Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Артур Вольскі
Артур Вітальевіч Вольскі (ЗэйдэльВольскі) нарадзіўся 23 верасня 1924 г. у Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1941), працаваў мастаком. У 1942 г. быў прызваны ў армію, служыў на Далёкім Усходзе, удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у рэдакцыях газеты «Чырвоная змена», часопісаў « Бярозка », « Вясё л ка ». У 1962 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працяглы час (19631978) працаваў дырэктарам Беларускага тэатра юнага гледача, потым — дырэктарам Дома літаратара Саюза пісьменнікаў
343
БССР (19781979). 3 1980 г. быў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР. У 19811984 гг. працаваў у выдавецтве «Юнацтва».
Сваю першую аповесць «Родная семья» напісаў на рускай мове ў сааўтарстве з таварышам па службе ў арміі Б. Іртышскім (Хабараўск, 1953). Затым выйшлі на беларускай мове зборнікі вершаў А. Вольскага « Водбліскі далёкіх маякоў», « Далёкія і блізкія прычалы», «Дабрата», «Выратавальны круг», «Строма», «Чалавек, якому баліць».
Творчасць для дзяцей пачалася з кнігі «Маленькім сябрам» (1955). Неўзабаве выйшлі іншыя зборнікі паэзіі і прозы.
А. Вольскі з’яўляецца таксама аўтарам п’ес для дзяцей «За лясамі дрымучымі» (у сааўтарстве з П. Макалём; пастаўлена ў 1958 г.), «Марынкакрапіўніца» (у сааўтарстве з П. Макалём; пастаўлена ў 1962 г.), «Сцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзена на музыку Ю. Семяня
344
кам і пастаўлена ў 1979 г. на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф ГлінскіПапялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989).
А. Вольскі — сааўтар чытанак для вучняў 2, 3, 4га класаў.
Памёр 5 верасня 2002 г.
Віталь Вольскі
Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч ЗэйдэльВольскі) нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у Пецярбургу. 31919 г. — у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, затым служыў у пагранічных войсках. Пасля дэмабілізацыі ў 1926 г. пачаў працаваць старшым інспектарам кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1930 г. — дырэктарам Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).
У 1934 годзе В. Вольскі абараніў дысертацыю і стаў кандыдатам філалагічных навук. Навуковую дзейнасць плённа спалучаў з мастацкай твор
345
часцю. Напісаў п’есыказкі для дзяцей «Цудоўная дудка» (1938, пастаўлена ў 1939 г.) і « Дзед і жораў» (1939, пастаўлена ў 1939 г.). Найболыпую папулярнасць прынесла пісьменніку п’еса «Несцерка» (1940, пастаўлена ў 1941 г.), за якую яму была прысуджана першая прэмія на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматычны твор. У 1946 г. выйшла п’еса «Машэка» (пастаўлена ў 1954 г.).
Напісаў сцэнарыі дакументальных краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965) і мастацкага фільма «Несцерка» (1955). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Вялікая заслуга пісьменніка ў стварэнні навуковапазнавальных кніг для юнага чытача. Краязнаўчыя нарысы і апавяданні змешчаны ў яго кнігах «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам», «На бабровых азёрах»,
— 346 —
«Чайкі над Нараччу», «Родны край», «Старонкі нашай гісторыі», «Падарожжа па краіне беларусаў», «Палессе», «Кніга падарожжаў», «Лёс Дункана», «Дзень добры, Бяроза!». Творчым вынікам падарожжа пісьменніка па Афрыцы сталі нарысы «Афрыканскае падарожжа» (1963) і «Эль Махрыб» (1965).
Памёр 22 жніўня 1988 г.
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Іванавіч Грахоўскі нарадзіўся 25 верасня 1913 г. у мястэчку Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). Дзяцінства і першыя гады юнацтва прайшлі на матчынай радзіме ў мястэчку Глуск (Магілёўская вобласць), дзе будучы паэт закончыў сямігодку. Свой працоўны шлях С. Грахоўскі пачаў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце (19301931). Некаторы час працаваў у
347
Дзяржвыдавецтве Беларусі, потым — у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1935 г. скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя A. М. Горкага і стаў працаваць у радыёкамітэце, адначасова выкладаў літаратуру на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (1935 1936). У 1936 г. рэпрэсіраваны, працаваў на лесанарыхтоўках у Горкаўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны настаўнічаў на Случчыне. У 1949 г. арыштаваны паўторна, сасланы ў Новасібірскую вобласць, дзе таксама працаваў настаўнікам. Пасля рэабілітацыі пераехаў у Мінск, спачатку працаваў на Беларускім радыё, потым загадваў аддзелам у рэдакцыі часопіса «Бярозка» (19571959). Быў рэдактарам часопіса «Вясёлка» (19601973), адказным сакратаром Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (19731974).
— 348 —
Першыя вершы былі надрукаваны ў 1926 г. у часопісе «Беларускі піянер», потым змяшчаліся на старонках штомесячнага літаратурнага дадатку «Вясна» да бабруйскай акруговай газеты «Камуніст», а таксама ў часопісе «Чырвоная Беларусь». У 1958 г. выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Дзень нараджэння». Затым з’явіліся іншыя кнігі паэзіі. С. Грахоўскі — аўтар дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (1968, твор экранізаваны) і «Ранні снег» (1975).
