• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016
    52.36 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    218
    вае другую тысячу. Немцы хацелі спілаваць яго і вывезці ў Германію, але партызаны паставілі варту. He ведаю, ці трэба было. Немцам усё адно гэта не ўдалося б. 3 якою тэхнікай падступіцца да дрэва таўшчынёю з вялікі пакой?!
    Возера Свіцязь, апетае Міцкевічам. Вялікі, амаль правільны круг, з усіх бакоў зарослы дужа старымі дубамі. Вада тут такая, што, калі нават проста выкупацца — валасы рыпяць дні два. У наваколлі яго тры досыць тыповыя вёскі. Міратычы, што працягнуліся доўгай паласою харошых хат. Тут захавалася даўно зачыненая чатырохсотгадовая драўляная цэркаўка з тыпу «патаемных». Назнарок малая, назнарок у гушчары, каб на час навалы і вайны не знайшлі. Яна славутая цудоўнай народнай разьбою.
    Варонча. Вёска амаль гарадскога тыпу. Тут некалькі прадпрыемстваў. Але і гэта — вёскамузей. Тут, над запруджанай рачулкай, у гушчары, 219
    стаяў — а можа, і цяпер стаіць — васьмісотгадовы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Унутры — дупло, у якім могуць паснедаць вакол стала чалавек дзесяць. Нават акенца ёсць, на другі бок. Можна высунуць галаву і глядзець проста з дрэва, як лясны дух. Наводдаль — руіны дужа даўняга касцёла і могілкі з цудоўнымі помнікамі з італьянскага мармуру. Тут пахаваны бацькі польскабеларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота, блізкага сябра Адама Міцкевіча, а таксама — Верашчакі, сваяка Марылі Верашчакі, першага кахання паэта. Маёнтак Верашчакаў, Туганавічы, быў некалі побач. На яго месцы застаўся парк і «альтанка Марылі», некалькі ліп, пасаджаных кругам. Яны так зрасліся, што, каб адна не ўпала, унутр гэтага драўлянага круга нельга было б трапіць.
    Як бачыце, амаль у кожнай беларускай вёсцы ёсць што паглядзець. Толькі трэба ведаць, што глядзець.
    220
    Кацёл з каменьчыкамі
    Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы? Тады заставайся ў цёплым ложку. А калі ты здаровы і ты здаровая, то давайце сядзем на пашчапаныя бярвенні, ля прызбы, на лаўкі, а каму зручна — той і проста на падлозе.
    I ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыванесамалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну.
    Ці бачылі вы паўночныя нашы ўзгоркі? Яны не дужа высокія, але ўсё ж верас на іх на некалькі дзён робіцца сівы. Ад падмарозкаў.
    I сівыя робяцца старадаўнія валуны, камяніскі, камні, каменьчыкі. А пасля пачынаюць пакрывацца шкляным, ружовым на ўсходзе лядком — за берагам, шматлікія нашы з табой азёры. А выкапаную бульбу даўно ўжо звезлі ў хаты і свірны, звалілі ў капцы.
    221
    Дык вось было гэта даўно, вельмі даўно, так даўно, што ў нашай з табой краіне яшчэ не было тады бульбы.
    Стаялі тады на беразе маленькага чыстага возера — існае вочка зямлі — дзве хаты. У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат. Нядобры ён быў чалавек, жонку замарыў работай, дзеці ад хатняга рабства ў свет пайшлі. А гаспадар усё не ўтаймоўваецца, усё пад сябе грабе. Усё наваколле прыдушыў, глытай.
    — Забыўся, што ў труны кішэняў няма, — горка пажартавала добрая Мар’я, бліжэйшая суседка. Бо яе хата бліжэй за ўсіх стаяла. Хата яшчэ з дзядоў, моцная, але зусім недагледжаная. Бо гаспадара ўзялі на вайну і засталася жанчына адна з маленькімі дзецьмі. Аж пяцёра, і кожнае на пстрычку ніжэй за другое. I кожнае ўвесь час галоднае.
    Пакуль бацька быў, сяктак перабіваліся, а тут...
    Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы
    222
    грэх, імя якому Несправядлівасць. Гэта калі адзін не можа заснуць, бо аб’еўся, а другі — бо галодны. А дзеці — дык тыя нават плачуць з голаду. Кепска. Ніколі не дапамагай Несправядлівасці. За іншае, можа, і даруюць. За гэтае — не.
    ...Позняя, халодная была вясна. Такое самае лета. А восень яшчэ горай. Завылі вятры, уздзьмуліся рэкі, пашалелі азёры. Сатлелі травы на паплавах. Ад бацькі чуткі няма. Прыйшла чарга Мар’і ісці па дапамогу да суседа. А той сядзіць, далоні пад азадак паклаў ды пыхкае, як вожык. Нажэрся свіннясвіннёю.
