У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп’янелая мяцель. У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе. 78 Тэматыка чытання: ВЯСНА, ВЯСНА ЖАДАНАЯ! Вясёлы спеў Прыветлівы Вады ў руччах Пачуецца. Ачнецца гай I з песнямі У зялёны ліст Адзенецца. Я. Колас ЗМІТРОК БЯДУЛЯ Вясна To не снег, To чаромха цвіце. To не снег, To бярозка расце. To не снег — Расцвітае садок. To не снег, А ляціць матылёк. To не шоўк — Гэта рунь ля гары. To не шоўк, А сонцвет у бары. 79 To не шоўк, А мурожны лужок. To не шоўк — Маладзенькі лянок. He гусляр — To пяюць салаўі. He гусляр — To звіняць ручаі. He гусляр — Дрозд у гаі пяе. He гусляр — Гэта пчолка гудзе. Ах, вясна Маладая мая! Пад табой Ажывае зямля. Пад табой I звініць і пяе Нават жук... Нават мушка ў траве. КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА Песня вясны (Казка) Злая Зіма пасля доўгай вандроўкі падалася назад у свой край, дзе 80 ніколі не бывае Лета, дзе ўсё закута ў лёд і занесена снегам. Яна ішла па дрымучым лесе. А следам з мяшком снегу за плячамі бегла Завея. Яе сівыя кудлы былі не прычэсаны, адзенне вісела на ёй пашарпанымі шматкамі. — Уууу! — жаласна завывала Завея. — Гэта бязлітаснае Сонца так рада Вясне, што хоча загубіць нас. — He выходзь на прагаліны, трымайся ценю, — сказала Зіма. А за імі з праталінкі на праталінку бегла басаногая Вясна. На плячах у яе сядзелі дзве птушкі і весела спявалі: Уцякай, злы Мароз, Кідай санкі, бяры воз! Там, дзе ступала Вясна, падымала галоўку блакітная кветачка пралеска. Яна выпроствала сваю зялёную ножку і цягнулася ўсё вышэй і вышэй да Сонца. Убачыла Зіма пралеску, азірнулася і гнеўна пагразіла Вясне: 81 — Я замарожу твае кветкі! Вясна ўсміхнулася, кіўнула на блакітнае неба і адказала на пагрозу: — Паслухай, як заліваецца звонкай песняй жаваранак. Яго ты не замарозіш. А гэта мой пасланец. Злосная Зіма закрычала што мела сілы на Вясну: — Рана ты смяешся! Глядзі! — I дзьмухнула Зіма холадам на блакітную кветачку, а Завея страсянула галавой, заматляла сваімі кудламі і сыпнула з мяшка снегам. Вясна знікла ў снежнай завірусе. Зіма ўзрадавалася сваёй сіле. Яна бачыла, як упалі шэранькімі камячкамі і схаваліся ў кустах жаваранкі, як паніклі і апусцілі галоўкі пралескі. — Хахаха! — зарагатала Зіма. — Хто з нас дужэйшы? Дзе твае кветкі, Вясна? Чаму змоўк жаваранак? Я ўсё загубіла, усё памарозіла. А мая служка Завея замяла іх снегам, пахавала навекі. Выйшла Зіма зпад густых ялін на паляну, радасна паглядзела на 82 засыпаную снегам зямлю і гукнула зноў: — Прыгажуня Вясна, хто тут гаспадыня, я ці ты? Пачула гэта ласкавае Сонца, выглянула зза хмар і сваімі цёплымі праменнямі прайшлося па зямлі. Адразу падняўся ўгору жаваранак. Зноў палілася ў вышыні цудоўная песня Вясны і Сонца. Зноў падняла галоўку сіняя пралеска. Памытая снегавой вадой, яна яшчэ болып пахарашэла. Застагнала ад лютай злосці Зіма, падхапіла Завею ды ходу далей, на поўнач. Фіялка Увесну пад старою ліпаю расцвіла маленькая Фіялка. Яна з цікавасцю паглядзела навокал і ўбачыла, што ўсе яе суседкі яркія і высокія і над імі кружацца прыгожыя матылькі. А да яе, маленькай кветкі, ніхто не прылятаў, і яна самотна цвіла ў густой траве. 