Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе
Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 613с.
Мінск, Нью Йорк 2003
the Kipels have reaffirmed their abiding faith and trust in their native culture by initiating an endowment for the further development and preservation of the Belarusian collections of the NYPL. One should hope that others would emulate their good example. In addition, they have chosen to donate more than 40 copies of this bibliography to collections in Belarus, Eastern Europe and Eurasia. This list is also an important guide to notable cultural institutions in presentday Belarus.
This is not the place to discuss in detail either the methodology of compilation or criteria of selection for this bibliography. One may disagree with the compilers' statement that they included publications «of a Belarusian point of view» (p. xviii), or indeed their inclusion of publications of the late 19th —early 20th century in their repertoire. The work remains an important contribution to the documentation on this in many ways critical ethnic and political community.
While the Belarusian vernacular collection of the NYPL are small in an absolute sense, constituting no more than 9,000 units, its is nevertheless an international resource, closely related to the other internationally-significant collections of the NYPL —namely our Russian, Polish, Ukrainian, Lithuanian, and Latvian holdings. The Belarusica collections of the Library are especially dear to the tens of thousands of New Yorkers of Jewish descent, many of whose ancestors emigrated to New York from the pale of settlement located in the «South-Western territories of the former Russian Empire.» So too, this catalog-bibliography has significance for a variety of constituencies and special interests. The alphabetical name index (p. 553-582) will add more than a thousand names to the prosopog- raphy of those who in some way were involved with writing on Belarus in emigration. The titles in the bibliography— many of them described de visit — are in themselves an important documentation on the history of Slavic and East European publishing and printing outside the homelands and their contents an important source for the linguists, historians, sociologists of religion, and art historians.
The Kipel Collection of books, serials and ephemera has been long in the making—more than thirty years —and many have taken part in the processing of the collection upon its coming to the NYPL. It is my pleasure to thank Robert H. Davis and Hee Gwone Yoo, Librarians of the Slavic and Baltic Division as well as staff members Robinson Gomez, Olena Mokrytska, and Tatiana Salman for their
assistance in both the processing of the Kipel donation, and in the preparation of this catalog-guide.
Because of the understandable fragility and rarity of much of the Slavic and Baltic collections, they are not available for inter-library loan; however scans, film, photocopies and digitized images are available by writing to the Photographic Services of the NYPL:
476 5th Av., Rm. 68, New York, NY 10018-2788
photoservices@nypl.org
АД СКЛАДАЛЬНІКАў
Эміграцыйны друк - гэта мікракосмас беларускага дзяржаў- ніка, незалежніка, прадпрыемцы ў вялікім рэчышчы штодзён- нага жыцьця вольнага чалавецтва. Беларускі друк на эміграцыі - гэта адначасна й тая Беларусь, якую дыяспара рэпрэзэнтавала й якою ганарылася ў доўгагадовым сужыцьці зь іншымі дзяржа- вамі й народамі.
Каб ня толькі захаваць, але і ўвесьці ў навуковы й культур- ны зварот даробак колькіх пакаленьняў беларускіх творцаў і выдаўцоў, каб зафіксаваць унікальную інфармацыю, што заста- лася адно ў памяці сьведкаў і ўдзельнікаў выдавецкага працэсу, - з гэтых меркаваньняў і паўстала думка стварыць бібліяграфіч- ны даведнік «Беларускі друк на Захадзе».
Складальнікі Бібліяграфіі - сучасьнікі й суб'екты пары най- большага разьвіцьця друку на эміграцыі (1940-90-я гт.) - імкнулі- ся зарэгістраваць усё, што ўважалі істотным як для беларускага руху, культуры, гэтак і з гледзішча бібліяграфічнага. У значнай ступені друк эміграцыі - адлюстраваньне нацыянальнае думкі, беларускіх памкненьняў і спадзяваньняў.
3 гісторыі беларускага друку на Захадзе
У гістарьгчна-культурным разьвіцьці беларускай нацыі ста- лася так, што беларускае кнігадрукаваньне пачалося не на Бацькаўіпчыне. Доктар Францішак Скарына пераклаў і выдру- каваў Біблію ў Празе ў 1517 г. - менавіта гэтая падзея ўважаецца за пачатак беларускага кнігадруку.
