• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Беларуская літаратура

    Пазакласнае чытанне 2-4 класы

    Выдавец: Юніпрэс
    Памер: 384с.
    Мінск 2016
    52.36 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вось так, дзякуючы маленькай ласцы, з’явіліся цікавыя казкі, якія мы ўсе вельмі любім слухаць.
    203
    4	клас
    Тэматыка чытання:
    РАДЗІМАМАЯ ДАРАГАЯ...
    Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя.
    Н. Гілевіч
    ЯНКА КУПАЛА
    Сын і маці
    С ы н
    — Мамка, мамка, нам сягоння Гаманілі ў школе Аб якойсьці Беларусі, Што жыве на волі.
    Хоць я слухаў вельмі шчыра (He люблю іначай), Ды ніяк не мог уцяміць, Што ўсё гэта знача.
    М а ц і
    — А вось тое, мае дзеткі, Гляньзірні наўкола: Бачыш гэтыя сялібы, Хаткі нашых сёлаў;
    204
    Гэта поле — шнур ля шнура — Ўзгоркі і лагчынкі, На узмежку грушудзічку, Крыж каля пуцінкі?
    Бачыш логі, сенажаці, А на іх — крыніцы, Далей — бор зялёны, гонкі, Што увысь глядзіцца?
    А там далей, дзе ўжо вока Дасягнуць не можа, Тое самае пабачыш, — А ўсё так прыгожа!
    Сотні вёсак і мястэчак, Гарадоў нямала, Рэк бурлівых, пушч гамонкіх 3 неапетай хвалай.
    Там плывуць Дняпро, і Сожа, Ды Дзвіна, і Нёман, Белавежы, Налібокаў
    Там чуваці гоман.
    Гарады — Мінск, Віцебск, Вільня, Магілёў, Гародня
    I Смаленск з сцяной цаглянай — Разляглі выгодне.
    205
    Аб вялікай нашай славе Сведчаць на свет цэлы, — Як жылі мы, панавалі Ў родным краі смела.
    Во ўсё гэта, мае дзеткі, Ад межаў да межаў Беларусяю завецца Й да цябе належа.
    С ы н
    — А! Ўжо сцяміў! Дык багат я, Меўшы столькі цудаў: Гэткім чынам я ніколі Служкаю не буду.
    Ну, а йшчэ скажы мне, мамка, Бо я не разважыў: Што такое беларусы, Як настаўнік кажа?
    М а ц і
    — Ах, які ты йшчэ дурненькі, Каб не скеміць гэта!
    Ну, паслухай: усе людзі, Што ад лета ў лета,
    206
    Ад пакон вякоў жылі тут
    I жывуць сягоння, Носяць світкі, носяць лапці Ды былі ў прыгоне,
    Ўсе — і ты, і я, суседзі, Хто, патвойму, прусы? Дык жа ўцям: на Беларусі Жывуць беларусы!
    Ды яшчэ, каб лепей ведаў, Мушу табе ўспомніць: Беларусы беларускай Гутаркай гамоняць.
    С ы н
    — Вось яно што! Праўда, мамка, Ўжо сабе ўтлумачыў: Беларус я! Ох, дам пытлю, Хто скажа іначай.
    Ну, але яшчэ не ўсё тут
    Ясным мне здаецца:
    Што такое беларускай Гутаркай завецца?
    207
    М а ц і
    — Ой, дурненькая варона, Што з табой чыніці!
    Як жа йначай беларусы Могуць гаманіці?
    Як жа мы з табой гуторым Вось у гэту хвілю?
    Як жа я пяю над зыбкай Для малой Марылі?
    Ды паслухай, як на вёсцы Кажа дзядзька, цётка;
    Як пяюць улетку жнеі За сваёй работкай;
    Як бабуля баіць казкі
    Аб нядолідолі;
    Як начлежнікі спяваюць На начлезе ў полі?!
    С ы н
    — Ну, ўжо знаю, знаю, мамка! Як у люстры бачу, Пакажу я ўсяму свету, Хто я дый што значу!
    208
    ВАСІЛЬ ВІТКА
    Спадчына
    Спадчына. Якое простае слова, і які няпросты яго сэнс! Сапраўды, цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без душы, без роду і племені.
    Кожны з нас паасобку і ўсе мы разам складаем народ, Радзіму, пачуццё любові да якой глыбокае і вялікае ў кожнага сумленнага чалавека. Усіх нас яднаюць галоўныя рысы характару: любоў да роднай зямлі, пашана да яе самых запаветных багаццяў і духоўных каштоўнасцей...