    — Ну што?
    — Пазыч мне, суседзе, меру ячменю ды меру фасолі. Я табе за гэта вясной адраблю.
    — Адрообе. Вясноою. Вясной усё наваколле адрабляць прыйдзе. А ты да таго часу ледзь ногі цягаць будзеш, а шчанюкі твае, можа, і не пацягнуць зусім. А можа, ты і ўдава цяпер. To й ён не адробіць. He дам.
    223
    Рабіць няма чаго. Прыйшла бедная жанчына ў сваю халупу і, не запаліўшы нават лучынкі, упала на ўслон.
    Цёмна. Цёмна за акном. Цёмна. Нізкія чорныя хмары, і выхаду няма.
    Да іншых суседзяў бегчы? Памаглі б, але і там тое самае. А дзецям што? Дзеці не ведаюць, як дарослым хлеб дастаецца. Цяжкай працай, часам — прыніжэннем. Калі зразумеюць — пашкадуюць. А тут плачуць толькі на розныя галасы: «Сільна і слёзна», як у старых кнігах пісалі:
    — Матухна!
    — Зязюленька!
    — Пакармі нас!
    — Хлебца дай!
    — Акраец!
    Што рабіць беднай Мар’і. Вырашыла яна дзяцей падмануць.
    — Вы ляжце зараз. Засніце. А я пайду бабоў назбіраю. Навару ды буду вас карміць.
    224
    Дзеці не засынаюць. Тады пайшла кабета, назбірала на полі дробных каменьчыкаў (а іх было сапраўды як бобу), высыпала ў кацёл і паставіла на агонь. Настолькі бедная была хата, што і печкі няма.
    Варацца каменьчыкі. Паснулі дзеці. Супакоіліся. Разбудзіць матка — наядуцца. Варацца каменьчыкі — да канца свету ім варыцца. Да канца свету плакаць матцы.
    Ажно ўваходзіць у хату нейкі чалавек. Сам доўгі, кашчавы, з кіем, торбай, адкуль нейкія травы тырчаць. I вочы пранізлівыя:
    — Добры вечар у хату. Пусціце абагрэцца.
    — Грэйся, добры чалавек. Толькі пачаставаць цябе няма чым.
    — А што ж у катле варыш?
    — Гэта, добры чалавек, каб дзяцей прысыпіць да заўтра, — і прыўзняла крышку катла.
    — Гэтта што такое?
    — Камні. Муж у войску — можа, й забілі. Прасіла ў суседа чагосьці —
    8 Зак. 2082
    225
    не даў. Толькі й засталося на гэтай зямлі беднаму чалавеку каменьчыкі есці.
    — Што ж ён?! Дзецям не даў?! Проста дзецям?!
    — He даў.
    — Ддобра, — сказаў незнаёмы. — Бяры кацёл. Пайшлі.
    Прыйшлі на надзел. Незнаёмы паставіў кацёл, азірнуўся: ля хаты Ігнат стаіць. Цікуе. А што гэта яны там робяць? Чаго кацёл прынеслі?
    А незнаёмы той быў Вялікі Чараўнік. Толькі чараваць яму ў жыцці дадзена было тысячу разоў і засталіся лічаныя разы. I нічога ён тым сваім чараўніцтвам не дабіўся. Як дагэтуль ішло, так і пасля.
    «Але тут, — думае, — здужаю».
    Узяў ён з катла жменю каменьчыкаў і са свістам, як з сявенькі, сыпануў па раллі. I яшчэ, і яшчэ, і яшчэ.
    — Што ж ты, — паскардзілася Мар’я. — Так загон благі, а ты яшчэ й каменьчыкамі, што сабрала, падсяваеш.
    226
    — Маўчы, — сказаў той. — Глядзі, што будзе.
    — Так ёй, — сказаў Ігнат. — Таксама мне, дзеці. Ва ўсіх дзеці. Муж на вайне. Гм, таксама мне, страшная штука вайна.
    А незнаёмы сыпе і сыпе. Увесь загон каменьчыкамі засеяў. Россып. Дзецца няма дзе.
    Мар’я плача. Ігнат смяецца. Балаган на кірмашы, і толькі.
    — Глядзі, жанчына, — сказаў незнаёмы.
    Тая зірнула — і вачам не паверыла: растуць каменьчыкі. Вунь ужо камяні сталі. Памерам з два кулакі.
    — Збяры частку, пакладзі ў кацёл, — сказаў незнаёмы. — Пастаў варыць дзецям.
    У Ігната вочы на лоб палезлі. А жанчына панесла кацёл з камянямі ў хату. Прыйшла — камяні яшчэ падраслі.
