Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

Беларуская літаратура

Пазакласнае чытанне 2-4 класы
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юніпрэс
Памер: 384с.
Мінск 2016
52.36 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Ведаеш, сынок, бяда тут невялікая. Зараз дамо ёй рады, так замацуем, што, каб і хацеў, не адарвеш.
Сцяпан Мажэйка ўзяў малаток, падышоў да кавадла і акуратна выраўняў на ім зашчапку ў спражцы. Потым падняў кручок.
Марат падперазаўся, заткнуў за пояс гранату і хацеў падзякаваць дзеду за работу, але каваль спыніў яго на паўслове:
— Калі хочаш аддзякаваць, сынок, дык знайдзі кавалак рэйкі. Вельмі ж яна мне патрэбна...
Марат паабяцаў, што пастараецца знайсці. Праз тыдзень ён са
314
сваімі старэйшымі таварышамі Мікалаем Калечыцам і Мікалаем Шамко выправіліся ў баявую разведку.
Трое коннікаў імчаліся лясной дарогай да чыгуначнай каляі Койданава—Станькава. На гэтым участку чыгункі фашысты рыхтаваліся да перавозкі важных грузаў. Яны нагналі сюды рабочых, якія падбівалі шпалы, правяралі ўмацаванне рэек, забівалі новыя штылі.
Акупанты меркавалі, што паблізу стаяць моцныя гарнізоны і партызаны ўдзень не адважацца сюды ткнуць носа.
Партызаны спыніліся ў густым хмызняку. Ахову коней даручылі Мікалаю Шамко, а Марат Казей і Мікалай Калечыц пачалі прабірацца лагчынаю да чыгуначнай каляі. Радавала іх тое, што навокал многа зарасніку, рос малады бярэзнічак і ельнічак, а яшчэ ніжэй, каля чыгункі,— густы алешнік. Затаіўшыся ў гушчары, Марат і Калечыц пільна ўглядаліся на палоску
315
рэек, правяралі, як часта праходзяць аглядчыкі.
Раптам з боку Станькава пачуўся грукат колаў і шум матора. Па рэйках імчалася дрызіна. Наперадзе тырчэў кулямёт, за якім сядзеў немец у касцы. Апрача кулямётчыка, на дрызіне сядзела пяць салдат з аўтаматамі напагатове. Неўзабаве паявіліся вартавыя. Яны моцна грукалі па шпалах падкаванымі ботамі.
Калі салдаты зніклі, Марат і Калечыц кінуліся да рэек, прымацавалі да іх некалькі толавых шашак, працягнулі шнуры. Падпалілі іх, адбегліся як мага далей і прытуліліся да зямлі. Пачуліся страшэнныя выбухі, узняўся слуп зямлі. Глянулі хлопцы на чыгунку і ўбачылі, што рэйкі на некалькі метраў былі разарваны і развернуты шпалы.
— Хутчэй да коней! — загадаў Калечыц.
Але Марат, здавалася, не чуў гэтай каманды. Ён кінуўся да насыпу, схапіў паўметровы кавалак рэйкі, 316
ускінуў яго на плячо і пабег да Калечыца.
— Навошта яна табе, кінь! — крыкнуў Мікалай.
— Калі ўзяў, значыць, трэба!— сказаў Марат. Знаёмай лагчынаю вярнуліся хлопцы да коней.
У лесе іх чакаў Мікалай Шамко. Напалоханыя выбухамі на чыгунцы, коні насцярожана стрыглі вушамі.
Марат упакаваў рэйку ў фуражны мех і падвязаў да сядла.
Калі ўжо зайшло сонца, Марат прыйшоў у кузню. Каваль сядзеў на альховым вываратні, заняты сваімі думкамі. Голасна кракталі жабы, у далёкім бары абазвалася напалоханая сава.
— Добры вечар, дзядуля! — сказаў Марат, скінуў з плячэй мех і выцягнуў з яго рэйку.
— Дзякуй, унучак,—узрадаваўся стары каваль.
