Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Бачыце, дзеткі, як расце сіла вады.
299
II
А сонца дзень ада дня ўсё вышэй і вышэй ходзіць па небе, усё цяплей і цяплей сагравае яно зямлю. Плача зіма, льюцца яе халодныя каламутныя слёзы. Растае снег, пакідае палі. He хочацца яму ўступіць места цяплу і свету. 3 гор злазіць ён у лагчынкі, у балота, у лес. He схаваешся, браце, ад сонца, усюды яно знайдзе цябе. А сонейка так ласкава, так хораша пазірае на землю, як матка на сваё дзіця. Заглядае яно ўсюды: і ў бедную мужыцкую хатку, дзе так непрыбрана, бедна, нявесела; і на пясчаную горку, і ў лагчынку, дзе думаў снег знайсці сабе прыпынак; і ў лес, і на луг. Усюды льецца яго шчыры свет і цяпло; нідзе не найдзе сабе пакою снег. Многа работы залатому сонейку ў раннюю весну. Доўга трэба ваяваць яму з зімою. Многа снегу з’есць яно за дзень, а там, пазіраеш, уночку падымуцца хмуркі, павее вецер з халоднага боку і закрые ізноў усё снегам, ізноў 300
дасць работы для сонца. Але сонца не бядуе. Прыгрэе ўдзень, і снег прападае. I так яно працуе цэлы месяц, пакуль не згоніць з зямлі сляды халоднае зімы. I ваюе яно з цьмою і холадам, як ваюе і чалавек са злом і несправядлівасцю.
Прылёт птушак
Ціхая раніца. Сонейка толькі што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць вясна, і ўсё пазірае павясенняму.
Выйшаў маленькі Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.
Ся! Штото звоніць у небе тоненькім срэбраным званочкам? Так хораша, так міла, — душа замірае! Ясь прыслухаўся. He відаць нічога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбнай дудачцы. Гэта жаваранак! I так
301
весела Ясю, здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушачку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.
— Тата! Тата! Чуеш жаваранка?
Бацька Яся прыслухаўся.
— Але, жаваранка. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі.
Рад Ясь, што першы пачуў ён жаваранка, і пабег хваліцца сваім сябрам. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. I ім было весела.
— Эх, дзеці! He скора яшчэ вясна, — казаў хтонебудзь старэйшы.
Дзеці не любілі слухаць такія рэчы. Яны любяць вясну, яны любяць, каб гаварылі ім аб вясне. А часам і праўда захаладае; дзеці кажуць: «Саўсім не холадна; не толькі не холадна — горача нават».
Кожную новую госцюптушку дзеці сустрачаюць з радасцю.
302
Праз некаторы час прылятае шпак. Халадно, туман, а ён мала дбае. Спявае на ўсё поле вясёлыя песні.
У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак. У лесе спяваюць дразды, лясныя жаваранкі, а па балоце важна праходжваецца бусел. На стрэхах бегаюць шустрыя беларудыя сытаўкі, трасуць сваімі доўгімі хвастамі.
А выйдзеш увечар на двор — крычаць качкі, жалобна стогнуць кнігі; як у кадушку, грукае недзе на возеры бугай. Розныя галасы поўняць воздух, усё спявае і радуецца.
Дуб і чароціна
Была вясна. Ціхі вечар. Месячык плыў у небе, свяціліся зоркі. Спакойна кацілася рака і блішчала на месяцы. На беразе стаялі тоўстыя, старыя дубы. У самым беразе, у вадзе, чуцьчуць шарасцеў чарот. Каля самага берагу, воддаль ад другіх дубоў, рос самы тоўсты, самы магучы дуб.
303
Завяла чароціна з дубам гутарку.
— Скажы мне, дубе, — пачала чароціна, — чаму ты не гнешся прад бураю і бура цябе не можа здалець? Часта, стоячы тут, бачыла я, як самыя сярдзітыя буры ўпіраліся ў цябе, як у каменную сцену. На тваёй галаве бусел звіў агромнае гняздо, а ты нават не чуеш гэтае ценжэры. А я вот стаю тут ды гнуся, як жабрак. Маленькая птушачка сядзе на мяне, я не выдзержваю і гнуся да самае вады. Часам жук няўмысля вытнецца аб мяне, я ўся закалачуся, як у хваробе.
