Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
245
роднае балота, дзе нарадзіліся і выраслі, робяць для практыкі пробныя палёты над ваколіцай.
Харчуюцца жоравы цяпер не толькі на балотах, дзе яны ядуць розных чарвякоў, лічынак, жабак і карэнне балотных раслін, але і на палях. У канцы лета і ў пачатку восені яны трымаюцца бліжэй да палеткаў, куды прылятаюць харчавацца на золку. Асабліва любяць яны гарох.
Адлятаюць жоравы ад нас у кастрычніку. Гучным крыкам, нібы баявымі трубамі, абвяшчаюць яны ўсяму свету аб тым, што пачынаюць свой вялікі пералёт у цёплыя краі на зімоўку. Адзін за адным, у стройным парадку, узнімаюцца ў паветра і адразу набіраюць вышыню трыкутнікі жораваў. На чале кожнага кліна ляціць стары вопытны павадыр. Ляцяць яны высока над зямлёй. Першы вялікі прыпынак жоравы робяць у вусці Дуная. Так далятаюць яны да Егіпта.
246
На чужыне, y час зімоўкі, жоравы трымаюцца разам, вандруючы ўздоўж рэк. Яны дабіраюцца ўверх па Ніле аж да вытокаў яго ў Судане і Эфіопіі. Потым ляцяць назад і з надыходам вясны вяртаюцца на радзіму.
Набліжаючыся да родных мясцін, жоравы разбіваюцца на асобныя групы, а далей — на пары і гняздзяцца на балоце, дзе нарадзіліся, на купінах, каб можна было з вышыні свайго гнязда аглядаць ваколіцы...
У верасні ночы становяцца халоднымі. Раніцай на траве, на лістах хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай і чыстай расы. Над балотамі, над паплавамі сцелецца густы туман.
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
Журавы
Як пачулі журавы
Шум асенні баравы,
Паляцелі на імшары, Пазбіраліся па пары, 247
Сталі дружна ў карагод, Цешаць танцамі народ. — Гэй, цыбатыя танцоры, Вам ляцець у вырай скора! He таміце лёгкіх ног, He тапчыце мох, быльнёг. He тапчыце, журавы, На балоце журавін.
ЯКУБ КОЛАС
Восень
Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць, Ды гракі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі: Жыта звезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча, так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі... гразі цяпер!.. Ссохлі травы. Ўсё павяла; Слоць, плюхота, холад, цьма... Эх, скарэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
248
Тэматыка чытання:
3 РОГАЎСЯГО МНОГА...
Хочаш знаць усё і ўсіх — Сябрам будь цікавых кніг.
А. Александровіч
ВАСІЛЬ ВІТКА
Вавёрчына гора
(Казка)
Пра ВеруВавёрачку, Пра яе горагорачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага Бусла, Пра жыццёбыццё лясное I яшчэ пра тоесёе.
Забалелі ў Вавёрачкі зубкі — He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.
Плача ВераВавёрачка: — Ой, гора маё, Горачка... —
Сабралася ўся вавёрчына радня. Думаюць, гадаюць усю ноч да дня:
249
Як тут быць, Што рабіць? Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі. Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі.
Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў. Ён не знаў, што баляць у Вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.
Госцю маці гаворыць: — Сыночак,
Ты прывёз бы мне малаточак. He трудзіла б я зубкі, He верадзіла, Малатком бы шкарлупкі Біла.
— Што ж, — кажа сын, — 250
У маёй старане
Ёсць каваль — лепшы мой друг, Ён можа скаваць для мяне, Што я захачу, — нават плуг. — Мне плуг не патрэбен, сыночак, Хай зробіць ён мне малаточак. — Мама, —
Гаворыць ёй сын у адказ, — Я дам тэлеграму.
Ён зробіць ураз. —
Сарваў сынок
Дубовы лісток — Тэлеграма гатова: «Я жывы і здаровы.
Толькі баляць у мамачкі зубкі — He можа кусаць арэхавай шкарлупкі.
Прашу, дружок, Зрабі малаток».
Сказалі сёстры брату:
— Навошта
Табе самому хадзіць
На пошту?
Мы самі знаем, дзе стары граб.
251
Даўно мы хацелі
Збегаць на тэле...