— Цяпер скажыце, дзядуля, навошта яна вам?
317
Каваль прытуліў хлопца да сябе: — Камбрыг загадаў. 3 тваёй рэйкі мы зробім наш партызанскі звон... На досвітку ён будзе падымаць усіх, а вечарам званіць адбой. А калі што якое... Дык сам ведаеш...
Стары каваль прыкруціў рэйку дротам да сухой сасновай галіны.
Назаўтра раніцай партызанскі лагер падымаўся па баявому сігналу.
Паводле ВІТАЛЯ ВОЛЬСКАГА Подзвіг Мікалая Гастэлы
Быў ясны летні дзень. Сонца стаяла высока над зямлёю.
Капітан Мікалай Гастэла на чале сваёй эскадрыллі прымаў удзел у вялікім паветраным баі. Як заўжды, упэўнена вёў ён свой баявы самалёт.
Недалёка ад лініі фронту гарэла падпаленая фашыстамі вёска. У полі, каля сажалкі і ў садах паміралі людзі.
Бой зацягнуўся. Сярод залацістых палёў і зялёных садоў вузкаю стужкай слаўся ўнізе гасцінец. Рухалася калона нямецкіх машын
318
з пяхотай, цыстэрны з бензінам. У адным месцы згрудзіліся варожыя танкі і грузавікі. Рух на дарозе спыніўся. Сюды і накіраваў сваю машыну Гастэла. Вось ён зрабіў разварот і пачаў зніжацца. Але ў гэты момант снарад варожай зеніткі трапіў у бензінавы бак самалёта.
Машыну ахапіў агонь. Твар апаліла полымя. Што рабіць? Выратаваць самалёт нельга. Тады Мікалай Гастэла цвёрдай рукой накіраваў свой самалёт уніз — туды, дзе спынілася ў беспарадку калона фашыстаў. У самую гушчу вялікага скопішча танкаў, аўтамашын, зенітак і цыстэрнаў з бензінам упаў яго ахоплены полымем самалёт.
Страшэнны выбух скалыхнуў паветра.
Высока ўзняўся слуп зямлі, жалеза і дыму. Нямецкія танкі, машыны з салдатамі ўзляцелі ўгару. Потым ускінулася да неба і ахапіла ўсё навокал вялізнае полымя пажару.
319
Так загінуў у агні Мікалай Гастэла, сын беларускага народа, першы Герой Вялікай Айчыннай вайны, бясстрашны лётчык і патрыёт.
РЫГОР БАРАДУЛІН Салдацкія зоркі
Абвясціў светлы май Сорак пятага года: «Край!
Сыноў сустракай 3 баявога паходу!» Маладзелі сады. Маладзела дарога... Аж чатыры гады Ты ішла, Перамога.
He твая ў тым віна, Што чакалі багата. Лютавала вайна. Стала грознай адплата. Шлях праз дым. Шлях праз жах.
Трэба пільна ўглядацца! Зоркай значыўся шлях,
— 320 —
Пяцікутнай, Салдацкай.
Зніклі прэч груганы, Верас журыцца горкі. Узнялі курганы Пяцікутныя зоркі. Перамога, Пагляд
Твой праменіста бліскаў.
Ззяюць зоркі салдат На грудзях абеліскаў. Над імжой, Над слатой,
Праз паляны, пагоркі,— Перамогі святой Пуцяводныя зоркі...
Тэматыка чытання:
НАС АЕТАЎ НОВЫЯ ДААІВЯДЗЕ...
Сонца пячэ, Ліпа цвіце, Збожжа даспявае — Калі гэта бывае?
Загадка
11 Зак. 2082
321
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Спявае лета над барамі Спявае лета над барамі, Сасёнкі струнамі звіняць, Гамоніць поле каласамі, Шапоча ў кветках сенажаць. Шумяць вятры ў гаях напеўна... Адна рачулка ў чаратах Бурчыць, варочаецца гнеўна, Бы мулка спаць на камянях. А можа, з навіны ў ахвоту, Пакуль міне плацінаў строй, Так напрацуецца да поту, Што ўранку ажно пар над ёй.
