Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе
Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памер: 613с.
Мінск, Нью Йорк 2003
Улучаныя ў Бібліяграфію таксама працы аўтараў-беларусаў на тэмы небеларускія, калі ў тых працах выказваліся беларускія пагляды. Зарэгістраваныя й працы аўтараў-беларусаў, перакла- дзеныя ў заходнія мовы, а таксама падручнікі, выдрукаваныя ў Бэрліне на замову ўраду БССР. Адзначаюцца й перавыданьні эміграцыйных аўтараў на Бацькаўшчыне. Улічаныя й некато-
рыя друкі Сталае Місіі БССР у ААН ды Прадстауніцтва БССР у ЮНЭСКО ў Парыжы, што не былі зарэгістраваныя «Летапісам друку БССР».
Складальнікі Бібліяграфіі, абапіраючыся на досьвед трыц- цапігадовае працы ў Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы, імкну- ліся зарэгістраваць як мага больш беларусаведнага друкаванага матар'ялу, які амаль не засьведчаны іншымі бібліяграфіямі.
Геаграфічныя й храналягічныя рамкі
Бібліяграфія ахоплівае беларускія друкі Заходняй Эўропы, а менавіта: Брытаніі, Бэльгіі, Гішпаніі, Даніі, Італіі, Нямеччыны, Францыі, Швайцарыі, Швэцыі, а таксама Паўночнай і Паўднё- вай Амэрыкаў (Аргентыны, ЗША, Канады) ды Аўстраліі. Апроч таго, у бібліяграфію трапілі некалькі выданьняў з Вугоршчыны, Ізраілю (у заходнеэўрапейскіх мовах), Полыпчы, Расеі, Сэрбіі, Чэхіі.
Асобна трэба адзначыць факт улучэньня тых выданьняў беларускіх эміграцыйных аўтараў і дасьледнікаў, што выйшлі ў Беларусі, аднак былі створаныя на Захадзе. Калі гэта перавыдань- не (пераклад) кнігі, што перш зьявілася на Захадзе, то адпавед- нае выданьне, надрукаванае ў Беларусі, згадваецца ў анатацыі да заходняга выданьня. Калі ж такая кніга ня мае «заходняга» адпаведніка, то яна падаецца самастойнаю пазыцыяй.
Зарэгістраваныя друкі зь першае паловы XIX ст. да 2003 г.
Профіль бібліяграфіі
Бібліяграфія «Беларускі друк на Захадзе» складаецца зь дзьвюх частак. Першая частка («Пэрыядычныя выданьні») вы- ходзіць у сэрыйным выданьні Нью-Ёрскае Публічнае Бібліятэкі «Russian, East European and Eurasian Resource Series» (No.4) i ўлучае беларускамоўныя часапісы, газэты, бюлетэні, абежнікі, цыркуляры, друкаваныя як выдавеіггвамі ды арганізацыямі, гэтак і прыватнымі асобамі. Зарэгістраваныя ў першай частцы й іншамоўныя пэрыёдыкі, якія выдаваліся (рэдагаваліся) белару- самі, а гэтаксама іншамоўныя пэрыядычныя друкі, калі бела- рускія арганізацыі былі іх сувыдаўцамі.
У другой частцы Бібліяграфіі, якою й зьяўляецца гэты том, фіксуюцца асобныя выданьні, разьмешчаныя храналягічна, па- водле гадоў выданьня, і ў альфабэтным парадку: спачатку кіры- лічны, потым лацінскі.
Улучаныя: кнігі, брашуры; адбіткі разьдзелаў кнігаў (найча- сьцей у асобных пераплётах); адбіткі брашурна-манаграфічна- га профілю з часапісаў; дысэртацыі; манаграфіі з сэрыйных вы- даньняў; аднаразовыя камунікаты (улучна з прэсавымі); улёткі, адозвы; каталёгі; дакумэнты (пашпарты, пасьведчаныіі); стату- ты, праграмы партыяў; канцэртныя праграмкі (калі ў іх улуча- ная інфармацыя пра Беларусь); карты; плякаты; паштоўкі - уся- го 4 180 пазыцыяў.
Сэрыйныя выданьні
Беларускі друк дыяспары лічыць дзясяткі сэрыяў, нумара- ваных і ненумараваных. У Бібліяграфіі сэрыйныя выданьні, пе- раважна кнігі, рэгістраваліся паасобку з указаньнем сэрыяў (у круглых дужках, пасьля выдавецкіх зьвестак). Найбуйнейшыя сэрыі: «Замежная Беларусь» (Прага, 1926); «Народная бібліятэка/ бібліятэчка» (Бэрлін, 1943-1945); «Бібліятэка Каліноўцаў» (Бэр- лін, 1944); «Бібліятэка сучаснасьці»; «Скаўцкая бібліятэка»; «Бібліятэка беларускіх гаспадарнікаў на Чужыне»; «Беларуская рэлігійная бібліятэчка» (Заходняя Нямеччына, 1945-1949); «Біб- ліятэка Беларускага Вызвольнага Фронту» (Аўстралія, другая палова 1950-х); «Бібліятэка Беларускай Думкі» (ЗША, 1960-я); «Выбраыыя дыялёгі» (ЗША, 1970-80-я). БІНІМ запачаткаваў не- калькі сэрыяў, якія працягваюцца й сёныія: (гл. с. 583-584).
