Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Да зары.
I я там быў За тым сталом
I еў і піў
Разам з Буслом.
_ 266 —
Што там было весялосці I смеху, Папаелі госці Грыбоў і арэхаў.
Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.
Хто праслухаў казку — Той маладзец.
СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
Жмуркі Захацелі куркі Пагуляць у жмуркі. Раніцай за хатаю Бегаюць стракатыя, Чорныя і белыя, Пудкія і смелыя.
Кажа Куркарабка: «Я ж усім вам бабка. He грабіце смецця, He лавіце мух.
Падыходзьце, дзеці, I пастаньце ў круг. Вунь яшчэ адна імчыцца. Сталі ўсе?
267
Пачнём лічыцца:
Раз, два, тры, чатыры, пяць. Каршуны не хочуць спаць, Хочуць есці, хочуць піць, Хочуць пеўніка ўхапіць, Але курачка адна Праглынула каршуна.
Раз, два, тры, чатыры, пяць. А табе ісці шукаць».
Завязалі пеўню вочы Шоўкавай травою, Стала цёмна, як уночы, Круціць галавою.
Ходзіць певень каля хаты
I ўздыхае горка:
Зніклі нават кураняты Некуды з падворка.
Бегаў певень да змяркання, I расла трывога,
Што не выканаў задання — He знайшоў нікога.
Слепнуць куры, як сцямнее, Кожная гукае
I ніяк не зразумее, Хто каго шукае.
Дзе куратнік — невядома, — 268 —
Хто прыціснуў лапку...
I нарэшце ўсіх дадому Пазбірала бабка.
Зноў яна старанна лічыць, Бабка добрай ночы зычыць: — Раз, два, тры, чатыры, пяць, Каршуны палеглі спаць.
Спіце, пеўнікі і куркі...
Заўтра ў што гуляць? — У жмуркі!
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
Казкабыль пра рэпку
Бабку не прасілі, He прасілі дзедку, Самі пасадзілі Ў чыстым полі рэпку.
Ды на гэтым полі Болей не бывалі, Рэпку не палолі I не палівалі.
Надыходзіць восень, Як там з ураджаем?..
Гуртам бабку просім, Дзеда запрашаем.
269
На пустым прагале, Між хвашчу, асоту Ураджай шукалі Да сёмага поту.
Ураджай сабралі У крысо паспешна. Доўга рагаталі, Хоць было не смешна.
Рагатала бабка, Рагатала ўнучка, Нават курка рабка Сакатала гучна.
Сучка забрахала Каля сваёй будкі. Рэпы было мала, Ўся была танюткай.
Смешна было мышцы, Хвосцікам круціла, Рэпка з вішню ў лыжцы, Корань, нібы шыла!
Бабку не прасілі, He пазвалі дзедку, Самі ж пасадзілі Ў чыстым полі рэпку!
270
ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА
Венікі
Пеця навязаў бярозавых венікаў на зіму, каб парыцца ў лазні, і павесіў іх пад страхой пуні.
«Хопіць нам на ўсю зіму», — цешыўся ён.
Прыйшла зіма, халодная і вельмі снежная, надзьмула высокія гурбы. Яблыні ў садзе па голле патанулі ў снезе. А каля пуні, дзе віселі венікі, гурба даставала да самай страхі.
Аднойчы выйшаў Пеця на агарод узяць венік і ледзь не заплакаў. Ад венікаў адны агрызкі засталіся. Усе венікі з’елі казулі ды зайцы. Толькі сляды свае пакінулі. He адну, відаць, ноч звяры прыходзілі карміцца.
Пеця прывёў бацьку да пуні, паказаў:
— Во, усе венікі з’елі.
— З’елі і дзякуй сказалі.
— Каму?
— Табе. Падкарміў іх у суровую зіму, выручыў.
271
Наступным летам Пеця з сябрамі нарыхтаваў венікаў і звярам. Розных: бярозавых, асінавых, лазовых. А бацька стажок сена паставіў. Калі ласка, звяры, прыходзьце карміцца, толькі нашых венікаў не чапайце.
Звяры і прыходзілі. Нават лася бачылі, скуб сена са стажка.
Дружба
Сяргейка нясмела заходзіць у татаў пакой. Тата нешта піша і не звяртае на яго ўвагі.
— Тата!
— Што табе?
— Я хачу, каб мы з табой ніколі не сварыліся.
— Добра, давай не будзем сварыцца.
— Ніколініколі?
Тата згодна ківае галавой.
— Дай руку, — просіць Сяргейка.
Тата перастае пісаць, кладзе на стол аўтаручку і ўважліва глядзіць на сына.
— 272 —
Сяргейка таксама смела ўглядаецца ў татавы вочы, толькі крыху моршчыць нос.
