• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016
    52.36 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    231
    — Нічога. Я ж кажу... дабра ў нас хапала. Залішне.
    I пайшоў у свет, абапіраючыся на кій. Пад касыя асеннія хмары. Насустрач пералётам, што, калючыя, каціліся яму пад ногі. Ужо зводдаль азірнуўся — Мар’я і дзеці глядзелі яму ўслед, маленькія на чорнай раллі.
    — Гэй! А імя ёй будзе — Бульба! — крыкнуў ім незнаёмы. I так з’явілася на Беларусі бульба.
    Просім у хату, госцейкі нашы!
    Але зойдзем у хату, якой яна была яшчэ не так даўно, а часам сустракаецца і зараз. Спачатку трапляем у сенцы. Яны і зараз служаць для гаспадарчых мэт. Тут вёдры, цэбры з рознай рознасцю, маслабойкі (цяпер часта сепаратар) і г. д. Дзверы насупраць вядуць у камору, дзе таксама рэчы для гаспадаркі і на паліцах розныя прыпасы. Другія дзверы вядуць у халодныя пакоі. Іх адзін ці два. Раней гаспадыня ўлетку выносіла сюды кросны, ткацкі ста232
    нок, бо ў самой хаце горача. Тут жа ўлетку спалі старэйшыя (для маладых служыла і служыць адрына з сенам). Тут узімку ляжаць на аўсянай саломе яблыкі, рассыпаныя тоўстым пластам жалуды для свіней, іншыя прыпасы. Раней зрэдку, а цяпер досыць часта ў халоднай палове ёсць і грубка, так што пры выпадку (наезд гасцей ці яшчэ нешта) можна размясціць процьму людзей. У мінулым стагоддзі, калі шафаў, вядома, не было, а ў куфры (скрыні) не ўсё змяшчалася, тут стаялі і «кублы» з лішнім адзеннем і іншым дабром.
    У некаторых хатах да халоднай паловы была прыбудова, у якой спалі ў зусім нясцерпную спёку тыя, хто не хацеў ісці проста ў садок, пад дрэвы. Часам яе можна ўбачыць і зараз. Я аглядаў некалькі такіх, і «абстаноўка» іх заўсёды была аднолькавая: нізкая, дужа шырокая і доўгая, «скрыня» на ножках, у ёй сяннік, набіты сенам, мякенькай аўсянай саломай ці гарахавіннем, 233
    радно, падушкі і полаг. Абавязкова. Ад камароў. Зроблены з радзіны, падобнай на марлю.
    Вернемся ў сенцы. Ага, мы забылі яшчэ вось што. Лесвіцу, « драбіны», або проста бервяно з засечкамі, якое вядзе на гару, дзе вісяць шынкі і летнія каўбасы (зімнія каўбасы, залітыя салам, і само сала — у дзежках і гарлачах, у сенцах ці ў каморы).
    Цяпер — у хату. Выгляд яе для кожнай мясцовасці быў розны. У даўніну бывалі хаты з комінам (цяпер комінам завецца пячны дымаход), плеценым і абмазаным глінаю конусам, пад якім на жароўні ці ў свечніку гарэла лучына, а дым ішоў комінам праз столь і страху. Бывалі хаты з вялізным, таксама абмазаным, каўпаком ля ачага, дзе ў зімнія ночы (там было цяплей) збіралася прасці і майстраваць уся сям’я. Ды і ў розных мясцовасцях хаты былі розныя. На два пакоі (трысцен і ўласна хата), на два пакоі з прыбудовамі і г. д. Але найбольш
    234
    тыповы выгляд быў такі. 3 трысцена, дзе елі летам і, хто хацеў, спалі зімой, і куды ўзімку бралі маладняк быдла, быў уваход у хату. Ля ўвахода, справа, мыцельнік, месца для мыцця посуду і кухонных рэчаў. Пасля печ. За печчу, па правай сцяне пол (нары). Пад полам складалі розныя рэчы. Але ўжо тады замест пола часта стаялі шырокія ложкі, адзін з завескаю, для гаспадара. Уздоўж астатніх дзвюх сцен ішлі шырокія лавы, часам з тканымі налаўнікамі. На іх сядзелі і ноччу маглі спаць, асабліва калі бывалі госці...
    Перад лаўкамі — стол. Заўсёды дужа белы, бо яго часта скрэблі нажом. Стол і лаўкі часцей за ўсё былі з тоўстых дубовых дошак. Ля той сценкі, дзе дзверы, стаялі куфры і — узімку — гаспадыніны кросны.