83 — Ax! — жаласна ўсклікнула Фіялка. — Чаму я такая няшчасная? Hi адзін матылёк не можа знайсці мяне. Лепш бы я зусім не цвіла. I раптам яна пачула прыемнае гудзенне... Гэта Пчала закружылася над ёю і апусцілася на сінія пялёсткі. — Як ты мяне знайшла? — спытала радасна кветка. — Я ж такая маленькая і непрыкметная! — У цябе цудоўны пах, — прагула Пчала. — Няўжо? — здзівілася Фіялка. — Нават лепшы, чым у тых жоўтых? — Лепшы. Ты самая цудоўная з ранніх кветак. I я часта буду прылятаць да цябе. Пчала дакранулася да кветкі, узяла кропельку духмянага нектару і паляцела ў вулей. I маленькая Фіялка яшчэ пышней расцвіла, павесялела. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі. Пчала абмінула многа яркіх высокіх кветак, а знайшла яе, маленькую, непрыкметную, у траве. — 84 — ВАСІЛЬ ВІТКА Вясна Паміж снегу ў лесе — дзіва, Хто ні гляне, скажа: ах! Я агеньчык зіхатлівы Радасна нясу ў руках. Горнуцца дубы, бярозы Голлем да майго цяпла. Болып не вернуцца марозы — Я пралеску прынясла. Сонейку Соня, Соня, Сонейка! Зашумела голейка. Пачынаецца Вясна, Прачынаецца Сасна. Точыць Дзяцел Долата, Сыпле Долу Золата. 85 Соня, сонейка, ўставай, Дзень шчаслівы пачынай, I мне, любае, свяці Ты заўсёды У жыцці! ПАВЕЛ ТКАЧОЎ Зямля прачынаецца Сяргейка саскочыў з ганка і пабег па сцяжынцы, што вядзе ў сад. Там хлопчык убачыў дзядулю. Ён зграбаў леташняе лісце. — Навошта ты гэта робіш? — спытаў Сяргейка. — Трэба, унучак, — адказаў дзед. — Збяром лісце — зямлі лягчэй дыхаць будзе. Яна ж цяпер пасля зімы прачынаецца. Ніколі Сяргейка не чуў, што зямля дыхае. Мусіць, дзядуля жартуе. — Як жа яна дыхае? — А ты прыгледзься болып уважліва, — сказаў дзед. — Тады і ўбачыш. Сяргейка паглядзеў у адзін бок, у другі. У ранішніх праменнях сонца падымаліся ледзь прыкметныя струменьчыкі пары... 86 Тэматыка чытання: 3 ЧАГО ЧАЛАВЕК ПАЧЫНАЕЦЦА... Добра, калі ты змалку Можаш вітаць людзей. Раніцай: — Добрага ранку! А апоўдня: — Добры дзень! Увечары пры сустрэчы Знаёмым сказаць: — Добры вечар! А соннаму сонейку нанач I ўсім добрым людзям: — Дабранач! В. Вітка ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ Казка пра Ласку Ціха, дзеці, Паслухайце казку Пра дзяўчынку харошую — Ласку! Дзе жыве яна, Як выглядае, 3 кім сябруе, Каму памагае. Неяк Ласку угледзеў Сяргейка, Хоць і слёзы блішчалі На вейках. 87 Захварэў неўспадзеўкі Хлапчына. Сінява залягла Пад вачыма. Парашкі ён глытаў I пілюлі, Смеху хлопчыка Доўга не чулі. I тады да ягонага Ложка Падышла, нібы цень, Басаножка. Падышла неўзаметку Малая, За плячыма — Каса залатая. — Ты Сяргейка? — Пытае ласкава I плыве каля ложка, Як пава. — Ты хварэеш? Замучылі лекі? Пацярпі, He хвалюйся, маленькі! 88 Хочаш — коўдру тваю Я папраўлю! Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю! Каля хворага Без адпачынку Завіхаецца Тая дзяўчынка. Лоб малога пагладзіла, Бровы, — I Сяргейка заснуў, Як здаровы. I у сне ўжо, Што быў нібы казка, Ён пытае: — Скажы, калі ласка, Хто ты? — Ласка. — Якая? — Такая, Што маленькім Заснуць памагае. — Дык застанься са мной, Мая Ласка! — Я спяшаю ў калгас, Да Тараскі! 89 I, махнуўшы хусцінкаю Белай, Неўпрыкметку пайшла, Паляцела. Ціхі хлопчык Ажно засмяяўся: Ён з хваробай сваёй Развітаўся! ☆☆☆ Пасварылася з Надзяй Ларыска. I за што? 3за малочнай ірыскі! Да дзяўчынак прыходзіла цёця. Надарыла цукерак блазноце. I дражэ, і «падушак», і «мішак»... Немалое багацце ў малышак! Адно цешся з салодкіх I еш Ды сябровак частуй ты... Дык не ж! Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы, Што ў Надзеі — Яшчэ і ірыскі! 