Календары
Сучасьнікі прыгадваюць, што беларускія студэнты ў Празе ў міжваенны час мелі свой нацыянальны рукапісны каляндар, аднак складалыгікам Бібліяграфіі адшукаць яго не ўдалося. Спрабаваў зрабіць беларускі нацыянальны каляндар Язэп Ва- ронка ў Чыкага, але задуманага не ажыцьцявіў: толькі дапоўніў «Русскнй пародный календарь» (1928) беларускімі элемэнтамі.
Беларускія календары-кнігі на эміграцыі рэгулярна пачалі выдавацца ў Аргентыне ў 1940 г.
Па II сусьветнай вайне калевдары выдавалі беларускія арга- нізацыі, мастацкія суполкі, газэты, прадпрымальнікі. Найбольш
календароў выходзіла намаганьнямі царкоўных структураў - прыходаў, епархіяў, брацтваў і сястрыцтваў. Як звычай, у бела- рускіх календарох пазначаліся нацыянальныя й рэлігійныя (праваслаўныя ды каталіцкія) сьвяты, падаваліся тэлефоны бе- ларускіх арганізацыяў, а часам і інфармацыя пра Беларусь.
Каталёгі
Рэгістраваліся каталёгі розных выставаў, у тым ліку й асоб- ных мастакоў, кніжна-бібліятэчнае дзейнасьці, гандлёвых прад- прыемстваў і г. д. Складальнікі Бібліяграфіі імкнуліся ўлічыць па магчымасьці ўсё, што зьяўлялася, бо гэты від друкаванае пра- дукцыі параўнальна новы для дыяспары.
Дысэртацыі
Рабіліся намаганьні ахапіць беларусаведныя дысэртацыі магістарскага (кандыдацкага) і доктарскага ўзроўняў. Да месца тут будзе зазначыць, што ў Бібліяграфію траплілі студэнцкія й вучнёўскія працы, калі яны распаўсюджваліся сярод шырэйша- га грамадзтва.
Паштоўкі
Беларускія паштоўкі на эміграцыі пачалі друкавацца ды рас- паўсюджвацца з пачатку 1920-х гг., найболып коламі БНР, а па- зьней добры пачын перанялі мастакі, розныя выдавецтвы, арга- нізацыі, найчасьцей моладзевыя. Паштоўкі друкаваліся вялікімі накладамі. Прыкладам, арганізацыя моладзі ў Кліўлэндзе ў 1950-60-х гт. выдала каля 50 відаў паштовак агульным накладам каля 40 000. БІНІМ выдаў паштоўку, прысьвечаную 100-м угод- кам М. Багдановіча, накладам 3 000. Паштоўка Памятнага Кры- жа ў Канадзе была выдрукаваная накладам 5 000; угодкавая па- іптоўка БНР (1918-1988) - накладам 3 000. Найбольшым, бадай, накладам (10 000) выдала беларускую паштоўку БНР у 1919 г.
У Бібліяграфіі зробленая спроба зарэгістраваць першае вы- даньне кожнай паштоўкі, а перадрукі ўлічваліся не заўсёды.
Маркі
Складальнікі імкнуліся зарэгістраваць усе беларускія пашто- выя маркі, выдадзеныя па-за Беларусьсю. Часам маркі гэтыя, на- клееныя на канвэрты, штэмпэляваліся паштовымі ведамствамі.
У часе паптговага страйку ў Вялікабрытаніі ў 1971 г. бела- рускія маркі нават прызнаваліся ангельскім паштовым ведамст- вам («Беларус», №167,1971).
Канвэрты
Від гэтае прадукцыі таксама шырака распаўсюджаны на эміграцыі. У Бібліяграфіі ўлічаныя канвэрты, прысьвечаныя бе- ларускім гістарычным падзеям, угодкам і юбілеям арганізацыяў і асобаў.
Іншыя друкі
У Бібліяграфіі зафіксаваныя рэлігійныя друкі, публікаткі з малітвамі, нотныя лісткі, іконкі; налепкі з нацыянальнымі сым- балямі; білеты; рэклямныя ўлёткі; падстаўкі пад келіхі; плякаты; пахавальныя карткі-нэкралёгі ды інш.
