На рабіне скачуць Шустрыя сініцы. 329 Пад дажджом намоклі Клёны і дубы, Наліліся сокам Спелыя брусніцы, I каля дарогі Выраслі грыбы. ЛЕТНІЯ ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ Летні дзень зіму корміць. Што летам народзіцца, тое зімой згодзіцца. Людзі рады лету, а пчолы квету. Што летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп. Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш. Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае. Жнівень ходзіць па зямлі, жыта зносіць у кулі. 330 ДАДАТАК ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ (выкарыстаны матэрыялы вучэбнага дапаможніка «Беларуская дзіцячая літаратура» аўтара М. Ф. Шаўлоўскай) Эдзі Агняцвет Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) — вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася 11 кастрычніка 1913 г. у Мінску ў сям’і служачых. У 1934 г. скончыла крытыкатворчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Вершы Э. Агняцвет пачалі друкавацца ў 1929 г. на старонках газет «Піянер Беларусі» і «Чырвоная змена». Першы зборнік вершаў «Маё пакаленне» з’явіўся ў друку ў 1935 г. Асабліва плённа працавала Э. Агняцвет у галіне дзіцячай літаратуры. Яе пяру належаць шматлікія збор331 нікі вершаў і паэм. Творы паэтэсы вызначаюцца дабрынёй, гумарам, мілагучнасцю, многія з іх пакладзены на музыку. Значную частку паэтычнай творчасці Э. Агняцвет складаюць пераклады вершаў Пушкіна, Някрасава, Маякоўскага, Беранжэ, Гюго і іншых. У 1986 г. Эдзі Агняцвет узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя X. К. Андэрсена за кнігу «На двары алімпіяда». Памерла 17 ліпеня 2000 г. Максім Багдановіч Класік беларускай паэзіі Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня 1891 г. Маленства будучага паэта прайшло ў Гродне, куды бацька пераехаў у сувязі з пераходам на службу ў Сялянскі банк. У 1896 г. сям’я Багдановічаў пераязджае ў Ніжні Ноўгарад, жыццё ў якім пакінула глыбокі след у душы Максіма. У 1902 г. ён пасту — 332 пае ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію. У гэты час пачынаюць праяўляцца паэтычныя здольнасці М. Багдановіча. Літаратурны дэбют адбыўся ў 1907 г., калі ў газеце «Наша ніва» з’явілася яго рамантычнае апавяданне «Музыка». 3 пераездам бацькі па службе ў Яраслаўль Максім Багдановіч перавёўся ў Яраслаўскую гімназію (19081911). Летнія канікулы ён праводзіць у Беларусі. Сустрэча з Бацькаўшчынай духоўна ўзбагацілі паэта. Юнака цікавіла беларуская філалогія, і ён пачаў рыхтавацца да паступлення ў Пецярбургскі ўніверсітэт па філалагічным профілі, але слабае здароўе (туберкулёз лёгкіх) перашкодзіла здзяйсненню гэтай задумы. Увосень 1911 г. Багдановіч паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ліцэйскі перыяд быў самы плённы ў творчай біяграфіі паэта. Ён піша вершы, крытычныя артыкулы, друкуецца ў «Нашай ніве», рускіх часопісах 333 і газетах, займаецца перакладамі на беларускую мову твораў замежных і рускіх паэтаў, на рускую мову твораў Я. Купалы, Т. Шаўчэнкі, I. Франко і іншых. У 1914 г. у Вільні выйшаў першы і апошні прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок». У 1914 г. паэт напісаў паэмуказку для дзяцей «Мушказелянушка і камарык — насаты тварык». М. Багдановіч — мастак слова шырокага паэтычнага дыяпазону; яго паэзія вызначаецца тэматычнай разнастайнасцю, філасафічнасцю зместу, глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека, высокімі эстэтычнымі вартасцямі. Многія вершы паэта пакладзены на музыку. У апошнія дні свайго жыцця М. Багдановіч працуе над складаннем беларускага буквара. Памёр 25 мая 1917 г. у Ялце, дзе і пахаваны. 334 Рыгор Барадулін Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газеты «Советская Белоруссня», часопісаў « Бярозка», « Полымя ». Друкавацца пачаў у газеце «Чырвоная змена» ў 1953 г. Першая кніга вершаў «Маладзік над стэпам» выйшла ў 1959 г. Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі «Мех шэрых, мех белых», «Красавік», «Экзамен», «Ай! He буду! He хачу!», «Што было б тады б, калі б?», «Ці пазяхае бегемот?», «Як воўк калядаваў» і інш. Юнаму чытачу адрасаваны кнігі вершаў і паэм «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Суровая вымова» (1976), «Слаўлю чысты абрус» (1996). Р. Барадуліну прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы. 335 Пятрусь Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Працоўны шлях яго пачаўся ў 1918 г. у Вялікадалецкім валасным ваенным камісарыяце. П. Броўка быў справаводам у валвыканкаме, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета. У 19271929 гг. працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурналінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 г. быў прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У Вялікую Айчынную вайну працаваў у франтавым і партызанскім друку. Пасля вайны быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 19671980 гг. працаваў галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. 