Для дзяцей пачаў пісаць у канцы 50ых гг. Выйшлі зборнікі вершаў, казак, паэм «Ад вясны да вясны», «Сёння і заўтра», «Гарыць касцёр», « Сонечная сцежка », « Знаходка », «Я ўсё ўмею», «Птушыная дзяржава». У 1974 г. напісаў аповесць «Гарачае лета». За кнігу «Споведзь» (аповесць, вершы) паэт быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа (1992).
349
Вядомы як перакладчык на беларускую мову твораў А. Пушкіна, А. Блока, У. Маякоўскага, Р. Гамзатава, Ж. Верна і іншых пісьменнікаў.
Кніга вершаў «Асеннія гнёзды» (1982) адзначана ў 1983 г. Літаратурнай прэміяй імя А. Куляшова.
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 г. у вёсцы Агароднікі Вілейскага павета Віленскай губерні (зараз Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
Першы верш «Сонца Беларусі» У. Дубоўкі з’явіўся ў 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Праз два гады выйшаў у свет першы яго зборнік «Строма». У пасляваенны перыяд выдадзены зборнікі паэзіі «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970).
Значнае месца ў творчасці паэта займаюць адрасаваныя юнаму чытачу вершаваныя апрацоўкі на
350
родных казак, што склалі зборнікі « Цудоўная знаходка », « Мілавіца », «Кветкі — Сонцавы дзеткі», «Казкі», «Залатыя зярняты». Некаторыя казкі з гэтых зборнікаў выходзілі асобнымі выданнямі.
У. Дубоўка — аўтар навуковапрыгодніцкіх аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974), а таксама зборніка апавяданняў пераважна аўтабіяграфічнага зместу «Пялёсткі» (1973).
Вядомы і як перакладчык на беларускую мову санетаў У. Шэкспіра, паэм Д. Байрана, вершаў В. Брусава, А. Пракоф’ева, П. Тычыны і іншых паэтаў.
У 1962 г. за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя» У. Дубоўку прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы.
Памёр 20 сакавіка 1976 г.
351
Клаўдзія Каліна
Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (Лукашэвіч) нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка.
Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 19601977 гг. у Мінску.
Першыя апавяданні і казкі друкаваліся ў дзіцячых часопісах і газетах у 1962 г.
К. Каліна — аўтар аповесцей і казак для дзяцей «Хлопчыкпакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989), «Першы раз у першы клас» (1994).
Памерла 25 чэрвеня 1994 г.
352
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у Оршы Віцебскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Чкалаве. У 1944 г. вярнуўся на радзіму, атрымаў сярэднюю адукацыю ў Оршы і вышэйшую ў Кіеве.
Упершыню выступіў у друку з вершам «Машэка» ў 1955 г. Неўзабаве выйшла ў свет кніга паэзіі «Матчына душа» (1958), потым — «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Караткевіч — таксама аўтар зборнікаў апавяданняў «Блакіт і золата дня», кніг «Нельга забыць», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім» і інш.
У. Караткевіч вядомы і як драматург. Шмат пісаў і для дзяцей. Юнаму чытачу адрасаваны зборнікі
12 3ак. 2082
353
«Казкі» (1975), нарысы «Белавежская пушча» (1975), «Зямля пад белымі крыламі» (1977).
За раман «Чорны замак Альшанскі» ў 1984 г. пісьменніку прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа.
Памёр 25 ліпеня 1984 г.
Якуб Колас
Народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскага павета (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ў Ластку і Альбуці. Вучыўся спачатку ў хатніх настаўнікаў, потым у Мікалаеўшчынскім народным вучылішчы. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1902) працаваў настаўнікам пачатковай школы.
На старонках газеты «Наша доля» 1 верасня 1906 г. быў на
— 354 —
друкаваны першы верш Я. Коласа — «Наш родны край». У гэтым жа годзе Колас распачаў працу над падручнікам для беларускіх школ «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909).
У 1910 г. выйшаў яго першы зборнік вершаў «Песні жальбы» (у Вільні).
Пазней у Вільні выдаюцца яго кнігі прозы і вершаваныя апавяданні «Прапаў чалавек», «Батрак».
У пачатку верасня 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту Я. Колас эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню. Хутка яго мабілізавалі ў армію. Па дэкрэце Савецкага ўрада быў вызвалены ад вайсковай службы як настаўнік. У 1921 г. пераехаў у Мінск на пастаяннае жыхарства. Выкладаў методыку роднай мовы ў Белпедтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю. 3 дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе 355
віцэпрэзідэнтам. У 1926 г. удастоены звання народнага паэта БССР.
Далёка за межамі вядомы яго творы «Новая зямля», «Сымонмузыка», аповесці «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На прасторах жыцця», «Дрыгва», п’есы «Вайна вайне», «У пушчах Палесся», зборнік вершаў «Нашы дні», «Адпомсцім», «Голас зямлі»; у 1943 г. выйшла паэма «Суд у лесе». У пасляваенныя гады выйшлі зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэмы «Адплата» (1946), «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955).