189 Першага навучыў пастушок сваёй музыцы салоўку. Салоўка быў яго найлепшым вучнем. Калі адукаваны салоўка спяваў апоўначы ў бярэзніку, дык не то што блізкія істоты, але і далёкія зоркі ў небе слухалі з прыемнасцю і пераміргваліся ад дзіва паміж сабой, кажучы: «Глядзіце, сястрычкі, такі малы шэры жэўжык, а якія слаўныя трэлі выводзіць». Пасля салоўкі вучыўся ў пастушка жаваранак. Гэта была не такая здольная птушачка, як салоўка, але з грахом папалам і жаваранак патрапіў бы іграць вяселле лёгкім хмаркам пад вясновым небам над свежым пуховым чарназёмам. Пасля салоўкі і жаваранка вучыліся і іншыя птушкі. «Усе пяюць, усе іграюць, — падумаў хлопчык. — Увесь свет пад сонейкам мае сваю музыку». Вялікая пашана з’явілася ў хлопчыка да ўсяго свету. «Давай, — падумаў хлопчык, — зайграю для сонейка, якое пануе над усім светам!» 190 I вось y адну пекную раніцу хлопчык яшчэ цямнютка выгнаў статак у поле. На прасторы ён зайграў на сваёй жалейцы. Зайграў прыгажэй, чым заўсёды. Уся пекната летняй зямлі адбілася ў яго песні. Гэткай прыгожай музыкі яшчэ ніхто на свеце не чуў. Гэта была песня без слоў, бо хлопчык іграў для сонейка, а сонейка без слоў добра разумела. Дзівіўся статак. Дзівіліся дрэвы, птушкі, рэчка, неба. Дзіву давалася ўся зямля. — Калі для сонейка, дык і мы да кампаніі! — сказалі ўсе істоты ў полі і ў лесе. I вось на ўсходзе сонейка на лузе пачалася вялікая музыка: усе стварэнні на зямлі і сама зямля ігралі і спявалі, кожны на свой лад, на тысячытысячы галасоў. Увесь свет выглядаў велізарнай скрыпкай з незлічона многімі струнамі. Гэта было так хораша, так цудоўна прыгожа, ажно само сонейка вельмі ўзрадавалася. Спусцілася сонейка з неба на сваіх лёгкіх 191 прамяністых скрыдлах і пацалавала маленькага хлопчыка ў самыя вусны. Пацалунак быў такі лёгкі, што пастушку здалося, нібы кволы ветрык толькі крануўся яго твару. Пацалунак быў такі шчыры, што хлопчык да самай магілы аб ім не забудзе. А сонейка было такое радае і добрае, што задумала апрануць зямлю ў багатыя вопраткі, у шаўковыя і залатыя колеры. I ззяць, ззяць і радаваць усіх. 3пад аксамітнай і пурпуровай хмаркі ўзышло яно, гарачае і бліскучае. Узышло ды ўсміхнулася. Усміхнулася ды яшчэ вышэй паднялося і абсыпала сваімі промнямі зялёны ўзгорак, дзе стаяў пастушок. Пастушок выглядаў ці то сярэбраным, ці то залатым. Праменні красавалі, як агнёвыя васількі, на яго галаве. Праменні пырскалі яму ў твар дыяментавымі снапамі. Праменні сыпаліся бліскучымі іскрамі, каляровым макам з яго вачэй. Здавалася, што ў пастушковых вачах 192 драбнюткія хохлікі крэсяць агонь бесперастанку. Хлопчыку так добра зрабілася на душы, што яму захацелася глянуць на сябе. Ён падышоў да рэчкі, каб зірнуць у яе, як у люстэрка. — Глядзі, глядзі ў мяне, — сказала рэчка, — бо твая душа чыстая і празрыстая, як мая вада! Зірнуў хлопчык у ваду і сам сябе не пазнаў. Такі ён стаў прыгожы! Гэты цуд утварылі над ім летняе сонейка і надзвычайнае шчасце, якое азарыла яго ўсяго... ЕЎДАКІЯ ЛОСЬ Маці Маці родная, маці мая! Ты на шчасце мяне нарадзіла. Над калыскай спявала начамі, Каб я дужай і смелай хадзіла. Смела мерала далі вачамі. Дзякуй, маці, што мне падарыла Ты любоў да зямлі маёй роднай, Дзе ўсміхаецца сонца так міла, Дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных, 7 3ак. 2082 — 193 — Дзе гамоняць вятры на прадвесні 3 маладой сакавітаю рунню. Дзе звіняць салаўіныя песні. Лес іграе на тысячах струнаў... СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ Сонечная сцежка Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны, I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол: Высцілае лістапад Сцежку ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай. Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу: Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць, Збудаваць пясчаны дом, З’есці кашу з малаком I кату пачысціць боты. Ой, як многа ў нас работы! 194 Зазімак Пажоўклая галінка на бярозе — Прыкмета нечаканай сівізны. Прыціхла ўсё ў чаканні і ў трывозе: Бліжэй зіма, далёка да вясны. За ноч пясок на беразе астыне, Замоўкне жураўліны пералёт, Счарнеюць у гародчыку вяргіні, I заіскрыцца ў лужах тонкі лёд. Астынуць сонца кволыя праменні, У хмарах затрымаецца зара, Замоўкне ўсё ў глыбокім задуменні — Вось і настала зімняя пара. УЛАДЗІМІР ЯГОЎДЗІК Кнігаўка Добрая ў балотнай і вадзяной жыўнасці варта. Пільная, адважная. He хаваецца і не ўцякае ад небяспекі, а кідаецца насустрач ёй і голасна, каб усе пачулі, дапытваецца, хто б ні завітаў: «Чый ты? Чый ты?» 3 дабром ідзеш — не пакрыўдзішся 195 на чуйных кнігаваквартаўніц. Намер зламысны затаіў — балотныя насельнікі ўжо ведаюць: блізка чужак, трэба хавацца. 3 выраю кнігаўкі вяртаюцца ранняю вясною, калі на палетках і балотах яшчэ ляжаць шэрыя лапікі снегу. Гнёзды свае ладзяць проста на купінах, з леташніх сухіх травінак. Потым, як пацяплее, адкладваюць туды яйкі і старанна грэюцьвыседжваюць іх, пакуль не праклюнуцца птушаняты. Кнігаўкі — клапатлівыя і смелыя бацькі. Я неаднойчы бачыў іхнія паветраныя бойкі з нахабнымі варонамі, ахвотніцамі да лёгкае спажывы. А вось бадзяжнага ці пастушковага сабаку, які ласы да птушынага мяса, кнігаўкі перамагаюць хітрасцю. Лятаюць блізенька, назаляюць яму, вымушаюць даганяць сябе. I ўсё далей адводзяць ад безабаронных птушанят. Ад золку і да змяркання вартуе балота кнігаўка. Дагаджае птушынай грамадзе, перад якою калісьці 196 вельмі правінілася. А было гэта, як сведчыць паданне, так... Даўнымдаўно надарылася на Беларусі надзвычай спякотлівае лета. 3 дня ў дзень няшчадна смажыла сонца, не сунімаўся, абпальваў усё жывое вецерсухавей. Высахлі азёры, рэкі і крыніцы. Пабедавалі людзі, а потым сышліся дружнай талакой і выкапалі ў кожнай вёсцы па глыбокаму калодзежу — здабылі сцюдзёную ваду. А птахам і звярам лясным — хоць уцякай куды вочы глядзяць. Сабраліся яны на раду і таксама надумалі дакапацца да вады, каб наталіць нясцерпную смагу. Шчыра ўсе ўзяліся за работу. Адна кнігаўка адмовілася корпацца ў зямлі. «Мне, каб напіцца, — сказала яна, — хопіць і расінкі!» Моцна пакрыўдзіліся, раззлаваліся на кнігаўку птушкі і звяры. Напусціліся на гультайку: «Ты вады не прасіла! Дык ніколі не зможаш напіцца ні ў рэчцы бягучай, ні ў возеры стаячым, ні ў крыніцы празрыстай. А каб наталіць смагу, 197 мусіш чакаць дажджу заліўнога. Інакш ні табе, ні дзецям тваім не жыць на балоце!..» Так і збылося. Дакапаліся птушкі і звяры да вады, зноўку вярнулі на Беларусь азёры, рэкі, крыніцы. Хапае ім цяпер вады. Адна кнігаўка ўсё ніяк не можа напіцца, лятае і крычыць: «Піць хачу! Піць хачу!..» Блізка да вады, а дзюбку памачыць не адважваецца. Баіцца, каб не прагналі з роднага балота. I ўдзень і ўночы слугуе птушынай грамадзе, вартуе яе ад ліхой бяды. Рак Навучу цябе, мой маленькі сябар, цікавай скорагаворцы. Слухай, запамінай. Потым паспрабуй пераказаць. Ды голасна і як мага хутчэй. Ехаў грэка цераз рэку. Бачыць грэка: ў рэчцы рак. Сунуў грэка руку ў рэку, Рак за руку грэку — цап! He бяда, калі на першы раз заблытаўся язык. На тое і скорагаворка. 