Сьледам за Скарынам і іншыя ліцьвіны-беларусы друкавалі кнігі ў Заходняй Эўропе. Гэтак, беларускі пераклад ведамае па-
лемічнае кнігі Марка Антонія зьявіўся на сьвет у Франкфурце (1616)2. Казімер Семяновіч надрукаваў сваю працу «Artis Mag- nae Artilleriae» («Вялікае мастацтва артылерыі») на лаціне - у Амстэрдаме (1650), у францускай мове - у Парыжы (1651), па- нямецку ў Франкфурце (1676), па-ангельску ў Лёпдане (1729)3. У Заходняй Эўропе друкаваў свае кнігі й Гальляш Капіевіч-Ка- піеўскі4.
Названыя выданьні - гэта кнігі старажытнага пэрыяду бела- рускага кнігадруку. Але таксама ведама, што й новы пэрыяд па- чаўся не на Беларусі, а навонках яе.
Аляксандар Рыпінскі пачаў публікаваць свае творы ў Пары- жы (1840). Верш Паўлюка Багрыма «Заграй, заграй, хлопча ма- лы» быў выдрукавапы ў Лёндане (1854). «Гутарка старога дзеда» зьявілася ў Парыжы ў 1862 г., а крыху пазьней, на пачатку XX ст., у Лёндане пачалі друкавацца першыя палітычныя ўлёткі ў бе- ларускай мове. Па-за Беларусьсю пачаў выдаваць свае творы й Францішак Багушэвіч. Нью-Ёрская Публічная Бібліятэка мае Багушэвічаў «Smyk bielaruski» (Poznan, 1894), а таксама ўлёткі, якія выходілі ў Лёндане. Раньнія беларускія выданьні друкавалі- ся таксама ў Цюрыху, Жэнэве, Львове, Кракаве ды Пецярбургу.
Гэткім чынам можна сьцьвердзіць, што й старажытны (у Сярэдпявеччы), і новы (з XIX ст.) пэрыяды беларускага друку пачыналіся па-за Беларусьсю. Болыіі за тое - беларускі друк у замежжы ніколі не прыпыняўся, наадварот, пачынаючы зь пер- шае чвэрці XX ст. беларускае кнігадрукаваньне й выданьне пэ- рыёдыкі з Заходняе Эўропы пашырылася на амэрыканскі кан- тынэнт, а з паловы таго ж стагодзьдзя - і на аўстралійскі.
Складальнікі гэтае бібліяграфіі ня ставілі сабе за мэту зарэ- гістраваць стары беларускі друк зь межамі Бацькаўшчыны (зрэ- шты, прыкладам, тыя ж Скарынавы выданьні добра апісаныя ў іншых бібліяграфічных працах). Асноўнаю мэтаю было ўлі- чыць новы беларускі друк па-за Беларусьсю, які існуе вось ужо больш за 150 гадоў і, на вялікі жаль, дагэтуль сыстэматычна не рэгістраваўся.
2 Кніга Беларусі. Мінск, 1986, с. 94-95, №946.
3Нью-Ёрская Публічная Бібліятэка мае лацінскае, нямецкае й ангель- скае выданьні кнігі.
4 Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Мінск, 1995, с. 200-222.
Ранейшыя бібліяграфіі
Спробы рэгістрацыі беларускага друку па-за межамі Бела- русі, аднак, рабіліся. Гэтак, пачынаючы з 1925 г., менскі «Летапіс беларускага друку»5 пачаў улічваць некаторыя беларускія вы- даньні, якія выходзілі за межамі БССР. Але ўлік такіх замежных друкаў спыніўся ў 1930-х гг.
Спроба ўліку беларускае эмігранцкае пэрыёдыкі рабілася і ў Вільні. У 1949 г. выйшла (на жаль, вельмі малым накладам) «Бнблмографяя белорусскнх пернодмческмх нзданпй: 1861- 1944» ведамага бібліёграфа Владаса Абрамавічуса. У гэтую пра- цу, укладзеную па месцы выдапьня, улучаная й тая пэрыёдыка, што друкавалася ў Бэрліне, Нью Ёрку, Парыжы, Празе й Чыкага.