Дык скажы ж мне, дубе, адкуль твая сіла? Скажы мне, чаму я такая слабая?
I кажа ёй дуб:
— Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб не так трудна было бараздзіць зямлю сваім карэннем. Усім ты хочаш унаровіць, ка ўсякаму ты падыходзіш з хітрасцю, і змалку прывыкла ты гнуцца. А калі хто гнец304
ца, тым ён паказывае сваю слабасць і поўнае непаважэнне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхаюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на другіх. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабы. А я змалку надзееўся толькі на свае сілы і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца сусім, чым гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся, або выжываем. Затое, як хто з нас захавае сваё жыццё, тады нікога не баімося. Праўда, і мяне можа зламаць бура і цяпер: няма на свеце такое сілы, над каторай не было б большае сілы.
Паводка на Нёмане
Грымяць крыгі, шархацяць, узбягаюць адна на адну і з глухім шумам разбіваюцца, крышацца.
Выйшаў Нёман з берагоў, заняў увесь луг. Вада і вада скрозь, як акінуць вокам.
305
На адным беразе відны ўзгоркі, на другім — лес.
Вось плыве шырокая, доўгая крыга. 3 краю, умерзлая ў лёд, нахіліўшыся, стаіць на ёй елачка. Прыпынілася крыга ля берага, павярнулася раз і другі, выбілася на прастор і паплыла. Вось зусім схавалася, толькі елачка чарнее каля другога берага. Неўзабаве і яна прапала з вачэй.
Пасярэдзіне ракі коціцца стары, сухі дуб. Яшчэ летась стаяў ён над самым Нёманам. Размыла вада бераг, абваліўся дуб у раку, і панесла старога вада. Упіраецца дуб, чапляецца за кусты. Але быстрая плынь круціць яго ва ўсе бакі, як лёгкую трэску. Выплыў і ён на плёс і пакорна аддаўся на волю паводкі.
Сустракаюцца дужыя маладыя дубы, што моцна стаяць у вадзе. Глядзяць на старога. Шкода ім свайго таварыша.
306
Першы гром
Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
Гай страсянуўся, дрогнула поле, Долы той гук паняслі.
У гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
У грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор...
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
Канцэрт у Белавежскай пушчы
Ох, як спявае вясною Белавежская пушча! Вучоныя прызналі, што белавежскія салаўі самыя галасістыя. А тут яшчэ больш за дзвесце відаў розных птушак. Уявіце сабе, які штодня тут адбываецца канцэрт!
Праўда, не ва ўсіх птушак ёсць голас. Івалга свішча звонка з пералівамі, а цецярук балбоча. Пера307
гукваюцца адна з адной зязюлі: кукуку!
Шпак умее пераймаць галасы іншых птушак, а можа і паказаць, як пільшчыкі пілуюць тупой пілой дровы. Вялізная сава — няясыць — вухкае, аж мароз па скуры ідзе, а чорны бусел, вельмі рэдкая птушка, зусім маўчыць, зашыўшыся ў самыя глухія нетры.
Умейце, дзеці, слухаць птушак і пазнаваць кожную па голасу.
ВАСІЛЬ ВІТКА Жаваранак
Хто прыносіць нам вясну, Сонцам поплаў меціць, Будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці.
На раллі яшчэ лядок,
He абсохла глеба,
Вестунок — за званок
I хутчэй у неба.
I звініць, звініць званок
У блакітным свеце,
Кліча нас на свой урок Жаваранак, дзеці.
— 308 —
АРТУР ВОЛЬСКІ
Май
I прыгожы, і вясёлы Мой любімы месяц май. Адышлі даўно трывогі.
I ўрачыста кожны год Дзень Вялікай Перамогі Адзначае наш народ.