198 А вось цікаўнага грэку мне шкада. Пэўна, зваліўся ў рэчку, вымак да апошняй ніткі небарака. Бо клюшні ў рака — што абцугі кавальскія. Нікому не раю здароўкацца, калі ён яшчэ не выкупаны ў кіпні і не стаў чырвоным. Жывуць ракі ў азёрах і рэках. У норках, пад карчамі ці каменнем. Спажываюць усё, што патрапяць злавіць: чарвякоў, рыбумалечу, іншую дробную вадзяную жыўнасць. Загіне хворая рыбіна — яны тут як тут, нават хваста ад яе не пакінуць. He даюць забрудзіцца вадзе і тым прыносяць вялікую карысць. Дзіўнае стварэнне — рак! Вусаты, з сярдзітымі, нібы прылепленымі вачыма. Аднак самае дзіўнае, бадай, як ён поўзае і плавае. Хвастом наперад! А ўсё таму, расказвае паданне, што з вусачом здарылася вось якая прыгода... Калісьці на Беларусі панавала ноч. Доўгаядоўгая. Цёмнаяцёмная. Можа, і дасюль панавала б, але прыйшоў добры чараўнік і вярнуў 199 на нашу зямлю сонца. Потым склікаў усіх сляпых і кожнаму даў вочы, каб маглі цешыцца сонечным святлом. Апошні заявіўся рак. Надзьмуўся, нават не прывітаўся. — А ты дзе дасюль бадзяўся? — спытаў яго чараўнік. — У карчах блытаўся, — прабурчаў рак. — To вазьмі сабе вочы, што засталіся, — падаў кош чараўнік, — болыіі ніякіх няма. Знайшоў рак у кашы вочы, памацаў іх клюшнямі ды шпурнуў на зямлю. — Сабе вазьмі гэтыя лупачы, а мне такія непатрэбны! I павярнуўся, каб паўзці да сваіх карчоў. — Ах ты, няўдзячны паганы рак! — зазлаваў на ганарліўца чараўнік і прыляпіў яму абыкуды вочы. — Дык ведай, калі яны табе непатрэбны, будзеш поўзаць хвастом наперад, а глядзець заўсёды назад!.. Так яно і сталася. Кожны можа ўпэўніцца. 200 Ласка Прыгожае імя далі нашы прашчуры гэтаму маленькаму звярку. Дый сам ён прыгожы: на спінцы бураватакарычневае футра, па баках і на жывоціку — белае. А зімою ўвесь становіцца белы. Людзі нават гульню ў гонар ласкі прыдумалі. Цікавую гульню, вясёлую. Праўда, шмат хто з дзяцей ад яе хаваецца. Але ж не надта схаваешся, калі хтонебудзь з дарослых прыгорне цябе да сябе і пытаецца: — Ласка, ласка, Дзе была, Што ты ела, Што піла? I сам жа дзядзькажартаўнік адказвае за ласку: — Ела я травіцу, А піла вадзіцу. Тут мох, Тут балота, Тут пень, Тут калода, Тут глыбокая крыніца, У ёй сцюдзёная вадзіца... 201 Дай напіцца! Дай напіцца!.. Хацеў бы, а не ўцячэш ад дужых рук, што цябе казычуць. Пакуль не папросішся праз смех і слёзы ці не абароніць мама альбо тата. Так і ад ласкі — ніводная мыш не ўцячэ, калі трапіць ёй на вочы. Самая глыбокая нара не ўратуе шэрую, бо звярок аднолькава добра палюе і на зямлі, і ў норах. Адольвае ласка і агідных пацукоў, хоць сама нярэдка меншая за гэтых ненажэрных шкоднікаў. Таму людзі радаваліся, калі такі нястомны паляўнічы сяліўся каля іхняга жытла. Сваё гняздо звярок будуе і ў дуплах старадрэвін, і ў чужых норах, і нават, здараецца, пад падлогаю ў хаце. Аблюбаванае месца старанна высцілае сухім сенам ці саломаю, мышынымі шкуркамі і птушынымі пёркамі. Цёпла, утульна ў такім дагледжаным гняздзечку дзіцянятам ласкі. I корму заўсёды хапае, бо адна ласка за ноч знішчае шмат мышэй і пацукоў. Яна так 202 зацята палюе на іх, што часам пудзіць свойскую жывёлу. Пачуе гаспадар непарадак у хляве, зазірне праз дзверы з ліхтаром — ніякай шкоды няма. Падумае: «Пэўна дзядокдамавік ці дзядокгуменнік сваволіў». А назаўтра, калі выпадала вольная хвіліна, расказваў дзецям, што хтосьці ўначы заплёў конскую грыву ці падаіў карову...