Паказьнік пэрыядычных выданьняў эміграцыі за 1919-1952 гг., што выйшаў у мюнхэнскім Інстытуце для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР (1953), у разьдзеле «Бібліяграфія эміграцый- най пэрыёдыкі на беларускай мове» ўтрымлівае 84 назовы.
Замежны друк спарадычна аглядаўся (і тым самым улічваў- ся) у беларускіх эмігранцкіх газэтах ды часапісах. Газэта «Баць- каўшчына» часам зьмяпічала агляд друку. Дарэчы тут зазна- чыць і некаторыя недакладнасыді й памылкі, якія надараліся ў тых публікацыях. Прыкладам, у №21-22(152-153) газэты за 31 траўня 1953 г. паведамлялася, што выйдуць наступныя кнігі: «Зборнік Узвышэнскае прозы, Зборнік Узвышэнскае паэзіі, кні- га Т. Грыба», аднак кнігі гэтыя ніколі не былі выдрукаваныя. У нашай працы зазначаюцца й інпіыя падобныя недакладнасьці, якія мелі месца ў эміграцыйным друку.
Парыскі часапіс «Моладзь» (№18,1950) зрабіў добры рэестар беларускай пэрыёдыкі, што выходзіла ў 1945-1950 гт. (72 назо- вы). На пачатку 1970-х гг. БІНІМ пачаў сыстэматычны ўлік вы- даны-іяў дыяспары, публікуючы каталёгі друкаў, якія распаўсю- джваліся Інстытутам.
Вядомыя й іншыя эміграцыйныя бібліяграфіі. Прыкладам, «Сьпісы выданыіяў Грамадаўцаў» («Народным Шляхам», №2, жнівень 1952); «Сьпіс беларускіх кружэлак», выдадзены ЗБМА ў 1962 г.; «Кароткія бібліяграфіі беларускіх публікацыяў у Кана- дзе», падрыхтаваныя Алесем Грыцуком на пачатку 1970-х гг. Ра-
5 Нью-Ёрская Публічная Бібліятэка мае поўны камплект «Летапісу».
біліся спробы ўлічыць эмігранцкія рукапісныя выданьні, скаўц- кі й студэнцкі друк ды г. д.
Больш грунтоўнымі ды сыстэматьічньімі бібліяграфічнымі рэестрамі сталіся працы Міколы Панькова. У 1948 г. быў падры- хтаваны «Паказчык Беларускіх Выгнанскіх Друкаў травень 1945 - 1 лістапада 1948 г.» («Бацькаўшчына», 12 сьнежня 1948). Пазь- ней, у 1952 г., Мікола Панькоў выдаў у Нью Ёрку працу, якую можна назваць першай беларускай бібліяграфіяй дыяспары, - «Паказьнік беларускіх вьіданьняў на чужыне за 1945-1950 гг.». У 1988 г. гэтая праца была пашыраная й дапоўненая, аднак з пры- чыны сьмерці аўтара засталася ў манускрыпце.
Багаты матар'ял пра беларускае кнігадрукаваньне ў часе II сусьветнае вайны, у тым ліку й па-за межамі Беларусі, сабраны Юрым Туронкам у працы «Беларуская кніга пад нямецкім кант- ролем (1939-1944)» (Мінск, 2002).
Найноўшае выданьне, прысьвечанае сярод іншага белару- скім друкам у Празе, - «Каталог і грамадска-культурная чын- насць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі: 1921- 1939» - выйшла летась у Менску.
Абсяг працы
Пад паняткам беларускі друк на Захадзе разумеецца друкава- ная прадукцыя, якая стваралася беларускімі арганізацыямі, цэр- квамі, установамі й асобнымі аўтарамі як у беларускай, гэтак і ў іншых мовах (найболын у ангельскай, нямецкай, францускай). Тут таксама ўлічаныя кнігі, улёткі, падручнікі, якія ствараліся або друкаваліся небеларускімі ўстановамі, арганізацыямі, асоба- мі небеларускага паходжаньня, але якія маюць значаньне для беларускай культуры й нацыі. Прыкладам, пасланьні папы рымскага ці канстанцінопальскага патрыярха, дакумэнты Кан- грэсу ЗША ці Міжнароднае Лігі Правоў Чалавека, што мелі да- чыненьне да Беларусі.