэшатам вады не наносіш.
Хто позна ўстае, той хлеба не мае.
Ляжачага хлеба нідзе няма.
Гультай за работу — мазоль за РУку.
Ранняя птушка дзюбку цярэбіць, а позняя — вочкі працірае.
Ласкавае слоўка, як сонейка, грэе.
Птушцы воля — чалавеку мір.
Добрая слава даражэйшая за багацце.
Ласкавае слова — што дзень ясны.
Добрае жалеза не ржавее, добры чалавек не забываецца.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі.
59
Колас, што зярнят не мае, угору лоб задзірае.
Чалавек без сяброў — што дрэва без каранёў.
Чалавек без друга — што яда без солі.
Трашчыць сарока — чуваць далёка.
Старога паважай, малога павучай.
Хто многа абяцае — рэдка слова трымае.
Хто баіцца, таму ў вачах дваіцца.
Баязліваму і свой цень страшны.
Кіем галавы не дастанеш.
Меней гавары, болей рабі. У чужых руках пірог вялікі.
КАЗКІ
Зайкава хатка
Жылібылі ў лесе лісічка і зайчык.
Жылі яны непадалёку адзін ад другога. Прыйшла восень. Холадна
60
стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з трускусняжку, а зайчык з трускупяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісічкіна хатка растала, а зайкава стаіць, як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я з трускупяску, а яна з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— He плач, зайка. Пойдзем, я Ta66 памагу, праганю лісічку з твае хаты.
61
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хату? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае воўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам табе, дык будзе канец.
Перапалохаўся воўк ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Сеў зноў зайка пад бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з трускупяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць, як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
62
— He плач, зайка: пойдзем, я Ta66 памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хатку? Злазь, ліса, з печы, a то скіну, паб’ю табе плечы.
He спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
Спалохаўся мядзведзь ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў. Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бачыць — ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Ды як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адзін каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з трускупяску, а яна — з трускусняжку. Настала вясна. Яе