Замежная беларусіка ў Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы
Акрамя ўкладаньня Бібліяграфіі, вялося сыстэматычнае зьбіраньне ўсіх выданьняў дыяспары. Сабраная Калекцыя1, што ўключае амаль 90% усяго ўлічанага ў Бібліяграфіі, была перада- дзеная Славянскаму Аддзелу Нью-Ёрскае Публічнае Бібліятэкі. Калекцыя закаталягаваная пад шыфрамі *QM 99-5211 і *QM 99- 5212, а Бібліяграфія зьяўляецца адпаведна каталёгам Калекцыі ды далучаная да галоўнага каталёгу Славянска-Балцкага Ад- дзелу Нью-Ёрскае Публічнае Бібліятэкі пад тыфрам *R-Slav. Div. 75-106. Надалей плянуецца зьмікрафільмаваць Калекцыю з мэтаю перахаваць збораў ды перадаць сабранае іншым біблія- тэкам. Гэтая праца, як і кніга «Беларускі пэрыядычны друк на Захадзе», што выходзіць у Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы, будзе разасланая ўсім большым бібліятэкам Беларусі.
Зора й Вітаўт Кіпелі
1 Тут і далей Калекцыяй называецца збор беларускага друку на Захадзе, што перахоўваецца ў Нью-Ёрскай Пуб.лічнай Бібліятэцы.
КАТАЛЁГ ВЫДАНЬНЯЎ
XIX стагодзьдзе
1. Кэмпэр Дайтон, П. А.
Крэвіч - Блянкруссія. Абятніца, якую даў пан Езус бл. Марыі Маўгажаце Алякок.
Амэрыка, 1892. 1 с.
Гл. “Божым Шляхам”, ліпень-жнівень 1972, с. 6.
2. Про багацтво і бедносць.
Пераклад з украінскай мовы.
Жаньева, друкарня “Работннка” і “Громадн”, 1881.32 с.
Каталёг “Кніга Беларусі” (Мінск, 1986, с. 247, №262) дае абшыр- ную інфармацыю пра гэтую брашуру й адзначае, што пераклад у беларускую мову быў зроблены пад уплывам М. П. Драгаманава, а аўтарам украінскага тэксту быў Сяргей Андрэевіч Падалінскі. Аўтарытэтны разгляд гэтае публікацыі быў зроблены А. Цьвіке- вічам (“А. Ц-ч”) і выдрукаваны: “Беларускі Сьцяг”, Коўна, №4, 1922, с. 60-61.
3. Gudpin, Dom Alphonse.
Un apotre de 1’union des eglises au XVIIe siecle, Saint Josephat. Paris, Poitiers, 1897-1898. 2 vols.
4. Hutarka staroho dzieda.
Paryz, lutego 27 (15) dnia, 1862. 23 s.
Перадрук i аналіз: “Спадчына”, Мінск, №5-6, 1999.
5. [Jackowski, Ignacy].
Powiesc z czasu mojego, czyli przygody litewskie.
Londyn, 1854. [264 s.].
Апублікаваны верш П. Багрыма “Заграй, заграй, хлопча малы”.
6. Kraszewski, J6sef Ignacy.
Wspomnienia Polesia, Wolynia i Litwy.
Paryz, 1860. 231 s. Wyd. 2.
S. 104-112: Беларускія народныя песьні са збораў Р. Зямкевіча. Характарыстыка мовы палешукоў.
7. Le Lescoeur, R. Р.
La persecution de I’eglise en Lithuanie et particulierement dans le diocese de Vilna. Traduction du polonais.
Paris, Charles Douniol et Cie, Libraires-Editeurs, 1873. 160 p.
8. Oginski, Michel.
Mdmoires de Michel Oginski sur la Pologne et les polonais depuis 1788 jusqu’a la fin de 1815.
Paris, chez L’Editeur, chez Ponthieu, Libraire; Geneve, Barbezat et Delarue Libraires, 1826-1827. 4 vols.
Шмат матар’ялаў зь беларускае гісторыі.
9. Rypinski, Aleksander.
Bialorus! Kilka slow...
Paryz, w ksi^gotloczni J. Marylskiego. 1840. 228 s.
Агляд беларускага фальклёру.
Вывучэньне спадчыны А. Рыпінскага працягваецца: Я. Я. Януш- кевіч. Замежная архіўная беларусіка. Мінск, 1998, с. 55-59.
10. Rypiriski, Aleksander.
Do jenerala Dembihskiego...
Londyn, 1853.
11. Rypinski, Aleksander.
Dwoje objawieh: Poemat dziejowy...
Londyn, 1857.
12. Rypinski, Aleksander.
Poezje.
Londyn, Zwiqz. 1-2, 1853-1856.
У першым зборніку (zwiaz.) надрукаваная беларуская рамантыч- ная баляда “Нячысьцік”, якая ў тым жа 1853 г. выйшла асобным выд. у Пазнані.