    Памяць народа — гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Род і народ яднаюцца адным дарагім словам — Радзіма. Гэта родныя і блізкія табе людзі, твая сям’я, твае продкі, памяць пра іх добрыя справы.
    209
    Спадчына — гэта і калыханка, якую спявала табе маці, і казка, якую расказвала бабка, і твая першая кніга, з якою ты прыйшоў у школу, і кніга, якую каля пяцісот гадоў таму назад надрукаваў наш вялікі асветнік Францыск Скарына.
    ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
    У Белавежскай пушчы
    Чалавеку, які ўпершыню трапляе ў Белавежскую пушчу, спачатку цяжка зразумець, дзе ён знаходзіцца, — так велічна і разнастайна прырода гэтага першабытнага лесу. У промнях ранішняга сонца таямнічымі здаюцца завалы і бураломы. Аджыўшы свой доўгі век, ляжаць аброслыя мохам дрэвыгіганты. Побач з імі цягнуцца да сонца маладыя дрэўцы. Якіх толькі няма парод у гэтай лабараторыі прыроды! Нават на невялікім участку тут можна сустрэць да пяцідзесяці парод лесу: сасна, елка, дуб, бяроза, граб, клён, ліпа, алешына... Гэты спіс можна доўжыць.
    210
    Белавежская пушча — гэта адзіны ў Еўропе буйны масіў лесу, які захаваў свой першабытны характар. Ён размешчаны ў Беларусі на мяжы з Польшчай і займае тэрыторыю ў семдзесят чатыры тысячы гектараў.
    3 сівой, глыбокай старадаўнасці ідзе гісторыя пушчы. Яшчэ ў трынаццатым стагоддзі ля горада Камянца была ўзведзена круглая вартавая вежа, белая па колеры, ад якой, як мяркуюць, і атрымаў назву навакольны лес. Зараз Белая вежа стаіць ужо далекавата ад пушчы, але з’яўляецца нямой сведкай даўняй мінуўшчыны. Цяпер у пушчы дзяржаўны запаведнік...
    Паўсотні відаў млекакормячых жыве ў запаведніку, але найбольшую каштоўнасць пушчы ўяўляе, вядома, зубр — рэдкі прадстаўнік жывёльнага свету, які захаваўся да нашых дзён яшчэ з ледніковага перыяду.
    211
    УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
    Зямля пад белымі крыламі
    (Урывак)
    Зараз вясна. Had усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.
    I таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі». I не здзіўляйцеся, дзяўчаты і хлопцы, на дзіўную назву кнігі, якая трапіла да вашых рук.
    Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі... Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. I для вас я і хачу, наколькі хопіць маіх ведаў і здольнасцей, расказаць пра яе...
    212
    Я аб’ездзіў на Беларусі амаль усё. Няшмат засталося нават глухіх куткоў, дзе я не пабываў бы. Таму я насмельваюся сказаць, што ведаю сваю краіну і яе людзей. I менавіта таму, дарагія дзяўчаты і хлопцы, я стану гаварыць з вамі толькі аб тым, што сам бачыў і чуў. Гэта будзе кніга, напісаная сведкам, які многае (што датычыць сучаснасці) бачыў на ўласныя вочы. I я дужа хацеў бы, каб вы мне верылі, нават калі я стану вам расказваць самыя незвычайныя рэчы. Таму што жыццё багацейшае, чым мы яго ўяўляем. Жыццё часам бывае настолькі падобнае на казку, што нельга не ўскрыкнуць: «Ды не можа гэтага быць!»
    Зямля мая беларуская
    ВЁСКА, О РОДНАЯ ВЁСКА МАЯ!
    Дык вось, вёска. Яна не такая, як на Украіне або на Доне. Там не рэдкасць вёскі ў 2003001000 двароў.
    213
    У нас 2030 двароў — гэта ўжо вёска. Мала таго, на захадзе яшчэ й дагэтуль досыць многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх. Ёсць, праўда, і вялікія вёскі, двароў на 1500, такія, як Рубель на Століншчыне. Але іх мала, напэўна, некалькі соцень, не болып.
    За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры. Але старая беларуская вёска, тым не менш, прайграючы ў весялосці знешняга выгляду перад вёскай, скажам, карпацкай або малдаўскай, мае нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт, дзякуючы прысадам вялікіх дрэў на вуліцах і ў завулках, векавым дубам на сядзібах, вялізным дзічкам на былых межах, садкам і, урэшце, таму, што калі не адразу за хатамі, то хаця б на гарызонце амаль абавязкова відаць лясы ці пералескі, што калі не тут жа, то непадалёку — рака, рачулка ці возера. Шмат 214
    зеляніны, шмат вады, шмат неба над галавою.
