Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Укінуў салдат сякеру ў чыгун, наліў вады і паставіў у печ.
Паварыў трохі свой суп, пакаштаваў і кажа бабе:
— Нішто суп, не хапае толькі солі ды круп.
Пакаштавала і баба салдацкага супу.
— To, можа, падкінеш трохі? — пытаецца салдат.
Памулялася баба, але ўсё ж прынесла солі і круп.
Паварыў салдат яшчэ свой суп, пакаштаваў.
— Нішто, — кажа, — суп, не хапае толькі цыбулі ды здору або лою. Можа, падкінеш, бабка?
Падкінула баба ў салдатаў суп цыбулі і здору. I тут такі пах пайшоў, што салдат аж зачхаў на ўсю хату. Ды і ў бабы слінкі пацяклі.
Наеўся салдат супу з сякеры, бабу пачаставаў.
— Ай, служывенькі, — дзівіцца баба. — Век пражыла, а такой стра
284
вы не ела: гэта ж і суп смачны, і сякера цэлая!
Апрацоўка А. Якімовіча.
Лёгкі хлеб
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чалавеча?
— Хлеб, — адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку. Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:
— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есці, але дзе мне яго даставаць? Парай, чалавеча!
— Добра, — кажа касец, — навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць.
285
I пачаў ён вучыць ваўка:
— Першнаперш трэба зямлю ўзараць...
— Тады і хлеб будзе?
— He, браце, пачакай. Потым трэба забаранаваць...
— I можна хлеб есці? — замахаў воўк хвастом.
— Што ты, пачакай яшчэ. Раней трэба жыта пасеяць...
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.
— He яшчэ. Дачакайся, пакуль жыта ўзыдзе, халодную зіму перазімуе, вясной вырасце, потым закрасуе, потым пачне наліваць зярняты, потым спець...
— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер то я ўжо наемся хлеба ўволю!
— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэ. Спачатку спелае жыта трэба зжаць, потым у снапы звязаць, снапы ў бабкі паставіць. Вецер іх правее, сонейка прасушыць, тады вязі іх на ток...
286
— I есці хлеб буду?
— Які нецярплівы! Спачатку трэба снапы абмалаціць, зярняты ў мяшкі сабраць, мяшкі ў млын завезці ды мукі намалоць...
— I ўсё?
— He, не ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакаць, пакуль цеста падыдзе. Тады ў гарачую печ пасадзіць.
— I спячэцца хлеб?
— Але, спячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.
Задумаўся воўк, потым пачухаў лапай патыліцу і кажа:
— He! Гэтая работа занадта марудная і цяжкая. Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць.
— Ну што ж, — кажа касец, — калі не хочаш цяжкі хлеб есці, параю табе лёгкі. Ідзі на выган, там конь пасецца.
Пайшоў воўк на выган. Убачыў каня:
— Конь, конь! Я цябе з’ем.
— Што ж, — кажа конь, — еш.
287
Толькі спачатку здымі з маіх ног падковы, каб не ламаць табе зубы аб іх.
— I то праўда, — згадзіўся воўк.
Нагнуўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом У зубы...
Перакуліўся воўк ды ходу.
Прыбег да рэчкі. Бачыць — на беразе гусі пасуцца. «Ці не з’есці мне іх?» — думае. Потым і кажа:
— Гусі, гусі! Я вас з’ем.
— Што ж, — адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад смерцю.
— Якую? — пытаецца воўк.
— Паспявай нам, а мы паслухаем.
— Гэта можна. Спяваць я мастак.
Сеў воўк на купіну, задраў галаву і давай выць. А гусі крыламі — мах, мах! Узняліся і паляцелі.
Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым.
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: «Ці ж не дурань я, га? Навошта
288
я згадзіўся спяваць гусям? Ну, цяпер, каго ні сустрэну, — з’ем».
Толькі ён так падумаў, бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух спіць. Нагледзеў воўк у чарадзе самага болыпага барана, схапіў яго і кажа:
— Баран, баран, я цябе з’ем.
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб не мучыцца мне доўга, ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзбягу на ўзгорак, разганюся і сам ускочу табе ў рот.
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім.