— Што ж, вось мая рука, — кажа тата.
Яны паціскаюць адзін аднаму рукі і абяцаюць дружыць. А Сяргейка яшчэ прыгаворвае:
— Мірыцца, мірыцца і ніколі не сварыцца.
— Добра, — згаджаецца тата і пытае: — А цяпер скажы, што здарылася.
Сяргейка дастае з кішэні татавую люльку.
— Вось зламалася. Чэснае слова, сама. Я толькі ўзяў у рукі паглядзець, а яна ўпала на падлогу і зламалася.
Тата ўздыхае і ківае галавой: яму вельмі шкада гэтую люльку — дарагі падарунак знаёмага марака. Пасварыцца б на сына, каб не лазіў у шуфляду. Але як будзеш сварыцца? Толькі што паабяцалі дружыць і ніколі не сварыцца.
273
Дзядоўнік
У маім двары расце куст дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам, калючнікам.
Летам, калі дзядоўнік зялёны і цвіце малінавымі кветкамі, да яго не падступішся — уколе.
— Пакуль расту і цвіту, не чапайце мяне! — строга папярэджвае ён усіх, натапырыўшы калючкі.
Увосень дзядоўнік робіцца шэрым, непрыгожым. I куды дзяюцца яго сіла і адвага! На ім выраслі і паспелі калючыя шарыкідзяды. I цяпер дзядоўнік ужо сам просіць, каб за яго чапляліся:
— Калі ласка, не абмінайце мяне.
I хто не абміне, таму дзядоўнік свае шэрыя шарыкідзяды дорыць.
Сабака прабяжыць, зачэпіцца — і ўвесь бок у дзядах. Свіння ў куст залезе — таксама начапляе на сябе дзядоў.
Сам я не раз чапляўся за дзядоўнік, калоўся, выскрабаў калючкі з адзення. Збіраўся нават выкапаць
274
той куст. Навошта яму, нікому не патрэбнаму пустазеллю, расці тут, У двары!
Аднойчы ранняй зімой, калі багата наваліла снегу, я выйшаў на двор і ўбачыў, што куст дзядоўніку стаў нейкі рухлівастракаты, нібыта расцвіў яркімі кветкамі, пераважна чырвонымі. Толькі тыя кветкі былі жывыя, пырхалі і шчабяталі.
Гэта шчыглы і снегіры абляпілі куст. Карміліся семечкамі дзядоўніку, вылушчвалі з тых калючых шарыкаў.
Карміцеся, шчыглы і снегіры: для птушак цяжкая пара наступіла — доўгая зіма. А мой дзядоўнік няхай вас хоць трохі ды выручыць.
УЛАДЗІМІР ДУБОЎКА
Як сінячок да сонца лётаў
1
Быў час, калі агню нідзе на свеце не было ў людзей.
I цеплыня ім, і святло — усё ад сонейка ішло.
275
Зімой пакутаваў народ: навокал сцюжа, снег і лёд.
Мароз гуляў, як гаспадар. Амаль не грэла сонца з хмар.
Нагараваўшыся зімой, прыйшлі да думкі ўсе такой:
— Ад сонца б іскрачку адну прынесці ў нашу старану!
Тады б расклалі мы агонь і грэліся каля яго.
А як бы гэта хто зрабіў, калі не маюць людзі крыл?
Пасля надумаліся ўсе: — Агонь нам птушка прынясе!
А птушкі дружна на зямлі у часе тым з людзьмі жылі.
Пайшлі да птушак грамадой з сваёй вялікаю бядой.
I вось гавораць птушкі ім: — Далёка так не паляцім!
He дапрасіліся ніяк!..
Адзін маленечкі сіняк
276
ляцець да сонца згоду дау, чаго ніхто і не чакаў.
Вароны ўсе адразу ў крык: — Ты прыкусіў бы лепш язык!
He даляцець табе да хмар!
Загінеш ты!
Карр!
Карр!
Шкадуюць птушачкі усе:
— Маленькі вельмі ты, сусед!
He ашчаслівіш ты людзей, асіраціш сваіх дзяцей...
А сінячок дае адказ:
— Бясспрэчна, я слабей за вас!
Але ж агню няма бліжэй, а ён патрэбен для людзей!
I паляцеў да сонца так адзін маленечкі сіняк.
2
Ляцеў, ляцеў і прыляцеў.
Там заспяваў вясёлы спеў.
Сваім вясёлым спевам тым здзівіў ён сонейка зусім.
277
— Ды як жа ты сюды? Адкуль? Такіх здарэнняў на вяку яшчэ ні разу не было!
— Ляту з палескіх я балот! —
I расказаў пра ўсе, як ёсць, маленькі гэты сонцаў госць.
— Нялёгкі людзі маюць лёс. Мяне прасілі, каб прынёс адну хоць іскрынку для іх з агнёў палаючых тваіх!
— Прыдумаць не магу ніяк, што і сказаць табе, сіняк!
Калі агню табе я дам, як занясеш яго людзям?
Пакуль пабачыш ты свой бор, ці сам згарыш, ці твой убор!
— Ляцець памалу буду я. He спаліць іскрынка твая!
— Ну, што, сіняк, з табой рабіць? Агонь, як бачыш, сам гарыць!
Вазьмі лучынку, прыпалі, Нясі, як зможаш, да зямлі!
278
Лучынку ўзяў ад сонца ён, заціснуў дзюбкаю цаўё, пасля лучынку прыпаліў і паляцеў з ёй да зямлі...
3
Ляцеў, ляцеў і прыляцеў ён да сваіх палескіх дрэў.
Ляціць над Прыпяццюракой, Палессе бачыць пад сабой.
Яго вітаюць птушкі ўсе: — Сіняк ляціць! Агонь нясе!
Вітаюць людзі ўсе яго: — Сіняк ляціць! Нясе агонь!
Пачуўшы спевы, гоман той, сіняк пачаў ляцець стралой.
Агонь узняўся, абхапіў яго ад галавы да крыл.
Увесь убор гарыць на ім, закрыў яго адразу дым.
Але не выпусціў ніяк лучыну з дзюбачкі сіняк: прынёс агонь, аддаў людзям, застаўся хоць без пер’я сам.
279
Пазагараліся кастры, ад іскры полымя гарыць.
А сінячок, хоць не памёр, сядзіць галюткі ўвесь, без пёр.
Сумуюць птушкі навакол. Адзін маленькі пасвісцёл
параду даў такую ўсім: — Па пёрку мы яму дадзім!
Для нас не будзе страты ў тым, а ўбор адновіцца на ім!
Адклад нідзе на лад не йдзе, адразу ж памаглі ў бядзе.
Здаецца, што — адно пяро!
А колькі пёр з усіх сяброў!
Дапамагчы быў кожны рад, па пёрку ўсе сабралі шмат.
I аднавіўся зноў убор на сінячку з сяброўскіх пёр.
У кожнай птушкі колер свой зімой бывае і вясной.
— 280 —
На той — чырвоны, сіні — ў той, зялёны, жоўты — на другой.
Ён сам калісьці сіні быў, пакуль агонь не абпаліў.
He называлі б людзі так, каб іншы колер меў сіняк!
Цяпер, па памяці старой, застаўся ўсё ж ён з назвай той, хоць многа колераў на ім, хоць стаў стракаты ён зусім.
Адзін пугач не даў пяра, яшчэ пры гэтым дакараў:
— Яго я лётаць не прасіў! Узняўся тут страшэнны сквіл.
На грубіянства і дакор аж загудзеў зялёны бор.
Напалі ўсе на пугача.
Хто дзюбай б’е, хто зза пляча.
Пачаў даводзіць нешта ён, калі ж далі з усіх старон,
281
схаваўся ціхенька ў карчы, ад злосці керкае, сычыць.
Сядзеў да цёмнай ночы там, бо вінаваты быў ён сам.
Ад той пары яго нідзе не ўбачыш ты у ясны дзень.
Калі у гнёздах птушкі спяць, тады ён можа вылятаць.
Ад той далёкае пары такі парадак у бары.
А сінячку нядрэнна ў ім.
Ён не баіцца нават зім:
пагрэцца у зімовы час ляціць у вёску ён да нас.
He страшны тут яму мароз: агонь ад сонца ён прынёс.
Пагрэцца мае права ён! Такі парадак з даўніх дзён
ідзе у нашай старане, і ён ніколі не міне!
282
КАЗКІ
Суп з сякеры
Ішоў салдат дарогаю. Падбіўся, прагаладаўся, а ў торбе — ні крошкі. Адна старая сякера без тапарышча, якую ён на дарозе знайшоў.
Зайшоў салдат у сяло. Пытаецца ў сустрэчнага мужыка:
— Хто тут у вас на харчы багацейшы?
Падумаў мужык і кажа:
— Ды вунь у трэцяй хаце адна баба жыве. Багацця ў яе хоць адбаўляй, а скупая, не дай бог.
Зайшоў салдат да скупой бабы, добры дзень даў. Разгаварыўся і папрасіў есці.
— А мой ты служывенькі, а мой ты саколік. Няма ж у мяне нічога — ні ў гумне, ні ў клеці. Сама галодная сяджу...
Дастаў салдат сякеру з торбы і кажа:
— Ну, нічога, старая, давай чыгун, будзем суп з сякеры варыць.
283
Здзівілася баба, але чыгун дала.