    — Глядзі, жанчына, за адзін дзень я табе ўсё пакажу. Заўтра будзеш капаць. А ва ўсе наступныя 227
    разы будзе гэта цягнуцца цэлае лета. Глядзі.
    I тут камяні пачалі зарывацца ў зямлю. Як ружовыя, жоўтыя і белыя парсючкі. Ігнат аж счумеў. Вачыма толькі водзіць, нібы ў чужы гарох залез, а яго, злодзея, заспелі.
    Пачакалі яны крыху — з’явіліся з зямлі парасткі, гусцець пачалі.
    — Прынясі, кабета, матыку, — сказаў незнаёмы.
    Тая прынесла. Расточкі ўжо ў кусцікі ператварыліся.
    — Пацяпай вось так. Загарні ім ножкі ў кажушок... I яшчэ раз загарні.
    А кусцікі ўжо амаль кусты.
    I вось ужо на кустах заззяла мора кветак. Белыя, ружовыя, лілаватыя, ружовабелыя зорачкі. I ўсе з жоўтым сэрцайкам.
    — Вось цяпер можаш яе памацаць на выбар, — сказаў незнаёмы. — Гэта як дзеці галодныя.
    I выняў два камяні зпад куста.
    Пасля засумавалі кусты, пабляк228
    ла іх лакіраванашурпатая, зялёная зверху і матавая спадыспаду паверхня, пасохла гікаўё.
    — Ну вось, заўтра будзеш капаць. На ўсю зіму хопіць, — сказаў незнаёмы. — I з суседзямі падзяліся.
    — Ясна, — сказала Мар’я, бо ўжо далятаў з хаты сыты, некаменны дух. — 3 суседзямі найперш.
    — Мне! Мне! — кінуўся Ігнат. — Мне перш за ўсё! Мне! Я іх кармлюпаю!
    — I на работу наймаеш? — спытаў незнаёмы. Выняў адзін камень, і той закурэў у ягоных руках, а чалавек разламаў яго, пасаліў і стаў есці. — I не адмовіў ім у ежы, калі галадалі?
    — Мне! Мне! Наймаю, кармлю.
    — Добра, — сказаў незнаёмы. — Набяры мне кацёл каменьчыкаў са свайго поля. Ды хутчэй.
    Ігнат чуйдух прыляцеў з катлом. Самых буйных, з кулак, камянёў нацягаў.
    — Во! Во! У мяне ж і каменьчыкі.
    229
    Во ў мяне, дык камні з кулак. А гэтыя ж лайдакі, хіба ў іх камні. Слёзы, а не камні.
    — Слёзы, — сказаў незнаёмы. — Дык хочаш, каб у цябе яшчэ больш стала? Усё ж ёсць. Што даў — такі і плод.
    — Мне! Мне! У мяне і камні.
    — Глядзіі, — сказаў незнаёмы і сыпануў камяні па Ігнатавым полі. I яшчэ. Засеяў усё поле.
    — Ну вось. Даў сёння хлеба яе дзецям?
    — А што? Галадранцы. Самога з’ядуць, як мяккі будзеш.
    Незнаёмы махнуў рукой.
    Камні пачалі расці. Усе трох стаялі і глядзелі, як яны растуць: каменьчыкі — камні — камяні — камяніскі. Усё поле закрылі — Ігнат аж падскокваў.
    — Ну чакайце, за такімі вы яшчэ й да мяне ўсе прыбяжыце. Прыйдзеце, любенькія, як прыпрэ.
    Паглядзеў на яго незнаёмы, плюнуў.
    230
    — Ну вось, маеш, — сказаў.
    — А чаму яны не зарываюцца?
    — А таму, што вечна ім заставацца на вачах у людзей, як кожнаму скнарству, як кожнай жорсткасці, як кожнай нелюбові да людзей, як кожнай Несправядлівасці.
    I пайшоў з жанчынай да яе хаты.
    Кінуўся шчаслівы гаспадар да поля — не поле, а суцэльная каменная крушня. Валуны велічынёю з хату. На тысячу год наперад з зямлі вылезлі.
    Пакуль дзеці, незнаёмы і жанчына елі ў хаце «камяні» — усё наваколле чула зза каменнага мура дзікі рык і выццё. Выў і рыкаў Ігнат.
    А пасля незнаёмы ўстаў.
    — Пайду, — сказаў ён, закінуўшы за плечы торбу.
    — Чым мне табе аддзякаваць?
    — Нічым. Дабрынёю да людзей. Ды гэтага дабра ў цябе заўжды хапала.
    — Пайду пагляджу, як сусед. Звар’яцеў, пэўна.