    3 упрыгожанняў былі — абразы на покуце. Бывалі сярод іх і лубачныя, але здараліся й дужа цікавыя. Ці старажытныя, ці наіўныя, уніяцкіх
    235
    яшчэ часоў, дзе святыя былі ў беларускіх народных вопратках. Асаблівым поспехам карыстаўся святы Юры, які забівае дракона, і святы Мікола за сваё сялянскае паходжанне і за тое, што (па беларускай легендзе) аднойчы ўратаваў адзіную кабылку беднага мужыка, якая заблукала ў лесе. He даў раздзерці ваўкам і памог ажарабіцца, а пасля прывёў гаспадару. Згодна павер’ю, калі жарабятка падрасце, то на ім паедзе той, хто дасць волю народу.
    I яшчэ адно ўпрыгожанне — тканыя посцілкі (у шашачкі, у шэсць, дванаццаць і дваццаць чатыры «ніты», чынаватыя і інш.).
    I, вядома ж, ручнікі. Мноства. Раней вакол абразоў і акон. Цяпер каля карцін і партрэтаў. Ручнікі ў нас на Беларусі таксама розныя, па мясцовасці, і дужа разнастайныя. Узоры іншыя, чым у суседзяў, хаця ёсць і падобныя. Галоўная розніца — менш «раслін і кветак». Арнамент часцей геаметрычны. Ме
    236
    ней чорнага колеру. Пераважае «вясёлка», жоўты, чырвоны, сіні, блакітны і іншыя такія колеры.
    Ну вось. А цяпер паколькі я кепскаваты танцор, то пайду танцаваць ад печы. Печ — гэта цеплыня. Печ — гэта здароўе застуджанаму. Печ — гэта і гарачая, смачная ежа. На поўначы печ дужа вялікая і простая, хіба што з «пячуркамі» для запалак і лучыны на распал. Затое на поўдні яна меншая і часам нагадвае архітэктурную спаруду. Дзясяткі выступаў і ніш, у якіх гліняныя збанкі, ліверы (пасудзінка з дзвюма дзірачкамі, «цякло, бы з лівера, з вачэй»). Тут ёсць дзе ўстанавіць спарыш (два гаршкі, злучаныя ручкай, каб насіць на поле абед), паставіць і «ўдаву» — гаршчок, падобны на абаранак. Печ уся распісана кветкамі, дзяўчаткамі з каромысламі і коннікамі — улюбёны матыў. Зараз у наш час печ выцясняецца плітамі і плітамі газавымі, але пакуль ёсць у многіх хатах.
    Дзе печ, там і тое, што з печы.
    237
    АРТУР ВОЛЬСКІ Беларусь
    To ялінкі, To сасонкі Падпіраюць небакрай... Прыгажэйшае старонкі He знайсці, як ні шукай. Скачуць сонейка асколкі Пасля дожджыку ў вадзе. Весялейшае вясёлкі He пабачыш анідзе.
    Пахне збожжа свежым хлебам, Сыпле золата жніво, Жаўрукі звіняць пад небам — Славяць свету хараство.
    На бярозе — белы бусел, Пад бярозаю — ручай. А завецца БЕЛАРУССЮ Непаўторны родны край.
    ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ
    Продкі
    Мая Радзіма — Жытні колас, Сінь мурагу, язміну цвет. Яна —
    238
    Пілы гарачы голас, Калёс цяжкіх глыбокі след... Мая Радзіма —
    Дзе зза бору Ўзыходзіць месяц уначы, Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы
    Жылі калісьці крывічы... Валілі лес, аралі ляды, Сушылі гуртам нераты I да туманных даляглядаў Ганялі спраўныя плыты. Дзяцей бацькі вучылі строга Любіць саху, пчалу, зямлю I аднаму маліцца богу — Нялёгкай працы мазалю. Рабілі зрубы залатыя, Нарогі, гонкія чаўны I сцены белыя Сафіі
    Над плынню быстраю Дзвіны. Умеў мой продак човен ладзіць, Паліць ікластыя карчы, Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць,
    Таму, хто ў горы, —
    памагчы...
    239
    Слоўнік: мурог — мурава, зялёная трава; ляда — дзялянка высечанага лесу; нерат — сетка для лоўлі рыбы; нарог — частка плуга, якая падразае зямлю знізу; ікласты — клыкасты.
    ПРЫКАЗКІ
    Зямелька — матка наша: і накорміць, і напоіць, і адзене.
    Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
    Родная зямля мякчэй, як чужая пярына.
    У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
    Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы.
    240
    Тэматыка чытання: НА НІЦЯХ БЕЛАЙ ПАВУЦІНЫ ПРЫНОСЯЦЬ ВОСЕНЬ ПАВУЧКІ...
    — Ой, восень мая, Восень студзёная, Чаго ты рана захаладала?
    — Я й не раненька, Я й не позненька,— Калі мая пара прыйшла: Лісточак апаў, зямельку услаў, Вось мая і пара прыйшла.
    Рэчкі сталі, пазамярзалі — Вось мая й другая пара.
    Беларуская народная песня
    ПЯТРУСЬ БРОЎКА Надыход восені
    Вось і лета сышло, Адспявалі калоссі, Цяжка нам заўважаць, Як з’яўляецца восень.
    Непрыкметна зусім — Прыплыве павуцінкай, Гляне жоўтым лістком 3пад зялёнай хусцінкі.
    241
    Усплыве туманом Над рачулкаю соннай, Устрывожыць дымком 3 пахам бульбы пячонай.
    Зачаруе агнём Маладзенькай рабіны, На адлёце крылом Памахае бусліным.
    .А пасля,
    А пасля
    Ліст апошні сарвецца...
    Ды не знаю, чаму Ты мне, восень, па сэрцу.
    ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
    Верасень
    Верасень лічыцца па календары першым месяцам восені.
    Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных вечназялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, клёнаў, вольхі.
    242
    У садах паспелі яблыкі, грушы.
    У высокім сінім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. He відаць у садах ні берасцянкі, ні чыжыка, ні шпакоў. Даўно ўжо няма салаўя. Па каменнях каля рэчкі не скачуць жвавыя пліскі. Усе гэтыя птушкі паляцелі на поўдзень, і мы іх не ўбачым да наступнай вясны.
    Вада ў рэчках і азёрах празрыстая і халодная.
    Мянтуз пакідае сваё летняе сховішча пад берагам і пачынае жыраваць у мелкай вадзе.
    Плоткі, акуні, галаўні, язі і іншыя рыбы збіраюцца ў чароды і шукаюць глыбейшых мясцін.
    Толькі шчупак паранейшаму палюе ў адзіноцтве, але і ён ідзе ў глыб вадаёмаў.
    У пачатку восені рыбы ў рэках і азёрах харчуюцца асабліва ўзмоцнена. Яны назапашваюць тлушч, які дапаможа ім перажыць зіму ў халоднай вадзе пад лёдам. 3 надыходам 243
    халадоў рыбы становяцца ўсё менш рухавымі і паваротлівымі.
    Пакінулі свае дазорныя вышкі канюкі, пільныя абаронцы палёў ад шкодных мышэйпалёвак.
    На апусцелых нівах палёўкам няма чаго рабіць. Яны перабіраюцца бліжэй да чалавека і да збожжа — у гумны, хлявы, скляпы і стайні. Следам за палёўкамі перасяляюцца сюды на зіму і ласкі. Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. Маючы доўгае гнуткае тулава на кароткіх ножках, ласка можа пралезці за мышамі ў самую вузкую шчылінку, у самую цесную норку.
    Палёўкі застаюцца на зіму ў полі толькі ў тым выпадку, калі яны здолелі на працягу лета назапасіць у норках пад зямлёй дастатковую колькасць збожжа і насення розных раслін.
    Перабіраюцца палёўкі і ў лес, калі там хапае арэхаў і жалудоў. Тут іх ловяць лісіцы і барсукі.
    244
    Восенню барсукі наведваюць часам агароды, дзе любяць пажывіцца морквай і буракамі.
    Адкарміўшыся за лета, яны ў верасні пачынаюць рыхтавацца да халоднай зімы.
    Барсукі прыводзяць у парадак нару, выкідваюць з яе рознае смецце, высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой, затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей. Адначасова яны робяць і харчовыя запасы, якімі жывяцца позняй восенню, калі не выходзяць з нары па некалькі дзён. 3 надыходам халадоў, звычайна ў сярэдзіне лістапада, тлустыя і лянівыя барсукі засынаюць у сваіх логавах, таксама як і мядзведзі ў бярлогах.
    Чародамі збіраюцца на балотах у верасні дзікія качкі і жыруюць, рыхтуючыся да выраю.
    Маладыя жоравы таксама збіраюцца разам з бацькамі ў вялікае падарожжа. Яны вучацца лятаць строем, трыкутнікам і, пакінуўшы