ЯКУБ КОЛАС
Летняя ноч
Ціха на землю спушчаецца ноч. Усё заціхае. Птушкі перасталі спяваць і дрэмлюць на сваіх седалах. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю.
Тонкія, лёгкія хмаркі афарбаваліся ў залаты колер, усё роўна як абняло іх полымя. Белаватаю пя
322
лёнкаю ўздымаецца туман над лугамі і балотамі. А цемната ўсё гусцее і гусцее і закрывае ад вачэй і поле, і лес. Вот узышла ўжо першая вячэрняя зорка. Чуцьчуць свецяцца ў далёкім небе скрозь цемнату і другія маленькія зорачкі. Вот яны свецяць ярчэй, дрыжаць, пераліваюцца дзіўным бляскам. Кажаны вылецелі са сваіх месцаў, дзе сядзелі яны ўвесь дзень, круцяцца, падаюць наніз, ізноў падымаюцца ўгору і цыркаюць тоненькім піскам. За сялом, на балоце, закрахталі жабы.
За лесам яснее. Гэта круглы месячык запаліў ліхтарык і свеціць над чорнаю зямлёю. Вось ён падымаецца ўсё вышэй, меншае, бляднее, і маркотны свет яго цэлымі снапамі разліваецца ў цемнаце. Поле, луг, гай і лес, на мінуту перад гэтым схованыя ў цьме ночы, чуцьчуць ясней выступілі сваімі цёмнымі фігурамі.
323
На лузе
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст,
У яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
Спевамгоманам і звонам Поўніцца ўвесь луг, I дрыжыць над ім, зялёным, Жыватворны дух.
КЛАЎДЗІЯ КАЛІНА
Ліпень
Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
324
Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут.
Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, а там усе кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі канюшыны, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярнуліся да сваёй маці.
— Што ж нам рабіць? — бедавалі яны. — Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне мёду не хопіць на доўгую зіму!
— He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці. — Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
Знайшлі пчолы Лета на лузе, яно касіла траву.
325
— Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы. — Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работы загінем?
Выслухала Лета пчол, задумалася.
— He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэгэгэ! Дзе вы, мае месяцы?! — гукнула Лета.
Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
— Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спыталі.
— Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх месяцаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу.
— Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі болып красак абляцець, — сказаў першы месяц Лета.
326
— А я замест скошаных красак падгадую новыя, — паабяцаў трэці, апошні месяц.
— А што ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
Сярэдні месяц доўга думаў, што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
— Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радасна сказаў ён. — Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
— Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета. — За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты будзеш звацца Ліпень.
— Дзякуй табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліп.
I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
— Дззякуй! Дззякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
327
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ Лясная калыханка На бярозцы пры гасцінцы Птушаняткі на галінцы. Ну а ветрык, як знарок, Хіліць голлейка набок.
Ах ты, ветрыку мой, Птушанятам дай спакой! Люлілюлі! Люлілюлі! Невялікія заснулі.
Лісце, збожжа, кветкі, травы Кропіць дожджык неласкавы.
Сыпле, сыпле ад паўдня, Мочыць бедных птушанят.
Ах ты, дожджыку мой, Птушанятам дай спакой! Невялікія заснулі. Люлілюлі! Люлілюлі!
I кляночкі, і асіны,
I сасонкі, і яліны, I рабіна, і дубок — Зашумеў увесь лясок.
328
Ах, лясочак ты мой, Птушанятам дай спакой! Люлілюлі! Люлілюлі! Невялікія заснулі.
СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
Адшумела лета Адшумела лета Роснымі лугамі. Апусцела поле, Нівы адцвілі. Праплываюць хмары Нізка над стагамі, I ляцяць у вырай 3 крыкам жураўлі. He сціхае вецер Над асеннім полем, За ракой Рыбацкі аганёк патух, I ляціць паволі Ад старой таполі, Кружыць над дарогай Белыбелы пух.