90 Вось старэйшая, Каб не журыцца, Адабрала ірыскі Ў сястрыцы. Хто паможа Надзейцы ціхмянай? Хто ёй верне Прысмак адабраны? Можа, цёця? Яна на рабоце. Можа, мама? На працы таксама. Памагла ёй Дзяўчынакраса, За плячмі — Залатая каса. I адкуль яна толькі Ўзялася, Як пазнала, Што спрэчка ўзнялася? На маленькіх нагах Неабутых Падышла да дзяўчынак Надзьмутых. 91 Белай хусткаю Твар абмахнула, На сястрычак Лагодна зірнула. — Я завуся, — гаворыць ім, Ласкай. Вы паслухайце Простую казку! Я прыйшла Ад СяргейкіХварэйкі, Я прыйшла Ад ТараскіПадпаска. Сумаваў той без ласкі Са статкам, Калі ў поле падаўся За таткам. А пасля пабыла я За морам, За бязмежным Блакітным прасторам. Там чакаў мяне Бедны, пануры Хлопчык з чорнаюЧорнаю скурай. — 92 — У краіне, Дзе сонца багата, Гэты хлопчык Застаўся без таты. Тату ворагі злыя Забілі, Бо змагаўся ён Супраць насілля. Супраць гора змагаўся Адважна, Клікаў волю Ў свой край неабсяжны... Пацямнелі, Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы. Залатую касу Запляла, Пацішэлых сястрыц Абняла. I тады запытала Ларыса: — А як хлопчыка клічуць? — Патрысам. 93 I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі... Ім цяпер He да прыкрых учынкаў! Трэба другу Пісьмо напісаць, Падарунак яму Пераслаць. I пачула тут госця: «Патрысік! Шлём табе мы салодкіх Ірысак. I дражэ, I «падушак»малышак, Толькі з’елі мы Некалькі «мішак». 3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку! He гаруй, Мы цябе не забудзем I пра татку Раскажам мы людзям. — 94 — Будзем дружныя мы Між сабою I навек Пасябруем з табою!..» Вось вам, дзеці, I ўся мая казка Пра дзяўчынку харошую — Ласку. Ласка ўсіх вас Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала. А таму покуль стрэнецца 3 вамі, Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі! ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ Рэчка, рэчанька мая Я не хачу, каб рэчка высыхала, Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых, Дзе човен скача ля свайго прычала, Калі бягу па травах лугавых; 95 Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак I дзе бушуе ўвесну крыгаход, Плыві, рака, паміж бароў вясёлых, Каб зелянелі сосны круглы год! Каб жаўранак гукаў вясну і лета I не кранула птушачку бяда! Каб не знікала з нашай студні светлай Сцюдзёная і смачная вада! Я не хачу, каб цінай безгалосай Заплеснеў бераг, на якім стаю. Прашу людзей, прашу я ўсіх дарослых: — Абараніце рэчаньку маю! Я падрасту і вам дапамагу — I рыбкі залатыя зберагу. ПЯТРУСЬ БРОЎКА А ты хоць дрэва пасадзіў?.. Дзе дваццаць год таму назад Ляжаў дзірван акамянелы — Расцвіў прыгожы, буйны сад, Паплыў удаль, як ветразь белы... Нямала тут вясновых дзён Папрацавалі слаўна людзі, Каб кожнай яблыняю ён Усхваляваў нам сёння грудзі. 96 Ён так святло сваё разліў, Глядзіш, нацешыцца няможна... ...А ты хоць дрэва пасадзіў? — Няхай сябе спытае кожны. Сымонка Ён да працы Прагнасць мае, Ён і ў песнях самы звонкі, У каго ні запытаеш, Хваляць спрытнага Сымонку. 3 першых дзён Вайнынягоды Бацькі ў хлопчыка не стала — Хоць дванаццаць год ад роду, Гаспадарыць ён удала. Неяк раз Прыйшлі з калгаса, Каб зрабіць падруб хаціне, Дык, сякеру ўзяўшы, разам Працаваў між іх хлапчына. Раз прыйшоў Дзядок рухавы: — Дай табе гарод засею. Адказаў Сымон ласкава: — Дзякуй, я і сам умею! Наш Сымонка Ветлы з кожным, Ля старэйшых стане з краю. 4 3ак. 2082 —97 — Часам вельмі ўжо сур’ёзна Наш Сымонка разважае. Падбягуць, бывае, Дзеці, Пазавуць на гульні з крыкам. Ён жа буркне: — He да гуляў, У мяне сям’я вяліка!