Стаў ён у лагчынцы, разявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галаву. Аж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўка, свету ён не ўбачыў.
Ачухаўся воўк, пакруціў галавою і разважае:
— Цікава: з’еў я яго ці не?
ЮЗак. 2082
289
А тым часам касец скончыў работу і ідзе дахаты. Пачуў ён ваўковы словы і кажа:
— З’есці не з’еў, але паспытаў лёгкага хлеба.
ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ Скорагаворкі Я гуляў адзін ля горкі I збіраў скорагаворкі. Ці не лепшая — першая? Рагатун Рыгорка родам 3 Рагачова горада.
Як захоча, Зарагоча Рагатлівым рогатам.
Следам бяжыць другая, і другая — не благая!
Піскляняты просяць проса, Скачуць, босыя, па росах. Фрося проса ім прыносіць, Ажно косы Фросі ў просе.
290
Як да рэчкі падышоў — раптам трэцюю знайшоў
На гародзе рос гарох, А за рэчкай — грэчка. Ох, ох, ох ды ох, ох, ох, Наш стары казёл Цімох На гародзе рваў гарох, Грэчку рваў за рэчкай.
Вось табе, Рыгорка, чацвёртая скорагаворка:
Ліна з Нілам ловяць лівень, Але лівень — He лянівы:
To лятае па алеі, To люляе ён лілеі. Ліна кінулася ўлева, Ніл за Лінай, Лівень згінуў За калінай, Каля млына.
291
Тэматыка чытання: ОЙ, ЗІМА, ЗІМА, ЗІМА! ВЕСЯЛЕЙ ЦЯБЕ НЯМА!
Мчыцца шпарка, мчыцца бойка Па сумётах коней тройка.
Паганяе іх
Сама
Белакрылая зіма...
У. Мазго
РЫГОР БАРАДУЛІН Зіма
Гай маўчыць— лістоў няма, Даль азябла сіняя.
Зноў да нас прыйшла зіма Рупнай гаспадыняю.
Вымела без памяла Поле з першапуткамі.
Хустку з галавы зняла, Рунь малую ўхутала.
Суняла дачокзавей, Каб дарма не бегалі, А вязалі, ды хутчэй, Рукавічкі белыя Для ялінакнемаўлят, Для хваінак тоненькіх.
292
У зімы работы шмат, Ходзіць, ходзіць гонямі, Рассцілае абрусы, Дорыць шапкі цёплыя... Спяць азёры, спяць лясы, Спяць стагі на поплаве. Спорыцца ўсё ў яе. Неба распагодзіла.
Дзе парадку не стае, Дык ідзе ў абходзіны.
КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА Люты
Ідзе па зямлі Люты і пытае ў кожнага, ці добра адзеты і абуты.
Зайшоў у сяло, пастукаўся да дзеда з бабай:
— Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць, усіх у хату заганяць. Люты я! Пытаю, ці ўсе добра адзеты, абуты?
— Усе, усе! — адказвае дзед. — У мяне кажух ёсць і валёнкі. У маёй бабы таксама кажух, і валёнкі, і цёплая хустка. I авечкі, і карова ў цёплых хлявах. Хату прызбаю абсыпаў, дроў назапасіў... Ідзі, лютуй!
293
Супакоіўся Люты і пайшоў у лес да лясных птушак ды звяроў.
— Огогого! — крычыць на ўвесь лес, аж рэха разлятаецца. — Я люууты! Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць!
— А ў мяне цёплае дупло! Я накрыюся хвастом і буду спаць! Лютуй! — кажа вавёрачка.
— А я ў бярлозе лапу смакчу... — сапе скрозь сон мядзведзь. — Лютуй сабе!
— А я ў нару схаваюся! — махнуў рудым хвастом ліс.
— Я ямачку ў снезе зраблю! — сказаў заяц. — Я цяпер беленькі, і ніхто мяне не прыкмеціць.
— А я не баюся ні марозу, ні завеі, я ў цёплай камізэльцы! — ціўкнуў снягір.
— Я падамся да чччалавечага прытулкуу! — застракатала сарока.
I ўсе звяры і птушкі пахаваліся. Хто ў нару, хто ў дупло, хто пад снег.
I што тут пачалося! Люты як падзьме — сумёты, як горы, вырас294
таюць. У маленькіх ялінак і сасонак толькі чубы зпад снегу тырчаць. На рэчцы страляе лёд. А Люты лютуе. To марозам прыцісне, то завеяй у вочы сыпне.
Доўга лютаваў. Нарэшце стаміўся, лёг пад сасною адпачыць ды і заснуў. Спіць сабе Люты і не чуе бяды.
А сонейка выглянула зза хмар, прыгрэла на сасне снег... I пачало з ледзяшоў капаць. Кап! Кап!
Выскачыла з дупла вавёрка і зацокала на ўвесь лес:
— Спіць Люты! Спіць, не чуе, Што вясна яму рыхтуе!
Вылецеў з дупла дзяцел і застукаў дзюбай: тэлеграму адбівае:
— Спіць Люты! Спіць пад сасною, А Сакавік ужо за спіною!
А з ледзяшоў: кап! кап! кап!
Раптам — кап! — проста Лютаму на нос. Падхапіўся Люты, дзьмухнуў раз, другі завеяй, але сілы ўжо няма! Чуе, Сакавік недалёка!
295
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
Усё зіма заснежыла Белымі сняжынкамі Ўся дарожка ўсеяна. Была ў полі рэчанька, Ды не стала. Дзе яна? Была ў полі елачка, Пышная, зялёная, А яе мяцеліца Замяла шалёная. Азярцо празрыстае За сялом свяцілася, Посцілка бялюткая На яго звалілася. Тут зіма заснежыла Брамы і штыкеты, Кожны куст і дрэва Ў белае адзеты. Ранкам нашу сцежку, Што да школы сцелецца, Мы ізноў пратопчам. He мяці, мяцеліца!..
ЯКУБ КОЛАС Дзедгосць Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, 296
Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам. Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые руні, травы, лозы Белай воўнаюкажухам.
Дзеда ўсюду носяць ногі, I к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку.
А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках. Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы! Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусны смех пускае. Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзедагосця.
297
Тэматыка чытання: ВЯСНА, ВЯСНА! УСЕ ЁЙ РАДЫ...
Сонца, зубкі пакажы!
Хай зазвоняць капяжы! Сонейка, хаха, хіхі! Скіньце, людзі, кажухі! Сонейка, рагачы!
Трэба зімцы ўцячы!
Д. Бічэль
Паводле ЯКУБА КОЛАСА Вясна
(Урывак)
I
Які пекны, слаўны дзянёк! Выйдзем, дзеткі, на вуліцу, на божы свет. Паглядзім, паслухаем. Можа, чаго і навучыць нас гэты божы свет.
Пачарнеў на полі снег, а на ўзгорках сталі паказвацца чорныя лапінкі, лысіны. Па вуліцах пацяклі равочкі каламутнай вады. Весела бягуць яны разоркаю з поля праз двор, блішчаць і срэбрам пераліваюцца на сонейку. Цякуць яны і ўсё большаюць. Выходзіць з хаты гаспадар.
298
Бачыць: вада цікуе на яго хлевец. He, галубка! He чапай будовы. Там стаіць авечачка, кароўка. Ідзі сабе далей. I гаспадар бярэ рыдлёўку і пракопвае ёй дарогу. А воданька закаламуціцца яшчэ болып і пабяжыць далей. Па дарозе сустрэне яна другі гэтакі самы равок. Яны забулькаюць нешта вясёленькае адзін аднаму, сальюцца і пабягуць далей разам... Сустрэнуць малюсенькі равочак, такі малюсенькі, што цячэ ён, як слёзка, па капельцы. Мардуецца, бедны, працуе над кусочкам лёду, што загарадзіў яму сцежачку. Збірае ўсе сілы і з вялікім трудом ледзьвеледзьве скоціць нягодны кусочак лёду і з такою гэта радасцю зліваецца з перавалам! А перавал ахвотне бярэ з сабою і яго працу. I вот пакрысе, памаленьку перавал пераходзіць ужо ў рэчку. Шуміць, раве ў полі. Ён так ужо акрэп, што можа пакаціць і камень.