Чуеш
выбухі салюта?
Палічыць іх паспявай.
Перамогаю
славуты
Мой любімы месяц май.
ВЕСНАВЫЯ ПРЫКАЗКІ
I ПРЫМАЎКІ
Вясенні дзень год корміць.
Рана ў поле выязджай — лепшы будзе ўраджай.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
Адна ластаўка вясны не робіць.
309
Вясной прапусціш — летам не дагоніш.
Цёплы апрэль, мокры май — будзе жыта так, як гай.
Май халодны — не будзеш галодны.
Тэматыка чытання:
ІШАА ВАЙНА НАРОДНАЯ...
Перамаглі мы светлым ранкам, I ты заслала нам абрус, Мая краіна — партызанка, Мая Радзіма — Беларусь.
М. Лужанін
Таварыш,
Сягоння ў нас думы адны: Мір нам патрэбен, He трэба вайны!
П. Броўка
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
А хіба ёсць, што забываюць?
Ляжыць салдат ля пераправы, Каля маленькае ракі.
310
Ляжыць салдат Вялікай славы, Крывёй здабытай на вякі.
Шуміць над ім гушчар зялёны,
Плывуць аблокаў караблі. Ён паў, Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:
I лес ва ўзорах журавінных, I луг з расянаю травой, I тыя светлыя хаціны, Што сталі дружна над вадой,
I сад шумлівы напрадвесні,
I піянерскія кастры... Ляжыць салдат
I чуе песні, Што не сціхаюць да зары.
Ляжыць і сніць ён аб народзе,
Якому шчасце — вольна жыць!
311
I рады ён, калі прыходзяць Хоць зрэдку з ім пагаварыць, Калі сцяжыначка малая He зарастае да яго...
А хіба ёсць, што забываюць
Выратавальніка свайго?
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
Партызанскі звон
Пад ялінамі, у гушчарніку, стаяла закураная павець. А крокаў сорак ад яе, на грудку, прытуліўся да стромкай сасны будан, пакрыты бярозавай карой і абложаны тонкім пластом дзёрну. Тут гаспадарыў партызанскі каваль Сцяпан Мажэйка. Пад павеццю стаяла кавадла, вісеў стары кавальскі мех, на дошцы ляжалі малаткі, напільнікі і абЦугі.
У самім будане стаяў толькі сплецены з лазы тапчан. На старым, палапленым сенніку ляжалі суконная коўдра і кажух. Ад будана ішлі дзве добра пратаптаныя сцяжынкі: адна да павецікузні, другая — да балот312
ца. Яно ўсё зарасло купінамі і цягнулася кіламетраў з пяць ажно да самага бору.
Паблізу балота зпад пагорка выбівалася маленькая крынічка. Каваль чэрпаў з яе ваду. Тут, над ёю, на вываратні замшэлай алешыны, сядзеў і адпачываў ён у вольныя хвіліны. Сюды любіў забягаць да старога каваля Марат Казей і слухаць яго цікавыя расказы. Знаёмства ў іх завязалася не так даўно. У Маратавага каня Орліка адстала адна падкова і ледзь трымалася на капыце. Марат прывёў каня да дзеда Сцяпана. Той доўга гладзіў Орліка, хваліў, нават схадзіў у будан і прынёс для яго кавалачак хлеба. А калі заўважыў у Орліка на назе ранку, знайшоў бутэлечку дзёгцю, змазаў ранку і сказаў Марату, што цяпер балячка хутка загоіцца.
3	гэтага дня і пасябраваў Марат Казей з кавалём.
Летнім ранкам прывяла Марата да каваля зусім невялікая патрэба.
313
Надламалася зашчапка ў спражцы. А без папружкі лясному салдату не абысціся. На ёй вісяць гранаты, пісталет або цясак. А ў халодныя дні, чым тужэй падперазаны шынель або ватоўка, тым цяплей і нават лягчэй ісці.
Каваль узяў у рукі папружку, агледзеў спражку, усміхнуўся і сказаў: