Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У 1946 г. за вершы, напісаныя ў вайну, Я. Коласу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, у 1949 г. — Дзяржаўная прэмія СССР за паэму «Рыбакова хата».
Значнае месца ў творчасці Я. Коласа займаюць творы для дзяцей, пра што сведчаць зборнікі апавяданняў «Першыя крокі», «Крок за крокам», вершаваныя казкі «Раквусач», «Дзед і мядзведзь», паэма 356
«Міхасёвы прыгоды», зборнікі апавяданняў і вершаў «На рэчцы зімою», «У старых дубах», «Усход сонца», «Раніца жыцця». Творы Я. Коласа для дзяцей многа разоў перавыдаваліся. Вялікая заслуга пісьменніка і ў апрацоўцы народных казак.
Вядомы і як перакладчык твораў рускай, украінскай і польскай літаратуры на беларускую мову (А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча).
Памёр 13 жніўня 1956 г.
Янка Купала
Народны паэт Беларусі Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся, а затым працаваў хатнім настаўнікам, перапісчыкам у судовага следчага ў мястэчку Радашковічы,
357
малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца Магілёўскай губерні. Тры гады працаваў рабочым на броварах. Восенню 1908 г. пераехаў у Вільню, дзе працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы» і ў прыватнай бібліятэцы «Знанне» Б. Даніловіча. 3 Вільні пераехаў у Маскву, дзе некалькі месяцаў вучыўся ў Народным універсітэце А. Шаняўскага, а ў студзені 1916 г. быў мабілізаваны ў армію. Служыў у дарожнабудаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін.
28 мая 1905 г. у прагрэсіўнай мінскай газеце «СевероЗападный край» быў надрукаваны першы верш Купалы на беларускай мове «Мужык». Першая кніга паэзіі «Жалейка» выйшла з друку ў 1908 г., затым з’явіліся «Гусляр» і «Шляхам жыцця». Напісаны паэмы «Адвечная песня», «Сон накургане», «Курган», «На папасе», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо».
Удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 358
Акадэміі навук БССР, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў. У 1922 г. выходзіць зборнік яго вершаў «Спадчына», затым — «Безназоўнае» і іншыя творы. У 1925 г. Я. Купалу было прысвоена званне народнага паэта БССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, а таксама ў пасёлку Пячышчы каля Казані. Творчасць паэта ваеннага часу вызначаецца палымяным патрыятызмам і вялікай нянавісцю да фашысцкіх захопнікаў. Верш «Беларускім партызанам» распаўсюджваўся як лістоўка на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі Беларусі, друкаваўся на старонках падпольных выданняў.
Вядомы Купала і як перакладчык. Дарэчы, ён пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам).
Нямала Я. Купала напісаў для дзяцей, пра што сведчаць зборнікі вершаў «Хлопчык і лётчык», «Арлянятам», «Алеся», «Славуты домік» і інш.
359
Многія вершы паэта пакладзены на музыку.
За зборнік «Ад сэрца» Я. Купалу ў 1941 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. За заслугі ў развіцці беларускай літаратуры ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1939). Памёр 28 чэрвеня 1942 г. у Маскве.
Еўдакія Лось
Еўдакія Якаўлеўна Лось нарадзілася 1 сакавіка 1929 г. у вёсцы Старына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Глыбоцкае педвучылішча (1948), філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1955). Некаторы час працавала рэдактарам Вучэбнапедагагічнага выдавецтва БССР. Вучылася на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, якія скончыла ў 1961 г. Затым працавала літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка».
360
Першыя вершы з’явіліся ў рэспубліканскім друку ў 1948 г. У 1958 г. выйшаў у свет першы зборнік вершаў «Сакавік». Затым былі выдадзены кнігі паэзіі «Палачанка», «Людзі добрыя», «Хараство», «Яснавокія мальвы», «Вянцы зруба», «Перавал», «Галінка з яблыкам», «Лірыка», «Лірыка ліпеня», «Валошка на мяжы». Выйшлі з друку зборнікі апавяданняў «Пацеркі» (1966), «Травіца братсястрыца» (1970).
Плённа працавала і ў галіне дзіцячай паэзіі. Паэтычныя творы для юнага чытача склалі зборнікі «Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчыквыхваляйчык», «Смачныя літары». Маленькаму чытачу адрасаваны таксама зборнік «Дванаццаць загадак».
У перакладзе Е. Лось на беларускай мове выйшла кніга вершаў рускага паэта С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём».
Памерла 3 ліпеня 1977 г.
361
Яраслаў Пархута
Яраслаў Сільвестравіч Пархута нарадзіўся 8 сакавіка 1930 г. у вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (19491952). Доўга працаваў журналістам.
Першы верш апублікаваў у 1949 г.
Для дзяцей выдаў кнігі «Там, дзе жыве Юлька», «Зямля бацькоў нашых». Маленькім прызначаны кніжкі вершаваных і празаічных казак: «Казка зялёнай дубровы», «Перапёлачка», «Казкі дзеда Яраслава». Творы гэтыя поўняцца паэзіяй, у іх адчуваецца тонкі эстэтычны густ аўтара, майстэрскае валоданне словам.
Я. Пархута — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1992) за кнігу «Зямля бацькоў нашых».
Памёр 20 сакавіка 1996 г.
362
Андрэй Федарэнка
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка нарадзіўся 17 студзеня 1964 г. у вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскі палітэхнікум (1983), працаваў некаторы час мулярам, затым транспартным рабочым. Скончыў бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1990).
Першыя апавяданні надрукаваў у 1987 г. у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999). Творы друкаваліся і ў калектыўных зборніках.
Васіль Хомчанка
Васіль Фёдаравіч Хомчанка нарадзіўся 12 студзеня 1919 г. у вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1934 г. паступіў у Мінскі хімікатэхналагічны тэхнікум, з другога курса
363
перавёўся на рабфак пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1937 г. быў рэпрэсіраваны і працаваў на Далёкім Усходзе на будаўніцтве чыгункі і на лесанарыхтоўках (1937— 1941). У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам мінамётнага ўзвода. У 1951 г. скончыў Ваеннаюрыдычную акадэмію ў Маскве. Звольнены з арміі ў запас у 1968 г. У 19721985 гг. працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Пачынаў пісаць на рускай мове. Першае апавяданне «Аннсов бор» было надрукавана ў 1954 г. у альманаху «Владнмнр». Ва Уладзіміры выйшлі першыя зборнікі апавяданняў для дзяцей «Куда нсчез грнб», «Перчаткн генерала Доватора» і кніга апавяданняў для дарослых «Жаворонок». На беларускай мове для юнага чытача выйшлі зборнікі апавяданняў «Наша вячэра», «Рукавіцы генерала Даватара», «Суседзі», «Чырвоны мак», «Верны рыцар», «Тваё чэснае сло
364
ва», «Зімовы дождж», «Сустрэча з цудам», «Паляванне на львоў», «Цёплая зямля», «Я ўжо вялікі», «Уначы пад сонцам», «Паклон».
В. Хомчанка — аўтар аповесцей «Чырвоныя хвалі», «Я прынёс вам радасць», рамана «Вяртанне ў агонь». У 1982 г. выйшаў зборнік аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля», у 1985 — «Чэкістам стала вядома», у 1992 — «Царзэк Сямён Івашкін». Аповесць пісьменніка «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) прысвечана паэтудэмакрату Ф. Багушэвічу. У 1988 г. выйшла кніга аповесцей і апавяданняў «Стрэл у акно».
Для дзяцей пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос».
Памёр 4 лістапада 1992 г.
Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Пятровіч Шушкевіч нарадзіўся 19 лютага 1908 г. у вёсцы Бакінава Мінскага павета (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).
365
Вучыўся ў Сенніцкай пачатковай школе, у 11ай працоўнай мінскай сямігодцы, пасля заканчэння якой у 1926 г. паступіў у Белпедтэхнікум. У гэтым жа годзе стаў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Першыя вершы С. Шушкевіча ўбачылі свет на старонках часопіса «Малады араты» ў 1924 г. 3 гэтага часу творы маладога паэта пачалі часта з’яўляцца ў рэспубліканскіх часопісах і газетах. У1934 г. выйшла першая кніга «Вершы», потым — « Дарогаю вясны», «Услед за марамі», « Навальніца », « Сябрам », « Сонца над маім асеннім садам». У 1968 г. выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў « Вяртанне ў маладосць », у якой змешчаны каштоўныя звесткі пра жыццё і творчасць М. Чарота, 3. Бандарынай, М. Гарэцкага, Ю. Таўбіна, А. Бабарэкі, 3. Астапенкі, У. Жылкі, Я. Пушчы і іншых пісьменнікаў. Пяру Шушкевіча належыць зборнік сатыры і гумару «Грушы на вярбе» (1969).
366
Для юных чатачоў пачаў пісаць у канцы 20ых гг. У 1929 г. на старонках часопіса «Беларускі піянер» была змешчана яго казка «Звярыны баль», асобнай кніжкай выдадзеная ў 1936 г. Дзецям паэт прысвяціў шматлікія кнігі вершаў і казак.
Памёр 1 лютага 1991 г.
Уладзімір Ягоўдзік
Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік нарадзіўся 14 лютага 1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школахінтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Усё жыццё звязана з журналістыкай і літаратурнай дзейнасцю.
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. Аўтар кніг прозы «Стронга», «Прыручэнне птушкі», «Вочы Начніцы», «Белыя рысы на чорным полі».
367
Для дзяцей напісаў кнігі «Сонейка, свяці», «Заклятыя скарбы», «Ці вернецца князь Кук?», «Янка і Ружа», «У царстве Вадзяніка», «Дзівосны карабель», «Вужовы кароль», «Свята летаўца», «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» і інш.
Алесь Якімовіч
Алесь (Аляксандр Іванавіч) Якімовіч нарадзіўся 17 студзеня 1904 г. у вёсцы Чурылава Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Скончыў Вышэйшае пачатковае вучылішча ў мястэчку Узда і двухмесячныя настаўніцкія курсы, пасля чаго вучыўся ў Белпедтэхнікуме (19211926). Ужо ў студэнцкія гады пачаў пісаць вершы; адзін з іх — «Вясна» — трапіў у першы нумар літаратурнамастацкага часопіса «Маладняк» за 1923 г. Неўзабаве А. Якімовіча прымаюць у члены літаратурнай арганізацыі «Маладняк». 3 гэтага часу ён займаецца літаратурнай і выкладчыцкай працай.
368
Пачатак творчасці А. Якімовіча прыпадае на 20ыя гг. — перыяд станаўлення беларускай савецкай дзіцячай літаратуры. У 1925 г. выйшаў з друку яго першы зборнік «Вершы». 3 цягам часу пісьменнік аддае перавагу прозе, галоўным чынам такому яе жанру, як апавяданне, пра што сведчаць зборнікі «Гул бубна», «Залаты зуб», «Помста», «Сябры» і інш. Плённа працаваў і ў жанры аповесці.