    У нас хату часта будуюць талакою, з тоўстых і смалістых сасновых бярвёнаў. Таму што лесу ўсё яшчэ многа. Па той самай прычыне амаль няма глінабітнай падлогі, як на поўдні СССР, а ёсць падлога з дошак. Столь, вядома, таксама дошкавая, зверху, на гары, на яе насыпаецца пілавінне, для цеплыні. Стрэхі раней былі саламяныя або, на поўдні, з чароту, які даўжэй служыць. Таму даўжэй, што, калі страху растрэплюць вятры і дажджы, чарот можна зняць і зноў перакрыць ім хату. I так дватры разы. Але і тады часта сустракаліся «шчапяныя» дахі. Цяпер гонтавы дах бывае на хаце часцей за ўсё. За ім ідзе шыфер. Чарапіца сустракаецца досыць рэдка. Дахі двухскатныя. Шатровыя або напаўшатровыя досыць рэдкая рэч.
    Хата заўсёды будуецца вокнамі на вуліцу, уваход калісь быў, у 215
    пераважнай большасці выпадкаў, з двара, а цяпер усё часцей з вуліцы. Франтон часта аздабляецца разьбою. На ДавыдГарадоччыне, напрыклад, на ўсіх хатах знак сонца і расліны вакол яго. Разьба і навокал акон і на аканіцах. He ўсюды, але часта. Раней хату абкружала прызба, цяпер хаты, вядома, на фундаментах.
    Для прыкладу апішу некалькі вёсак. Спачатку хутар. Расолы Астравецкага раёна на Гродзеншчыне.
    Цэнтральная база саўгаса досыць далёка. Да бліжэйшай станцыі Гудагай некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх сіні зубчасты лес. Між градаў палі канюшыны, залатыя лапікі стральчастага лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая, на дзве трэці зацененая дрэвамі рачулка Лоша. «Лоша» палітоўску «стронга». I стронга сапраўды водзіцца тут. На беразе рэчкі прыткнуліся наводдаль адна
    216
    ад адной некалькі спраўных хат са студнямі, пунямі і адрынамі, у якіх так добра спаць на сене. Крыху далей, у звіліне Лошы, векавыя дрэвы былога фальварка. Ад дома засталіся толькі прыступкі ганка, якія вядуць у нікуды. А ля дарогі высачэзны крыж з неашкуранага, крывога дубовага ствала з гэткай жа папярочынай. Кажуць, што крыж пастаўлены былой гаспадыняй фальварка ў памяць аб павешаным правадыры паўстання 18631864 гг. Каліноўскім, якога яна кахала.
    Другі край рэспублікі. Паўдзённы. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Рака з непрыгожаю назваю Смердзь ёсць, аднак, адна з найпрыгажэйшых рэчак, якія мне даводзілася бачыць у маім жыцці. Недзе кіламетраў за дзесяць да ўпадзення ў Прыпяць рака пачынае драбіцца на рукавы. Атрымоўваецца некалькі астравоў, злучаных драўлянымі мастамі. На гэтых астравах хаты, што патанаюць у садах. Вада
    217
    рукавоў цёмназялёная, з сонечнымі плямамі, бо над імі вербы ўтвараюць суцэльныя тунэлі. I ў гэтых тунэлях, у імгле, цэлыя чароды чаўноў. Тут цудоўныя новыя пабудовы. У прыватнасці, школа. I, нібы вакол мала вады, тут яшчэ і шмат сажалак, дзе разводзяць карпаў.
    Той самы поўдзень, але Мазыршчына. Вёска Данілегі. Гэта адна з тых мясцін, дзе жыхары яшчэ носяць па нядзелях і святах старадаўнюю народную вопратку. Хаты, выцягнутыя ў два рады, так густа абраслі дрэвамі, што здаюцца пагружанымі на дно глыбокага зялёнага возера. Некаторыя з іх пабелены і знадворку. Часам — крытыя трысцём. Вокны абведзены сінім. Наваколле — дрымучыя лясы. Трапляюцца дубровы па 400500 год. Гэта менавіта тут стаіць у атачэнні шасцісотгадовых дубоў — « дуб Крывашапкі», « цардуб », « дрэва вечнасці» — вось колькі ў яго назваў. Яму тысяча гадоў. Размень