336 Пачаткам творчай дзейнасці П. Броўкі лічыцца 1926 г., калі ў газеце «Чырвоная Полаччына» былі надрукаваны першыя яго вершы. Выйшла каля дваццаці кніг паэзіі. П. Броўка — таксама аўтар празаічных твораў (аповесць «Каландры» — 1931 г., раман «Калі зліваюцца рэкі» — 1957 г.). Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага і іншых паэтаў. П. Броўка вядомы і юнаму чытачу як аўтар зборнікаў вершаў «Маладым сябрам» (1961), «Мая Радзіма» (1985), паэм «Наш музей» (1962), «Лясы наддзвінскія» (1973). Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту напісаў аповесць «ДонькаДаніэль» (1982). П. Броўку прысвоена ганаровае званне народнага паэта (1962), званне Героя Сацыялістычнай Працы (1972). Ён лаўрэат Ленінскай прэміі (1962), двойчы лаўрэат Дзяржаўнай 337 прэміі СССР (1947, 1951), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1970), Дзяржаўнай прэміі за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (1976). Памёр 24 сакавіка 1980 г. Змітрок Бядуля Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у м. Пасадзец былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. Пісаць вершы пачаў на старажытнаяўрэйскай мове з трынаццаці год. Першы верш на рускай мове быў надрукаваны ў 1910 г. у часопісе для пачынаючых пісьменнікаў «На берегах Невы» (Пецярбург). Першым творам на беларускай мове было апавяданне «Пяюць начлежнікі», — 338 — надрукаванае ў 1910 г. у «Нашай ніве». Праз два гады рэдакцыя гэтай газеты запрасіла маладога пісьменніка на сталую працу. Пераехаўшы ў Вільню, Бядуля пазнаёміўся з Цёткай і Я. Купалам. У 1913 г. выходзіць з друку першы зборнік лірычных апавяданняў Бядулі «Абразкі». 3 1915 г. жыве ў Мінску, працуе ў Беларускім таварыстве дапамогі ахвярам вайны, потым у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі», краязнаўчага часопіса «Наш край». Уваходзіў у літаратурнамастацкае аб’яднанне «Маладняк», пасля — ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Памёр 3 лістапада 1941 г. каля Уральска. 3 . Бядуля — таленавіты мастак слова, аўтар зборнікаў вершаў і апавяданняў, а таксама буйных празаічных твораў. Значнае месца 339 ў літаратурнай спадчыне 3. Бядулі займаюць творы для юнага чытача, якія склалі кнігі «Качачкацацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык зпад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі і апавяданні). Васіль Вітка Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) нарадзіўся 16 мая 1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы металістаў працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1928 г. у штомесячным літаратурным дадатку да акруговай бабруйскай газеты «Камуніст» былі надрукаваны першыя вершы паэта, 340 а першы зборнік вершаў «Гартаванне» выйшаў у 1944 г. у Маскве. Да Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у рэдакцыях рэспубліканскіх часопісаў і газет. У 1939 г. удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Быў сакратаром аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР у Беластоку і адначасова карэспандэнтам «Лнтературной газеты» па заходніх абласцях БССР. У пачатку вайны працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», потым супрацоўнічаў у сатырычным лістку «Партызанская дубінка» і сатырычнай газецеплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у газеце «Комсомольская правда». У 19441947 гг. працаваў адказным сакратаром часопіса «Беларусь», потым — намеснікам рэдактара, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (19481957). 3 дня ўтварэння дзіцячага часопіса «Вясёлка» (1957) на працягу сямнаццаці гадоў быў яго галоўным рэдактарам. 341 Творчасць для дзяцей пачалася з казачнага эпасу — у 1947 г. ён напісаў вершаваную казку «Вавёрчына гора». Затым выдаў кнігі для дзяцей «Буслінае лета», «Казка пра цара Зубра», «Зайчыквадалаз», «Дударык», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі» і інш. Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту напісаў паэму «Беларуская калыханка» (1968). Педагагічныя роздумы, эсэ, літаратурныя партрэты вядомых педагогаў склалі кнігі «Дзеці і мы» (1977), «Урокі» (1982), «Азбука душы» (1988). У 1995 г. выйшла кніга «Дом, дзе жывуць словы. Слоўнік народнай мовы для дзяцей»; у 2001 — «Выхаванне словам». Пісьменнік з’яўляецца адным з сааўтараў чытанак для 1га і 2га класаў. Нямала твораў у В. Віткі для дарослых. У 1972 г. за кнігі «Беларуская к алыханка », « Казкі», « Чытанкама342 ляванка» В. Вітку прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы. У 1978 г. ён узнагароджаны міжнародным Ганаровым дыпломам імя Г. X. Андэрсена за зборнік «Казкі». Памёр 5 ліпеня 1996 г.