Даўно мы хацелі
На тэле
Граф.
— Ну, што ж, імчыце, —
Сказаў браток, —
Занясіце лісток, Вазьміце квіток.
— Нясіце, — сказала мама, —
Каб сёння ж
Дайшла тэлеграма.
Няхай сам начальнік на бланку Паставіць пячатку, Што гэта «маланка»...
Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы
I вёрсты.
Прымчаліся
Ў самы гушчар.
Што тут такое?
Пажар!
Усё у агні — і лісцё і галіны, Але здагадаліся сёстры, Што гэта
252
Прыбеглі
На самы разгар лета,
I палаюць агнём
He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.
Імчацца далей сёстры няспынна, Мінаюць гушчар
I пажар арабінны.
I вось перад імі
Новая пацеха:
Дрэва,
А на дрэве — арэхаў, арэхаў!
А спеленечачачачкія,
А жоўценечачачачкія,
А поўненечачачачкія, А на вяршэчачачачку, — Шкада,
He ўзялі з сабою Мяшэчачка.
I тут яны ўспомнілі, Што баляць у матулі зубкі, Што не можа яна раскусіць арэхавай
Шкарлупкі.
253
Хутчэй жа,
Хутчэй,
Хутчэй туды,
Туды, Дзе растуць Старыя дубы!
Лістамі сцежку
Сцеле
Граб,
Прыбеглі сёстры
На тэле
Граф.
Шматпавярховы дом — Высознае дрэва
3 акномдуплом, Уваход налева.
Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм
Да захаду сонца».
Вавёркі ў дупло
Лапкамі: стукстук, А ім у адказ: — Хто тут?
Хто тут?
254
He лезьце ў дупло — Ужо сонца зайшло!
Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць, Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі
Праз гушчар,
Праз агонь, Праз пажар... Хворая ў нас маці, Дзядзюхна Дзяцел...
Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік, Акуляры надзеў, На лісток паглядзеў.
— Добра, — кажа, — пашлю Заўтра ўранку кавалю.
— Як гэта заўтра ўранку? Нам загадала мама, Каб вы паслалі з Маланкай Нашу тэлеграму.
— 3 Маланкай? — здзівіўся Дзяцел. —
А дзе ж яе ўзяці?
255
He працуе бесперастанку
У мяне на пасылках Маланка. Бывае
I яна выхадная.
— Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму Гром.
— Гром? — усміхнуўся начальнік. —
Гром?
Ён толькі з работы I спіць
Непрабудным сном.
— Хто ж перадасць тэлеграму, Хто ж?
— Дождж, — сказаў ім начальнік, —
Дождж!
I застукаў Начальнік, Непрыступны Маўчальнік, Дзюбаю: туктук, Тоўстаю: токток — I з лістка На лісток
256
Пацёк
Ручаёк...
Бягуць вавёркі дадому
I чуюць,
Як іх тэлеграму
Кроплі друкуюць: «Тукток, Кавалёк, Прышлі маме Малаток.
Разбалеліся ў мамачкі зубкі, He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі»
Паплыў паток, Пагнаў лісток, Панёс удаль, Дзе жыве каваль — Стары Воран, Як вугаль, чоран. Прыйшла тэлеграма якраз у час Кавалю не дае спакою заказ. Сон яго не бярэ, Яда не лезе: Як зрабіць малаток — Няма жалеза.
9 Зак. 2082
257
— Знайсці жалеза я бяруся, — Сказаў кавалю даўганосы Бусел. Ён абуў чырвоныя боты I палез У балота.
А праз гадзіну ўжо Бусел Вярнуўся: — Так і так.
Ляжыць у канаве «тыгра» — Нямецкі танк.
Пайшоў каваль 3 прыладамі, — Чоран Воран, — Паставіў кавадла, Распаліў горан, Скінуў кажух, Надзеў хвартух, Узяў абцугі, Прайшоў раздругі. Жалеза не відаць — Гара іржы.
— 3 чаго мне каваць Малаток — Скажы?
258
Падумаў Бусел: «Прыйдзецца, мусіць, Самых дужых звяроў склікаць, Каб забітага «тыгра» Па костачках разабраць».
Прыйшоў мядзведзь, Злуецца, равець, Прыйшоў воўк — Зубамі шчоўк, шчоўк, Прыйшоў бабёр — Хвастом пацёр.
Доўга так раўлі і вылі
I нічога
He зрабілі.
Беглі ў гэты самы час Маленькія зайкі, Узяліся і — ураз Развінцілі гайкі.
Тады гусі і сініцы Знялі вежу, Гусеніцы.
Наскублі яны сяктак
3 паганага «тыгра» шэрсці шматок.
259
Вось табе і хвалёны танк — Ледзь хапіла вавёрцы На малаток.
Добра сказаць —
Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы?
Другі дзень Вавёрка малатка чакае,
Можа, яна, бедная, з голаду канае. Гэтак моцна баляць у Вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.
Апусціліся галовы ніц
I ў зайцоў
I ў сініц,
Сядзяць у скрусе
Бусел
I гусі.
Стаў ад гора
Воран
Яшчэ болей
Чоран.
260
Паўзе Крот,
Зямлі повен рот:
— Дудуду, дудуду,
Я вашу бяду
Адной лапай
Развяду.
Сталі ўсе яго прасіць:
— Краточак,
Крот,
Браточак
Фядот,
Ты можаш зрабіць Самалёт?
— Угу.
Я магу.
— Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак...
— Добра, — кажа ім Крот, — Я зраблю самалёт.
Скідай, каваль,
Свой чорны хвартух,
Прынясі мне
Шырокі лапух,
А вы, зайкі, травы нарвіце,
261
Вяровачкі звіце, Малаток
У вузялок Завяжыце.
А цяпер, —
Кажа Крот, —
Я буду галоўны пілот.
Мяне вы прасілі.
Падымай, Бусел, крыллі, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы
Удвух:
Верхам сяду ў цябе я на шыі, Паляцім мы пад хмары густыя, Будзеш ты
Крыламі махаць, А я
Буду табой кіраваць.
— Дзякуй, — Бусел яму у адказ. — Гэта раз.
Памагла нам твая галава, — Гэта два.
Ну, а болей не гавары, —
Гэта тры.
Памагатых такіх мне He трэба.
262
Калі ж хочаш
Пабачыць ты неба
I зайздросціш адно нам,
Буслам, —
Паспрабуй
Узніміся
Сам!
Цвёрдае слова —
Слова буслова.
Ўзяў лапух у дзюбу ён.
Варухнуў крыламі —
I ляціць наш паштальён
Лугамі, Лясамі.
А куды ён ляціць —
Можа, боты шыць, Можа, ніткі віць? — Адкажыце
Самі.
Ну, вядома,
Ляціць да Вавёркігалубкі, Вельмі ж моцна баляць яе зубачкізубкі.
Ён нясе ёй вузялок, Там завязан малаток,
263
Каб Вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла...
У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку Дзяцел, Што ляціць сам Бусел ў госці.
Вось унучкі
Сталы засцілаюць,
А дачушкі
Пачостку стаўляюць, Сын
Пясочкам ля самага дома Высыпае пляцоўку Аэрадрома, Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых Прызямліцца.
Гасця сустракаці
Выходзіць маці:
— Што на белым свеце чуваці — На балоце, На сенажаці?
— Ат, якія у нас навіны, — Ёй адказвае Бусел, —
264
Вы ж самі ведаць павінны, Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, што баляць у вас зубкі, He спалі мы цэлыя суткі, He зналі шчаслівай мінуткі. Цяпер я спакойны За ваш раток, — Вось вам бранябойны Малаток.
— Айяйяй! — дзівяцца сёстры. — Які ён цяжкі, Які ён востры...
Мы хацелі другую адбіць Тэлеграму, Што даўно не баліць Раток у мамы...
I няхай будзе сказана толькі між намі — Лепей грызці арэхі сваімі зубамі. Мы хацелі, Мы вельмі хацелі Зноў збегаць
На тэле...
На тэле...
265
— Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.— Малаточак Спатрэбіцца ў хаце...
Доўга ў іх ішла бяседаГаворка.
Ўсе суседзі Былі
У Вавёркі.
Стары Дзяцел 3 сваім зяцем, Тры сініцысястрыцы, Цётка Гануля — Шэрая зязюля, Пяць зайцоўмалайцоў, Удодудавец —
Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары Білі ў бубен